Светлана Тихановская
✔
16.9K subscribers
6.41K photos
1.35K videos
2 files
3.67K links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская завітала ў Музей Вольнай Беларусі, дзе пазнаёмілася з актуальнымі выставамі сучасных беларускіх мастакоў. Падчас візіту Святлана азнаёмілася з дзвюма экспазіцыямі: 

«Першыя недэмакратычныя» — выстава, прысвечаная 25-й гадавіне прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Гэта экспазіцыя дазваляе зірнуць на гісторыю праз матэрыялы вулічнай агітацыі, рэчы моладзевай ініцыятывы «Зубр» і асабістыя артэфакты ўдзельнікаў кампаніі. Гэта важны напамін пра тое, як беларусы змагаліся за свае правы ва ўмовах цэнзуры і дзяржаўнага ціску яшчэ чвэрць стагоддзя таму.

«Жыццё на каробках» — праект беларускай мастачкі Ганны Мусалёвай. Гэта асабістая і шчырая гісторыя беларускай эміграцыі, расказаная праз жывапіс на кардонных каробках. Праз гэтыя прадметы, якія для многіх сталі сімвалам часовасці, мастачка разважае пра пошук дому, памяць і адзіноту ў выгнанні.

Святлана Ціханоўская:
«Культура — гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Менавіта таму так важна падтрымліваць культурныя ініцыятывы, што захоўваюць нашу гісторыю і асэнсоўваюць сучасны беларускі досвед. Я ўдзячная ўсім, хто стварае гэтыя праекты і дапамагае нам памятаць пра тое, хто мы ёсць і за што змагаемся. Шчыра раю беларусам у Варшаве наведаць, калі будзе час. Выставы працуюць да 11 верасня — гэта тое, што варта пабачыць і адчуць кожнаму з нас».
❤106👍23❤‍🔥7🔥4😢2😐2👏1🤯1
«Беларускі досвед паказвае, наколькі хутка права можа ператварыцца з механізму абароны чалавека ў механізм яго пераследу» 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў у Манрэалі на Impact 2026 — буйным канадскім саміце, прысвечаным вяршэнству права, абароне дэмакратычных інстытутаў і сучасным выклікам для прававой дзяржавы.

На запрашэнне Калегіі адвакатаў Квебека (Barreau du Québec) Леанід Марозаў стаў адным з асноўных спікераў сесіі «When the Rule of Law Disappears: What We Can Learn from the Rest of the World». Дыскусія была прысвечаная таму, што адбываецца з дзяржавай і грамадствам, калі перастаюць працаваць прававыя механізмы і незалежныя інстытуты.

У сваім выступе Леанід Марозаў прадставіў беларускі досвед прававога дэфолту – сітуацыі, калі права перастае абараняць чалавека і замест гэтага выкарыстоўваецца як інструмент рэпрэсій. Ён распавёў пра масавыя парушэнні правоў чалавека і палітычна матываваны пераслед у Беларусі, палітычных зняволеных, а таксама пра спробы рэжыму Лукашэнкі пераследаваць беларусаў ужо за межамі краіны.

Асобная ўвага была прысвечаная транснацыянальным рэпрэсіям і злоўжыванню рэжымам міжнароднымі механізмамі, у тым ліку Інтэрполам, а таксама магчымасцям і абмежаванням сістэмы ААН і іншых міжнародных інстытутаў у абароне правоў чалавека і прыцягненні вінаватых да адказнасці.

Звяртаючыся да канадскіх і паўночнаамерыканскіх партнёраў, дарадца Святланы Ціханоўскай асобна заклікаў працягваць падтрымку беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз палітычны пераслед і шукаюць бяспекі і міжнароднай абароны ў Канадзе, ЗША і іншых дэмакратычных краінах.

«Беларускі досвед паказвае, наколькі хутка права можа ператварыцца з механізму абароны чалавека ў механізм яго пераследу, калі разбураюцца незалежныя інстытуты. Вяршэнства права — гэта не нешта гарантаванае назаўсёды. Яго неабходна абараняць. І сёння нашая задача — не толькі рыхтаваць аднаўленне прававой дзяржавы ў дэмакратычнай Беларусі, але і абараняць беларусаў, якія ўжо цяпер плацяць цану за імкненне жыць у свабоднай краіне».


