Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Эўразьвяз возьмецца за Telegram

Эўракамісія мае намер узмацніць нагляд за мэсэнджэрам праз адсутнасьць у ім сталае мадэрацыі і кантролю за дзейнасьцю тэрарыстаў.

Згодна з новым законам DSA, які набыў моц у 2023 годзе, буйныя плятформы з аўдыторыяю больш за 45 мільёнаў унікальных карыстальнікаў на месяц маюць сачыць за кантэнтам і плаціць зборы наглядным органам.

Парушэньне правілаў цягне штраф у памеры да 6% ад штогадовага сусьветнага абароту кампаніі. Паўторнае парушэньне пагражае забаронаю на дзейнасьць на тэрыторыі ЭЗ.
👎34👍16🌚7🤔6🤪2❤1
Forwarded from cybulinka
Аднаполыя шлюбы не падарвалі істытут разнаполых

Нядаўняе дасьледаваньне паказала на прыкладзе Злучаных Штатаў, што за 20 гадоў, цягам якіх там рэгістраваліся аднаполыя шлюбы, не было аніякіх нэгатыўных наступстваў для шлюбаў і сумеснага жыцьця разнаполых пар.

Выявілася нават павышэньне агульнай колькасьці шлюбаў, якое нельга патлумачць толькі новымі шлюбамі аднаполых пар. Зьмянілася ў лепшы бок і стаўленьне да шлюбу сярод моладзі штатаў, дзе легалізавалі аднаполыя саюзы.

Паведамляецца таксама й тое, што аднаполыя шлюбы аказваюць станоўчы ўплыў на ЛГБТК-людзей, іхных дзяцей і агулам на грамадзтва.
👍65🥰19🤮12❤8🥱6👏2🤔1👌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Айпадам можна будзе кіраваць вачыма

Apple паказала функцыю Eye Tracking для кіраваньня iPad з дапамогаю погляду. Яна стане даступнаю ў адным з абнаўленьняў iOS 18.
🆒21🤯8🥱6🔥2🎄2👏1🥴1
Вынайдзены гель, які прадухіляе трапленьне алькаголю ў кроў

Спэцыялісты швайцарскага ўнівэрсытэту распрацавалі гель, які складаецца з глюкозы, наначасьцінак золата і нанавалаконаў з сыроватачнага бялку, пакрытых атамамі жалеза.

Сродак можна ўжываць перад або адразу пасьля сьпіртнога. Ён пераварваецца павольна, таму застаецца ў кішачніку досыць доўга, каб пасьпець зрабіць сваю працу.

Глюкоза і часьцінкі золата ўступаюць у рэакцыю ўнутры арганізма, у выніку чаго ўтвараецца перакіс вадароду. Перакіс вадароду, у сваю чаргу, запускае сэрыю фэрмэнтатыўных рэакцый, узмоцненых атамамі жалезу, якія ператвараюць любы алькаголь у адносна бясшкодную воцатную кіслату. Гэта адбываецца яшчэ да таго, як алькаголь пасьпявае патрапіць у кроў.
😁25🐳10👌9🤷‍♂6👍3🔥2🥴2🤝2
Трансплянтацыя сапраўды можа зьмяніць асобу

Онлайн-апытаньне сярод рэцыпіентаў сэрца і іншых органаў паказала, што амаль 90% зь іх зьведалі зьмены асобы пасьля апэрацыі па трансплянтацыі, незалежна ад таго, які ворган яны атрымалі.

Вялікая частка зьменаў была зьвязаная з тэмпэрамэнтам, эмоцыямі, перавагамі ў ежы, ідэнтычнасьцю, рэлігійнымі/духоўнымі перакананьнямі або ўспамінамі.

Магчыма, у зьмене асобы вінаватыя імунадэпрэсанты. Ёсьць таксама вэрсія, што нэрвовыя клеткі донара, якія захаваліся ў воргане, нейкім чынам узаемадзейнічаюць з нэрвоваю сыстэмаю рэцыпіента. А яшчэ ў некаторых людзей нават праз два гады пасьля трансплянтацыі навукоўцы выяўлялі клеткі донараў, якія цыркулююць у крыві.
😱44🤔18👍5❤2👎2🤓2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтак выглядаюць вулканічныя кольцы, выкінутыя вулканам Этна

Яны складаюцца з вадзяное пары, дыму і газаў.
❤48👍18🔥15🤩5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці стане рэальнасьцю трансплянтацыя галавы?

Навукоўцы з праекту BrainBridge працуюць над магчымасьцю перасадкі галавы для людзей зь невылечнымі хваробамі.

Прапануецца трансплянтаваць галаву пацыента ў цела здаровага донара, чые мазгі памерлі ў выніку іншых хваробаў, аварый ці няшчасных выпадкаў.

