Светлана Тихановская
✔
16.8K subscribers
6.51K photos
1.36K videos
2 files
3.72K links
Download Telegram
Візы для беларусаў, дапамога палітвязням і парламенцкая падтрымка: Ціханоўская сустрэлася са спікерам Сената і міністрам замежных спраў Румыніі

4 лістапада Святлана Ціханоўская правяла ў Бухарэсце дзве сустрэчы на высокім узроўні — са спікерам Сената Румыніі Мірчам Абрудзянам і міністрам замежных спраў Данам Някулэеску. Перамовы прайшлі ў межах візіту ў Румынію.

– Са спікерам Сената Мірчам Абрудзянам у Палацы парламента гаварылі пра румынскі досвед пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, канстытуцыйныя рэформы і аднаўленне вяршэнства права.

Важнымі пытаннямі, узнятымі на сустрэчы, сталі стварэнне ў румынскім парламенце групы «За дэмакратычную Беларусь», правядзенне слуханняў па сітуацыі ў Беларусі і арганізацыя сумесных мерапрыемстваў.

Ціханоўская таксама падзякавала Сенату за рэзалюцыю 2020 года ў падтрымку беларускага народа.

– З міністрам замежных спраў Данам Някулэеску размова ішла пра дапамогу беларусам, міжнароднае супрацоўніцтва і далейшую падтрымку дэмакратычнай Беларусі.

У прыватнасці, закранулі:
— пашырэнне выдачы шэнгенскіх візаў беларусам;
— далучэнне Румыніі да Міжнароднага гуманітарнага фонду, падтрымку рэабілітацыі былых палітвязняў і праграм дапамогі іх дзецям;
— удзел беларускіх дэмакратычных сіл у мерапрыемствах Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы;
— магчымасць прызначэння спецыяльнага прадстаўніка па сувязях з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Яшчэ адной тэмай стала падтрымка беларускай культуры, у тым ліку — перакладчыкаў румынскай літаратуры.

Святлана Ціханоўская падзякавала румынскім партнёрам за салідарнасць з беларусамі і адзначыла, што досвед Румыніі ў пераходзе да дэмакратыі будзе важны для будучых перамен у Беларусі.
❤109👏18👍11🔥6😢2😐2🤔1🤯1
КГБ запугивает беларусов в США. Что делать?

В Юридический департамент Офиса Светланы Тихановской поступает информация о случаях давления на беларусов, проживающих в США: люди представляются сотрудниками беларусских правоохранительных органов, через мессенджеры связываются с беларусами, расспрашивают об участии в протестах, политических взглядах и деятельности за рубежом, а также запугивают и угрожают передачей информации американской иммиграционной службе ICE.

Леонид Морозов:
«Режим Лукашенко не прекращает попыток преследовать беларусов даже за тысячи километров от Беларуси. Подобные действия незаконны и имеют признаки транснациональных репрессий. При этом угрозы использовать ICE выглядят прежде всего как попытка запугивания. Мы готовы помочь разобраться в ситуации и подсказать возможные механизмы защиты. Беларусы имеют право жить свободно и безопасно независимо от страны проживания».


Что делать, если вам звонят или пишут представители спецслужб режима?

1. Не вступайте в дискуссии. Вы не обязаны отвечать на вопросы о своих политических взглядах и деятельности. 
2. Сохраняйте доказательства. Переписки, номера телефонов, никнеймы, ссылки на профили в Telegram, Facebook и других соцсетях. При записи разговоров учитывайте законодательство своего штата.
3. Обращайтесь в FBI. Американские правоохранительные органы занимаются расследованием случаев транснациональных репрессий. Обратиться в FBI могут не только граждане США, но и беларусы с другими иммиграционными статусами.
4. Предупредите родственников в Беларуси. Силовики могут оказывать давление через них.
5. Жалуйтесь на аккаунты в соцсетях. После сохранения доказательств используйте функцию «Пожаловаться» (Report).