Офіс Святланы Ціханоўскай знаходзіцца ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, інфармуе іх пра становішча беларусаў і працуе над тым, каб людзі, якія ратуюцца ад рэпрэсій, маглі атрымаць неабходную падтрымку і абарону.
❤84👍21❤‍🔥10🔥1🤯1😐1
Дапамога палітвязням і рэпрэсаваным беларусам: дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з Freedom House

Кіраўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі сумесна з юрыдычнай камандай Офіса сустрэліся з кіраўніком Прадстаўніцтва Freedom House ў Літве. 

Ён падзякаваў арганізацыі за сістэмную падтрымку беларусаў, якія працуюць дзеля дэмакратычнай будучыні сваёй краіны і былі рэпрэсаваны на Радзіме рэжымам Лукашэнкі. 

Бакі абмеркавалі дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і апынуліся ў Літве. Таксама абмеркаваны планы па сумесных мерапрыемствах у Злучаных Штатах і Літве. Асобная ўвага была нададзена падрыхтоўцы да магчымага прыезду вызваленых палітвязняў пасля візіту спецпасланніка ЗША Джона Коўла і іх легалізацыі. 

Дзяніс Кучынскі:
«Мы вельмі спадзяемся на добрыя навіны. Пасля візіту Джона Коўла ў Літву могуць прыехаць вызваленыя палітвязні. Калі гэта адбудзецца, дапамога ім спатрэбіцца з першага дня. Таму мы ўжо цяпер узгадняем працу з камандай Freedom House і іншымі арганізацыямі: хто сустракае людзей, куды яны могуць звярнуцца і якую падтрымку атрымаюць у першыя дні. Дзякуй за гатоўнасць хутка ўключацца і дапамагаць».


Офіс Святланы Ціханоўскай, Freedom House, фонд «Краіна для жыцця», ініцыятывы «Вольныя» і Dissidentby, Літоўскі Чырвоны Крыж, Беларускі дом правоў чалавека, валанцёрская служба праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН і фонд BySol гатовыя дапамагчы палітвязням, калі яны будуць вызваленыя ў выніку дыпламатычных намаганняў ЗША і перавезеныя ў Літву.

Freedom House — праваабарончая арганізацыя, якая падтрымлівае беларускіх актывістаў і праваабаронцаў, дапамагае ахвярам рэпрэсій і сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
❤103👍18😐4😢2❤‍🔥1🤯1
Аўтобусы, літоўская мова для беларусаў і ЕГУ. Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў з літоўскімі партнёрамі пытанні, якія хвалююць беларусаў

9–10 верасня дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікеркай Сейма Літвы Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн. Абедзве сустрэчы прайшлі ў Офісе ў Вільні. 

Ключавыя тэмы перамоваў:

— Аўтобуснае злучэнне з Беларуссю. Магчымыя абмежаванні па прыкладзе Латвіі цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расію з 2027 года. У Літве таксама прагучала прапанова зрабіць такі крок. На сустрэчах абмеркавалі, як працаваць над тым, каб гэтыя абмежаванні не закранулі беларусаў.

— Курсы літоўскай мовы для беларусаў — пашырэнне доступу да навучання. Беларусы хочуць вывучаць мову і ўдзельнічаць у жыцці краіны, але месцаў на курсах не хапае.

— Падрыхтоўка да магчымых вызваленняў палітвязняў, якія могуць быць вывезены ў Літву. Кучынскі падзякаваў Літве за дапамогу з дакументамі і легалізацыяй для ўжо вызваленых .

— Падтрымку ЕГУ. Кучынскі прапанаваў візію літоўскім партнёрам, як можна дапамагчы ЕГУ выйсці з крызіснай сітуацыі.

— Бяспеку Літвы і рэгіёну, крокі з мілітарызацыяй унутры Беларусі. Кучынскі падзяліўся ацэнкай унутраных працэсаў у Беларусі, ваенна-палітычнай абстаноўкі і рызык выкарыстання тэрыторыі краіны Расіяй для агрэсіі супраць суседзяў. Па выніках абмеркавання бакі адзначылі, што іх бачанне сітуацыі супадае.

— Старшынства Літвы ў Радзе Еўрасаюза. Магчымыя фарматы прысутнасці Беларусі на мерапрыемствах і сустрэчах, а таксама захаванне беларускага пытання ў фокусе ўвагі.

