Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
У Кітаі пабудавалі самую футурыстычную кнігарню ў сьвеце

Інтэр'ер нагадвае астранамічныя сфэры, якія павольна паднімаюцца да зорак, вызваляючы паліцы з кнігамі, падсьветленымі святлодыёднымі палосамі.
🔥49👍12🤔2🤯2❤1
Forwarded from cybulinka
У новым сорце трускавак знайшлі этылванілін

Струкі ванілі багатыя на ванілін, які надае прадуктам характэрны мяккі смак. Сынтэтычным аналягам гэтага рэчыва зьяўляецца этылванілін. У адрозьненьні ад ваніліну ён надае прадуктам больш моцны ванільны смак.

Этылванілін сынтэзуюць у лябараторыях і ён знайшоў шырокае прымяненьне ў харчовай і фармацэўтычнай прамысловасьці.

Цяпер гэтае рэчыва знайшлося ў сорце трускавак Medallіon, які выйшаў на рынак у 2020 годзе. Агулам дасьледнікі вылучылі з пладоў 131 пахучае рэчыва. Прытым сярод іх быў і натуральны ванілін, але ў малых колькасьцях.

Такое адкрыцьцё можа спадабацца вытворнікам араматызатараў і харчовых прадуктаў, якія імкнуцца прапанаваць пакупнікам больш натуральныя смакі. Тым больш, далейшая сэлекцыя й генэтычны кантроль сорту могуць значна павысіць канцэнтрацыі «ванільных» злучэньняў.
❤27🤯9👍5🤔2
Xiaomi прэзэнтавала першы аўтамабіль

Электрамабіль мае элегантны экстэр'ер і магчымасьць усталяваньня сэнсарнае тэхналёгіі lidar у верхняй частцы ветравога шкла для удасканаленага кіраваньня.

Машына разьвівае максымальную хуткасьць 265 км/г і важыць 2,66 тоны. Меркаваны кошт — каля $40,000.
👍26🥴5👏3🥰2❤1👎1
Супрацоўнікі OpenAI пагражаюць звольніцца, калі ня вернецца былы дырэктар

Працягваецца адзін з самых гучных за апошнія гады скандалаў у ІТ. Звальненьне гендырэктара OpenAI абярнулася тым, што большасьць супрацоўнікаў кампаніі падпісалі ліст да рады праўленьня з патрабаваньнем вярнуць Сэма Альтмана.

Калі кіраўніцтва ня выканае патрабаваньні супрацоўнікаў, яны пагражаюць звольніцца з кампаніі і перайсьці ў Microsoft. На гэты момант ультыматум падпісалі больш як 500 чалавек з 700.

17 лістапада рада дырэктараў кампаніі OpenAI, якая распрацавала ChatGPT, звольніла з пасады генэральнага дырэктара Сэма Альтмана, аднаго з заснавальнікаў кампаніі (на фота). Таксама яго выключылі з рады дырэктараў.
👍28🤔15🔥4❤1👏1😁1
OpenAI зрабіла адкрыцьцё, якое нясе пагрозу чалавецтву

Крыніцы агенцыі Reuters паведамілі, што кампанія OpenAI зрабіла “магутнае адкрыцьцё” ў разьвіцьці штучнага інтэлекту, якое нясе пагрозу для ўсяго чалавецтва. Гэта магло стаць прычынаю звальненьня гендырэктара Сэма Альтмана, які ўдзельнічаў у распрацоўцы ChatGPT.

Ідзецца пра экспэрымэнтальны праект Q* па стварэньні новага тыпу штучнага інтэлекту — унівэрсальнага штучнага інтэлекту.

“УШІ будзе здольны навучацца, разумець і прымаць рашэньні цалкам самастойна. Такая машына зможа перавысіць магчымасьці людзей і нават захацець іх зьнішчыць”,

— тлумачыць агенцыя Reuters.

Гэта выклікала трывогу ў дырэктараў OpenAI, якія не заўсёды маглі адсочваць прагрэс праекта праз паводзіны Альтмана.

