Светлана Тихановская
✔
16.9K subscribers
6.41K photos
1.35K videos
2 files
3.67K links
Download Telegram
Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?

Мы заўсёды адкрытыя да дыялогу, вашых прапаноў і пытанняў! Каб вам было зручна выйсці з намі на сувязь, нагадваем нашыя кантакты:

— Асноўныя кантакты — па агульных пытаннях;
— Форма зваротнай сувязі на сайце;
— Прэс-служба — для інтэрв’ю, каментароў і іншых медыя-запытаў;
— Кантакт для афіцыйных запрашэнняў і дыпламатычных прапаноў;
— Падпіска на рассылкі, каб атрымліваць навіны і анонсы мерапрыемстваў;
— Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Анонсы наступных размоў будуць з’яўляцца на нашым канале;
— Black Box — ананімны канал для тых, каму патрэбная дадатковая бяспека.

Калі вы не ўпэўненыя, куды менавіта звяртацца, пішыце на нашыя агульныя кантакты, і мы перанакіруем ваш запыт туды, дзе змогуць дапамагчы.

🔗 Поўны спіс можна даведацца на сайце па спасылцы.
❤83👍22🔥4😐3❤‍🔥2🤔2🤯1
«Галоўная перамога — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам»

У інтэрв'ю БЕЛСАТ LIFE Святлана Ціханоўская расказала пра выклікі ў асабістым жыцці, вымушаны выезд з Беларусі і тое, як роля маці можа падрыхтаваць цябе да ролі палітыка. 

Галоўнае з інтэрв'ю:

Пра асабістую перамогу ў жыцці
«Я думаю, што адна з маіх галоўных асабістых перамог — гэта шлях, які мы прайшлі разам з сынам. Ён нарадзіўся без слыху і пачуў першыя гукі толькі ў два з паловай гады. Кожны дзень мы займаліся са спецыялістамі і дома, літаральна адкрываючы для яго свет гукаў. Амаль дзесяць гадоў я прысвяціла яго рэабілітацыі пасля кахлеарнай імплантацыі. Не было дакладнага моманту, калі можна было сказаць: “Вось цяпер канчатковая перамога”. Было шмат маленькіх перамог: першыя гукі, першыя словы, першыя сказы. Я вельмі ўдзячная Сяргею: усе тыя гады, пакуль я займалася сынам і не магла працаваць, менавіта ён узяў на сябе матэрыяльнае забеспячэнне нашай сям'і».


Пра самае цяжкае рашэнне
«Я думаю, што гэта было самым цяжкім рашэннем за ўсю перадвыбарную кампанію — з'ехаць ці застацца. Калі б Сяргей не быў у турме і я ведала, што ёсць каму паклапаціцца пра дзяцей, магчыма, я б не з'ехала. Але ў мяне сын з асаблівасцямі развіцця, маленькая дачка, і гэта была ўнутраная барацьба паміж маці і чалавекам, які ўзяў на сябе адказнасць. Мне проста сказалі: “Ты з гэтага кабінета альбо выязджаеш, альбо ў турму”. А яшчэ дадалі: “Мы ведаем, дзе вашы дзеці”».
❤143👍33😢11🔥4😐4❤‍🔥3🤯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Cвятлана Ціханоўская прыбыла ў Брусель

Тут яна выступіць на адкрыцці EU Parliamentary Democracy Forum, сустрэнецца з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай, а таксама дэпутатамі, у тым ліку — Дайнюсам Жалімасам, Міхалам Кабоскам і Сяргеем Лагадзінскім.
❤146👍31🤯3❤‍🔥2🤔1😢1
Ціханоўская ў Еўрапраламенце: «Дэмакратыям не патрэбная “цвёрдая рука”. Патрэбныя разумныя галовы, моцныя інстытуты і адказныя грамадзяне».

29 верасня ў Бруселі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на другім EU Parliamentary Democracy Forum, арганізаваным прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай пры падтрымцы віцэ-прэзідэнтаў Катарыны Барлі і Эстэбана Гансалеса Понса. У Форуме ўдзельнічаюць дэпутаты нацыянальных парламентаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская гаварыла пра пагрозы для дэмакратыі, замежнае ўмяшанне і дэзынфармацыю, ролю грамадзянскай супольнасці, падтрымку Украіны і дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама пра неабходнасць захоўваць ціск на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна і ўмацоўваць устойлівасць еўрапейскіх грамадстваў.

