Вызваленыя палітвязні, якія мелі сур’ёзнымі праблемамі са здароўем
У мінімум дзевяці памілаваных палітвязняў былі сур’ёзныя праблемы са здароўем і інваліднасць. Так, Ігар Шумілаў мае інваліднасць трэцяй групы — раней ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу, а таксама праз гэта мае сур'ёзную праблему з правай рукой. Яго асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі.
Журналіст Алег Супрунюк, які таксама ў спісе, мае інваліднасць па слыху. У калоніі яму не далі магчымасці карыстацца слыхавым апаратам. З гэтай прычыны Алег практычна нічога не чуў і меў вялізныя праблемы ў камунікацыі з іншымі людзьмі. Ён быў асуджаны да трох гадоў калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».
🔹Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў

❤31💔12👍2😁1
«Раз на год будзе парушэнне. Спатканняў не чакай»: умовы ўтрымання ў бабруйскай калоніі
Былога палітвязня ўтрымлівалі ў бабруйскай калоніі № 2. Там у Валянціна было «ўсё, як ва ўсіх», кажа суразмоўца і адразу згадвае парушэнні па надуманых прычынах, якія прызначаюць усім палітычным.
Пасля карантыну Валянціна выклікаў да сябе начальнік атраду і патлумачыў правілы знаходжання ў калоніі.
🔹«Амапавец стаў ботам на машонку і пачаў ціснуць»: гісторыя былога палітвязня

«Першае парушэнне далі адразу ў карантыне. Прыбіраешся, праціраеш пыл. Прыходзіць хтосьці з начальства, знаходзіць пад гаршчком троху зямлі і ўсё, пакаранне. То-бок, мяне пазбавілі доўгатэрміновага спаткання. І так адбывалася з усімі, у каго быў дзясяты прафулік».
Пасля карантыну Валянціна выклікаў да сябе начальнік атраду і патлумачыў правілы знаходжання ў калоніі.
«Ён мне адразу расклаў усё па палічках: “Трымай сваё меркаванне пры сабе, раз на год у цябе будзе парушэнне. Доўгатэрміновых спатканняў не чакай. Калі штосьці зменіцца, я табе скажу. А пакуль адпачывай”. Операўпаўнаважаны пазней сказаў амаль тое ж».
🔹«Амапавец стаў ботам на машонку і пачаў ціснуць»: гісторыя былога палітвязня
🤬44😡5👎1😁1
💔У пяці памілаваных за кратамі застаюцца сваякі
У некаторых вызваленых за кратамі яшчэ застаюцца сваякі і блізкія. Так, у дэпартаванай журналісткі Кацярыны Бахвалавы (Андрэевай) у няволі ўтрымліваецца муж Ігар Ільяш, асуджаны за журналісцкую дзейнасць да чатырох гадоў калоніі. У 21-гадовага Мікіты Залатарова — за кратамі бацька Міхаіл Лапуноў.
У памілаванага і асуджанага па «справе дваровых чатаў» Сяргея Дароніна ў калоніі засталася жонка Наталля — у дзень, калі Сяргей памілавалі, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 года калоніі за ўдзел у дваровым чаце.
🔹Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў
У некаторых вызваленых за кратамі яшчэ застаюцца сваякі і блізкія. Так, у дэпартаванай журналісткі Кацярыны Бахвалавы (Андрэевай) у няволі ўтрымліваецца муж Ігар Ільяш, асуджаны за журналісцкую дзейнасць да чатырох гадоў калоніі. У 21-гадовага Мікіты Залатарова — за кратамі бацька Міхаіл Лапуноў.
У памілаванага і асуджанага па «справе дваровых чатаў» Сяргея Дароніна ў калоніі засталася жонка Наталля — у дзень, калі Сяргей памілавалі, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 года калоніі за ўдзел у дваровым чаце.
🔹Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў
💔75❤6🤬5❤🔥1👍1
Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, асудзілі па трох крымінальных артыкулах
Дзмітрыю Вялаву 45 гадоў. Ён родам з Ліды, там жа скончыў школу і прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Пасля службы ў арміі мужчына завочна адвучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Да падзей 2020‑га ён працаваў у Лідскім лакаматыўным дэпо.
У апошнія гады Дзмітрый быў дальнабойшчыкам у Еўрасаюзе. Мужчына шмат працаваў Ён цікавіцца машынамі, марыў аднавіць старую «Волгу» і набыць жоўтую «буханку» для эфектных вандровак з сябрамі.
Дзмітрыя затрымалі ў мінулым годзе пасля аднаго з чарговых рэйсаў. Апошнія ягоныя паведамленні з восені 2025 года тычацца перасячэння мяжы, піша «Наша Ніва».
Гродзенскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі за «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑4 КК)
Дзмітрыю, хутчэй за ўсё, прысудзілі калонію.

