Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.49K subscribers
30.9K photos
656 videos
188 files
26.6K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
Памілавалі вікіпедыста Іллю Барыскевіча

Ілля Барыскевіч пачаў пісаць у беларускай Вікіпедыі яшчэ з 2008 года. За гэты час ён стварыў больш за 6700 артыкулаў. Мужчына дадаў у свабодную энцыкладпедыю дзясяткі тысяч гістарычных выяў і дакументаў, у тым ліку вельмі рэдкіх. Ілля пісаў пад псеўданінам Kazimier Lachnovič.

За напісанне артыкулаў у беларускай Вікіпедыі Іллю абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і асудзілі ў 2025 годзе на 2 гады пазбаўлення волі.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤93👍4⚡2💔2🤮1
Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фотаздымак мужа

Кім быў затрыманы восенню 2020-га году і асуджаны да 6,5 гадоў пазбаўлення волі. Учора яго вызвалілі і вывезлі ў Літву.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤92🔥9🥰4💔2👍1🤮1
Памілаваны былы пажарны Антон Булах

Антон Булах да 2020 года працаваў пажарным аварыйна-выратавальнай часткі Кастрычніцкага РАНС, пасля чаго публічна звольніўся.

Мужчыну абвінавацілі па «народным» 342 артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту і ў лістападзе 2024 года асудзілі. Дакладны прысуд праваабаронцам невядомы.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤94🎉5👍2🔥2💩1
Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых

У следчы ізалятар Камітэта дзяржаўнай бяспекі пераведзеныя арыштаваныя кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюднікі.

Сярод іх Зміцер Колас, Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч, але і дачка Багдановіча Вікторыя. Яе вызвалілі, а пасля зноў затрымалі, піша «Наша Ніва».

Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў "Фонд Kamunikat.оrg", "Lohvinau Publishing House", "Andrei Yanushkevich Publishing"». Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
🤬78😱6😢5⚡1❤1👍1
У спісе памілаваных 58-гадовая палітзняволеная Марэт Валюк

Жанчына мае 2 непрацоўную групу інваліднасці, выдаленую шчытападобную залозу і мае патрэбу ў рэгулярным прыёме лекаў.

Марэт затрымалі па «справе дваровых чатаў» восенню 2024 года падчас «зачысткі» ў Смаргоні. Яе абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1) і летам 2025 года асудзілі на 2,5 гады калоніі.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤89👍3⚡2🤮1
Памілавалі кіраўніка буйнога прадпрыемства «Ізаком Пласт» Сяргея Васюкевіча

Сяргей Васюкевіч родам з Дзятлава. Адвучыўся ў БДЭУ на лагіста. Апошнія 11 гадоў працаваў намеснікам дырэктара па камерцыі у мінскім офісе «Ізаком Пласт».

Сяргея асудзілі па «справе Гаюна» паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісйкай дзейнасці) да пазбаўлення волі.

Мужчына мае дваіх дзяцей.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤74👍5⚡2🤮1
У спісе памілаваных грамадзянін Расіі Максім Гелясін

39-гадовага Максіма затрымалі зімой 2025 года. Мужчыну абвінавацілі ў «закліках да дзеянняў сураць нацыянальнай бяспекі Беларусі» (ч. 3 арт. 361) і летам таго ж года асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Максіма дадалі ў «тэрарыстычны» і «экстрэмісцкі» спіс.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤51👍9⚡2🤮1
spis_ekstremistau.pdf
17 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішча — цяпер у ім 6424 чалавекі

20 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Гаюна» Яна Пацюпу і Іллю Дзіндзікава.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬40🖕7❤1👍1
У спісе памілаваных майстра «Гроднажылбуд» Дзмітрый Голуб

Дзмітрый прымаў удзел у акцыях пратэсту і пакідаў каментары пра расійскіх вайскоўцаў. Мужчыну асудзілі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК), «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК) удзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК) на 4 гады пазбаўлення волі.

Пазней Максіма дадалі ў спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
❤67👍3⚡2🤮1
У спісе памілаваных шматдзетная маці Наталля Давыдуліна

З сацсетак Наталлі вядома, што ў іх з мужам вялікая сям'я — пяцёра дзяцей, з якіх адна дачка цяпер яшчэ ў малодшай школе. Адзін з сыноў Наталлі, Дзяніс Давыдулін — былы палітвязень. Яго затрымалі ў сакавіку 2021-га і прысудзілі паўтара года калоніі за тое, што ў ноч на 10 жніўня ён «выходзіў на праезную частку і аказваў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

Наталлю затрымалі падчас «рэйду па салідарнасці» з палітвязнямі 23-24 студзеня 2024 года. У выніку яе асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤78👍3⚡2🤮1
‼️Затрыманні вернікаў і святароў у Беларусі

Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах.

У сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек: пяць з якіх хрысціянскія вернікі, двое — прасвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых вызвалілі пасля допытаў, чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі.

Таксама былі затрыманыя 5 украінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.
🤬96😢8❤3🤷‍♂1👍1🙏1
У спісе памілаваных асуджаная за салідарнасць Таццяна Сцепа

Жанчына была затрыманая 23 студзеня 2024 году падчас «рэйду па салідарнасці». Вядома, што яна падтрымлівала палітзняволеных, пісала ім лісты.