“Больш за ўсіх турбаваўся Ільля Суцкевер. Ён, у адрозьненьне ад Альтмана, выступае супраць імклівага разьвіцьця УШІ, бо баіцца, што ў будучыні той будзе абыходзіцца зь людзьмі гэтак жа, як людзі абыходзяцца з жывёламі”,

— адзначае The Wall Street Journal.
🤔40🤣17🤯6😱5🌚3🤷‍♂1👍1🔥1💩1🙏1🥱1
Паглядзіце на Redmi Watch 4 – першы мэталічны гадзіньнік ад Xiaomi

Афіцыйна навінку прэзэнтуюць толькі 29 лістапада, але некаторыя характарыстыкі вядомыя ўжо цяпер.

Упершыню ў сэрыі Redmi гаджэт атрымае корпус з алюмініевага сплаву. На адной з граняў корпусу разьмесьцяць кнопку, аналягічную Digital Crown у Apple Watch.

Дэвайс будзе мець AMOLED-экран з дыяганальлю 1,97 цалі і яркасьцю 600 ніт. Для экрану плянуюць выкарыстоўваць тэхналёгію LTPS, якая дазволіць зьменшыць спажываньне энэргіі.
👍18😁3🫡2🗿2🤮1🤣1
У Paint убудавалі нэўрасетку

У апошнім абнаўленьні Windows 11 легендарны рэдактар ​​Paint займеў убудаваную нэўрасетку для генэрацыі малюнкаў паводле тэкставага апісаньня.

Cocreator дазваляе абраць мастацкі стыль і прапануе некалькі варыянтаў выяваў да выбару.
🔥54👾11👍6🥴4
У Новай Зэляндыі скасуюць забарону тытуню

Правацэнтрысцкая кааліцыя Новае Зэляндыі плянуе адмяніць закон аб барацьбе з курэньнем.

Летась Новая Зэляндыя стала першаю краінаю ў сьвеце, якая ўвяла гэтакую забарону. Паводле закону, продаж тытуню забараняўся ўсім, хто нарадзіўся пасьля 1 студзеня 2009 году. Такім чынам, тыя, хто ўжо дасягнуў паўналецьця на момант прыняцьця закону, маглі б курыць да канца жыцьця.

Аднак лідэры новае кааліцыі абвясьцілі, што адменяць закон, а даходы ад акцызаў выкарыстаюць для зьніжэньня іншых падаткаў. Некаторыя назвалі гэты крок перамогаю тытунёвых кампаній.
🤷34👎22😢15😁5👍2❤1🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЗША пабудавалі дарогу, якая зараджае электрамабілі

У амэрыканскім Дэтройце ўсталявалі на дарозе бяздротавую зарадку для электрамабіляў ад кампаніі ElectrReon Wireless.

Тэхналёгія простая: індукцыйныя шпулькі, убудаваныя пад дарожным пакрыцьцём, перадаюць энэргію на прымальнікі, усталяваныя пад машынамі.

Такім чынам, электрамабіль зараджаецца аўтаматычна, пакуль едзе па гэтакай дарозе.
🔥57👍18🤔4❤2🥱1
Сабакі перастануць старэць? Прэпарат, які падаўжае маладосьць, ухваляць у ЗША

Распрацоўка біятэх-кампаніі Loyal for Dogs запавольвае ўзроставыя зьмены ў буйных пародаў сабак вагою больш за 18 кг. І неўзабаве прэпарат можа атрымаць ухвалу ад уладаў ЗША.

Дзейнічаюць экспэрымэнтальныя лекі LOY-001 за кошт узаемадзеяньня з гармонам IGF-1, які паскарае працэсы старэньня ў арганізме.
🔥24👍17❤5🌚5🤯3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Канадзе гістарычны будынак перасунулі з дапамогаю мыла

У горадзе Галіфакс трэба было перасунуць 200-гадовы будынак вагою 200 тон амаль на 10 мэтраў, бо ён перашкаджаў будаўніцтву новага комплексу.