«Я ведаю, што часам узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам і іншымі. Але дыктатары ўспрымаюць слабасць як запрашэнне. У нас не павінна быць ілюзій. Дыктатары разумеюць толькі мову сілы. І дэмакратыі мусяць быць гатовыя паказаць зубы.

Мы павінны захоўваць санкцыі супраць Расіі і Лукашэнкі. Але адначасова з тым — умацоўваць грамадства. Адной толькі ваеннай моцы недастаткова. Патрэбныя людзі, гатовыя абараняць свае каштоўнасці»,

— адзначыла Святлана Ціханоўская.

Таксама беларуская лідарка заклікала еўрапейскія дэмакратыі не ўспрымаць свабоду як дадзенасць, умацоўваць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя інстытуты, а таксама працягваць падтрымку Украіны.

Поўны тэкст выступу.
❤140👍34👏9🤯2😐2❤‍🔥1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце:
«Пры дыктатуры хочуць, каб людзі маўчалі, былі паслухмянымі і лаяльнымі. Хочуць, каб людзі трымаліся далей ад палітыкі. З школы цябе вучаць: не вылучайся. Будзь як усе. Палітыка — не твая справа. Менавіта гэта і трымае дыктатуру на плаву.

Менавіта гэта дапамагло Лукашэнку прыйсці да ўлады 30 гадоў таму і ўтрымлівацца так доўга — калі людзі не ўдзельнічаюць у палітыцы і не задаюць пытанняў. Дзякуючы гэтаму дыктатар можа ствараць ілюзію стабільнасці і міру».
❤141👏37❤‍🔥8👍6🤯2😢1
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падвёў вынікі сённяшняга працоўнага дня ў Бруселі
❤79👍22❤‍🔥2🤔2🤯2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤87👍36👏6🤯2❤‍🔥1🔥1🤔1😢1
Верасень 2026: галоўныя падзеі 

У верасні адной з галоўных падзеяў стала вызваленне 25 палітвязняў. Паралельна працягвалася міжнародная праца — у тым ліку ўдзел у 81-ай Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, — праца з партнёрамі па падтрымцы беларусаў і палітвязняў, а таксама па пытаннях бяспекі, легалізацыі і беларускай культуры.

Вынікі месяца:

– Вызваленне палітвязняў. 16 верасня 25 палітвязняў былі вызваленыя і вывезеныя ў Літву. 24 верасня былі вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў, большасць з якіх — жанчыны. 

– Генеральная Асамблея ААН. Падчас візіту ў Нью-Ёрк Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі. 21 верасня на палях Генасамблеі ААН прайшоў сайд-івэнт «Беларусь: саўдзельнік вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы». Больш пра падзеі падчас Генасамблеі — па спасылцы.

– Візіт у Брусель. Святлана Ціханоўская наведала Брусель і выступіла на другім EU Parliamentary Democracy Forum. 

– Падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных. Фінляндыя абвясціла пра дадатковыя €100 тысяч на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Таксама завяршаецца афармленне ўнёскаў яшчэ ад дзвюх краін у Міжнародны гуманітарны фонд.

– Беларуска-ўкраінскія адносіны. 18–19 верасня ў Кіеве прайшла грамадска-палітычная частка V Форуму Астрожскіх. Па выніках Форуму прынялі заяву аб вяртанні дэпартаваных украінскіх дзяцей і анансавалі стварэнне рабочай групы па беларускіх пытаннях.

– Праца ў Літве. 9–10 верасня дырэктар віленскага Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Літвы па замежнай палітыцы Данатасам Аўгулісам і віцэ-спікеркай Сейма Вікторыяй Чмілітэ-Нільсэн.

– Праца ў Латвіі. Падчас візіту ў Рыгу Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Кабінеце прэм’ер-міністра Латвіі. 

– Супраца з Еўрасаюзам. 2 верасня Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краінаў Еўрасаюза. 

– Жаночае палітычнае лідарства. З 13 па 18 верасня ў Празе прайшла ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства.

Сачыце за навінамі!
❤111👍18🤔4❤‍🔥3🤯1😢1💔1
Палітвязні, падтрымка медыя і беларусы ў Іспаніі. У Вільні Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дэлегацыяй Кангрэса дэпутатаў Іспаніі 

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Кангрэса дэпутатаў Іспаніі. У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня Камітэта Хуан Карлас Руіс Боікс (PSOE) і члены Камітэта ад партый —  Сесар Санчэс Перэс (Народная партыя), Чэма Гіхара Гарсія (Podemos), Дыега Тайба Манелас (PSOE). 