Дзяніс Кучынскі:
«Мы ведаем пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве. І нашая задача — па магчымасці іх вырашыць. Нам важна, каб беларусы ў Літве маглі вывучаць мову, атрымліваць адукацыю і ўдзельнічаць у жыцці краіны. Мы бачым, што восенню чакаюцца дыскусіі ў Сейме адносна розных абмежаванняў, і ўжо зараз актыўна працуем з партнёрамі, каб данесці нашу пазіцыю і абараніць інтарэсы беларусаў».
❤92🔥14👍7❤‍🔥5😐2🤔1🤯1😢1
11 верасня — дзень нараджэння Святланы Ціханоўскай. І мы, яе каманда, вырашылі пазнаёміць вас з ёй крыху бліжэй. 

Бо хто можа расказаць пра чалавека лепш за тых, хто побач з ёй 25 гадзін у суткі і 8 дзён на тыдзень — на сустрэчах, у паездках, у офісе і паміж усім гэтым?

Мы спыталі ў калег, якая Святлана без камер, што яе смешыць і радуе, што яна не любіць дэлегаваць і якія яе фразы ўжо сталі офіснымі мемамі.
❤236🎉43🔥11👍4🤯1😢1
«Ніводная дыктатура не павінна мець апошняга слова пра будучыню Еўропы»

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у другой Еўрапейскай канферэнцыі за свабоду і дэмакратыю ў Вентатэне па запрашэнні Піны Пічэрны, віцэ-прэзідэнткі Еўрапейскага парламента і арганізатаркі канферэнцыі. Канферэнцыя аб’ядноўвае еўрапейскіх палітыкаў, журналістаў, інтэлектуалаў і грамадзянскіх актывістаў для абмеркавання супрацьстаяння аўтарытарызму, падтрымкі Украіны, еўрапейскай бяспекі і абароны грамадзянскіх правоў. Беларуская лідарка далучылася ў анлайн фармаце.

Разам са Святланай Ціханоўскай на панэлі «Мяжа свабоды: Італія і Еўропа ў глабальным кантэксце» выступілі: намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Піна Пічэрна, галоўны рэдактар Milano Finanza Раберта Самэла, журналіст ANSA Мікеле Эспазіта. Мадэратар — дырэктар Бюро Еўрапейскага парламента ў Італіі Карла Караца.

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку Украіны, захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў:
«Расія выкарыстала тэрыторыю Беларусі для ўварвання ва Украіну. Рэпрэсіі ўнутры адной краіны зрабілі магчымай агрэсію супраць іншай. Вось чаму дэмакратыю і бяспеку нельга аддзяляць адзін ад аднаго. Дэмакратычная Беларусь дапамагла б засцерагчы паўночную мяжу Украіны. Таму падтрымка гэтага будучага з'яўляецца інвестыцыяй у бяспеку ўсяго кантынента».
❤151👍32❤‍🔥6🔥2👏2🤯1😢1
Яшчэ дзве краіны далучаюцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду

Яны накіруюць каля €200 тысяч на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Пасля завяршэння ўсіх працэдур у працы фонду будуць удзельнічаць ужо 15 дзяржаў.

Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі сазваніўся і абмеркаваў актуальную сітуацыю з генеральнай сакратаркай Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман. За 2024–2026 гады краіны накіравалі ў фонд больш за €3 мільёна. Большая частка сродкаў ужо пайшла на падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій, у тым ліку палітзняволеных, вызваленых цягам апошніх месяцаў.

Некаторыя дзяржавы дапамагаюць фонду ўжо не ўпершыню: Ісландыя зрабіла тры ўнёскі, Эстонія і Нарвегія паўторна пералічылі сродкі ў 2026 годзе.

Дзяніс Кучынскі:
«Для нас важна, каб да фонду далучаліся новыя краіны, а тыя, хто ўжо ўдзельнічае, працягвалі падтрымку. Большая частка сабраных сродкаў ужо пайшла на дапамогу людзям, таму мы павінны загадзя думаць пра наступныя вызваленні і мець магчымасць хутка падтрымаць тых, хто выйдзе на свабоду. 15 краін — гэта важны вынік, але мы хочам ісці далей і да канца года павялічыць іх колькасць да 18–20».


Падрабязней пра працу фонду і новыя ўнёскі — па спасылцы.
❤157👏10😢5👍4🤯1