Што можа зашкодзіць беларускай апазіцыі (2020)?
Такое пытаньне ўзьнікае, як рэакцыя на меркаваньне паважанага Юрыя Дракахруста, адносна канфлікту паміж С.Ціханоўскім і Офісам СЦ.
Адказ, мне падаецца, просты, па-сутнасьці нічога. Цяжар негатыўных працэсаў у апазіцыі: агульная некампэтэнцыя, фейкавае лідэрства, стратэгічныя правалы, зьлівы, інфільтрацыі, падставы і г.д., настолькі вялікі, што пераважае ўвесь той пазітыўны капітал, які ўзьнік пасьля 2020 году і на якім стваралася сучасная апазіцыйная інфраструктура.
Уладу браць апазіцыя, якая ўгрупавалася вакол Ціханоўскай не зьбіраецца, кіраваць краінай не зьбіраецца, вяртацца ў Беларусь не зьбіраецца.
Усе чым занятыя асобныя актывісты ад апазіцыі 2020 зараз - пошук грашэй і магчымасьцяў адкрыць бізнэс, каб зарабляць: бары, фірмы па кансультацыях, салоны і г.д.
І гэта зразумела: 6 год палітычнай "барацьбы" прайшло з негатыўным вынікам, як для Беларусі, так і для дэмакратыі як такой.
Абсалютная большасьць эміграцыі зразумела, што трэба ўладкоўвацца, а не марнаваць жыцьце. Шмат каму прыходзіцца цяжка працаваць, каб утрымацца - без надзеі на лепшы стан рэчаў, разьвіцьця і стабільнасьці. Проста каб праіснаваць. У складаныя сітуацыі трпряюць нават вядомыя палітычныя актывісты і былыя палітвязьні.
Ціханоўская, акрамя сваіх рытуальных візітаў па канфэрэнцыях, і сваіх трафарэтных фразаў (не забывайце пра Беларусь, дапамажыце) - нічога прапанаваць ня можа.
Беларусь жа ня толькі не забылі, а паклалі на адную вагу з Расеяй.
Сама ж Сьвятлана, не мела лідэрскага патэнцыялу, і так і не стала лідэрам, які прынамсі трымаў бы і задаваў бы нейкую маральную палітычную планку для беларусаў. Але яна сталася вельмі выгаднай фігурай для розных маніпуляцый і палітычных гульняў.
І да лепшага сітуацыя ўжо не зьменіцца.
Агульна ж аказалася так, што частка людзей ад апазіцыі па палітычна-маральных якасьцях, на жаль не адрозьніваецца ад людзей сістэмы. Як і там, да грамадства быў аднолькавы падыход: замоўчваць праблемы, злоўжываньні, скандалы.
А каб імідж не сапсаваць, і некаторыя медыі гэтым займаліся, ствараючы ілюзію прыгажосьці, (ніякай крытыкі) замест таго каб выконваць функцыю кантроля і ўтрыманьня палітычнага стандарта.
Але адное добра, што магчыма беларускае грамадства разьвіталася з ілюзіямі: "хто заўгодна толькі не ён", з медыйнымі бурбалкамі", ружовымі сярдэчкамі", "німфамі", "добрымі менэджарамі ад сістэмы".
Разчараваньне - магчыма. Але важна разумець тое, што палітыка патрабуе калектыўнага адказнага падыходу, кантролю, сталага глыбокага прасьветліваньня. Апазіцыя не сынонім: лепшыя, эфектыўныя, дэмакратычныя. Тыя праблемы, якія зараз сутрасаюць старыя і новыя дэмакратыі вельмі добра гэта паказваюць (Польшча, ЗША, Нямеччына). Грамадства, СМІ, актывісты павінны быць пільнымі, інакш любы добры праект скончыцца правалам.
Што тычыцца Беларусі, то будзе рэалізоўвацца самы складаны і непрыемнага сцэнару (апроч зацягваньня ў Расеі). Лукашэнка пракіруе яшчэ як мінімум да 35 году. (Асабліва калі зараз праціснуць мірны дагавор), а пасьля адбудзецца ўнутрыная сістэмна-кланавая перадача ўлады.
Калі апазіцыя 2020 і датрывае да 2035 году (то ў вельмі непрываблівым стане) і не зможа ўплываць на сітуацыю, траціць падрымку ня толькі сярод беларусаў, але і заходніх структур.
Я ўвесь час кажу пра трэцьцюю хвалю беларускай апазіцыі, якая можа сфарміравацца часткова за мяжой, але ў значнай ступені ў Беларусі. І толькі зь ею можна зьвязваць надзею на перамены.

