📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні"
Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах.
Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

❤26👍1🤯1😢1🙈1
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Аляксандру Сезеню пачаць жыццё нанова
Былы палітзняволены Аляксандр Сезень пасля вызвалення з'ехаў з Беларусі ў Польшчу. Маючы інваліднасць трэцяй групы, у зняволенні ён сутыкнуўся з сур'ёзным пагаршэннем здароўя, а цяпер праз праблемы з дакументамі пазбаўлены базавай дапамогі і медыцынскай страхоўкі. Яму патрэбная падтрымка на час, пакуль ён зможа аднавіцца, аформіць абарону і пачаць працаваць.
Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра «памагатых рэжыму». За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі.
🤝 Падтрымаць Аляксандра можна па спасылцы BYSOL.
📌 «Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў

❤37😢4👍1💔1
🎧 📹 Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў"
У гэтым выпуску мы падрабязна разбіраем гісторыю таго, як прававыя інстытуты працавалі ў розныя эпохі СССР і чаму яны паступова страцілі сваю галоўную функцыю.
Што вы даведаецеся ў выпуску:
• Каму насамрэч служыў закон.
• Пік дэградацыі і пазасудовыя расправы.
• Гучныя сфабрыкаваныя справы ў БССР.
• "Карная псіхіятрыя" эпохі "адлігі".
• Ілюзія законнасці ў эпоху застою.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://youtu.be/w6YZjZj1A8w?si=Sf-t3kNKxes4ZHpU

❤🔥11❤5👍3🤬3😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Генрыхам Агеевым
Генрых Агееў — былы сілавік з Берасцейшчыны. Палітвязня затрымалі ў лютым 2024 года ў Крыме. У верасні таго ж года Агеева экстрадавалі ў Беларусь.
Па стане на восень 2026 г. утрымліваецца ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Генрыхам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤25😢6👍1🤬1
🤬 На беларускай мяжы затрымалі IT-спецыяліста з Ізраіля за падпіскі на YouTube
У верасні 2026 года падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы быў затрыманы IT-спецыяліст і прадпрымальнік Міхаіл Кац. Пра гэта мужчына распавёў у сваіх сацсетках.
Міхаіл ужо 7 гадоў жыве ў Ізраілі, але прыехаў у Беларусь у прыватных справах. Нагодаю для пераследу стала праверка смартфона сілавікамі — у мужчыны знайшлі падпіскі на два YouTube-каналы, якія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Міхаіл адбыў трое сутак у ІЧУ, атрымаў штраф, а яго тэхніку канфіскавалі.
👉 Канвеер несхаванай цэнзуры. Тлумачым, як у Беларусі прызнаюць матэрыялы "экстрэмісцкімі”
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня

🤬68❤2😢2👎1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Я не сабака, каб жыць у хляве». Як 50-гадовы беларус прайшоў праз СІЗА і вымушана пакінуў краіну
🔹 Шэсць рублёў заробку за месяц і медытацыя пяском: аповед пра быт, працу і медыцыну ў ПК-1
🔹 «Гэта цынічны гандаль». Валянцін Стэфановіч — пра вызваленні палітвязняў
🔹 «Уяўляе сабой дыскрымінацыю ў дачыненні да жанчын». Юрыстка «Вясны» — пра новыя правілы ўтрымання ў СІЗА КДБ
🔹 Загад ішоў ад Лукашэнкі і Шэймана: у Швейцарыі пачаўся апеляцыйны суд па справе Юрыя Гараўскага
🔹 «Я асабіста бачыла, у якім стане яна знаходзіцца». Вікторыя Кульша — пра палітзняволеную пенсіянерку Вольгу Маёраву
🔹 Анкалогія, інсульты, страта зроку: гісторыі палітвязняў з цяжкімі захворваннямі
🔹 «Жорстка і неапраўдана». Экс-палітзняволеныя распавялі пра катаванні з боку былога супрацоўніка ПК-24
🔹 «Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць». Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца
🔹 Жорсткае збіццё ў бусіку і пагрозы згвалціць: як КДБ катаваў Алеся Чумакова за беларускі альбом
🔹 Памілаванне не здымае абмежаванняў: рахунак не адкрыць, маёмасць не прадаць
🔹 Пасля пяці гадоў за кратамі — наноў вучыцца карыстацца тэхналогіямі і жыць у грамадстве
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤18👍6
⚖️ Мінскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю па справе Вячаслава Русіна
30 кастрычніка апеляцыйная інстанцыя Мінскага гарадскога суда разгледзіць скаргу па крымінальнай справе 41-гадовага Вячаслава Русіна, якога завочна судзілі ў парадку спецвытворчасці.
Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле даступнай інфармацыі, спецыяльная вытворчасць у дачыненні да яго была распачатая 8 ліпеня 2026 года.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

❤15🙏8👍1😱1
⚖️ Былую выхавацельку дзіцячага сада асудзілі па палітычнай справе і абвясцілі «экстрэмісткай»
Аксане Марынінай праз сем дзён споўніцца 59 гадоў. На мінулым тыдні яе імя з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». На гэта звярнула ўвагу «Віцебская Вясна».
Паводле інфармацыі ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Верагодна, Аксану асудзілі да «хатняй хіміі».

