Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
📸«Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі — страшныя»

Журналіст Павел Мажэйка, асуджаны да шасці гадоў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», распавёў пра свае стаўленне да «жоўтай біркі» цяпер:

«За 15 месяцаў гарадзенскага СІЗА ў мяне атрымалася не стрыгчыся пад ноль. А ў калоніі ты ўжо не выбіраеш: тваю не надта кароткую стрыжку, канваір выкарыстае, каб кінуць цябе ў ШІЗА. Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі — страшныя. А ўнутрана ты нічога такога не адчуваеш — поўны сілы, веры, надзеі, адказнасці. Гледзячы на сваё і іншыя падобныя фота, больш разумею тых людзей на волі, хто ставіцца да нас, як да ахвяр».


11 верасня 2025 года Паўла вызвалілі з бабруйскай калоніі № 2 і выдварылі з краіны:

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693

🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
❤26💔10💩1
Як беларуса збілі падчас затрымання, а пасля распачалі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»

Былы зняволены, які з мэтаў бяспекі пажадаў застацца ананімным, распавёў пра тэндэнцыю, калі людзей з крымінальным мінулым ці здзейсніўшых дробныя правапарушэнні ўлады штучна робяць «экстрэмістамі».

У гродзенскай турме ён сустрэў вязня, які меў ужо каля дзесяці мінулых зняволенняў. Падчас чарговага затрымання мужчыну збівалі. У парыве эмоцый і з-за болю ён крыкнуў у тым ліку, што яны «згараць у пекле разам з Лукашэнкам, які даў ім гэтую ўладу».

Ягоныя словы сталі падставай для крымінальнай справы паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Са словаў самога асуджанага, сілавікі некалькі разоў перамантоўвалі відэазапіс затрымання, а суды неаднаразова пераносіліся. Скаргі зняволенага на збіццё былі праігнараваныя, і яго накіравалі ў калонію.

🔹Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»
🤬49❤4😢2👎1😁1🤮1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Русланам Рабкаўцом

Руслан быў затрыманы паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак (відэа расейскай вайсковай тэхнікі) пратэснаму тэлеграм-каналу.

✍️Калі вы перасякаліся з Русланам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤16😢5👍1😁1
Улады прадалі тры іконы, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча

Набыць іх пажадаў толькі адзін чалавек, таму аўкцыён не адбыўся. Адзіны ўдзельнік пагадзіўся забраць іконы па прапанаваным кошце, піша @viasna_brest.

Гаворка пра іконы «Паўстанне Хрыста ад труны», «Вялікапакутніца Параскева Пятніца» і «Маці Божая Трох Радасцей». У апісанні да лотаў напісана, што гэта арыштаваная маёмасць, гэта значыць грошы ад яе продажу пойдуць дзяржаве.

На 2 ліпеня таксама быў прызначаны чарговы аўкцыён, дзе прадавалася зямля ксяндза ў вёсцы Новая Мыш (Баранавіцкі раён) — гэты аўкцыён не адбыўся, паколькі ізноў (у 4-ы раз) не знайшлося ахвочых.

Раней у ксяндза Акалатовіча ўжо арыштавалі і выстаўлялі на продаж аўтамабіль, зямельны ўчастак і іншыя старажытныя іконы.
🤬47😢5👍1👎1
У дачыненні да былога палітвязня Паўла Мажэйкі распачалі новую крымінальную справу

Улады распачалі справу яшчэ 11 траўня 2026 года, праўдападобна, па адным з палітычных артыкулаў — 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Гарадзенская Праваабарона».

«Я не ведаю чаго дакладна тычыцца заведзеная справа. Ведаю пра дзесяткі, так званых, працэсуальных дзеянняў у дачыненні да маіх родных, сваякоў і знаёмых: ператрусы, допыты, у тым ліку нефармальныя размовы» – кажа Павел.

Што цікава, па словах Мажэйкі, групы сілавікоў падчас ператруса шукаюць у Беларусі менавіта яго і «здзіўляюцца», што ніяк ня могуць знайсці.

Адначасна з допытамі ў межах заведзенай крымінальнай справы, на нефармальных «абавязковых» размовах супрацоўнікі КГБ абавязваюць родных Мажэйкі перадаць яму, што ён можа беспраблемна і бяспечна вярнуцца ў Беларусь.

Паводле Мажэйкі, ён ведае, што падобныя «запрашэнні» даходзяць таксама іншым палітвязням, прымусова вывезеным з Беларусі.
🤬34🖕6👍1👎1
🎧«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»

Падкаст «Вясна прыйдзе» пряцягвае даследаваць досвед тых, хто апынуўся ў выгнанні. І новы выпуск прысвечаны беларускім мастакам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года.

