Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з патрабаваннямі здаць ДНК у Беларусі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18😁1
💔 Дзеці за калючым дротам. Як у гомельскай калоніі ўладкавана жыццё маці і немаўлятаў
У жаночай калоніі № 4 у Гомелі з 2019 года дзейнічае Дом маці і дзіцяці (ДМД), дзе да трох гадоў знаходзяцца дзеці зняволеных жанчын.
"Гомельская Вясна" паразмаўляла з былымі зняволенымі пра тое, як уладкавана жыццё маці і немаўлят у калоніі і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца. Суразмоўцы расказваюць пра абмежаваны кантакт маці з малымі, разлуку пасля родаў, забароны для персаналу і цяжкасці з сумесным пражываннем.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121448
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Нягледзячы на вельмі добрую забяспечанасць і добрыя ўмовы ў ДМД, усё адно дзіця нараджаецца і жыве тры гады ў калоніі, як нейкі злачынца», — распавяла былая палітзняволеная.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121448
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢28🙈3❤1😁1💔1
📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

❤22🙈5🔥1😁1🤯1💯1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢26😁1
🎬 Сёння ў Каўнасе — прэм’ера фільма «Бяляцкі» і сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам
18 кастрычніка ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» пакажуць дакументальны фільм «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса.
Гэта не фільм пра палітычныя падзеі ці злачынствы рэжыму, а асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях і адданасць правам чалавека.
🎤 Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Алесем Бяляцкім, якая пройдзе па-беларуску з перакладам на літоўскую мову.
📍 Дзе: Зала «Зорная» ў публічнай бібліятэцы «Ąžuolynas», Радстаў, 2, 1-ы паверх, Каўнас.
🕒 Калі: сёння, 18 кастрычніка, а 15:00.
🎟 Падрабязнасці і квіткі — на сайце фестывалю.

❤37👍4🔥3🤮1😐1
🎧 «Пазначаныя жоўтым»: дакументальная гісторыя шляху палітвязня ў музыцы і галасах
«Вясна» разам з творчымі дзеячамі прэзентавала музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над ім працавалі паэты, акторы, музыкі і былыя палітзняволеныя.
Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Ён з'яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі.
У аснове тэкстаў — гісторыі палітзняволеных, а ў аранжыроўках выкарыстаныя архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў зняволеных. У альбоме можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага і як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці былых палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.
Слухаць альбом на розных пляцоўках 👉 linktr.ee/viasna96

❤27🔥1🤯1🤮1🙈1
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤16👍5🤗2😁1🤯1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Які ты цар, калі не можаш нікога караць смерцю?» Валянцін Стэфановіч — пра тое, чаму ў Беларусі не адмяняюць смяротнае пакаранне
🔹 «За ім быў пастаянны кантроль»: былы палітвязень расказаў пра ціск на Васіля Прохарава ў калоніі № 1
🔹 Каля 60 стыкерпакаў за 2026 год трапілі ў спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў
🔹 Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года
🔹 Беларускія праваабаронцы: «Улады становяцца ўсё менш пераборлівымі ў метадах ціску»
🔹 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС тры тыдні не абнаўляе спіс "экстрэмістаў"
🔹 Ад асуджэння гвалту на Плошчы да абароны «Вясны»: што нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй казала пра Беларусь
🔹 Палітвязня Ціхана Осіпава будуць судзіць трэці раз за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні
🔹 У межах канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні паказалі фільм пра Алеся Бяляцкага
🔹 «Чым мацнейшае беларускае грамадства, тым слабейшая дыктатура». На канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі захаванне беларускай ідэнтычнасці
🔹 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык
🔹 Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤19🤮2
🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

❤21😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Русланам Лабанком
Руслан Лабанок — бізнэсовец, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — за здраду дзяржаве, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 431 — за дачу хабару.
6 сакавіка 2023 года яму вынеслі прысуд — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Зараз палітвязень адбывае прысуд у следчай турме № 8 у Жодзіна.
✍️ Калі вы перасякаліся з Русланам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤22💔1
🎬 У Літве адбылася прэм’ера дакументальнага фільма пра Алеся Бяляцкага
Учора ў межах кінафестывалю «Nepatogus kinas» у Каўнасе адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Бяляцкі | Нязломны» рэжысёра Эймантаса Беліцкаса.
Гэта асабісты партрэт Алеся Бяляцкага — праваабаронцы, заснавальніка «Вясны» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Праз успаміны і галасы людзей, якія былі побач з ім у жыцці і працы, стваральнікі фільма расказваюць пра ягоны шлях, прынцыпы і адданасць правам чалавека.