Спачатку будаўнікі зрабілі падкоп, усталявалі больш за 12 сталёвых бэлек і паспрабавалі зрушыць дом двума экскаватарамі і эвакуатарам, але беспасьпяхова.

Тады брыгадзір расклаў каля 700 кавалкаў мыла паміж бэлькамі і апорнымі канструкцыямі. За ноч мыла разьлезлася пад вагою будынка, і бэлькі сталі сьлізкімі. У выніку дом перасунулі пасьпяхова.
❤50🔥24👍10👏2⚡1
Паглядзіце, як выглядае гадзіньнік-рулетка

Кампанія Jacob & Co. нядаўна прэзэнтавала гадзіньнік з рулеткаю на цыферблаце.

Корпус і стрэлкі выкананыя з ружовага золату, цыферблат — з чорнага оніксу. Лімітаваная калекцыя прадстаўленая 101 экзэмплярам коштам $280,000 кожны.
🥴25👍14🦄6🤨5👎2😁2
Навукоўцы: пах жаночых сьлёз зьніжае агрэсію ў мужчын

Навукоўцы з ЗША і Ізраіля адабралі каля 30 мужчынаў, якім запрапанавалі ўзяць удзел у камп’ютарнай гульні, што выкарыстоўваецца ў псыхалёгіі для правакаваньня агрэсіі. Потым удзельнікам далі панюхаць жаночыя сьлёзы або фізраствор.

Дасьледнікі прыйшлі да высновы, што ўдзельнікі, якія адчулі пах сьлёз, былі менш помсьлівымі. Узровень агрэсіі ў іх зьнізіўся на 43,7%.

Яшчэ раней навукоўцы выявілі, што пах сьлёз самак супакойвае самцоў грызуноў. Аказваецца, гэта ўласьціва і чалавеку.
🤯40💅12🤔7😱6💯2🖕2❤1
Xiaomi выпусьціла хатні лязэрны гравіравальны станок

Дэвайс дапаможа пэрсаналізаваць любую рэч, дадаўшы гравіроўку. Можна выбраць адзін з гатовых малюнкаў або стварыць свой у адпаведнай мабільнай праграме. Працуе амаль з любымі паверхнямі: ад паперы і скуры да плястыку і расьлінаў. Кошт у Кітаі – $200.
🔥57👍12❤4👎2😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтак утвараецца сьняжынка: таймлапс

Сьняжынкі – гэта злучаныя паміж сабою сьнежныя крышталі, якія ўтвараюцца з вадзяное пары ў вельмі халодных аблоках высока над паверхняю зямлі.

Большасьць сьняжынак (каля 75%) утвараюцца вакол дробных часьцінак грунту, паднятых зь зямлі ветрам угару. Гэта значыць, у большасьці выпадкаў новаўтвораны сьнежны крышталь ёсьць кавалачкам грунта, пакрыты лёдам. І толькі чацьвертая частка сьняжынак – “чыстая”, то бок складаецца толькі з замерзлых часьцінак вадзяное пары.
❤51👍12🎄6🤩3👏1
Капсула для перавозкі турыстаў у стратасфэру гатовая да выпрабаваньняў

Кампанія Space Perspective паказала тэставую вэрсію касьмічнага апарату Neptune для перавозкі турыстаў у стратасфэру Зямлі. Пасажыры будуць знаходзіцца ў гермэтычнай капсуле, якая вісіць пад напоўненым вадародам шарам.

Набор вышыні больш за 30 км зойме дзьве гадзіны, яшчэ дзьве гадзіны можна любавацца краявідамі, а затым адбудзецца спуск, падчас якога з шара будуць павольна выпускаць газ. Першы палёт пройдзе без экіпажу, а людзі пачнуць тэставаць апарат у канцы 2024 года.

Space Perspective ужо прадала больш за 1600 квіткоў на раскошныя палёты на вышыню 30 кілямэтраў. Спэцыяльнае падрыхтоўкі для палёту пасажырам не спатрэбіцца. Шар паднімаецца ўгару з камфортнаю хуткасьцю 19 км/г. Перавозчык плянуе зьдзейсніць 25 рэйсаў за першы год.
🔥36👍18