Ключавыя тэмы сустрэчы:
— Парламенцкае супрацоўніцтва. Кучынскі прапанаваў развіваць прамыя сувязі з іспанскім парламентам і стварыць у Кангрэсе дэпутатаў групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. Такая група ўжо дзейнічае ў Сенаце Іспаніі.
— Легалізацыя беларусаў у Іспаніі. Кучынскі звярнуў увагу на праблему атрымання трэвэл дакументаў для беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў краіну. Таксама заклікаў Іспанію не патрабаваць даведкі з Беларусі для легалізацыі і шукаць больш гнуткія і бяспечныя рашэнні.
— Патранаж над палітвязнямі. Іспанскіх парламентарыяў заклікалі браць патранаж над беларускімі палітычнымі вязнямі, пісаць ім, публічна ўздымаць іх справы і падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных. 
— Міжнародны гуманітарны фонд. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі і зробленыя ўнёскі, а таксама заклікаў працягваць гэтую падтрымку. Амбасадар Іспаніі ў Літве, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў, што ў найбліжэйшы час Іспанія зробіць другі ўнёсак у Фонд.
— Санкцыі і ціск на рэжым. Кучынскі падзякаваў Іспаніі за пазіцыю ў межах санкцыйнай палітыкі ЕС. Ён падкрэсліў, што вызваленне палітвязняў павінна працягвацца, але асобныя вызваленні не азначаюць спынення сістэмных рэпрэсій і не павінны весці да заўчаснага аслаблення ціску.

Таксама абмеркавалі падтрымку незалежных беларускіх медыя і супрацьдзеянне дэзынфармацыі, захаванне Беларусі ў міжнародным парадку дня. Асобна закранулі супрацоўніцтва ў сферах бізнесу, культуры, адукацыі і экспертнай дыпламатыі, а таксама беларускі фактар у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны і бяспекі рэгіёну.

Дзяніс Кучынскі:
«Іспанія адыгрывае важную ролю ў падтрымцы дэмакратычнай Беларусі — і на ўзроўні ЕС, і праз парламент. Для нас важна не толькі захоўваць Беларусь у міжнародным парадку дня, але і будаваць доўгатэрміновыя сувязі: паміж парламентамі, універсітэтамі, экспертамі, медыя, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю. Асобны прыярытэт — палітвязні і беларусы, якія сёння не могуць бяспечна вярнуцца дадому нават дзеля абнаўлення дакументаў. Мы ўдзячныя Іспаніі за паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і беларусаў і разлічваем на далейшае развіццё нашага супрацоўніцтва».
❤102👍18👏4❤‍🔥1🤔1🤯1😢1😐1
«Годная старасць — не прывілей. Гэта тое, што заслугоўвае кожны чалавек». Ціханоўская да дня пажылых людзей: 

Сёння, 1 кастрычніка, — Міжнародны дзень пажылых людзей.

Ціханоўская да дня пажылых людзей:
«Тое, як грамадства ставіцца да старэйшых, добра паказвае яго каштоўнасці.

Клопат пра чалавека ўключае ў сябе шмат рэчаў. Калі на пенсіі не трэба выбіраць паміж ежай і лекамі. Калі побач ёсць медыцынская і сацыяльная дапамога. Калі ў сталым узросце ў людзей ёсць магчымасць атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць.

Сёння ААН і Сусветная арганізацыя аховы здароўя абмяркоўваюць, як перабудаваць пенсійныя, медыцынскія, жыллёвыя і сацыяльныя сістэмы дзеля таго, каб людзі жылі даўжэй. У Беларусі пажылых людзей працягваюць пераследаваць і затрымліваць за каментары ў інтэрнэце. Цяпер за кратамі знаходзяцца як мінімум 43 палітзняволеныя пенсійнага ўзросту. Дзевяці з іх ужо больш за 70 гадоў.

Людзі, якія дзесяцігоддзямі працавалі, гадавалі дзяцей, дапамагалі сваім сем’ям, а ў нейкі момант проста захацелі лепшага жыцця для сваіх дзяцей і ўнукаў, апынуліся за кратамі.