❤28👍4😐2
⚖️ Лукашэнка пераставіў суддзяў: сярод прызначаных — тыя, хто разглядаў палітычныя справы
Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады па ўсёй Беларусі. Базы «Вясны» дазваляюць прасачыць гісторыі некаторых суддзяў.
У вядомых справах людзі атрымлівалі штрафы, адміністрацыйныя арышты, абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званую «хімію», — або гады зняволення. Іншыя суддзі, чыя дзейнасць згадваецца ў матэрыялах, пакінулі пасады ў сувязі з адстаўкай.
«Вясна» прааналізавала новы ўказ, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121452

🤬15🙈6🌭2
📌 Сілавікі прыходзілі да суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца — распытвалі, дзе ён цяпер
На мінулым тыдні,13 і 14 кастрычніка, міліцыянты з Івацэвічаў двойчы прыязджалі ў вёску Ябланка, каб распытаць суседзяў былога журналіста «Белсата» Сяргея Скулаўца. Ягоная хата стаіць пустая ўжо тры гады.
Першы раз міліцыянты прыйшлі а сёмай раніцы, другі — а восьмай. Яны пыталіся, ці прыязджае мужчына ў Беларусь, дзе працуе, ці падтрымлівае сувязь з суседзямі і ў якой краіне цяпер знаходзіцца. Пра гэта ён распавёў БАЖ.
Паводле былога журналіста, раней сілавікі таксама прыязджалі ў вёску з тымі самымі пытаннямі, але наведвалі суседзяў удзень, а не з самага ранку.

«І гэта самае дзіўнае: я абсалютна не хаваюся і адкрыта пішу ў сацсетках пра сваё жыццё», — адзначыў Сяргей.
Паводле былога журналіста, раней сілавікі таксама прыязджалі ў вёску з тымі самымі пытаннямі, але наведвалі суседзяў удзень, а не з самага ранку.
🤬33🤡2
❓ Ці патрабавалі ў вас ці вашых блізкіх здаць ДНК у Беларусі?
Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны.
✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з гэтымымі патрабаваннямі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬14❤2
🗣 «Пяць дзён на тыдзень за адзін рубель»: Сяргей Антусевіч — пра прымусовую працу ў калоніі
Прадстаўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і былы палітвязень Сяргей Антусевіч распавёў пра тое, як асабіста сутыкнуўся з сістэмай прымусовай працы ў няволі.
За змену да ўтрымання Сяргей атрымліваў чатыры рублі. Пасля вылікаў заставалася ўсяго адзін рубель — часам і менш. Пры гэтым, паводле яго слоў, умовы працы не адпавядалі нават базавым патрабаванням бяспекі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Прадстаўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і былы палітвязень Сяргей Антусевіч распавёў пра тое, як асабіста сутыкнуўся з сістэмай прымусовай працы ў няволі.
«У калоніі я здымаў ізаляцыю з алюмініевых дратоў і апрацоўваў ПЭТ-бутэлькі. Норма за змену — пяць кілаграмаў. Адмовіцца ад працы было немагчыма, інакш маглі ў тым ліку змясціць у ШІЗА», — адзначыў былы палітвязень.
За змену да ўтрымання Сяргей атрымліваў чатыры рублі. Пасля вылікаў заставалася ўсяго адзін рубель — часам і менш. Пры гэтым, паводле яго слоў, умовы працы не адпавядалі нават базавым патрабаванням бяспекі.
«Ахоўныя акуляры выдаваліся толькі тады, калі чакалася праверка, а пасля іх забіралі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬26❤1
❗️ Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі
У Мінскім абласным судзе за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23-гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава.
Мужчыне прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя.
Прысуд быў вынесены яшчэ ў траўні, але праваабаронцам "Вясны" пра яго стала вядома толькі цяпер.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121454