Если вы столкнулись с подобным давлением, обращайтесь в правозащитные организации либо в Юридический департамент Офиса Светланы Тихановской: legal@tsikhanouskaya.org
😢65❤31👍13🤯4😐3
«Свабода пачынаецца там, дзе людзі знаходзяць тое, што іх аб’ядноўвае» 

Падчас візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнародным Форуме еўрапейскіх каштоўнасцяў у Тымішаары. Гэта міжнародная пляцоўка, якая аб’ядноўвае еўрапейскіх палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для абмеркавання абароны дэмакратыі, еўрапейскай бяспекі, расійскага ўмяшання і будучыні Еўропы.

У межах форуму беларуская лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «Дэмакратыі выстаяць, калі людзі выбіраюць іх абараняць». У дыскусіі таксама узяў удзел былы прэм’ер-міністр Бельгіі Гі Верхофстадт. Мадэратарам дыскусіі выступіў мэр Тымішаары Домінік Фрыц.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская закранула тэмы палітычных рэпрэсіяў, вымушанай эміграцыі і таго, як беларусы працягваюць змагацца за дэмакратычныя змены. Асобную ўвагу яна надала ролі моладзі ў абароне дэмакратыі:
«У дэмакратычных краінах у вас ёсць усе магчымасці і інструменты, каб змяняць свет да лепшага, не рызыкуючы сваёй свабодай. У дыктатурах жа людзей затрымліваюць за палітычную актыўнасць, канфіскуюць іх маёмасць, прымушаюць пакідаць краіну. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя рызыкі, людзі працягваюць змагацца за дэмакратыю.

Таму не бойцеся — гэтаксама, як не баяліся вашыя продкі ў гэтым цудоўным горадзе. Цікаўцеся тым, што адбываецца ў свеце, не абмяжоўвайцеся толькі ўласным жыццём. Не праходзьце міма чужога болю і несправядлівасці. Бо менавіта гэта фарміруе вас як асобаў — неабыякавых, здольных суперажываць і змяняць свет».
❤86😢18👍8🔥4😐2❤‍🔥1🤯1
🚨 Увага! Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні

Былыя палітвязні і актывісты атрымліваюць асабістыя паведамленні, у тым ліку — з акаўнта @prisoners_manager. Адпраўнікі прадстаўляюцца супрацоўнікамі Офіса і заклікаюць людзей «спыніць крытыку», «не падрываць давер донараў». Яны сцвярджаюць, што публічныя выказванні нібыта шкодзяць дапамозе тым, хто застаецца за кратамі.

Офіс Святланы Ціханоўскай не мае ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Мы не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваем ананімныя акаўнты для камунікацыі.

❗️Калі ў вас ёсць сумневы наконт сапраўднасці паведамлення ад імя Офіса, звяжыцеся з намі
праз нашыя афіцыйныя каналы.

Мы расцэньваем гэтыя дзеянні як магчымую правакацыю, скіраваную на падрыў даверу і стварэнне канфліктаў у беларускай супольнасці. Не выключаем, што за такімі паведамленнямі могуць стаяць спецслужбы рэжыму. Таксама заклікаем памятаць, што падобныя кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне.

Што рабіць, калі вы атрымалі такое паведамленне?
1. Не адказвайце, не пераходзьце па спасылках і не перадавайце асабістую інфармацыю.
2. Зрабіце скрыншот, заблакуйце акаўнт і паскардзьцеся на яго.
3. Калі сумняваецеся ў сапраўднасці паведамлення, звяжыцеся з намі праз афіцыйныя каналы Офіса.
👍82❤14😢8🤯5🔥1😐1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Гэтае месца нагадвае нам, што ўсе дыктатуры падаюць»

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Румынію. Сёння яна знаходзіцца ў Тымішаары — горадзе, дзе 37 гадоў таму пачалася рэвалюцыя супраць дыктатуры Чаўшэску. Тады тысячы людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннем свабоды. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, яны не адступілі.

З балкона Опернага тэатра, які стаў сімвалам румынскай рэвалюцыі, Святлана Ціханоўская ўзгадала беларускія пратэсты 2020 года:
«Калі я гляджу з гэтага балкона на плошчу, адразу ўспамінаю нашых людзей, Мінск 2020 года. Тая ж смеласць і тое ж жаданне свабоды. Румыны таксама не ведалі, калі перамогуць, але яны верылі і не здаваліся. І сёння Румынія — свабодная і дэмакратычная краіна».
❤131👍19👏7😐3😢1
З 10 лістапада беларусы змогуць запісвацца на падачу чэшскіх візаў для наведвання сваякоў

Амбасада Чэхіі ў Мінску абвясціла, што з 10 лістапада пачне прымаць электронныя запыты на запіс для падачы дакументаў на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы з мэтай наведвання сваякоў.

