🔥Крымскі мост зноў пад ударам, а расія рызыкуе страціць ваенную лагістыку
У ноч на 19 лістапада ў раёне Керчанскага моста прагрымелі шматлікія выбухі. Паводле паведамленняў мясцовых каналаў, зафіксаваныя два траплянні ў чыгуначную частку моста. Рух цягнікоў і электрычак часова спынілі, пашкоджанні пацвердзілі акупацыйныя ўлады Крыма.
Украіна паслядоўна б'е па транспартных шляхах, праз якія Расія забяспечвае паўвостраў і свае войскі на поўдні Украіны. Мэта гэтай стратэгіі — ускладніць расійскую ваенную лагістыку, ізаляваць Крым і пазбавіць крэмль важнага плацдарма для вядзення вайны.

🔥5👏3❤1
Автомеханика из Витебской области осудили по статьям о разжигании социальной вражды и оскорблении Лукашенко
48-летнего витебчанина Игоря Панкова осудили по статьям о разжигании социальной вражды и оскорблении Лукашенко.
Панков жил в Городке Витебской области и больше десяти лет занимался кузовным ремонтом и покраской автомобилей. Его задержали не позднее мая 2026 года и поместили в СИЗО № 1 в Колядичах. Последние сообщения мужчины в открытых чатах были 24 ноября 2025 года.
В августе суд назначил ему год и шесть месяцев колонии общего режима. Приговор вступил в силу в октябре. После этого КГБ внес Панкова в список «террористов», из-за чего он лишился возможности получать денежные переводы.

🤬5
Трамп, Сі Цзіньпін і Пуцін прынялі супольную «дэкларацыю аб міры»
Крэмль апублікаваў тэкст сумеснай дэкларацыі Расіі, Кітая і ЗША, прынятай па выніках сустрэчы трох кіраўнікоў.
У дакуменце гаворыцца пра намер рэфармаваць ААН, каб арганізацыя магла больш эфектыўна рэагаваць на глабальныя выклікі і забяспечваць міжнародны мір і бяспеку. Асобная ўвага надаецца энергетычнаму супрацоўніцтву: тры краіны плануюць павялічыць вытворчасць і пастаўкі нафтапрадуктаў, падкрэсліваючы важнасць стабільнага забеспячэння энергарэсурсамі.
Яшчэ адзін пункт тычыцца Міжнароднага крымінальнага суда. Кіраўнікі трох дзяржаў заявілі пра фундаментальную важнасць дзяржаўных імунітэтаў і выказаліся супраць злоўжывання паўнамоцтвамі з боку МКС і іншых падобных структур.
У пытанні ядзернай бяспекі бакі пацвердзілі, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў і яе ніколі нельга пачынаць. Яны таксама заявілі пра намер весці дыялог дзеля зніжэння ядзерных рызык і прадухілення распаўсюджвання ядзернай зброі.
Асабліва паказальным выглядае пункт пра Міжнародны крымінальны суд. Сярод удзельнікаў дэкларацыі — Уладзімір Пуцін, на якога МКС выдаў ордар на арышт па абвінавачанні ў ваенных злачынствах. Таму заявы пра недапушчальнасць злоўжыванняў з боку міжнароднага правасуддзя ў такім кантэксце выглядаюць асабліва цынічна.
Такім чынам, за дэкларацыяй аб міры стаяць не толькі словы пра бяспеку і супрацоўніцтва, але і цалкам канкрэтныя энергетычныя ды палітычныя інтарэсы трох дзяржаў.