👍27💯20❤7🤡4🗿2🤔1
Беларусь. Вайна. Вязьні.
Вельмі добра разумею тых беларусаў і асабліва палітвязьняў, якія заклікаюць заходніх палітыкаў да дыпламатычна-гуманітарнай місіі ў пытаньнях вызваленьня палітычных вязьняў.
Ізноў паўтару простыя рэчы:
1. Санкцыі, якія б яны моцныя не былі, не вырашаць пытаньня палітычных вязьняў і зьмены рэжыму. Тым больш, што такіх санкцый проста не існуе (апроч магчыма татальнага імбарга і ізаляцыі). Але ўсе роўна на гэта патрэбныя гады 5-10-15? Гэта як чакаць сьмерці дыктатара. Але, ці вытрымаюць гэтае чаканьне людзі ў вязьніцах. З тых, хто выступае за жорсткі сцэнар, хацеў бы вярнуцца ў Беларусь і пачакаць 10 год ў вязьніцах рэжыму? Думаю, што не. Нехта адседзіў цалкам увесь свой тэрмін, пакуль вялася палітыка санкцый і дацісканьня рэжыму;
2. Трэба таксама разумець, што зьмяніць сітуацыю радыкальна, можна толькі вайсковым чынам. Але нават сцэнараваньне такой магчымасьці гэта хутчэй фантастыка.
3. Ні санкцыі, ні дыялог не палепшаць агульнай сітуацыі ў Беларусі, не наблізяць перамены, ці злагоджаньня унутранай палітыкі. Рэпрэсіі будуць працягвацца. Новыя вязьні будуць з’яўляцца. Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя.
4. Зараз гаворка вядзецца пра тое, каб выцягнуць як мага больш людзей з вязьніцаў, палепшыць йх палажэньне, магчыма злагодзіць атмасфэру тэрора.
5. Што б там не казалі, вызваленьне адбываецца ў момант дыпламатычных размоваў і візітаў. Гэта тычылася як груповых вызваленьняў, так і кропкавых. Калі, як кажуць, санкцыі працуюць, то палітычных вязьняў ужо не павінна было быць. Думаю, што цыкл візітаў еўрапейскіх палітыкаў у Беларусь, могбы прывесьці да новых вызваленьняў. Але гэта не ўкладаецца ў прынцыпы сеньняшняй палітыкі Еўропы;
6. Можна бясконца палемізаваць, пра тое, працуюць санкцыі, ці не, але людзі працягваюць сядзець.
7. Трэба таксама разумець, што праблема Беларусі разглядаецца праз прызму вайны ва Украіне, і разглядаць яе асобна ніхто не будзе, як і пераглядаць ацэнку датычна Беларусі.