🤬51
Міліцыя шукала ў Беларусі журналіста, які з’ехаў амаль 5 гадоў таму
Да сваякоў Змітра Панкаўца барысаўскія міліцыянты прыйшлі ўвечары 15 кастрычніка. Ператрусу не рабілі, але шмат распытвалі і папрасілі кантакт журналіста ў Telegram, піша «БАЖ».
Да сваякоў журналіста міліцыя прыходзіла яшчэ летам 2024 года. І ўжо тады паведамілі, што супраць яго заведзена крымінальная справа. З тае пары было яшчэ некалькі візітаў.

«Візіт быў пад самы вечар, міліцыянты яшчэ апраўдваліся, маўляў, працуем у дзве змены. Распытвалі, ці я не вярнуўся ў Беларусь (як быццам бы гэта не было б зафіксавана на мяжы), ці, можа, планую. Астатняе стандартна: дзе жыву, на што жыву, дзе працую. Нагадалі, што супраць мяне ў Беларусі заведзена крымінальная справа. Артыкул сваякі дакладна не запомнілі, толькі лік 361, і я мяркую, што гэта, найхутчэй, артыкул 361–1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні. Яшчэ запісалі мой кантакт у Telegram, але пакуль не тэлефанавалі і не пісалі», — распавёў БАЖ Зміцер Панкавец.
Да сваякоў журналіста міліцыя прыходзіла яшчэ летам 2024 года. І ўжо тады паведамілі, што супраць яго заведзена крымінальная справа. З тае пары было яшчэ некалькі візітаў.
🤡16🤬7
💔 «Яны караюць за нелаяльнасць»: былая палітзняволеная пра ціск, прыніжэнні і кантроль у жаночай калоніі
Таццяна (імя зменена ў мэтах бяспекі) правяла ў зняволенні амаль паўтара года. Пасля памілавання ў 2024 годзе жанчына не змагла вярнуцца да спакойнага жыцця: ціск з боку ГУБАЗіКа прывёў да посттраўматычнага стрэсавага расстройства, і ў выніку жанчына была вымушаная з’ехаць з Беларусі.
У інтэрв’ю "Вясне" былая палітзняволеная расказала пра тое, як адміністрацыя калоніі карае жанчын за нелаяльнасць, як зняволенне разбурае сямейныя сувязі і чаму вызваленне — толькі пачатак доўгага шляху да аднаўлення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121457

🤬12❤4
📣 Алесь Бяляцкі абмяркуе сітуацыю ў Беларусі і ролю Еўропы на анлайн-сустрэчы
22 кастрычніка а 18:00 LIBERECO і Europe Calling правядуць анлайн-сустрэчу з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнікам праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім.
Удзельнікі абмяркуюць палітычную і грамадскую сітуацыю ў Беларусі, наступствы пратэстаў 2020 года, працяг рэпрэсій і ролю Еўрапейскага саюза. Асобная ўвага будзе нададзеная таму, як падзеі ў Беларусі ўплываюць на Еўропу.
Сустрэча працягнецца каля гадзіны. Напрыканцы ўдзельнікі змогуць задаць свае пытанні.
📅 Калі: 22 кастрычніка, 18:00.
🌐 Мова: нямецкая, з сінхронным перакладам з беларускай.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

👍7
🗣 Тамара Шчапёткіна: "Дэмакратыя — значна цяжэйшы крыж, чым дыктатура"
Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі "Голас пакалення свабоды". Сёлета лаўрэаткай стала журналістка Тамара Шчапёткіна. Яна шмат гадоў змагалася за права на інфармацыю, выкрывала карупцыю і беззаконне, адстойвала інтарэсы жыхароў Бярозаўшчыны, працавала настаўніцай і стварыла незалежныя выданні "Газета для вас" і "Бярозавы венік". У 2020 годзе праз пераслед была вымушаная пакінуць Беларусь.
Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка "Голас пакалення свабоды", жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121463

❤6💯3