Старасць павінна быць часам, калі чалавек можа адчуць: усё, што ён рабіў усё жыццё, мела сэнс. Калі ён можа разлічваць на дапамогу, павагу і бяспеку незалежна ад сваіх поглядаў і жыццёвага шляху. У старэйшым узросце таксама можна падарожнічаць, вучыцца новаму, займацца спортам, сустракацца з сябрамі, займацца любімай справай, удзельнічаць у жыцці свайго горада і краіны, быць патрэбным іншым. Аднак сёння ў Беларусі людзі рэдка нават думаюць пра тое, што жыццё пасля выхаду на пенсію можа быць такім.

Пенсія не павінна азначаць, што жыццё спыняецца. Для гэтага патрэбная сістэма, якая актыўна клапоціцца пра пажылых людзей, слухае іх патрэбы і стварае ўмовы для паўнавартаснага жыцця.

Годная старасць — не прывілей. Гэта тое, што заслугоўвае кожны чалавек».
❤109👍14👏8😐4❤‍🔥1🤯1😢1
«Рэжым адмаўляе чалавеку ў самым галоўным праве — праве на жыццё»

Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль выконваюць смяротныя прысуды. З 5 па 10 кастрычніка праваабарончы цэнтр «Вясна» праводзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, звярнуць увагу на тое, чаму дзяржава не павінна мець права забіваць чалавека. 

Святлана Ціханоўская:
«Чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць. Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання — нагода яшчэ раз сказаць пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь: краінай, дзе чалавечы лёс і права на жыццё абароненыя законам. 

Я ўдзячная праваабаронцам «Вясны», якія шмат гадоў паслядоўна змагаюцца за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і не дазваляюць гэтай тэме знікнуць з грамадскай увагі».


Поўны спіс мерапрыемстваў да Тыдня супраць смяротнага пакарання можна знайсці па спасылцы.
❤82💔19👍7👏3😢2🤯1😐1
Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у форуме La Toja у Іспаніі

1–3 кастрычніка Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Foro La Toja — форуме для палітычных лідараў, бізнесу, дыпламатаў і інтэлектуалаў. Сёлетняя тэма форуму — «Свет у бязладдзі», дзе абмяркоўваюцца крызіс міжнароднага парадку, рост аўтарытарызму, развіццё штучнага інтэлекту і бяспека Еўропы. За высокі ўзровень удзельнікаў і закрыты камерны фармат яго часта называюць «іспанскім Давосам».

Гэта рэдкая пляцоўка, дзе сустракаюцца кіраўнікі дзяржаваў, топ-палітыкі і сусветныя эксперты, сярод якіх сёлета: кароль Іспаніі Феліпе VI, прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс, экс-высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль, былыя прэзідэнты і прэм'еры Іспаніі і Партугаліі, прадстаўнікі OpenAI, Palantir, Harvard, Cambridge, Telefónica і Politico.

Беларусі на форуме прысвечаная асобная 45-хвілінная сесія «Беларусь: ціхі супраціў», якая адбудзецца 3 кастрычніка з удзелам Святланы Ціханоўскай і Жазэпа Барэля.

Святлана Ціханоўская:
«Вельмі важна, што Беларусь сёння гучыць на такіх пляцоўках як паўнавартасны суб'ект і частка агульнаеўрапейскай размовы. Мы абмяркоўваем будучыню дэмакратыі нароўні з выклікамі бяспекі, вайны і тэхналогіяў. Голас беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду і еўрапейскую будучыню, будзе пачуты там, дзе прымаюцца рашэнні для ўсяго рэгіёну».
❤110👍24🔥8❤‍🔥3👏3🤯1
Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль абмеркавалі супраціў беларусаў на міжнародным форуме ў Іспаніі

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыялогу «Беларусь: ціхі супраціў» у межах міжнароднага Форуму Ла-Тоха ў Іспаніі. Разам з былым Высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, дэмакратычны рух і супраціў беларусаў рэжыму.

Падчас размовы Святлана Ціханоўская таксама падзякавала Еўрапейскаму Саюзу і Злучаным Штатам за падтрымку беларускіх незалежных медыя, праваабарончых арганізацыяў, НДА, культурніцкіх і гістарычных ініцыятываў, якія пасля 2020 года былі вымушаныя перанесці сваю працу за межы краіны. Яна адзначыла, што гэтая падтрымка дазволіла беларускай грамадзянскай супольнасці захаваць свае структуры і працягнуць працу ў выгнанні.