💯31❤6👍2
Стратэгія барацьбы, вышэйшая палітычная мэта і лёс чалавека.
У дыскусіі пра лёсы палітзьняваленных і спосабы іх вызваленьня намешалі ўсе ў кучу.
Асноўнае пытаньне засяроджнана на тым, што няма сэнсу выцягваць людзей малымі групкамі, трэба ўсіх за раз, ды яшчэ каб і рэжым зьмяніўся.
Толькі вось праблема, ніхто не можа адказаць на пытаньне, як рэальна (не гіпатэтычна) гэта можна зрабіць зараз, ці напрацягу бліжэйшага году.
Так, ёсьць агульная стратэгічная мэта: перамагчы ворага, зьмяніць рэжым, пабудаваць дэмакратыю. Але гэтага рабіць ніхто не зьбіраецца у дадзеных абставінах. На гэта няма рэсурсаў і палітычнай волі, ёсьць толькі дэкларацыі.
Канешне, гэта калі-небудзь здарыцца, бо усе дыктатуры, ак і жыцьцё чалавека, скончацца. Але апошняе не залежыць ад стратэгіі і палітычнай волі.
Апазіцыйны палітыкум ОСЦ-КР-Кабінет - цырк шапіто (толькі заявы, фотачкі і dolce vita, я палітычны турызм, скандалы).
Захад таксама рабіць нічога не можа. Альбо санкцыі, альбо дыялог. Зараз пакуль санкцыі.
Яшчэ раз падкрэсьлю, рэальных сродкаў дасягненьня стратэгічных мэтаў у апазіцыі няма (на Захадзе яны есьць, але ніхто не будзе ўвязвацца ў адкрыты канфлікт, дзеля зьмены рэжыму ў Беларусі).
Санкцыі, міжнародныя тусоўкі - гэта не пра барацьбу.
Адначасова сьцьвярджаецца, што людзі, якія сядзяць і пакутуюць зараз, павінны зразумець, што пакутуюць яны дзеля найвышэйшай палітычнай мэты "барацьбы за сьветлую будучыню", якая магчыма калісьці там наступіць. Таму, трэба адмовіцца ад любых здзелак з рэжымам і сьціснуўшы зубы пакутаваць, хварэць, паміраць, але змагацца.
Дзіўнае, канешне атрымоўваецца змаганьне: там, у вязьніцах няхай людзі пакутуюць і неразьлічваюць на "гандаль" і "выкуп", а тут "палітыкум", які жыве ў камфорце, на сістэмных датацыях, будзе раз’яжджаць па форумах, кангрэсах, канфэрэнцыях, посьціць фоткі з рэстаўрацый і салонаў, ладзіць фуршэты і распавядаць, што хутка рэжыму канец. Хаця ўжо прайшло 6 год.
Дзе і ў якім моманьце тут тут вялікая палітычная мэта, дзеля якой людзі павінны ахвяраваць сваім жыцьцем і здароў’ем, асабліва, калі ў 2020 "лідары" абяцалі хуткую перамогу.
Нават на волі, у замежжы людзі апынуліся ў цяжкім становішчы.
Параўнаньні з Украінай, якое з’яўляецца як новы аргумент, дзе людзі гінуць, пакутуюць і змагаюцца, ўвогуле недарэчнае.
Як бы цяжка там не было, якія б ахвяры людзі не прыносілі, ва Украіне гэта мае канкрэтны вынік: міл’ен пахаваных ма..ска..вітаў, пылаючая нафтанка і лагістычныя цэнтры. Праца палітыкумума выражаецца ў аўтаматах, СПА, дронах, танках, Хаймерсах. Там адчуваецца вялікая мэта тут і цяпер.
У якіх практычных прадуктах, якія б ўзмацнялі грамадскасьць, якія б стваралі рэсурсную базу для Беларусі і прыносілі б відавочны эфэкт выражаецца дзейнасьць беларускага апазіцыйнага палітыкумума?
Дзе той прадукт, тая дзейнасьць, дзеля якой людзі павінны сядзець, пакутаваць ў вязьніцах і нечым ахвяраваць!?
Каб чалавек, які выйшаў мог бы сказаць, так, гэта мела сэнс.
Ці можна назваць хоць адзін? Можа пашпарт "Новай Беларусі", можа Нацыянальны універсітэт", можа нацыянальная вызвольная армія?
Некаторыя "прадукты", наадварот, наўпрост спрычыніліся да павялічэньня вязьняў: Ультыматум, Чорная Кніга Беларусі, план Перамога, Беларускі Гаюн. І людзі датычныя да гэтых праектаў усьцяж заклікаюць да "бескампраміснага змаганьня" з рэжымам і да самаахвяраваньня тых, хто ў Беларусі!
У такой сітуацыі, калі стратэгія злому сістэмы не працуе, калі "палітыкум" цалкам адарваны ад рэальнасьці і не шчыры ў сваіх дзеяньнях, то застаюцца выключна тактычныя дзеяньні, якія вырашаюць толькі асобныя пытаньні, асобных людзей (вызваліць і выратаваць). І так для асобнага чалавека, якога выпусьцілі пасьля 5 год катаваньняў, які выйшаў жывы і можа пабачыць сваю сям’ю, сваіх дзяцей - гэта ўжо шчасьце. Ліст палітвязьняў у гэтай сітуацыі правільны крок, т "дзейсны палітыкум" павінен зьмяніць сваю рыторыку
Штодня крычэць, больш санкцый, яшчэ больш санкцый мы хутка пераможам, "ні шагу назад" - гэта я лічу татальнай безадказнасьцю.

💯21❤17🤡9👍4👏2💩1
Так, на жаль, пры адсутнасьці іншых метадаў хуткага вырашэньня пытаньня зьняволенных, "дыпламатыя Коўла" да якой павінны перайсьці еўрапейскія палітыкі - пакуль з’яўляецца адзіным дзейсным інструментам у кірунку вызваленьня людзей.
💯18❤12👍2👏2😡2🔥1💩1🤡1💘1🤷1
У прынцыпе ЕЗ можа прызначыць свайго сьпецпасланьніка (аля Коўла) па Беларусі і размовах з Лукашэнка (як і кожная з зацікаўленных краінаў). Гэта высьвятліць ўсе магчымасьці дыпламатычнага вызваленьня палітычных вязьняў. Гэта значна лепей, чым па чарговаму коле дыскутаваць, што першаснае ў вызваленьні "санкцыі" і "дыпламатыя", і хто больш прынцыповы, а хто менш.
ЕЗ у гэтым нічога не губляе, але аткрываецца новы шлях ў вырашэньні канкрэтных гуманітарных пытаньняў. Сьпецпасланьнік можа называць Лукашэнка як заўгодна і нават прэзідэнтам. Магла б быць цэлая працоўная група пры пасланьнку і займалася б яна выключна Беларусьсю.
Таму, калі есьць магчымасьць развіць гэтую ідэю ў еўрапаейскіх палітычных клідорах, то гэта было б вельмі добра. Быў хоць нейкі сэнс ад ўсіх гэтых бясконцых візітаў.