• Мастачка Кацярына Еўдакімава ўспамінае, як у Беларусі існавалі «чорныя спісы», а цяпер жа, у эміграцыі, з’явілася адсутнасць цэнзуры.
• Мастачка, хімік і фрызерка кучаравых валасоў Яўгенія Палуян у Польшчы адчувае шырокія магчымасці для самарэалізацыі і развіцця.
• Уладзіслаў Заленскі, які займаецца мастацтвам, музыкай і імправізацыяй, спачатку не лічыў сябе ў выгнанні, але праз сваю актыўнасць і пазіцыю стаў «небяспечным пасажырам» для рэжыму.
• Ірына Хвайніцкая ў Польшчы вярнулася да сваёй першай спецыяльнасці — вучыць дзяцей маляванню, перадаючы ім любоў і аптымізм.
• Малады мастак, студэнт 4-га курса Акадэміі мастацтваў Яраслаў Кірвель імкнецца інтэгравацца ў мясцовае арт-асяроддзе.
• Працы вядомай беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай непасрэдна прысвечаны трагічным і гераічным падзеям 2020 года ў Беларусі, захоўваючы памяць пра барацьбу і надзею.

Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:

Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
❤33😁1😐1
Палітзняволенага Дзяніса Івашына, верагодна, зноў кінулі ў ШІЗА

У магілёўскую калонію Дзяніса Івашына вярнулі 18 чэрвеня — дагэтуль ён 3 гады адбыў у турме № 8 у Жодзіна. Менавіта тым днём датаваны ягоны ліст да маці, потым ліст ад 21 чэрвеня атрымала жонка. З той пары больш ніводнага ліста ад Дзяніса яны не атрымалі, распавяла БАЖ Вольга Івашына:

«Адразу па прыбыцці ў калонію мужа мусілі памясціць у каранцін. Але адтуль лісты даходзілі. Зараз, калі лістоў няма ўжо 22 дні, выглядае на тое, што яго кінулі ў ШІЗА. Мы гэта ўжо «праходзілі» ў турме, калі Дзяніса трымалі ў штрафным ізалятары. Тады таксама лістоў не было па некалькі тыдняў».


Вольга зазначала, што не чакае ад ўтрымання ў ПК-15 нічога добрага. Туды Дзяніса Івашына накіравалі адбываць прысуд першапачаткова, і там яго збівалі, здзекваліся з ягонай беларускай мовы, забаранялі тэлефонныя званкі, прадуктовыя пасылкі, спатканні з бацькамі, некалькі разоў каралі штрафным ізалятарам. І гэта ўсяго за некалькі месяцаў, якія давялося правесці ў ПК-15.
🤬43👎3🙏2❤1😁1
У Расіі за «дыверсіі» і супраціў вайне судзяць беларусаў. Чаму «Вясна» пакуль не прызнае іх палітвязнямі?

За кратамі ў РФ знаходзяцца як мінімум 9 грамадзян Беларусі, якіх абвінавачваюць у антываенных акцыях. Аднак «Вясна» амаль не мае незалежнай інфармацыі па гэтых кейсах.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка ў каментары для «Белсату» тлумачыць, што арганізацыя звычайна не прызнае палітвязнямі грамадзян, якіх судзяць у іншых краінах, пакуль у справе не з’явіцца след беларускіх уладаў. Да таго ж афіцыйным расійскім крыніцам верыць нельга — пад ціскам сілавікоў людзі маглі проста агаварыць сябе.

Паводле Сапелкі, міжнародныя крытэрыі не дазваляюць прызнаць чалавека палітвязнем, калі ягоныя дзеянні стваралі рэальную пагрозу для жыцця іншых. Калі ў Беларусі «рэйкавыя партызаны» толькі запавольвалі рух цягнікоў праз рэлейныя шафы, то ў Расіі гаворка ідзе пра выбухі (як у справе Ерамеева на БАМе). Калі пры гэтым прысуд неадэкватна суровы, «Вясна» можа патрабаваць не поўнай рэабілітацыі, а справядлівага перагляду справы.
🤬26😢5❤3😁2👎1
Вядомы беларускі брэнд адзення LSTR спыняе працу

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках крамы.

Нагадаем, за апошнія дні стала вядома пра закрыццё беларускіх брэндаў адзення Ragna і Honar.
💔40😢28🤬4👍1👎1
🪄«Магія па-за Хогвартсам». Марфа Рабкова — пра гады зняволення, Гары Потэра і свабоду

Праваабаронца і экс-палітзняволеная Марфа Рабкова дала шчырае інтэрв'ю «Вясне» пасля свайго вызвалення. Яна ўзгадала гады зняволення — ад абсурднага суда з «камуфляжнымі» жаночымі штанамі ды знішчанага нататніка «Мои коты — мое богатство» да спеваў «Купалінкі» ў ШІЗА.

«Мне падарылі вельмі прыгожы нататнік, у якім, магчыма, быў нейкі чыста тэхнічны запіс з разраду "спіс пакупак". Ён быў зялёнага колеру, і там было напісана "Мои коты — мое богатство". І згодна з судом — падлягае знішчэнню друкаваная прадукцыя з надпісам "Мои коты — мое богатство". Але нататнік у чым вінаваты? Навошта яго знішчаць?»