Асобна Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць паслядоўнай палітыкі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да дыктатур: 
«Можа ўзнікнуць спакуса вярнуцца да ранейшага стану рэчаў — змірыцца з дыктатурай, з Лукашэнкам, з Расіяй. Але Еўропа грунтуецца на каштоўнасцях і прынцыпах, якія яна заўсёды абараняла. Калі ад іх адмовіцца, Расія будзе выкарыстоўваць гэта як слабасць. Таму Еўропе важна заставацца паслядоўнай».


Для Форуму Ла-Тоха тэма супраціву дэмакратыі таксама мае адмысловае значэнне. У 2022 годзе галоўную прэмію форуму атрымаў украінскі народ — за абарону дэмакратыі і супраціў расійскай агрэсіі. У 2024 годзе прэмію атрымаў і сам Жазэп Барэль, дыялог з якім стаў адной з апошніх міжнародных сесіяў сёлетняга форуму. 
❤124👍18❤‍🔥10👏3😐2🤯1
❤️🇪🇸 Падчас форуму La Toja Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з каралём Іспаніі Феліпе VI.

Фота: Casa de Su Majestad el Rey
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤168👍35🔥15❤‍🔥10👏3😐2🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей — сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім»

У дзень настаўнікаў Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц са святам і выказала падзяку за іх працу:
«Сёння я хачу сказаць вам такое простае, але вельмі важнае слова — дзякуй! Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека. 

Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей.

Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім.

З Днём настаўніка!»
❤143👍19👏10😐3🔥2❤‍🔥1🤯1
«Мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам»

5 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень настаўніка. 60 гадоў таму Міжнародная арганізацыя працы і ЮНЕСКА прынялі сумесную Рэкамендацыю, якая вызначае міжнародныя стандарты для педагагічнай прафесіі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі з гэтай нагоды:

«Адзначаюць гэты дзень і ў Беларусі. З пафаснымі прамовамі, кветкамі, і з некаторымі асаблівасцямі — не 5-га, а 4-га. Ёсць у гэтым пэўная рацыя: маўляў, хопіць для свята і зарэзерваванай для яго першай нядзелі кастрычніка. 

Але ці адпавядае становішча настаўніка тым самым стандартам, пад якімі 60 гадоў таму падпісалася і беларуская дэлегацыя ў ААН? Згодна з прынцыпам акадэмічнай свабоды, настаўнікі павінны мець права на прафесійную аўтаномію — самастойна выбіраць навучальныя матэрыялы, падручнікі і метады выкладання. Чулі пра такое? Ці вось яшчэ — адмова ад дыскрымінацыі: доступ да педагагічнай прафесіі і ўмовы працы павінны быць цалкам свабоднымі ад абмежаванняў па прыкмеце расы, полу, рэлігіі ці палітычных поглядаў. Ці ў адпаведнасці з гэтай Рэкамендацыяй уведзена пажыццёвая забарона на прафесію для асуджаных паводле «экстрэмісцкіх артыкулаў»? За верасень чорны спіс папоўнілі дзве настаўніцы. 

Згодна з якімі рэкамендацыямі ЮНЕСКА школы ў Беларусі так упарта пераўтвараюць у казармы? З усімі гэтымі абавязковымі ваенна-палявымі зборамі, мілітарызаванымі гульнямі ад пачатковага класа і да апошняга курса ўніверсітэта, ці пасяджэнне педагагічнай секцыі рэспубліканскай педнарады па дапрызыўнай падрыхтоўцы на базе вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якая з’яўляецца «узорнай» у разгоне мірных пратэстоўцаў і канваяванні асуджаных. 

Наладжаныя з пачатку навучальнага года індывідуальныя агляды асабістых рэчаў вучняў дадаюць школе падабенства не толькі з казармай, але і з калоніяй для непаўналетніх. 

Я магу толькі паспачуваць тым калегам, якія насуперак сістэме працягваюць выконваць свой прафесійны абавязак. Трымайцеся! Вядома, што сілы зла наймацнейшыя менавіта перад світанкам. І калі сонца загляне ў наша акенца, мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам».
❤107👍23❤‍🔥4😢2🔥1👏1🤯1😐1