💯20👍5👎1💩1
Сітуацыя ў Польшчы, вельмі добра паказвае, як па рознаму могуць разумецца прынцыпы дабрабыту дзяржавы і грамадства, ідэалагічныя і палітычныя метады па дасягненьню мэтаў. Дэмакратыя, канстытуцыя не ратуе ад крызісаў і ад сутыкненьняў.
Усё ж у палітычнай культуры людзей павінны быць нейкія універсальныя прынцыпы, якія палітычныя бакі павінны выконваць, па йх павінен існаваць агульны кампраміс.
Але і гэта ілюзія, якой можна маніпуляваць. Дастаткова адзін раз, пайсьці насуперак палітычнаму кансэнсусу і гэта спараджае вялікі сістэмны збой, які прыводзіць да сітуацыі, калі дэмакратыя пачынае з’ядаць самую сябе.
Агульна, заходні сьвет перажывае глабальны крызіс дэмакратыі, як нейкай базавай каштоўнасьці, якая базуецца не толькі на выбарах, а на кансэнсуснам функцыянаваньні палітычных інстытутаў і на базавых маральных абавязках палітыкаў, утрымліваць кансэнсус. Гэта можна назваць палітычнай мудрасьцю.
Мне падаецца, што перамены у Беларусі будуць адбывацца ва ўмовах, калі дэмакратыя, як прынцып палітычнага існаваньня не будзе мець такой прываблівасьці, як ў 90-я.
Свабода і роўнасьць ужо ўспрымвюцца па-рознаму, як і справядлівасьць і правы чалавека. Усе гэтыя паняцьці становяцца легкай здабычай маніпуляцый і гульняў у сацыяльных сетках.
Мы пераходзім у перыяд ад пост-праўды, да мульціпраўды, калі зьнікае магчымасьць і патрэба верыфікацыі падзей і інфармацыі.
Перамены ў Беларусі, хутчэй за ўсе будуць фасаднымі, а не сутнастнымі, па прычыне недахопу дэмакратычнага мысьленьня і агульнага разуменьня таго, чым жа есьць нацыянальны інтарэс, чым ёсьць грамалскі стандард, вакол якога ўсе палітыкі утрымліваюць агульны кансэнсус.

💯25👍8❤3💩2🔥1🥱1
Зрухі у сусветнай палітыцы? Што чакае Беларусь
https://www.youtube.com/watch?v=-srsT6RGdJw

YouTube
Лукашенко призывает Европу "перевернуть страницу" / Усов
Павел Усов https://youtube.com/@usovpavel https://t.me/usovpavel — член “Вольной Беларуси”, руководитель варшавского Центра политического анализа и прогноза — на Еврорадио. Обсуждаем последние новости.
0:00 Пачатак
1:15 Аналіз выбараў у ЗША: што чакае трампізм…

