Тутэйшы Шляхціч
1.06K subscribers
2.03K photos
122 videos
13 files
635 links
Пашыраю беларушчыну
Download Telegram
Рэальна жыццёвае слова - скоўзаць 😁

Час-почас чую гэтае словае ад жонкі, маўляў, што я ўсю прасціну скоўзаў. А я раней нат не разумеў, што тое значыць, бо заўсёдна казаў "памяць", "скамячыць". Пазней зазірнуў слоўнік і адкрыў для сябе новае цудоўнае слова.

Прыклады ўжывання:
🌿Не знайшоўшы шапкі ў вітальні Альгерд успомніў, што надоечы выпадкова сеўшы скоўзаў яе на фатэлі;
🌿Не паспеўшы прыняць выгодную позу ў ложку Зося сцяміла, што ўжо скоўзала яе ўсю.

#родныясловы
❤‍🔥18👍11❤2😁1
😌 Трымайце падборку годных тэлеграмаў-каналаў, на якія варта падпісацца

📚
Годная гісторыя — канал пра гісторыю Беларусі. Тут расказваюуць пра важныя падзеі, працэсы і асобаў, якія фармавалі Беларусь.

✨
ethno.art.by — тэлеграм-канал Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Тут публікуюцца абвесткі, пра ўсе мерапрыемствы школы. А гэта: ад заняткаў па народных спевах і беларускіх традыцыйных танцаў да майстар-класаў па беларускіх народных рамёствах.

🗡
Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades — гісторыя крыжовых паходаў і дзяржаваў крыжаносцаў на Блізкім Усходзе, Пірэнеях і Балтыцы.

🏺
Тутэйшы Шляхціч — беларуская гісторыя без нуды. Князі, паўстанні, забароненыя факты і разбураныя міфы.

🎫 Будзьма разам! — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.

❄️ Будзьма беларусамі! — навіны культуры, гістарычныя відэа, інтэрв'ю з творцамі, таямніцы і цікавосткі пра Беларусь і беларусаў.
❤16👍4🔥3👌3
✍️ Аляксандр Сержпутоўскі - этнограф і фалькларыст са Случчыны, які ўсё жыццё збіраў ды папулярызоўваў беларускую народную прозу

Ён хадзіў па Палессі, слухаў казачнікаў, запісваў забабоны, міфы і побыт - і першым сказаў: беларуская народная проза мае філасофскую глыбіню

То ж агулам, Сержпутоўскі даследаваў палешукоў, пісаў пра беларускую ідэнтычнасць, выкладаў у беларускай школе і ўдзельнічаў у рэформе беларускага правапісу 1926 года. Пісаў і па-навуковаму, і як публіцыст - пад псеўданімам Наум Смага.

🤨 Яго галоўную працу «Быт беларусаў» не захавалі - архівы вывезлі ў Нямеччыну, дзе яны і зніклі. А кнігу «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» у 1937 годзе ў БССР загадалі… спальваць.

Аляксандр Сержпутоўскі збіраў беларускую памяць - і за гэта трапіў пад нож цэнзуры.

Але менавіта дзякуючы такім людзям мы сёння ведаем, кім мы былі і кім мы ёсць.
❤‍🔥29👍10👏1
🔥Натхняльныя словы Тадэвуша Касцюшкі на беларускай лацінцы

#родныяцытаты
❤‍🔥39❤10👍7🔥1👏1🙏1
⚔️ «Рацы» - гэта сербы, якія пасля асманскай заваёвы Балканаў трапілі ў Цэнтральную Еўропу ды… сталі элітнымі наймітамі. То ж былі людзі, якія ўжо мелі досвед вядзення доўгай вайны, ды спалучалі ўсходнюю і заходнюю вайсковую школу — і за гэта іх цанілі.

У ВКЛ рацы з’яўляюцца ўжо з канца XV стагоддзя - верагодна, дзякуючы маршалку дворнаму Міхаілу Глінскаму. І не за прыгожыя вочы: яны былі
💥 мабільныя;
💥 універсальныя;
💥 і самае галоўнае - ўдвая таннейшыя за звычайную кавалерыю.

⚔️ Рацы ваявалі пад камандаваннем князя Сямёна Алелькавіча супраць татараў на Ушы(1502 г) і пад Клецкам(1506 г), дзе паказалі сябе выдатна. У тым ліку нават бралі ўдзел у легендарнай бітве пад Воршай(1514).

Узбраенне рацы мелі простае: дзіда ды шабля, без кальчугі - затое спрытныя і манеўраныя.

Фактычна гэта былі раннія гусары, толькі «лягчэйшыя»
❤24👍10🔥1👏1🐳1
💥 Радзівіл «Сіротка» - чалавек, які «перазапусціў» Нясвіж і рэлігію ў ВКЛ

Мікалай Радзівіл «Сіротка» - ня проста магнат. Гэта чалавек, які свядома пачаў будаваць будучыню свайго роду і краіны.

Ён разумеў: улада - гэта ня толькі пасады, а шчэ і спадчына. Таму зрабіў стаўку на Нясвіж - ператварыў яго ў рэнесансны горад з замкам, Езуіцкім калегіумам і Магдэбургскім правам. Фактычна - стварыў «цэнтар сілы» Радзівілаў на стагоддзі наперад.

📜 І яшчэ адзін ход - карта ВКЛ.
Па яго замове Тамаш Макоўскі стварыў першую дакладную карту краіны. Да гэтага Еўропа ўяўляла нашыя землі як «белую пляму» з мядзведзямі.

Сіротка хацеў іншага: паказаць ВКЛ як сучасную, урбанізаваную дзяржаву. Гэта быў чысты палітычны піяр і заява: мы ёсць.

✝️ Сіротка падрыхтаваў глебу для Берасцейскай уніі 1596 года - спробы аб’яднаць праваслаўных з каталіцкім светам. Для Сіроткі гэта быў ня толькі рэлігійны, але і геапалітычны выбар: наблізіць ВКЛ да Еўропы.

🤌 І сам ён паслядоўна падкрэсліваў - ён літвін, а не паляк.
👍20🔥6👏3🥰2❤1
🤌 Давайце прыгадайма базу, якую трэба ведаць пра «Дзень Волі» і Беларускую народную Рэспубліку

Дарэчы, віншую са святам, з Днём Волі! Няхай жыве Беларусь! 🔥
❤‍🔥50👍5❤2👏1
Знакамітая цытата Якуба Коласа на беларускай лацінцы 🔥️️️️️️

#родныяцытаты
❤35👍6💯6🔥2❤‍🔥1🌚1
Заходзьце на вечаровы стрым. Вяртаюся на ютуб

https://www.youtube.com/live/8wsPLnI98sY?si=P8u2Ie1GZS_sDbqk
🔥20❤8👍3
Forwarded from YouTube Беларусi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міф пра гвалтоўную паланізацыю стварылі расейскія імперскія ідэолагі


😱 Блогер Тутэйшы Шляхціч тлумачыць, адкуль узяўся міф пра тое, што Рэч Паспалітая была выключна польскай дзяржавай, якая нібыта гвалтоўна паланізавала беларусаў.

Telegram | TikTok | Facebook | YouTube | Instagram
❤18👍8🔥3👎1😁1🥱1🌚1