Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Паглядзіце на дзівосныя фота прыроды

Прыродаахоўная арганізацыя Nature Conservancy назвала пераможцаў фотаконкурсу 2023 года. Журы выбрала найлепшыя здымкі з больш як 80 тысячаў работ, пададзеных ад фатографаў з 191 краіны.
👍41❤23🥰4👏3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навукоўцы выявілі, што вітамін С запавольвае старэньне

Дасьледнікі з Кітая выявілі ў сьпінных мазгах падтып клетак, якія выступаюць каталізатарам працэсу старэньня. Гэтыя клеткі назапашваюцца ў старых малпаў і людзей, стымулюючы працэс старэньня рухальных нэўронаў.

Адкрыцьцё можа дапамагчы ў распрацоўцы інавацыйных мэтадаў супрацьстаяньня старэньню.

Яшчэ адным важным дасягненьнем стала выяўленьне антыўзроставага дзеяньня вітаміна С. Трохгадовыя выпрабаваньні на малпах паказалі, што ён памяншае такія прыкметы старэньня, як зморшчкі і друзласьць скуры.

Праз антыаксыдантныя уласьцівасьці вітамін С здольны абараняць скуру ад акісьляльнага стрэсу і пашкоджаньняў, выкліканых вольнымі радыкаламі, тым самым запавольваючы працэс старэньня і паляпшаючы агульны стан здароўя.
👍49🤩8👏1
У Брытаніі прэзэнтавалі самалёт новага тыпу

Кампанія Lyte Aviation паказала новы самалёт SkyBus з вертыкальным узьлётам і пасадкаю, разлічаны на падарожжы сярэдняе далёкасьці.

44-мясцовы лятальны апарат будзе разьвіваць хуткасьць да 300 км/г, а далёкасьць яго палёту складае больш як 1000 км. На заканцоўках крылаў плянуецца ўсталяваць электрарухавікі на вадародных паліўных элемэнтах.

Lyte спадзяецца пабудаваць поўнамаштабны прататып да 2024 году, а да 2025 году ўжо пачаць камэрцыйныя палёты.
🕊28👍23🔥8🤔3🤮2
Навукоўцы лічаць, што фастфуд зьніжае ўзровень інтэлекту

Сувязь паміж зьніжэньнем паказчыкаў IQ і спажываньнем фастфуду знайшлі дасьледнікі зь Вялікае Брытаніі.

Паводле прафэсара Майкла Кроўфарда, празь пераход ад ежы, якая зьмяшчае каштоўныя тлушчы, да ежы з высокім утрыманьнем вугляводаў і цукру IQ чалавецтва зьніжаецца прыкладна на 7% штопакаленьне. Усё праз тое, што ў сучасным фастфудзе няма пажыўных рэчываў накшталт амега-3, якія садзейнічаюць разьвіцьцю мазгоў.

Аднымі з самых шкодных прадстаўнікоў фастфуду дасьледнікі лічаць піцы з танных інгрэдыентаў, шаўрму і курыцу, смажаную ў алеі. Навукоўцы папярэджваюць: захапленьне фастфудам і адмова ад прадуктаў зь незаменнымі карыснымі тлушчамі можа прывесьці як да патэнцыйнага зьніжэння кагнітыўных здольнасьцяў, гэтак і да праблемаў з псыхічным здароўем.
👍23😱12🤡9🥴2😁1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павал Дураў паказаў, як будзе выглядаць Telegram на VisionOS

VisionOS — апэрацыйная сыстэма для акуляраў зьмяшанае рэальнасьці, якія кампанія Apple прэзэнтавала раней у гэтым годзе.
🤔26👍5❤4💩1
У Эўропе зьявяцца штучныя дрэвы, якія будуць вырабляць электрычнасьць

Француская кампанія New World Wind распрацавала мікраветраныя турбіны Aeroleaf. Канструкцыя нагадвае дрэва, але замест лісьця мае невялікія ветрагенератары і сонечныя панэлі.

Вытворца абяцае, што трубіны будуць працаваць бясшумна і ня будуць рабіць шкоды птушкам, як буйныя ветрагенэратары.

Паводле разьлікаў, адно такое дрэва будзе эканоміць 864 кг вугалю штогод.
🔥42👍18🗿9🥴3❤2