👍9💯5🤡2🤔1
Вяртаньне да сябе
Чаму мы апынуліся ў новай, дзіўнай, а часам непрыемнай сітуацыі?
Такое пытаньне задаюць вельмі шмат беларусаў пасьля 6 год ад падзей 2020. Чаму мы назіраем такі ўпадак вобразаў, міфаў і глыбіннае расчараваньне?
Як мне падаецца, прычына гэтага ў тым, што людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях.
"Палітычнае лідэрства" і ўвесь антураж, былі добра зробленай медыйнай кампаніяй, тэатральнай пастаноўкай. Для йх гэтыя падзеі былі гульней, драйвам, прыгожай забавай, якая пвінна была прынесьці нейкія вынікі і якая кепска скончылася.
Так, як і любая тэатральная пастаноўка гэтая гульня, узмоцненая тысячамі галасоў розных смі, у тым ліку расейскіх, адгукнулася у душах беларусаў. Тыя, хто выйшлі на пратэст паверылі ў "новых" лідэраў, паверылі ў йх шчырасьць, прыгажосьць дэкарацыяў.
Зараз, дэкарацыі пасыпаліся, прыгожыя міфы пачалі распадацца. Людзі пабачылі праўдзівы твар актораў-лідэраў, сутнасьць душ, думак, унутраныя жаданьні і матывы.
Адбылося вяртаньне да сябе, зараз палітычныя дзеячы ўжо не іграюць ролі, а сталіся самімі сабой, паказваюць сваю прыроду, шчыра і адкрыта. Бо ўжо няма для чаго і каго ставіць нейкія штучныя пастаноўкі. Адсюль і ўвесь гэта балаган, які мы назіраем, адкат і расчараваньне.
Але, ці зьменіць гэта ўсіх астатніх, тых, хто ўключыўся ў барацьбу ў 2020 годзе? Гэтага не павінна быць. Я сустракаў шмат людзей, якія прайшлі сапраўднае экзыстанцыйнае перараджэньне, можна сказаць хрышчэньне беларускасьцю, і такіх людзей тысячы.
Напэўна гэтага ніхто не чакаў і такой мэты ніхто не ставіў - гэта вынік уласнай унутранай барацьбы са сваім сьветам.
То бок, частка людзей у тым ліку палітыкаў вярнуліся да сябе (да сваіх звычак, нормаў захаваньня), не прайшлі ніякай эвалюцыі, але ўсё ж, ёсьць вялікая колькасьць людзей, прайшоўшых палітычнае і нацыянальнае хрышчэньне ў 2020 годзе, сталі іншымі.
Я думаю, што менавіта з гэтай часткі беларусаў, будзе фарміравацца трэцьцяя хваля беларускай апазіцыі, з’явяцца новыя лідэры, якім не трэба будзе апранаць палітычныя маскі актораў, якія будуць шчырымі ў сваіх дзеяньнях і думках.

💯42❤4😁1🙏1🥱1
Абгрунтаванне бюджэту: 500 000 €, альбо грантавая ліхарадка.
Вось так трэба працаваць і зарабляць грошы на дэмакратыі. Нічога асабістага проста бізнэс. Платформа Івана Краўцова. Я так разумею, што 500 К гэта сродкі з еўрагрантаў, якія ідуць на барацьбу беларускага народу за дэмакратыю (як дэклапуюць у ЕЗ).
З такімі бюджэтамі змагацца за дэмакратыю можна вечна. І што цікава, гэта яшчэ вельмі сьціплыя запатрабаваньні.
Прынамсі Іван прадэманстраваў публічнасьці мэты і бюджэт. Але гэта таксама паказвае сутнасьць большасьці беларускіх "экспертна-публічных" пляцовак.
Так сапраўды крызіс 2020 года зрабіў адну рэч, ен адкрыў кранік грашовых патокаў для апазіцыі, што канешне ўжо прывяло да катастрофы і негатыўных наступстваў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці на гады.
2020 год спарадзіў вялікую грантавую ліхарадку, якой сапраўды ў нашай гісторыі яшчэ не было.
Стварэньня "вечнай апазіцыі" і бясконцай барацьбы за стветлую будычыню народа.
Але, што там будучыня, трэба жыць тут і цяпер, карыстацца магчымасьцямі. Як там кажуць, жыцьцё адно.
Абгрунтаванне бюджэту: 500 000 €
Персанал — 180 000 € (36%). Каардынатар праграмы, два аналітыкі і юрыст на 24 месяцы. (1 800 эўра на чалавека).
Яны падтрымліваюць тэкст вымярэнняў у актуальным стане і вядуць працу з партнёрамі.
Экспертная распрацоўка (напісаньне пустых нікому не патрэбных тэкстаў у глянцавых абложках - П.У.) — 90 000 € (18%). Прававая экспертыза пакета рэформаў, эканамічнае мадэляванне і знешнія эксперты па кожным з 11 вымярэнняў.
Адвакацыя (падарожжы - П.У.)— 70 000 € (14%). Сустрэчы ў Бруселі, Вашынгтоне, Варшаве і Вільні, удзел у міжнародных форумах, прэзентацыя праграмы ўрадам і міжнародным арганізацыям.
Камунікацыі — 70 000 € (14%). Пераклад на англійскую, польскую і літоўскую мовы, кантэнт для сацыяльных сетак, падтрымка сайта і прасоўванне.
Кансультацыі з дыяспарай — 40 000 € (8%). Публічныя абмеркаванні ў шасці гарадах і анлайн-апытанні. Іх вынікі ўлічваюцца ў наступных рэдакцыях праграмы.
Маніторынг — 25 000 € (5%). Публічны трэкер выканання вымярэнняў і штоквартальныя справаздачы.
Адміністраванне і аўдыт — 25 000 € (5%). Бухгалтарыя, банкаўскія выдаткі і незалежны аўдыт праекта.
Разам: 500 000 €.
Не зразумела якая ж галоўная мэта дзейнасьці, хаця каму гэта цікава.