😁3
Forwarded from
Беларусы прапануюць ЕС вырашыць праблему пратэрмінаваных пашпартоў паводле прыкладу Нансэнаўскіх пашпартоў часоў нацысцкай Германіі
Беларусы, якія атрымалі міжнародную абарону ў краінах Еўрасаюза, звярнуліся да еўрапейскіх дэпутатаў з прапановай знайсці рашэнне праблемы пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў, выкарыстоўваючы гістарычны досвед Еўропы.
Ужо ў 2026–2027 гадах у тысяч грамадзян Беларусі заканчваецца тэрмін дзеяння пашпартоў, выдадзеных да 2020 года, а магчымасць абмяняць іх праз беларускія консульствы заблакаваная ўказам рэжыму Лукашэнкі. Для тых, хто не можа бяспечна вярнуцца на радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу, гэта стварае сур'ёзную праблему: нават наяўнасць карты побыту не заўсёды дазваляе карыстацца банкаўскімі, страхавымі і іншымі паслугамі, для якіх патрабуецца сапраўдны пашпарт. У выніку людзі рызыкуюць страціць доступ да банкаўскіх рахункаў, страхавання, магчымасці заключаць і працягваць кантракты, а таксама афармляць важныя дакументы.
У сваім звароце беларусы прапануюць увесці на ўзроўні Еўрасаюза адзіны часовы дакумент, які пацвярджаў бы асобу грамадзян з пратэрмінаванымі пашпартамі, паводле агульнаеўрапейскага стандарту Fremdenpass, і забяспечыць яго прызнанне банкамі, страхавымі кампаніямі і дзяржаўнымі ўстановамі ва ўсіх краінах ЕС.
У якасці гістарычнага прыкладу аўтары звароту нагадваюць пра Еўропу 1930-х гадоў, калі нацысцкі рэжым у Германіі пазбаўляў палітычных праціўнікаў і эмігрантаў грамадзянства і дакументаў, пакідаючы іх без прававых гарантый. У той час важную ролю ў абароне людзей без грамадзянства адыгралі Нансэнаўскія пашпарты і іншыя дакументы для замежнікаў, якія дазвалялі пацвярджаць асобу і перасякаць межы.
Сёння Еўропа зноў сутыкаецца з сітуацыяй, калі аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць дакументы як інструмент ціску на ўласных грамадзян.
Беларусы і грамадзяне іншых краін , якія адстойвалі дэмакратыю і былі вымушаныя пакінуць краіну, не павінны станавіцца закладнікамі палітыкі Лукашэнкі, іншых тэранаў і вайсковых злодзеяў і губляць магчымасць нармальна жыць у дэмакратычных дзяржавах, якія далі ім міжнародную абарону.
Застаецца спадзявацца, што еўрапейскія дэпутаты пачуюць гэты зварот і падтрымаюць своечасовае рашэнне, заснаванае на гістарычным досведзе Еўропы, — рашэнне, якое верне права на паўнавартаснае і бяспечнае жыццё добрасумленным людзям.

👍3👌1
Forwarded from
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка рыхтуе дзяржаўны апарат Беларусі да вайны і патрабуе ад судоў гатоўнасці да ваеннага часу
На нарадзе з прадстаўнікамі судовай сістэмы Лукашэнка заявіў, што беларускія суды пакуль недастаткова падрыхтаваныя да працы ва ўмовах ваеннага часу. Ён пацікавіўся, як судовая сістэма будзе дзейнічаць у выпадку вайны, і нагадаў, што ў краіне ўжо правяраюць гатоўнасць войска, сілавых структур, тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння.
«Гэта не рытарычныя пытанні. Сёння ў гэтым напрамку пакуль вашых дзеянняў няшмат», — папярэдзіў ён суддзяў.
Асобна Лукашэнка выказаўся пра закон, назваўшы яго своеасаблівай «сцяной», якая аддзяляе суддзяў ад народа. Паводле яго слоў, беларускім суддзям не варта адгароджвацца ад людзей законам, бо гэта нібыта не адпавядае мясцоваму менталітэту. Аднак закон у прававой дзяржаве — гэта не перашкода, а гарантыя роўнасці ўсіх перад правам і абарона грамадства ад самавольства ўлады. Калі ж дзяржава абслугоўвае інтарэсы вузкай групы людзей, закон пачынае перашкаджаць тым, хто імкнецца да неабмежаванай улады. Менавіта тады з'яўляюцца знакамітыя апраўданні накшталт «часам не да законаў».
Цяпер усё больш відавочна, што Лукашэнка рыхтуе не толькі сілавыя структуры, але і ўвесь дзяржаўны апарат да магчымага ваеннага або ўнутрыпалітычнага крызісу. І асабліва трывожна, што нават судовая сістэма, якая павінна заставацца незалежнай і забяспечваць законнасць, разглядаецца ім як частка механізму мабілізацыі дзяржавы.