Хто можа падавацца?
Бацькі, бабулі, дзядулі, дзеці і ўнукі грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія жывуць у краіне на падставе доўгатэрміновай візы або дазволу на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.
На братоў, сясцёр, дзядзькаў, цётак і стрыечных сваякоў новыя правілы не распаўсюджваюцца.

Як запісацца?
З 10 лістапада неабходна адправіць ліст на Minsk.Visa@mzv.gov.cz, пазначыўшы дадзеныя заяўніка і чалавека, які запрашае, мэту паездкі, кантакты і нумар пашпарта.

Да ліста трэба прыкласці копіі пашпарта, запрашэння, дакументаў аб сваяцтве і неабходных дакументаў чалавека, які запрашае. Для кожнага заяўніка патрэбны асобны ліст.

Падрабязныя патрабаванні — на сайце амбасады.

Гэта важны вынік супольнай працы з чэшскімі партнёрамі. Святлана Ціханоўская неаднаразова ўздымала пытанне візавых абмежаванняў на сустрэчах з чэшскімі ўладамі. Над яго вырашэннем таксама працавалі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі на чале з Крысцінай Шыянок, беларуская дыяспара і нацыянальная меншасць.

У кастрычніку ўрад Чэхіі ўхваліў адпаведныя змены, а цяпер з’явілася магчымасць запісацца на падачу дакументаў.
❤73👍27👏6🔥5😢1
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з беларусамі Берліна 9 лістапада 

Запрашаем беларусаў і беларусак Берліна на адкрытую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай! Гэта магчымасць асабіста задаць пытанні беларускай лідарцы, падзяліцца тым, што вас хвалюе, расказаць пра жыццё беларускай супольнасці ў Германіі і выказаць свае прапановы.

Святлана Ціханоўская:
«Мая любімая частка кожнага візіту — сустрэчы з беларусамі, і я заўсёды асабліва чакаю моманту, каб пачуць, як вы жывяце, што вас радуе, што непакоіць, чаго вам не хапае. Пасля такіх размоваў я заўсёды вяртаюся з новымі думкамі і сіламі. Да сустрэчы, дарагія!»


Сустрэча пройдзе ў нефармальнай атмасферы.

📆 Калі: 9 лістапада, 19:30 (уваход з 19:10).
📍 Дзе: Берлін. Дакладны адрас атрымаюць зарэгістраваныя ўдзельнікі.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім абавязкова зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Таксама нагадаем: у Варшаве ёсць магчымасць асабіста сустрэцца са Святланай Ціханоўскай у афлайн-фармаце. Калі хочаце задаць пытанне, абмеркаваць сваю праблему ці падзяліцца прапановай, запоўніце форму для рэгістрацыі.
❤102👍15❤‍🔥6👏4😢2😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Калі мы не будзем самі нагадваць пра Беларусь, пра яе проста забудуць»

У размове з Еўрарадыё намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік распавяла пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі, міжнародную працу дэмакратычных сілаў, падтрымку палітвязняў і легалізацыю беларусаў за мяжой, а таксама пра адкрыццё новага офіса ў Варшаве.

Галоўнае з інтэрв’ю:

Пра важнасць удзелу ў сесіі Паўночнай рады
«Першы дзень сесіі Паўночнай рады быў вельмі цяжкі, бо нас яшчэ мала хто ведаў, і трэба было актыўна знаёміцца, тлумачыць, хто мы. Але праз нашу працу і мой выступ усё змянілася: парламентарыі пачалі самі падыходзіць да нас, з'явіліся запыты на сустрэчы. Беларусь трэба пастаянна вяртаць у міжнародную павестку: прыязджаць, прапаноўваць праекты, дзяліцца экспертызай і паказваць, што адбываецца ў краіне. Калі гэтага не рабіць, пра Беларусь проста забудуць».