🙈12😁4❤3👍3💯3😢2💩1🍓1
У каментарах мне пішуць, што "ініцыятыва" Івана Краўцова - гэта тролінг, жарт на чарговую ініцыятыву ОСЦ, якая называецца "Крыніца". Ну, што ж як кажуць "купіўся".
Бо, на жаль ужо не адчуваю ніякай розьніцы паміж "тролінгам" і "рэальна тролінгавай дзейнасьцю". Ніякай. Сутнасьць адна. Колькі ўжо такіх "тролінгаў барацьбы" было: інфапоінт, галасавалка ў 2021 годзе, "два крыжыкі". Самы класычны прыклад - гэта віртуальны Яьска з-пад Вільні, з якім бегаў А.Лябедзька, "выбары ў КР", кабінета-міністры і г.д.
Менавіта таму праект Івана для мяне выглядаў цалкам рэальны. Можна яму толькі падзякваць за такі жарт. Канешне ж выбачаюся, калі ў маім тэксьце пакрыўдзіў Ivan Kravtsov.

❤18💯9👍4🤡4😁1💩1👌1
87% Беларусаў задаволены сітуацыяй у краіне?!
Такія загалоўкі паявіліся ў СМІ у сувязі з чарговым "апытаньнем" цэнтра новых ідэй".
Аўтары апытаньня сьцьвярджаюць, што апытаньне правялі сярод 1003 чалавек. Разам з гэтым адказваць захацеў кожны 14.
Тут у мяне пытаньне да аўтараў.
Гэта кожны 14 з 1003 апытаных? У такім выпадку гэта азначае 71 чалавек.
Ці кожны 14 з тых да каго ўдалося дазваніцца і сапраўды было апытана 1003 чалавекі. У гэтым выпадку трэба было абзваніць аж 14 000 (!!!) грамадзянаў у Беларусі. Вы сабе такое ўяўляеце? Якая ж павінна была быць карпарацыя, каб абзваніць 14 тыс. Якія грошы і людскі рэсурс, нават каб паразмаўляць з 1000 чалавек, якія павінны адказаць на дзесятак пытаньняў, назваць свой узрост, прафесію і г.д.
Далей аўтары тлумачаць:
"Сярод апытаных 87% задаволены сітуацыяй у краіне. Пры ўзроўні ўдзелу ў 7% задаволенасць сярод усяго насельніцтва апусцілася б ніжэй за 50%, калі б сярод тых, хто не ўдзельнічаў у апытанні, узровень задаволенасці быў прыкладна на 40 працэнтных пунктаў ніжэйшы".
Я нічога з гэтага не зразумеў. Пры ўдзелу 7%, адсотак незадаволенасьці апусьціўся б да 50%??? То бок, калі б удзельнічала 100% з апытаных, то задаволенасьць была б 50%?
Я канешне не сацыелаг. Але такая колькасьць не вельмі ясных уводных не можа быць падставай для такіх голасных сьцьвярджэньняў і з’яўляецца псеўда інфармацыяй. Я ўжо нават і не кажу пра атмасферу тэрору.
Тым ня менш, "СМІ" адразу падхвацілі матыў: Сэнсацыя 87% Беларусаў задаволены сітуацыяй, 70% любяць расею.
Пачалася гістэрыка:
"Якія ж гэтыя беларусы паскуднікі, давіць іх. Няхай гарыць-гарам і ўся Беларусь".
Не разумею, навошта такія апытаньні і тым больш такая медыяльная палітыка.
Калі не ведаеш дакладна, калі не маеш аб’ектыўных дадзеных, навошта пісаць пра 87%? Гэта ж тады хлусьня.
Падобны падыход з’яўляецца не толькі мэтанакііраввнай дэзінфармацыяй і маніпуляцыяй, якая вельмі выгадна Расеі, але і наносіць велізарную шкоду беларускай справе.
Якая ўсяго гэтага мэта?

💯26🤣8❤1🥱1
Паўла Муравейку працягваяюць шпыняць. Лукашэнка прызначыў яго старшынем Вітэбскага аблвыканкаму.
Першапачатковае ягонае прызначэньне на намесьніка кіраўніка АП, было ціхім адхіленьнем. Нават пісалі ледзь, што пайшоў на павышэньне ў АП, з новымі паўнамоцтвамі.
Як я і казаў раней справа Муравейка была вынікам унутрысістэмнай барацьбы за ўплывы сілавых структур на Лукашэнку, а менавіта паміж КДБ і вайскоўцамі.
Калі хваля сыйшла Муравейку цалкам злілі, а КДБ відавочна захаваў сваю манаполію на палітычны кантроль.

