Светлана Тихановская
✔
16.9K subscribers
6.41K photos
1.35K videos
2 files
3.67K links
Download Telegram
ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства прайшла ў Празе

З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай і пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung (RLS). У праграме ўзялі ўдзел 11 беларускіх жанчын з Польшчы, Літвы і Германіі, пры гэтым конкурс сёлета склаў 5 чалавек на месца.

Акадэмія накіравана на падрыхтоўку жанчын з палітычным досведам да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскіх працэсах і прадстаўлення беларускай дэмакратычнай супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Праграма ўлучала тэарэтычны блок па паліталогіі, канфлікталогіі і будаванні супольнасцяў, практычныя заняткі па адвакацыі, публічных выступах, асабістым брэндзе і пратаколе, а таксама сустрэчы з замежнымі дыпламаткамі і чэшскімі палітыкесамі. Сярод іх — былая віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай Камісіі Вэра Ёурава, былая кандыдатка на прэзідэнтку Славакіі Магда Вашарыява, дэпутаткі чэшскага парламента Катэрына Дэмэтрашвілі і Габрыэла Свараўска. Удзельніцы таксама наведалі МЗС Чэхіі, амбасаду Германіі, Амерыканскі цэнтр у Празе і штаб-кватэру Радыё Свабода.

Акадэмія таксама дала ўдзельніцам рэальны інструментарый для далейшай працы: разуменне палітычных працэсаў, навыкі работы з медыя і фарміраванне асабістага брэнду. Сустрэчы з еўрапейскімі і чэшскімі палітыкесамі і дыпламатычным корпусам далі ўдзельніцам наўпроставыя кантакты, якія могуць стаць асновай для будучага міжнароднага супрацоўніцтва. 

Акадэмія ўжо другі год рэалізуецца дзякуючы супольнай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Офіса Святланы Ціханоўскай і чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
👍81❤39❤‍🔥9👏4🤯3😐1
Трэці дзень Святланы Ціханоўскай на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку 

У трэці дзень на палях Генеральнай асамблеі ААН Святлана Ціханоўская правяла дзясяткі сустрэчаў з палітычнымі лідарамі, прадстаўнікамі ўрадаў, міжнародных арганізацыяў і бізнесу.

З прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам гаварылі пра падтрымку беларусаў, вызваленне палітвязняў і месца Беларусі ў еўрапейскім парадку дня. Ён запрасіў Святлану Ціханоўскую ў Бухарэст.

З прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам абмеркавалі бяспеку Беларусі і рэгіёна, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі, вызваленне палітвязняў і падтрымку тых, хто выйшаў з турмаў. Ціханоўская прапанавала Славеніі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду і развіваць праграмы рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў.

На Clinton Global Initiative Святлана Ціханоўская гаварыла пра тое, да чаго беларусы рыхтуюцца ўжо цяпер — да будучых пераменаў. Пра інстытуты, людзей, рэформы і механізмы пераходнага перыяду.

«Дыктатуры могуць здавацца вечнымі — пакуль раптам не падаюць. Наша задача — не прадказаць дакладную дату пераменаў, а зрабіць так, каб Беларусь была да іх гатовая».


Асобна Ціханоўская сустрэлася з Білам Клінтанам. Праз 32 гады пасля яго гістарычнага візіту ў Беларусь яны гаварылі пра тое, што змянілася за гэты час, пра беларусаў унутры краіны і неабходнасць не губляць міжнародную ўвагу да Беларусі.

З Майкам Пампеа абмеркавалі ўрокі 2020 года, незалежнасць Беларусі і тое, як рэжым Лукашэнкі пасля рэпрэсій стаў яшчэ больш залежным ад Расіі.

А на Atlantic Council Global Citizen Awards Ціханоўская размаўляла з кіраўнікамі дзяржаў, прадстаўнікамі ўрадаў і міжнароднага бізнесу — пра палітвязняў, сітуацыю ў Беларусі і будучыя магчымасці для краіны.

Галоўнае — Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня. І размова ідзе не толькі пра сённяшнія праблемы, але і пра будучую незалежную Беларусь.
❤121👍24👏4😢3❤‍🔥1🤯1
❗️Теперь беларусы смогут подавать документы на ВНЖ Литвы в Армении и Грузии

Граждане Беларуси с 1 ноября смогут подавать заявления на временный ВНЖ в Литве через офисы внешнего поставщика услуг (VFS Global) в Армении и Грузии. 

Об этом сообщило МВД Литвы. Офис Светланы Тихановской регулярно поднимал вопрос о доступных и безопасных процедурах легализации с партнерами из Литвы. Это решение — результат совместной работы.

Что меняется с 1 ноября 2026 года?
– Подать документы на временный ВНЖ можно будет прямо в Армении и Грузии через VFS Global. Беларусам, находящимся там, больше не придется ездить в другие страны или возвращаться на родину.
– С этой же даты прекращается прием заявлений в Казахстане, Кыргызстане, Узбекистане, а также в Боснии и Герцеговине.

«Это конкретный результат нашей работы с литовскими партнерами. Мы давно поднимали вопрос о том, чтобы беларусы в Грузии и Армении могли подавать документы там, где они находятся. Благодарны литовской стороне за то, что она услышала наши аргументы и нашла практическое решение. Для многих беларусов это действительно упростит процесс легализации в Литве»,

— отметил советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов.

По данным Департамента миграции Литвы, на 1 сентября 2026 года разрешение на проживание в стране имели 47 872 гражданина Беларуси, из них более 33 тысяч получили временный ВНЖ на основании работы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥93❤47👍22🤔3😢2❤‍🔥1🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👀 Закуліссе Генеральнай Асамблеі ААН

3 дні ў Нью-Ёрку, 74,2 кіламетра, пройдзеных пешшу, працоўны графік з 8 раніцы да 12 ночы і больш за 60 кулуарных размоваў пра Беларусь.

«Насамрэч вялікая дыпламатыя часта робіцца не ў вялікіх залах. Колькі было сустрэчаў і размоваў за гэтыя дні, ужо цяжка падлічыць. Дакладна больш за 60, а калі лічыць яшчэ і ўсе кантакты на працоўным узроўні — думаю, набярэцца і пад сотню.

Часам пяць хвілінаў у калідоры, размова за кавай ці па дарозе на наступную сустрэчу даюць больш, чым некалькі гадзінаў перамоваў. Ты проста перасякаешся з палітыкам, нагадваеш пра Беларусь, абмяркоўваеш адну-дзве канкрэтныя рэчы — і раптам адкрываюцца новыя дзверы. А потым з гэтых пяці хвілінаў вырастаюць ужо сустрэчы, візіты і канкрэтныя дамоўленасці.

Таму гэтыя тры дні ў Нью-Ёрку — гэта яшчэ і магчымасць фактычна скласці працоўны графік на наступны палітычны сезон: з кім сустракаемся, куды едзем і што можам разам зрабіць для Беларусі»,

— дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай і кіраўнік міжнароднага аддзелу Дзяніс Кучынскі.
❤135👍34🔥8👏5❤‍🔥1🤯1🎉1😐1