Пра практычную карысць, якую міжнародная супраца дае беларусам
«Супраца з іншымі краінамі, парламентарыямі і ўрадамі — гэта, у тым ліку, магчымасць паляпшаць умовы легалізацыі беларусаў за мяжой. У выпадку Паўночнай рады я б вылучыла найперш Міжнародны гуманітарны фонд і падтрымку нашых палітзняволеных. Паўночныя краіны таксама падтрымліваюць беларускую культуру, адукацыю і грамадскія праекты. На гэтай сесіі мы яшчэ не мелі магчымасці падрабязна абмеркаваць пытанні легалізацыі, але гэта будзе часткай нашай далейшай працы. Мы хацелі б выйсці на рэгулярныя сустрэчы і стратэгічныя кансультацыі, дзе можна будзе паслядоўна вырашаць гэтыя праблемы».


Пра адкрыццё офіса ў Варшаве
«Напрыканцы гэтага месяца ў нас адбудзецца афіцыйнае адкрыццё новага офіса. Мы ўжо даволі даўно працуем з гэтай пляцоўкі, але хацелі дачакацца, каб супалі графікі спадарыні Прэзідэнткі і гасцей, якіх мы хацелі б бачыць на адкрыцці. Пасля пераезду ў Польшчу мы больш засяродзіліся на супрацы з беларусамі, бо ў Варшаве значна прасцей арганізоўваць сустрэчы і мерапрыемствы. Нам было важна стварыць прастору, дзе можна будзе праводзіць беларускія імпрэзы, звяртацца да Офіса па дапамогу ў арганізацыі, прыходзіць на сустрэчы і знаёміцца з беларускай гісторыяй і культурай, у тым ліку праз музейную частку. Хутка мы прадставім канцэпцыю супрацы з новай пляцоўкай і раскажам, як беларусы змогуць яе выкарыстоўваць».
❤104👍22👏4😢4😐2
«Помста азначае замену адной несправядлівасці іншай. Справядлівасць азначае пабудову краіны, дзе закон адзіны для ўсіх»

Падчас візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская выступіла з публічнай лекцыяй у Заходнім універсітэце Тымішаары. Пасля выступу адбылася размова са студэнтамі і выкладчыкамі, падчас якой яны маглі задаць Ціханоўскай пытанні.

Заходні ўніверсітэт Тымішаары — адзін з вядучых дзяржаўных універсітэтаў Румыніі, які пасля рэвалюцыі 1989 года прайшоў праз глыбокую трансфармацыю і сёння аб'ядноўвае 11 факультэтаў і каля 15 тысяч студэнтаў.

Падчас лекцыі Ціханоўская правяла паралелі паміж румынскай рэвалюцыяй 1989 года і беларускімі пратэстамі:
«Учора я сустрэлася з ветэранамі вашай рэвалюцыі 1989 года. Некаторыя з іх былі сярод тых, хто паўстаў супраць Чаўшэску. У нас была вельмі шчырая размова, і часам я амаль забывалася, што мы гаворым пра Румынію. Бо я пазнавала так шмат з таго, што яны апісвалі. Страх казаць адкрыта. Пачуццё, што дыктатура будзе доўжыцца вечна. Момант, калі звычайныя людзі знайшлі ў сабе мужнасць сказаць: хопіць. І неверагодную салідарнасць паміж зусім незнаёмымі людзьмі».


Ціханоўская таксама выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва ўніверсітэта з беларускімі студэнтамі, выкладчыкамі і даследчыкамі. Заходні ўніверсітэт Тымішаары ўжо далучыўся да праграмы #100forBelarus, якая прадугледжвае 100 стыпендый для беларускіх студэнтаў.

Напрыканцы Ціханоўская звярнулася да румынскіх студэнтаў з заклікам шанаваць і абараняць дэмакратыю, не ўспрымаць свабоду як нешта само сабой зразумелае і падтрымліваць народы, якія ўсё яшчэ змагаюцца за свае правы.