💯11🤣1
Новыя дэталі пра 70%, якія любяць Расею
Як аказалася, са слоў А.Раднянкова, "апытанку" праводзіў еўрапейскі падрадчык, якога замовіў КАС, нямецкі Фонд Імя Конрада Адэнаўэра.
Цытата: "Цэнтр новых ідэй нікому не званіў, нас папрасілі прааналізаваць вынікі і напісаць запіску". Што гэта за падрадчык, і як ен праводзіў апытанку невядома. Таксама не вядома, на якіх дадзеных грунтаваліся вынікі. Выглядае на тое, што на 7% ад 1003 кантакцераў.
Затое вядомы вынік - маштабная дэзінфармацыя і дыскрэдытацыя беларусаў у вачах суседзяў, як цалкам адданых Расеі.
Пры гэтым, адказнасьць за распаўсюджваньне неправераных, вельмі сумнеўных дадзеных цалкам ляжыць на ЦНІ і на тых, СМІ, якія гэтую дэзу, карысную Расеі, для працэсу ізаляцыі Беларусі распаўсюджваюць.
Асноўным матывам, якія прасоўваецца ў дэмакратычных СМІ, як мы бачым з’яўляецца тэзіс, што 87% прымаюць існуючы парадак у Беларусі, а 70% станоўча ставяцца да Расеі.
Я ўпэўнены, што "еўрапейскія палітыкі" будуць фарміраваць падыходы да Беларусі менавіта на гэтых лічбах (!!!) 70+87%.
Што гэта азначае: ізаляцыя, візавыя ды іншыя абмежаваньні, варожае стаўленьне.
Я лічу такія дзеяньні мэтанакіраванай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыяй супраць беларусаў. На жаль, дэмсмі і частка апазіцыйнай супольнасьці сталі элементам гэтага працэсу, бо апублікавалі гэтую "інфармацыю" у адпаведнай форме і пакуль нічогатне робяць, каб нейтралізаваць яе эфекты.

💯46🤡5❤3👍2🥱1
Карэн Кнайсль, былую міністар замежных справаў Аўстрыі, якая танчыла з Пуціным могууь пазбавіць грамадзянства.
Аказваецца ў Аўстрыі есьць шэраг законаў, па якіх пазбаўляюць грамадзянства любога грамадзяніна, гэта:
1. Наяўнасьць пашпарта іншай дзяржавы;
2. Знаодзіцца на службе іншай дзяржавы;
3. Дзейнасьць, якая наносіць шкоды для інтарэсаў Аўстрыі.
Не тое, што мне б было шкода Кнайсль. Але правы чалавека, есьць правамі чалавека без выключэньняў.
Але у Аўстрыі даволі шмат прыкладаў пазбаўленьня грамадзянства, у тым ліку за службу ў Замежным Легіёне Францыі. У 2010 была маштабная праверка эмігрантаў з Турцыі (закранула 18 тыс., чалавек), якія захавалі, альбо паспрабавалі аднавіць турэцкі пашпарт.
Дзеяньні дэмакратычнай Аўстрыі могуць стаць небясьпечным прэцэдэнтам для ўладаў у Беларусі. У нас з 2023 году былі ўнесены зьмены аб грамадзянстве, згодна зь якімі беларусаў могуць пазбаўляць грамадзянства за экстрэмістскую дзейнасьць, нават па завочных прыгаворах. Гэта была адна з прычын "фармальных", калі беларускіх палітзьняволенных выкідалі за мяжу без пашпартоў. Ціхае пазбаўленьне грамадзянства.
Але пакуль улады не пераходзілі да гучных палітычных дзеяньняў па дэграмадзянізацыі прадстаўнікоў апазіцыі.

💯12👍5🤡3🔥2😁1🙈1
Вітаю сябры.
Далучайцеся да прагляду сеньняшняй размовы
Вялікая гульня
https://www.youtube.com/watch?v=yaXe0_mrpEg

Статкевич высказался о Тихановском. Режим Лукашенко в новом мировом порядке / Усов
Павел Усов https://youtube.com/@usovpavel https://t.me/usovpavel — член “Вольной Беларуси”, руководитель варшавского Центра политического анализа и прогноза — на Еврорадио. Обсуждаем последние новости.
0:00 Пачатак
1:20 Перамовы Трампа, Сі і Пуціна. Гэта…

👍7💯5❤3🥰2👏1🥱1
Імперыя наносіць удар
Пасьля ўчорашніх дыпламатычных прыніжэньняў, Пуцін вырашыў праявіць моц духа і мэтанакіравана спазьніўся на сустрэчу з Сі Дзіньпінам і Трампам. Ялта 2:0 і новы перадзел скончыляся не пасьпеўшы пачацца. Расея аўтсайдэр у глабальнай гульні і гэта яшчэ раз прадэманстравалі ў Кітаі. Масква нічога не можа супрацьпаставіць нават на дыпламатычным узроўні.