Самае складанае — прыстасаваць хрыбтовыя мазгі і іх імунныя мэханізмы, каб яны прыжыліся да новага цела. Пакуль мэдыцына не вынайшла спосаб вырашэньня гэтае праблемы.
🤯44🥴10❤6😱2🙏1
Легендарная “Аська” сыходзіць назаўжды

ICQ дажывае свае апошнія дні. 26 чэрвеня кампанія VK, якой мэсэнджэр належыць ад 2010 года, вырашыла канчаткова яго прыкрыць.

Апошняе вялікае абнаўленьне ICQ атрымаў у 2020 годзе, калі VK паспрабавала даць яму другое жыцьцё, дадаўшы функцыі кшталту хуткіх адказаў і магчымасьці стварэньня ботаў. У 2022 годзе нават плянавалі яшчэ адзін перазапуск, але нешта пайшло ня так.

Вось так, амаль праз 28 гадоў пасьля свайго дэбюту, ICQ сыходзіць назаўсёды, саступаючы месца больш сучасным мэсэнджэрам.
🫡39🤝12💩9👍5🤔1😭1
Кампанія Sightful прэзэнтавала ноўтбук Spacetop G1 з 100-цалевым экранам дапоўненае рэальнасьці

У акулярах выкарыстоўваюцца OLED-панэлі з частатою абнаўленьня 90 Гц і разрозьненьнем 1080р. Час аўтаномнае працы складае 7 гадзін пры вазе 1,4 кг.

Заяўлены кошт дэвайса – ад $1900.
👍39🤔11❤7
Рэвалюцыйны прэпарат для росту зубоў упершыню пачнуць тэставаць на людзях

Першы прэпарат для аднаўленьня зубоў пачнуць тэставаць на людзях у верасьні. Навінка можа пакласьці канец эры імплянтацыі і плёмбаў, дазваляючы аднаўляць зубы самастойна. Пасьпяховае выпрабаваньне ўжо правялі на тхарах і мышах.

У дасьледаваньні, якое пройдзе ў бальніцы Кіёцкага ўнівэрсытэту, будуць удзельнічаць 30 мужчын ва ўзросьце ад 30 да 64 гадоў, у якіх адсутнічае хаця б адзін зуб. Унутрывеннае лячэньне дазволіць высьветліць, наколькі эфэктыўны прэпарат для аднаўленьня чалавечых зубоў, піша New Atlas.

У выпадку пасьпяховых выпрабаваньняў у вольным доступе гэтыя лекі зьявяцца ў 2030 годзе.
❤50🎉17👍11✍3🙏2🤔1🤩1
Мужчынскі супрацьзачаткавы гель паказаў высокую эфэктыўнасць

У ЗША правялі пасьпяховыя выпрабаваньні гарманальнага супрацьзачаткавага геля для мужчын. Сродак трэба ўціраць у плечы раз на дзень.

У выпрабаваньнях узялі ўдзел 222 мужчыны ва ўзросьце ад 18 да 50 гадоў. Усе яны штодня наносілі на плечы гель, які складаецца з гармонаў тэстастэрону і сэгестэрону ацэтату. У 86% мужчынаў разьвіцьцё палавых клетак (спэрматагенэз) спынілася ў сярэднім праз два месяцы, што аказалася хутчэй, чым чакалі дасьледнікі.

Прэпарат не дае мужчынам выпрацоўваць спэрму, аднак не ўплывае на лібіда і не выклікае іншых пабочных эфэктаў.

Цяпер навукоўцы рыхтуюцца да заключнага этапу тэставаньня, пасьля якога змогуць атрымаць дазвол на продаж прэпарату.
👍38🤯30👎8🤔5💘4😁3🤩2❤1
Як выглядаюць новыя станцыі трэцяе лініі менскага мэтро

Будаўніцтва трох новых станцый Зеленалускае лініі мэтро ідзе поўным ходам. Паводле сьвежых фота, апублікаваных агенцыяй “Менск-Навіны”, станцыі “Немаршанскі сад”, “Слуцкі гасьцінец” і “Аэрадромная” знаходзяцца сёньня ў высокай ступені гатоўнасьці.
🤔25❤18🫡10👍6🥴3🌚2
ChatGPT інтэгруюць ва ўсе дэвайсы Apple, ён будзе бясплатны

На ўчорашняй прэзэнтацыі кампанія Apple заявіла, што штучны інтэлект ChatGPT ад OpenAI будзе інтэграваны ў iPadOS, iOS i MacOS на сыстэмным узроўні і стане бясплатным для ўсіх карыстальнікаў прадуктаў Apple.

Акрамя таго, быў прэзэнтаваны ўласны штучны інтэлект Apple Intelligence, дзякуючы якому галасавы памочнік Siri стане разумнейшы, а ў карыстальнікаў будзе магчымасьць ствараць аўтарскія эмодзі і іншыя малюнкі.
🤔27👍13🤨8🥴3💅3😱1