Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Forwarded from AI Online
👏 Архітэктар з Турцыі настолькі ўразіўся нейроннымі сеткамі, што пачаў рабіць фота гародніны і садавіны, а ШІ генерыруе па іх канцэпты будынкаў.

🏣 Як думаеце, ці магчымая рэалізацыя такіх праектаў?
🔥29🥴14👾5👍2😁2
СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Такое рашэньне прыняла Сусьветная арганізацыя аховы здароўя на падставе вынікаў дасьледаваньня Міжнароднае агенцыі па вывучэньні раку.

У адносінах да людзей прычынна-выніковая сувязь паміж талькам і ракам не была даказаная. Але пры досьледах на пацуках былі атрыманыя “дастатковыя доказы”, што тальк можа выклікаць рак яечнікаў. А дасьледаваньні на клетках паказалі “пераканаўчыя доказы”, гаворыцца ў прэс-рэлізе СААЗ.
😱31👍8😁6🤯5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Nothing прэзэнтавала бюджэтны смартфон CMF Phone 1

Яго галоўная асаблівасьць – магчымасьць кастамізацыі. Да смартфона можна мацаваць аксэсуары накшталт папружак і падставак. Таксама можна лёгка замяніць заднюю панэль на іншы колер. Кошт гаджэта – ад $240.
🔥28👍11🤨6❤4
Forwarded from AI Online
Apple Watch стаў першым разумным гадзіннікам, які можна выкарыстоўваць у медыцынскіх даследаваннях!⁣⁣ 😳⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Функцыя "Гісторыя мігальнай арытміі" ад Apple Watch кваліфікавана ў ЗША як інструмент распрацоўкі медыцынскіх прылад (MDDT). Гэта значыць, што распрацоўшчыкі медыцынскага абсталявання змогуць выкарыстоўваць тэхналогію ў сваёй прадукцыі.⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⌚️ Гадзіннік аналізуе частату пульсу і вызначае, калі сэрцабіццё выбіваецца са звычайнай карціны, што дапамагае распазнаць мігальную арытмію. Тэхналогія працуе настолькі добра, што яе зацвердзілі для выкарыстання ў медыцынскіх распрацоўках.⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
——————⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Apple Watch has become the first smartwatch that can be used in medical research! 😳⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀
The "Atrial Fibrillation Story" feature from Apple Watch has been qualified in the USA as a Medical Device Development Tool (MDDT). This means that developers of medical equipment will be able to use this technology in their products.⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
@belaiplatform
🔥30👍14🤔3🥱1
Xiaomi пабудавала завод, які будзе працаваць кругласутачна без людзей

Генэральны дырэктар кампаніі абвясьціў пра запуск у Пэкіне завода па выпуску смартфонаў без удзелу людзей.

Плошча завода складае каля 81 тысячы м². Яго гадавая магутнасьць – каля 10 мільёнаў смартфонаў. Напрыклад, тут будуць выпускаць Xiaomi MIX Fold 4 і Xiaomi MIX Filp.

Якасьць прадукцыі будуць кантраляваць інтэлектуальныя машыны, якія змогуць узаемадзейнічаць адна з адной. Вытворчы працэс прадугледжвае выпуск аднаго смартфона за сэкунду.
👍25🤔6💩5😱4👏3🔥1
Створаная таблетка, якая працягне жыцьцё на 10 гадоў

Навукоўцы стварылі прэпарат, які падоўжыў жыцьцё мышэй на 25%. Ён змагаецца зь бялком інтэрлэўкін-11, які прымушае арганізм старэць. Лекі ўжо тэстуюць на людзях. Мяркуецца, што чалавеку такая таблетка дадасьць 5-10 гадоў жыцьця.

На здымку паказаныя мышы аднаго ўзросту, але мышцы справа давалі прэпарат, а зьлева – не. Дзякуючы лекам грызуны сталі радзей хварэць на рак, а стан іх цягліцаў і поўсьці палепшыўся.
🔥45🤯19👍12🤔3💊2❤1
Выпусьцілі прыладу, якая дапамагае хутка заснуць

Стартап Elemind прэзэнтаваў дэвайс, які дапамагае заснуць за некалькі хвілінаў. Мэханізм працы заснаваны на ўзьдзеяньні нізкачастотных вібрацыяў на мазгі. Кошт – ад $349.
🤔36😁8🔥5🤨5💩1🎄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Goodbye, Google? Кампанія OpenAI прэзэнтавала пашукавік з штучным інтэлектам

Кампанія OpenAI распрацавала ўласную пошукавую сыстэму SearchGPT. Яна пабудаваная на базе штучнага інтэлекту і мае доступ да інфармацыі з усяго інтэрнэту ў рэжыме рэальнага часу.

SearchGPT прапануе толькі вялікае поле для тэкставага ўводу. Але замест звыклых спасылак сыстэма выдае структураваную інфармацыю паводле запыту. У адным з прыкладаў SearchGPT папрасілі паказаць інфармацыю аб музычных фэстах у жніўні. Пошукавік сабраў патрэбныя зьвесткі, склаў сьпіс фэстаў з кароткім іх апісаньнем. Пры жаданьні можна задаць удакладняючыя пытаньні ці паглядзець клясычную вэрсію вынікаў са спасылкамі, як у Google.