«Я прачытала Пракламацыю Тымішаары. Свабодныя выбары. Палітычны плюралізм. Кампетэнтнасць і адказнасць. Павага да чалавечай годнасці. Канец старой сістэме страху. Гэта было менавіта тое, чаго беларусы патрабавалі ў 2020 годзе. І гэта тое, за што мы змагаемся і сёння. Я не магу сказаць вам, калі Беларусь стане свабоднай. Але ведаю, што гэта адбудзецца».
❤94👍23❤‍🔥8👏5😐2
«Тысячы маленькіх учынкаў, поўных мужнасці і салідарнасці, могуць ператварыцца ў лавіну, якая зрыне дыктатуру»

6 лістапада ў румынскай Тымішаары Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію Timișoara Award for European Values — за мірную барацьбу супраць дыктатуры, абарону свабоды і чалавечай годнасці. Ціханоўская прысвяціла яе беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду.

Прэмію заснавалі ў 2024 годзе па ініцыятыве ўладаў Тымішаары. Яе прысуджаюць міжнародным дзеячам, якія абараняюць еўрапейскія каштоўнасці. Першымі лаўрэаткамі сталі прэзідэнтка Малдовы Мая Санду і старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.

Сёлета незалежнае журы аднагалосна абрала Святлану Ціханоўскую, адзначыўшы яе мужнасць і паслядоўнасць у абароне права беларусаў самастойна вырашаць сваю будучыню.

Месца ўручэння мае асаблівае значэнне: менавіта ў Тымішаары ў снежні 1989 года пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да падзення дыктатуры Нікалае Чаўшэску.

Святлана Ціханоўская:
«Салідарнасць — тая еўрапейская каштоўнасць, якой дыктатары баяцца найбольш.

Бо дыктатары могуць арыштоўваць людзей. Яны могуць прымусіць журналістаў замаўчаць. Могуць закрываць арганізацыі. Але яны не могуць перамагчы грамадства, у якім людзі адмаўляюцца пакідаць адно аднаго ў бядзе. Праз шэсць гадоў пасля нашага паўстання менавіта гэтая салідарнасць дапамагае нашаму руху працягваць жыць.

Я прымаю гэтую ўзнагароду не толькі для сябе. Я прымаю яе ад імя мільёнаў беларусаў, якія працягваюць абараняць свабоду. Ад імя жанчын, якія мірна стаялі перад узброенымі сілавікамі. Журналістаў, якія працягваюць казаць праўду, нягледзячы на пераслед. Валанцёраў, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям. Мастакоў і настаўнікаў, якія абараняюць нашую мову і культуру. І тых, хто дагэтуль застаецца за кратамі».
❤101👏11😐2😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️🇷🇴 Перамовы з кіраўніцтвам Румыніі, еўрапейскі форум і прэмія за абарону свабоды: галоўнае з першага візіту Святланы Ціханоўскай у Румынію

4–6 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Румыніі. Галоўныя тэмы — падтрымка палітвязняў, дапамога беларусам, супрацоўніцтва з Румыніяй і досвед дэмакратычных пераменаў.

У Бухарэсце:
— Перамовы з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, вызваленне палітвязняў і падтрымку грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская прапанавала Румыніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду.

— Сустрэча са спікерам Сената Мірчам Абрудзянам. Гаварылі пра стварэнне парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», падтрымку палітвязняў і супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы дэмакратычных рэформаў.

— Перамовы з міністрам замежных спраў Данам Някулэеску. Абмеркавалі выдачу візаў беларусам, дапамогу былым палітвязням, адукацыйныя праграмы і міжнароднае супрацоўніцтва.

У Тымішаары:
— Выступ на Форуме еўрапейскіх каштоўнасцяў. Разам з былым прэм’ер-міністрам Бельгіі Гі Верхофстадтам Ціханоўская абмеркавала абарону дэмакратыі і салідарнасць з народамі, якія змагаюцца за свабоду.

— Лекцыя ў Заходнім універсітэце Тымішаары. Размова са студэнтамі пра беларускі шлях да свабоды, ролю моладзі і абарону дэмакратычных каштоўнасцяў.

— Уручэнне прэміі Timișoara Award for European Values. Святлана Ціханоўская стала трэцяй лаўрэаткай узнагароды за абарону свабоды і правоў чалавека пасля Маі Санду і Раберты Метсолы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍80❤50👏8🔥6😐1