Суддзя Алена Шылько прысудзіла Таццяне 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤88👍2⚡1💩1
«Дзвярэй шкада»: Як беларус сам прыйшоў да сілавікоў, якія яго затрымалі

У дзень затрымання мужчына знаходзіўся на здымнай кватэры, якую арэндаваў не па сваіх дакументах. Магчыма, яго гэта ўратавала, мяркуе суразмоўца.

«Па мяне прыйшлі па месцы прапіскі. А дзясятай раніцы мне патэлефанавалі з міліцыі з патрабаваннем адкрыць дзверы. Спачатку я падумаў, што гэта нейкі жарт і адключыў выклік. Сілавікі ўжо стаялі каля дзвярэй бацькоўскай кватэры. Натуральна, яны ператэлілі і спыталі, дзе я знаходжуся. У выніку я вырашыў прыйсці сам, бо было шкада новых дзвярэй у бацькоўскай кватэры, якую збіраліся ламаць сілавікі».


🔹«Амапавец стаў ботам на машонку і пачаў ціснуць»: гісторыя былога палітвязня
🤬40😢7🤔1🤮1😐1
У спісе памілаваных пенсіянерка Наталля Жыгар, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля — 69-гадовая пенсіянерка з Брэста, якую асудзілі, меркавана, за падтрымку людзей, што ўтрымліваліся ў СІЗА. Яе абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суддзя Валер Раманоўскі прызначыў жанчыне 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤88👍2⚡1💩1
Паступаюць першыя звесткі таго, што людзі са спісу памілаваных пачалі выходзіць з калоній

Пра гэта паведамляе @dissidentBY.

Калі вам вядома пра вызваленне памілаваных палітвязняў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤68🥰7👍3🔥3💩1
За садзейнічанне экстрэмізму асудзілі паплечніка Алега Гайдукевіча

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 46‑гадоваму Дзмітрыю Бураку.

У ранейшых інтэрв’ю ён расказваў, што дзесяць гадоў адпрацаваў на дзяржаўнай службе, а пасля пайшоў у бізнэс. Спачатку займаўся мантажам вентыляцыі, пасля ліфтамі, укладаўся і ў IT-сферу. Сярод іншых яго актываў стрыптыз-клуб Gentleman's House на Зыбіцкай, піша «Наша Ніва».

Апроч таго, Дзмітрый быў сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Ён балатаваўся ад партыі ў парламент у 2016‑м і ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў у 2018-м, але, натуральна, прайграў. Затое адзначыўся як адзін з самых багатых кандыдатаў.

Бізнэсмена абвінацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Верагодна, Дзмітрыю прысудзілі «хатнюю хімію».
😁26🤣10😢2🤓2❤1🙏1🤡1
❗️Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій

Сігналы прыходзяць з усёй краіны — і з жаночых, і з мужчынскіх устаноў. Выпускаюць людзей з апублікаванага ўчора спісу.

«Проста выклікалі і сказалі: «Ідзі адсюль, свабодны», піша @nashaniva.

Калі вам вядома пра вызваленне памілаваных палітвязняў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤84🔥7🤗3👍2💩1🤪1
У спісе памілаваных 61-гадовая Наталля Ладуцька, асуджаная да 4 гадоў калоніі

Жанчына была затрыманая 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавых структураў на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з імі.

Суддзя Яўген Пісарэвіч прызначыў палітзняволенай 4 гады пазбаўлення волі і 600 базавых велічыняў штрафу (24 000 рублёў). Вядома, што пракурор Дзмітрый Хаваўка прасіў пакараць Наталлю 4 гадамі калоніі і штрафам памерам у 500 базавых. Суддзя вырашыў павялічыць памер штрафу да 600 базавых велічынь.

Наталлю асудзілі за тое, што яна дасылала грашовыя пераводы і пасылкі палітвязням.

🔹У Беларусі памілавалі 250 палітзняволеных
❤86👍5⚡2🤮1
Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў, што вызваленні палітвязняў працягнуцца сёння і заўтра

— Вызваленьні 235 нашых герояў мусяць адбывацца як сеньня, гэтак таксама і заўтра. Я застаюся на сталым кантакце з нашымі амерыканскімі партнёрамі. Каманда ОСЦ і АПК разам з Воляй Зазулінскай і штабам, а таксама, вядома, беларускімі праваабаронцамі будуць адсочваць сытуацыю і працаваць па схеме наконт спісаў, якую мы апісвалі ўчора.
👍43🙏17🔥5😁1
BYSOL працягвае экстранны збор для вызваленых палітвязняў

«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты».


Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Падтрымаць збор на BYSOL
❤42🤮6👍3
Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе

«З сумам і шкадаваннем паведамляем, што фестываль LIDBEER сёлета не адбудзецца. Мы шчыра спадзяемся на сустрэчу ў будучыні і будзем радыя бачыць вас на іншых фестывальных пляцоўках і летніх актыўнасцях з «Лідскім».

P.S. Як прынята гаварыць у такіх выпадках, фестываль не адбудзецца па прычынах, якія ад нас не залежаць 🥺», — напісалі арганізатары.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤣26😢8🤷3🤬1