🤬55😢5❤1👍1👎1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Вясноўцы Валянцін Стэфановіч і Марфа Рабкова — на волі!
🔹Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў
🔹Беларусь на сесіі Рады ААН па правах чалавека: даклад Групы незалежных экспертаў і рэакцыі краін
🔹Алесь Бяляцкі ў Празе: сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі і размовы пра Беларусь
🔹«Амапавец стаў ботам на машонку і пачаў ціснуць»: гісторыя былога палітвязня
🔹«Я як іншапланетнік, які зваліўся з Месяца»: Валянцін Стэфановіч — у інтэрв’ю «Вясне»
🔹Да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў» асудзілі групу жанчын
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤16👍1🤮1
Пасля памілаванняў палітвязняў у Беларусі засталося 897 палітычных зняволеных
Апошні раз лічба палітвязняў была ніжэй за 900 чалавек больш за 4 гады таму.
Аднак мы хочам адзначыць, што палітычныя затрыманні і суды ў Беларусі не спыняюцца — толькі на гэтым тыдні стала вядома пра масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра шакуючыя тэрміны васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў». У бліжэйшыя дні будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітзняволеных, на жаль, будзе толькі павялічвацца.
Асобна мы хочам звярнуцца да людзей, чые сваякі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах і пра якіх невядома праваабаронцам — паведамляйце пра пераслед вашых родных. Нагадаем, што палітычны пераслед усіх 250 чалавек, якіх вызвалілі на гэтым, быў вядомы праваабаронцам.
Пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo | @ViasnaSOS

🤬46❤9👍2
🔗Мінімум 42 фігуранты «справы Гаюна» памілаваныя
Сярод іх – асуджаныя як да калоніі, так і да «хіміі», а таксама да «хатняй хіміі».
У спіс памілаваных трапіла і грамадзянка Расіі Яраслава Хромчанкава. Гомельскі абласны суд прызначыў ёй тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама вызвалілі каардынатара пошукавага атрада «Анёл», якога пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму». Максіма Федаровіча асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну судзілі за дзевяць выпадкаў перадачы даных у «Гаюн». Таксама яму прызначылі штраф — 500 базавых велічынь.
Праваабаронцы адзначаюць, што затрыманні і суды па гэтай справе адбываюцца да гэтага часу. «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 183 пацверджаных фігурантаў справы, якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

👍31❤10🤬2💔2🤮1
🍫Як Валянціну Стэфановічу адправілі з Германіі шакалад і чаму яго не аддалі ў калоніі
Гэтую гісторыю праваабаронца і былы палітвязень распавёў у вялікай гутарцы з «Вясной».
🔹«Я як іншапланетнік, які зваліўся з Месяца»: Валянцін Стэфановіч — у інтэрв’ю «Вясне»
Гэтую гісторыю праваабаронца і былы палітвязень распавёў у вялікай гутарцы з «Вясной».
«Я яшчэ прыгадваю пасылку з шакаладам, якую я атрымаў, калі ўжо быў у калоніі, ад нейкай нямецкай жанчыны, яе звалі Сюзанна. Я пратарчаў там на выдачы некалькі гадзінаў, прапусціў абед. Потым мне прынеслі гэты пакунак, спыталі: што там? Я кажу: "Улічваючы, што тут напісана, гэта шакалад". "Ад каго? Вы ведаеце, хто гэта?". Я кажу: "Не ведаю". "Ну мы вам яго не аддадзім" – таму што толькі блізкія сваякі маглі перасылаць перадачы і пасылкі. Таму я не атрымаў гэтую перадачу, але мне было прыемна, што нейкая Сюзанна з Нямеччыны памятае пра мяне, такога "няшчаснага зэка"».
🔹«Я як іншапланетнік, які зваліўся з Месяца»: Валянцін Стэфановіч — у інтэрв’ю «Вясне»
💔54❤14👍4⚡1👎1🤬1🤮1
26‑гадовую прадстаўніцу сферы інтэрнэт-маркетынгу асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Аляксандра Яніцкая скончыла мінскую школу №25, пасля паступіла на факультэт маркетынгу, менеджмэнту і прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (выпусцілася адтуль у 2020-м). Студэнткай, у 2019‑м, дзяўчына атрымала дыплом другой ступені на ўніверсітэцкім конкурсе імправізацыі па дзелавой англійскай мове.
З мая 2020 года Аляксандра ўладкавалася працаваць інтэрнэт-маркетолагам у адну з мінскіх прыватных кампаній. У вольны час дзяўчына захаплялася вязаннем кручком і гадавала котку, піша «Наша Ніва».
Аляксандру Яніцкую асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Ёй прысудзілі, верагодна, «хатнюю хімію».