💯11👏8🔥4❤3🤔1
Перамовы, калі гэта так можна назваць, у Шэнчжэні даведлі, што ніякай альтэрнатывы парадку, які сфарміраваўся пасьля Халоднай вайны, няма і ў бліжэйшы час не будзе. Вялікі пафас сконьчыўся ціхім піскам.
Нешта новае, ні Кітай, ні нават ЗША (не кажу ўжо пра Расею) поапанаваць і стварыць ня могуць.
Шматпалярны сьвет - у форме трох фаварытаў - фікцыя.
Нават у ціхаакіяньскім рэгіене ніхто не прызнае дамінацыю Кітая. Тут есьць дзьве магутныя рэгіянальныя гаспадаркі: Японія і Індыя, якія не дазволяць Кітаю навязваць сваю волю. Тым больш, што гэта прадэмакратычныя краіны. Перш за ўсе Японія. Квазігегімонія Кітаю рэалізуецца коштам Расеі, праз актыўную падтрымку яе вайны.
Тым больш ні Кітай, ні Японія не зьмірыцца з гегеманістычнымі прэтэнзіямі Расеі.
ВУП Японіі 4,34 трлн., даляраў Індыі 4.04 трлн., Расеі 2.8.
Індыя мае больш шансаў быць рэгіянальнай зьвехдзяржавай чым Расеі, з насельніцтвам у 1,4 млрд., чалавек і ядзернай зброяй. І гэта Індыі Кітай і Расея нешта будуць навязваць, прымушаць прызнаць свой парадак?
Так, перабудова СЛП (сусветнага ліберальнага парадку), маглаб адбыцца, калі б Расея зламіла Украіну, і перамагла ў самай буйной вайне ў Еўропе пасьля Другой сусветнай, але не можа гэтага зрабіць. Канешне і ЗША пры Трампе зацікаўлены ў перабудове. Толькі зусім не зразумелая мэта. Вяртаньне да нацыяналізмаў і выбудаваньне не калектыўнай формы бясьпекі і саюзу, а білатэральна-сатылітарнай пры дамінацыі волі ЗША у Еўропе. А для гэтага патрэбна была перамога ў Іране (яе няма) і капітуляцыя Украіны.
Параза Украіны падавалася б перш за ўсе як параза і слабасьць Еўропы і як вынік - падпарадкаваньне уплывам ЗША. І што далей. Перабудова прысутнасьці ва Усходняй і цэнтральнай Еўропы з сістэмным хаосам і крызісам дэмакратый з мэтай дэмантаваць ліберальную сістэму без зразумелай альтэрнатывы?
Менавіта адсутнасьць мэты ў перабудове і прыводзяць да хаатычных рашэньняў і безсэнсоўных сустрэч з пустымі дэкларацыямі з боку Вашынгтону.
У сввю чаргу, памкненьні Пекіна і Расеі збурыць глабальны ліберальны парадак, без відавочнай стратэгічнай дамінацыі нават у рэгіене, прывялі да ўзмацненьня ліберальнай сістэмы. І напэўна Трамп разумее, што ЗША не змогуць функцыянаваць па-за яе межамі.

💯9❤3👍3🤔2👎1
Чарговы масіраваны ўдар па Украіне.
Кіеў і Львоў. Расея будзе канцэнтравацца па зьнішчэньню лагістычнага калідору праз украіна-польскую мяжу.
Некалькі аб’ектаў заляцела на тэрыторыю Польшчы. Адна з ракет разарвалася недалека ад жылых будынкаў у Любэльскім ваяводстве.
Думаю Расея пайшла ў ва-банк. Сыходзячы з пазіцыі ЗША, НАТА выкажы заклапочаннасьць і на гэтым усе скончыцца.
У сваю чаргу, інтэнсіўныя удары па інфраструктуры ў памежнай стферы, з залетамі на тэрыторыю Польшчы, разам з іншымі правакацыямі, можа прывесьці да паглыбленьня палітычнага крызісу і сур’езных праблем для ўраду.

😡12😱1