Пакуль тэставая вэрсія SearchGPT будзе даступная толькі 10 тысячам карыстальнікаў. Аб даце запуску агульнадаступнае вэрсіі сыстэмы пакуль не паведамляецца.
👏24🔥11❤7
Чалавеку ўпершыню перасадзілі мэталічнае сэрца

Яно зробленае з тытану і працуе бяз клапанаў, практычна ня зношваецца, прапампоўвае да 12 літраў крыві за хвіліну, а пацыент нават можа займацца спортам.

Мэханічнае сэрца ёсьць часовым рашэньнем, пакуль чалавек чакае на паўнавартасны донарскі ворган.
❤40👏12👍8🤯5🤔2
На iPhone цяпер можна прачытаць кароткі зьмест размовы пасьля званка

У бэта-вэрсіі iOS 18.1 зьявіўся ўбудаваны штучны інтэлект, які ўмее перакладаць званкі ў тэкст. Суразмоўцы будуць атрымліваць апавяшчэньне аб тым, што званок запісваецца.

Аўдыязапіс званка захоўваецца ў аплікацыі “Нататкі”. Там можна паўторна яго паслухаць, прагледзець поўную тэкставую расшыфроўку і прачытаць кароткі зьмест размовы.
👎40👍18🤔10
Зьявілася мабільная аплікацыя для знаёмстваў, створаная беларусамі для беларусаў

Новая аплікацыя з назваю “Віт!” мае дапамагчы беларусам знаёміцца і ствараць сувязі.

Спампаваць можна тутака:
iOS 
Android
👍48❤12🤔9👏1
Instagram пагадзіўся супрацоўнічаць з уладамі Турэччыны

У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.

Паводле яго, рашэнне прынялі пасьля таго, як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаваньні турэцкіх уладаў і “разам працаваць над цэнзураю для карыстальнікаў”, асабліва ў тым, што тычыцца парушэньняў у галіне “злачынстваў каталёгу”. Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванае злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах.
💩43🤯7🤡7🤷‍♂4
СААЗ прызнала мутаваны штам воспы малпаў пагрозаю плянэтарнага маштабу

Гендырэктар Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя афіцыйна ўвёў рэжым “надзвычайнае сытуацыі міжнароднага значэньня ў галіне грамадскае аховы здароўя” (PHEIC), які зьяўляецца максымальным узроўнем пагрозы ў рамках СААЗ.

Прычынаю стаў распаўсюд новага мутаванага штаму воспы малпаў (Mpox) у Афрыцы, ад якога пакуль няма вакцыны, паведамляе Reuters.

Новы штам Mpox перадаецца праз дотыкі і іншыя віды фізычнага кантакту паміж людзьмі, уключаючы палавыя акты, праз дыхальныя шляхі і розныя штучныя паверхні (кухоннае начыньне, ручнікі, пасьцеля і іншыя). 

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў сьпіне, болі ў мышцах і агульную млявасьць. Як толькі ліхаманка праходзіць, можа зьявіцца сып у выглядзе пухіроў.
😱41😢5😁2👍1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
СААЗ прызнала мутаваны штам воспы малпаў пагрозаю плянэтарнага маштабу Гендырэктар Сусьветнае арганізацыі аховы здароўя афіцыйна ўвёў рэжым “надзвычайнае сытуацыі міжнароднага значэньня ў галіне грамадскае аховы здароўя” (PHEIC), які зьяўляецца максымальным…
Швэцыя абвясьіла аб першым у Эўропе выпадку заражэньня новаю воспаю малпаў

“Мы зафіксавалі першы выпадак заражэньня новым штамам віруса Mpox, дыягнаставаны за межамі афрыканскага кантынэнту. Пацярпелы быў інфікаваны падчас знаходжаньня ў адной з краінаў Афрыкі”,

— паведамляе агенцыя грамадскае аховы здароўя Швэцыі, перадае выданьне SVT.
😨46🤬10😢7😁2👍1😱1🤮1
Завяршаецца будаўніцтва самага вялікага квартала, надрукаванага на 3D-друкарцы

У Тэхасе заканчваюць будаўніцтва найбуйнейшага ў сьвеце квартала, цалкам надрукаванага на 3D-друкарцы. Усяго на велізарнай друкарцы Icon Vulcan надрукуюць 100 аднапавярховых дамоў прэміюм-клясы плошчаю ад 140 да 195 м².

Усярэдзіне будуць прасторныя сьветлыя інтэр’еры зь вялікаю колькасьцю вокнаў – усяго на выбар прапануецца восем варыянтаў пляніроўкі. Пабудовы абсталяваныя сонечнымі панэлямі і элемэнтамі разумнага дома, а іх кошт пачынаецца ад $400 000.
👍31🤯20👏2