🖕5🤬3
Forwarded from
Хочам падзяліцца, куды накіравалі сродкі, сабраныя ў межах нашай ініцыятывы «Адзін беларус — адзін еўра».
Грошы пералічылі на збор Беларускага добраахвотніцкага корпуса — для дапамогі беларускім, якія атрымалі раненні і маюць патрэбу ў падтрымцы і аднаўленні.
Падрабязней пра збор можна прачытаць тут.
Вялікі дзякуй кожнаму, хто далучыўся да нашай ініцыятывы! Дзякуючы вашым ахвяраванням мы можам падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць Украіну і якім цяпер асабліва патрэбная дапамога.
Жадаем нашым ваярам сіл і хутчэйшага аднаўлення!
🤍❤️🤍

👍1
Forwarded from
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚨 Зараз адбываецца масіраваная атака расіі на Украіну: пашкоджаныя тры масты ў Кіеве, пад пагрозай заходнія рэгіёны, трывога ў Польшчы і паведамленні аб ракетах з Беларусі
У ноч на 20 лістапада Расія нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па Украіне: пад атакай апынуліся Кіеў, Львоў, Івана-Франкоўск, Днепр, Крывы Рог, Харкаў і іншыя гарады.
У Кіеве пашкоджаныя тры масты праз Дняпро — Падольска-Васкрасенскі, Дарніцкі і Паўднёвы, а таксама аб'екты крытычнай інфраструктуры; загінулі як мінімум тры чалавекі.
У Львoўскай, Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласцях увялі аварыйныя адключэнні электраэнергіі, праблемы з электрычнасцю і водазабеспячэннем зафіксаваныя таксама ў іншых рэгіёнах.
У Польшчы (на відэа) ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах абвешчаныя папярэджанні пра паветраную пагрозу, польская авіяцыя дзейнічае ў паветранай прасторы краіны. Вайскоўцы польскія паведамляюць пра залёт абхектаў на тэрыторыю Польшчы .
Тым часам з Гомеля паведамляюць пра незвычайна нізкі пралёт нейкага аб'екта над жылымі дамамі, а таксама пра перабоі з інтэрнэтам у розных раёнах Беларусі.

🤬3
Forwarded from
🚨 Тэрмінова: невядомы паветраны аб’ект упаў на тэрыторыі Польшчы
Побач з паселішчам Хмелек у Білгарайскім павеце зафіксавалі выбух. Месца здарэння знаходзіцца прыкладна за 46 км ад украінскай мяжы.
Польскае аператыўнае камандаванне пацвердзіла падзенне невядомага аб’екта. На месцы працуюць адпаведныя службы. Дональд Туск заявіў, што на гэты момант паветранай пагрозы няма.
Расійскія прапагандысты ўжо называюць падзенне аб’екта ў Польшчы «сігналам» для еўрапейскіх вайскоўцаў, якія праводзяць вучэнні за 80 км ад месца здарэння. Мэта вучэнняў — магчымае разгортванне еўрапейскіх сіл на тэрыторыі Украіны пасля падпісання мірнага пагаднення.

👺лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, нягледзячы на просьбы ЗША
19 лістапада на нарадзе з суддзямі Лукашэнка пацвердзіў, што амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам уздымала пытанне новых затрыманняў у Беларусі.
У адказ ён заявіў, што кожны, хто парушыць закон яго, будзе сядзець, нават калі колькасць новых зняволеных у некалькі разоў перавысіць колькасць вызваленых па просьбе Дональда Трампа.
Такім чынам, Лукашэнка фактычна адкрыта заявіў Вашынгтону, што не мае намеру спыняць палітычныя рэпрэсіі. Пры гэтым раней ён адмаўляў сам факт новых палітычна матываваных затрыманняў і існаванне палітвязняў.