🤬44😭12💔4👎1
🔥 Былая палітзняволеная Алена Патаповіч цалкам адбыла тэрмін «хатняй хіміі»
Алену Патаповіч затрымалі ў снежні 2023 года разам з мужам. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У сакавіку 2024 года жанчыну асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».
Цяпер Алена цалкам адбыла прызначаны тэрмін пакарання.
«Усё! Адсядзела, як кажуць, ад званка да званка — 3 гады. Апошнія 5 месяцаў былі найбольш спакойнымі, бо прырода адцягнула чаканне фіналу. Цяпер буду 2 гады на пагашэнні», — пра гэта жанчына паведаміла ў сваіх сацсетках.
Алену Патаповіч затрымалі ў снежні 2023 года разам з мужам. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У сакавіку 2024 года жанчыну асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».
Цяпер Алена цалкам адбыла прызначаны тэрмін пакарання.
❤60😢16🔥2👍1
⚠️ У МУС назвалі Threads «пагрозай бяспецы» і прыгразілі крымінальнай адказнасцю за допісы
Прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук заявіла, што карыстальнікаў Threads ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыі ў сацсетцы. Паводле яе, у некаторых выпадках можа пагражаць і крымінальная адказнасць. На гэта звярнула ўвагу «Радыё Свабода».
Сахарчук таксама паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі «24 на 7» манітораць інтэрнэт-прастору і адсочваюць публікацыі ў сацыяльных сетках.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
Прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук заявіла, што карыстальнікаў Threads ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за публікацыі ў сацсетцы. Паводле яе, у некаторых выпадках можа пагражаць і крымінальная адказнасць. На гэта звярнула ўвагу «Радыё Свабода».
Сахарчук таксама паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі «24 на 7» манітораць інтэрнэт-прастору і адсочваюць публікацыі ў сацыяльных сетках.
«Варта думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць чакаць», — заявіла прадстаўніца МУС.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 26-28 верасня
💊32🤬18🤡10😁5🤣1
📌 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі
Мінскі гарадскі суд 14 верасня завочна вынес прысуд пяці беларусам. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калоніі, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў. Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, у траўні 2026 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні да пяці чалавек спецыяльную вытворчасць — працэдуру, якая дазваляе расследаваць і разглядаць крымінальную справу без фізічнай прысутнасці абвінавачаных у Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121281
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🖕38🤡12🤬5😱3👎1🍾1💊1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬44💔11😱2
🗣 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях
Эксперты ААН па правах чалавека прынялі сумесную заяву па пытанні транснацыянальных рэпрэсій.
У сумеснай заяве даецца вызначэнне транснацыянальным рэпрэсіям, апісваецца іх механізм, а таксама ўплыў на ажыццяўленне правоў чалавека. Акрамя таго, эксперты даюць рэкамендацыі дзяржавам ды іншым зацікаўленым суб'ектам.
Сярод экспертаў ААН — чальцы дамоўных органаў, а таксама мандатарыі спецыяльных працэдур, уключна з Спецыяльным дакладчыкам па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121285

❤27🤡3⚡2👍2
🌱 «Каля святлафора спыняўся і не ведаў, як рэагаваць». Былы палітвязень — пра першыя крокі на волі
Былы палітвязень Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) пасля пяці гадоў зняволення прызнаецца, што вяртанне да звычайнага жыцця аказалася няпростым. Даводзілася наноў прывыкаць нават да самых простых рэчаў.
Яшчэ адным выклікам стаў тэхналагічны разрыў. Пра штучны інтэлект мужчына чуў яшчэ ў калоніі, але не ведаў, як ім карыстацца. Цяпер з дапамогай ШІ ён робіць сабе ранішнія дэйджэсты па астраноміі і астрафізіцы, вывучае мову і перакладае артыкулы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Былы палітвязень Андрэй (імя змененае з прычынаў бяспекі) пасля пяці гадоў зняволення прызнаецца, што вяртанне да звычайнага жыцця аказалася няпростым. Даводзілася наноў прывыкаць нават да самых простых рэчаў.
«За пяць гадоў сацыяльныя навыкі атрафіраваліся, і першы час я пачуваўся як малое пяцігадовае дзіця, якое зноў вывучае гэты сусвет».
Яшчэ адным выклікам стаў тэхналагічны разрыў. Пра штучны інтэлект мужчына чуў яшчэ ў калоніі, але не ведаў, як ім карыстацца. Цяпер з дапамогай ШІ ён робіць сабе ранішнія дэйджэсты па астраноміі і астрафізіцы, вывучае мову і перакладае артыкулы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121272
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤18💔9😐6⚡2😢2
✊ Зварот да былых палітвязняў
Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