🤬59❤3🤯3👍1👎1💋1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Трох мінчанак асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў» У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Бухгалтарку з Мінска Ірыну Якаўлеву, Анжэлу Агарок і Вікторыю Грынько абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага…
Сталі вядомыя прозвішчы ўжо сямі жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў»
У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын. Іх абвінавацілі паводле арт. 357 КК «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Бухгалтарку Ірыну Якаўлеву і Анжэлу Агарок асудзілі асудзілі да 8,5 гадоў калоніі кожную, а Вікторыю Грынько — да 9 гадоў. Па гэтай справе таксама асудзілі палітзняволеную Наталлю Дароніну, мужа якой днямі памілавалі, — ёй таксама прызначылі 8,5 гадоў. Таксама ўсім прызначылі штраф у памеры 1000 базавых велічыняў.
Святлану Мяцельскую асудзілі да 10 гадоў калоніі, Вольгу Вараб'ёву — на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі, Вольгу Асіпчык — да 8,5 гадоў калоніі. Прозвішча яшчэ адной жанчыны высвятляецца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119867
✍️Калі вам што вядома па гэтай справе, калі ласка пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬65😱6😭4❤2👍1👎1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Затрыманні вернікаў і святароў у Беларусі Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах. У сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек: пяць з якіх хрысціянскія вернікі…
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці пераследу ксяндза Анатоля Парахневіча
Затрымліваць пробашча парафіі ў Альковічах прыехалі раніцай некалькі машын, усе супрацоўнікі былі ў масках — з'ехалі яны толькі пад вечар.
Дом ксяндза апячаталі, сілавікі шукалі нешта і ў касцёле. Вернікі не могуць трапіць у касцёл, бо не маюць ключоў.

🤬66😱3🙏3❤1👍1👎1😢1
🎪Следчы камітэт зноў пагражае ўдзельнікам акцый да Дня Волі за мяжой
Ведамства сцвярджае, што такім чынам людзі «дыскрыдытуюць Беларусь».
Следчы камітэт піша, што сучасная методыка «дазваляе ідэнтыфікаваць асобу кожнага».

«Асноўныя мэты такіх дзеянняў застаюцца нязменнымі: стварэнне бачнасці масавасці пратэсных настрояў, фармаванне негатыўнага інфармацыйнага фону вакол Рэспублікі Беларусь, спробы ўцягнуць грамадзян, якія з'ехалі, у супрацьпраўную дзейнасць, а таксама далейшае прыцягненне фінансавых рэсурсаў для экстрэмісцкай дзейнасці».
Следчы камітэт піша, што сучасная методыка «дазваляе ідэнтыфікаваць асобу кожнага».
🖕76🤬23💊13😁7🤡5👍2
🐺Стаў вядомы яшчэ адзін Facebook-акаўнт, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ
Апошнім часам прапановы аб «узаемавыгаднай супрацы» прадстаўнікі беларускай дыяспары атрымоўваюць ад старонкі «Maxim Wolf» — ад людзей хочуць даведацца падрабязнасці дзейнасці дыяспар у розных краінах. У сваіх паведамленнях «Maxim Wolf» наўпрост піша, што ён прадстаўнік КДБ.
Раней было вядома пра акаўнты КДБ «Maria Pulkovskay» і «Валерий», якія пісалі беларускім актывістам у Facebook.

🤡42😡11🖕3🔥2❤1⚡1😁1🤬1🤮1
Беларусы Бельгіі сабраліся разам ў самым сэрцы Бруселя, каб адсвяткаваць 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі
«Асаблівым момантам сталі лісты палітвязням — цёплыя, жывыя словы падтрымкі тым, хто сёння не з намі, але заўсёды ў нашых сэрцах.
Дзень Волі — гэта не проста дата. Гэта пра нас. Пра тых, хто памятае. Хто верыць. Хто не здаецца».
❤73🤡5👍3
❗️Экс-дырэктара алімпійскага цэнтра па фрыстайле завочна асудзілі на 12 гадоў
У Мінскім гарадскім судзе 20 сакавіка ў парадку спецвытворчасці разгледзелі крымінальную справу супраць Вадзіма Крывашэева. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні) Крымінальнага кодэкса.
У выніку Мінгарсуд прызначыў Вадзіму 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў (45000 рублёў).
У верасні 2020-га Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара РЦАП па фрыстайле за «дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве». Пасля гэтага ён з'ехаў з Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119872
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🖕35🤬7👎4💋3❤2👍1😁1
BYSOL сабраў ужо амаль 80 тысяч еўра для вызваленых палітвязняў
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk
Падтрымаць збор на BYSOL
«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты».
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk
Падтрымаць збор на BYSOL
❤55👍12🤣6🤮2
Калі вы ці вашыя блізкія ўжо ўтрымлівалася ў новым ЦІП у Сцяпанцы, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.

❤11👍5😁1😢1