🤬3🤮1
Forwarded from
Дзве расійскія ракеты Х-101 і рэактыўны беспілотнік упалі на тэрыторыі польшчы
Падчас адной з найбольш масіраваных расійскіх атак на Украіну за час поўнамаштабнай вайны тры паветраныя аб'екты перасеклі паветраную мяжу Польшчы і ўпалі на яе тэрыторыі.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш афіцыйна пацвердзіў, што каля вёскі Новы Ліпавец у Люблінскім ваяводстве ўпала расійская крылатая ракета Х-101. Яшчэ адна ракета ўпала ў Рудніку-над-Санам, а ў Маладычы быў знойдзены рэактыўны беспілотнік. Усяго польскія вайскоўцы зафіксавалі 11 паветраных аб'ектаў, якія стваралі пагрозу парушэння паветранай прасторы краіны. Тры з іх перасеклі польскую мяжу. У сувязі з пагрозай у паветра былі паднятыя польскія знішчальнікі F-16 і шведскія Gripen.
Польшча таксама задзейнічала комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot каля аэрапорта Жэшаў-Ясёнка і ў раёне Свідніка, а таксама сістэмы Poprad і Pilica+. У аперацыі ўдзельнічалі верталёты і тры брыгады тэрытарыяльнай абароны.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск тэрмінова склікаў нараду з удзелам прадстаўнікоў вайсковага камандавання і спецслужбаў. Паводле кіраўніка польскага Міністэрства абароны, інцыдэнт адбыўся ў той самы час, калі ў Польшчы праходзілі вучэнні «Кааліцыі ахвотных».
«Мы маем справу з чарговай правакацыяй Расіі», — заявіў Касіняк-Камыш. Ён таксама падкрэсліў, што Расія працягвае пераходзіць новыя межы, ствараючы пагрозу бяспецы суседніх дзяржаў.
На шчасце, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ракеты і беспілотнік упалі на адкрытай мясцовасці — у палях і лясах. Жылыя дамы і аб'екты крытычнай інфраструктуры не пацярпелі. Але безумоўна расійская агрэсія супраць Украіны стварае непасрэдныя рызыкі для бяспекі ўсёй Еўропы.

🤬3💩1👀1
☝️Еўрасаюз выдзяляе Украіне амаль 8 мільярдаў еўра
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Украіна працягвае праводзіць рэформы, адначасова абараняючыся ад расійскіх атак.
Сёння Еўрасаюз пералічвае Кіеву амаль 8 мільярдаў еўра. Гэта найбуйнейшы транш, які Украіна атрымлівала ад ЕС на гэты момант.

🔥2
Урад Эстоніі вырашыў закрыць мяжу з Расіяй з 1.12.2026
Паводле заявы ўрада Эстоніі, зробленай прэм’ер-міністрам Крыстэнам Міхалам 20 лістапада 2026 года, краіна цалкам закрывае сухапутную мяжу з Расіяй з 7:00 раніцы 1 снежня.
Праца ўсіх пяці памежных пунктаў («Нарва-1», «Нарва-2», Койдула, Лухамаа і Саатсэ) будзе прыпыненая для людзей і аўтатранспарту мінімум на шэсць месяцаў. Як адзначаюць эстонскія ўлады, рашэнне прынятае з меркаванняў нацыянальнай бяспекі пасля серыі інцыдэнтаў і дыверсій, у тым ліку спробы падпалу абароннага прадпрыемства Threod Systems.
Грузавыя чыгуначныя перавозкі працягнуць працаваць з захаваннем санкцыйных абмежаванняў і ўзмоцненага мытнага кантролю. Міністр унутраных спраў Эстоніі Ігар Таро заклікаў грамадзян, якія знаходзяцца ў Расіі, вярнуцца да 1 снежня, папярэдзіўшы пра значнае падаўжэнне маршруту праз суседнія краіны.

👍2