❤24💔3⚡2👍2
⚖️ 41-гадовага мінчука завочна асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары
Мінскі гарадскі суд 23 верасня завочна асудзіў 41-гадовага Арцёма Літвінко да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 9000 рублёў. Справу разглядалі ў парадку спецыяльнай вытворчасці.
Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121287

🤬30🖕12❤2👎1
🎨 У Мінску спынілі яшчэ адзін культурна-асветніцкі праект
Беларускі пісьменнік і мастак Сяргей Філіпаў, які цягам апошняга года курыраваў асветніцкі праект у Мінску, больш не можа праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі. Пра гэта паведамляе "Refоrm.nеws".
Цягам апошняга года ён курыраваў асветніцкі праект, у межах якога прайшло каля 20 імпрэзаў на шасці розных пляцоўках, у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. У сустрэчах бралі ўдзел вядомыя беларускія дзеячы культуры і краязнаўцы.
Сяргей Філіпаў — аўтар кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі быт і нефармальныя субкультуры 1970–1980-х гадоў. Таксама вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.

🤬44😱2💔1🙈1
💔 Пяць гадоў "справе Зельцэра": двое палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца ў няволі
Пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася адна з самых масавых крымінальных спраў супраць беларусаў за каментары ў сацыяльных сетках.
28 верасня 2021 года пасля забойства IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка беларусы пачалі актыўна рэагаваць на здарэнне ў сацсетках. Ужо на наступны дзень па ўсёй краіне пачаліся масавыя затрыманні людзей за іх каментары.
У выніку па "справе Зельцэра", па інфармацыі "Вясны", па крымінальных справах былі асуджаныя не менш за 135 чалавек, большасць — да пазбаўлення волі. Амаль усе з іх ужо выйшлі на волю пасля адбыцця тэрмінаў, аднак мінімум двое — Алег Канавалаў і Марыя Успенская — па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні.
У гадавіну пачатку рэпрэсій "Вясна" нагадвае, як развівалася "справа Зельцэра" і за што судзілі яе фігурантаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121289

🤬42😢15💔12💩1🙏1
🎧 «Лукашэнка мне не будзе ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь
У трэцім эпізодзе другога сезона «Архіпелага БЕЛАГ» «Радыё Свабода» аднаўляе падзеі 11 верасня 2025 года, калі Мікалая Статкевіча разам з іншымі палітзняволенымі везлі з Беларусі ў Літву. На мяжы ён выйшаў з аўтобуса і адмовіўся пакідаць краіну.
Што адбывалася ў наступныя гадзіны, хто спрабаваў пераканаць яго перайсці мяжу і чаму Статкевіч не змяніў свайго рашэння?
Новы выпуск па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=aPBExswvlp4

❤50🔥9👍4💩2💊1
📌 Інтэрнэт-рэсурс Альянс "Зялёная Беларусь" другі раз дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-канал: «Нацыянальны Фронт»;
📍 Інтэрнэт-рэсурс: «Альянс "Зелёная Беларусь"»;
📍 Instagram-акаўнты: «nacyjanalny.front», «laskatuchi», «aktybin_vtb»;
📍 TikTok-акаўнт: «ЗЕЛЁНКА».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 верасня

🤡29🤬9🖕3👎1
📄 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026: што адбудзецца 5–10 кастрычніка
Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне. З 5 па 10 кастрычніка пра гэта зноў будуць нагадваць у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, прымеркаванага да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання. Пра праграму паведамляе Telegram-канал «Смяротнае пакаранне ў Беларусі».
Сёлета ў праграме — дыскусіі, падкаст, кіно, міжнародная адвакатаванне, музыка і нават футбол.
Тыдзень пачнецца са спецыяльнага выпуску падкаста «Вясна прыйдзе». У ім праваабаронцы «Вясны» раскажуць пра тое, што звычайна застаецца за кулісамі барацьбы за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: як праваабаронцы маніторылі судовыя працэсы, працавалі са сваякамі асуджаных, падавалі скаргі ў ААН і гаварылі пра Беларусь на міжнародных кангрэсах супраць смяротнага пакарання.
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292

❤29👍3😐1