Марфа таксама распавяла пра адзіную слязу ў «стакане» аўтазака, пра тое, як вучыла турэмных курсантаў чалавечнасці з дапамогай «Гары Потэра», і чаму нават на волі даводзіцца зноўку вучыцца жыць і дыхаць на поўныя грудзі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120704

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔29❤13🤡3😁2👍1
⚠️Шукаем людзей, якія ведаюць падрабязнасці чарговай хвалі ціску на беларушчыну

За апошнія дні стала вядома пра закрыццё некалькіх крамаў, якія рабілі беларускамоўны ці нацыянальны мерч — гаворка пра LSTR, Ragna, Honar.

Калі вам нешта вядома пра раптоўнае закрыццё гэтых крамаў ці ціск на іх уладальнікаў — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
❤30🙏7🤬4💔2👍1😁1
Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі па «справе ЕГУ»

Пра гэта ён расказаў у эфіры «Раніцы з «Белсатам». Паводле Філіпенкі, сілавікі часам наведваюцца да яго дадому і турбуюць блізкіх.

«Апошні раз да мяне чамусьці прыходзілі ў сувязі з тым, што я таксама навучаўся ў ЕГУ. Напэўна, яны хацелі высветліць, што менавіта я рабіў у ЕГУ, хаця я адвучыўся ў ЕГУ толькі першы курс, і пасля яго закрылі».


Сілавікі таксама ўжываюць рэпрэсіі за ягоную літаратурную дзейнасць:

«Нібыта другая справа (крымінальная справа супраць Філіпенкі. – Заўв. рэд.) праз тое, што было інтэрв'ю, і я размаўляў пра "Слана", а паколькі "Слон" "экстрэмісцкі", то нібыта я не магу размаўляць пра свае кніжкі».


Літаратар дадае, што, акрамя ператрусаў, сілавікі выкарыстоўваюць і іншыя формы ціску.
🤬49👍1👎1
🗣«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі

Праваабаронцы працягваюць дакументаваць умовы ўтрымання і факты парушэння правоў чалавека ў беларускіх пенітэнцыярных установах. Былы палітзняволены на ўмовах ананімнасці падзяліўся з «Вясной» падрабязнасцямі пра знаходжанне ў магілёўскай калоніі № 15 (Вейна).

Мужчына распавёў пра псіхалагічны ціск, самаўладства асобных супрацоўнікаў, праблемы з медыцынскім забеспячэннем і ўплыў санкцый на здароўе вязняў, а таксама патлумачыў, чаму публічнасць на волі застаецца важнай зброяй супраць сістэмы.

«У розных калоніях па-рознаму, але ў ПК-15 у ШІЗА амаль заўсёды “аншлаг”: у камерах сядзяць звычайна па некалькі чалавек. Але гэта было пэўным плюсам, бо калі ў ШІЗА змяшчаюць некалькі чалавек, то хоць цяплей у камеры, ды і час ляціць хутчэй, чым ў "адзіночцы"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120706

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬27❤1😁1😐1
⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю

Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
❤20😢5👍1😁1
На Беларускім радыё раптоўна спынілі трансляцыі каталіцкай імшы

Першы нацыянальны канал беларускага дзяржаўнага радыё ўжо на працягу трох тыдняў не вядзе трансляцыю святой Імшы з мінскага архікатэдральнага касцёла. Раней такая трансляцыя адбывалася кожную нядзелю ў 8.15.

Пра гэта распавялі ў сацсетках вернікі напярэдадні мінулай нядзелі – паводле іх, трансляцыі не было ўжо два тыдні. @katolik_life праверылі: у нядзелю 12 ліпеня ў эфіры радыё Імша зноў не гучала, замест яе грала класічная музыка.

Вернікі паспрабавалі даведацца прычыну, па якой Імша перастала гучаць у эфіры. Але на сайце радыё не знайшлося ніякіх тэлефонных нумароў рэдакцыі. На званкі па нумарах, пазначаных у Інтэрнэт-даведніках, ніхто не адказаў. Таму некаторыя вернікі напісалі ў сацсеткі радыёстанцыі, але на паведамленні таксама адказаў пакуль не атрымалі.
🤬41😱4😭3👎1
⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Шушкевіча, цытаты Алексіевіч і песні на вершы Геніюш

Суд Заводскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг друкаваных выданняў.

Гаворка пра кнігі:

• «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
• «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
• «Менская вясна. - Наша Ніва, 1996»
• «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
• «Народная праграма "Вольная Беларусь". - Варшава - Нью-Ёрк - Менск»
• «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
• «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. - Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
• «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
• «Праграма канстытуцыйных пераўтварэнняў» (Міхаіл Пастухоў).

Адзначым, што супрацоўнікі Мінінфармацыі, верагодна, не ведаюць, як паставіць на працоўных кампутарах беларускую раскладку — ва ўсіх назвах кніг замест «ў» яны пішуць «у».
🤬40👎4🤡4😭3❤1👍1😁1😱1
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Алена Свірыдзенка, Ігар Свырідзенка, Павел Кучэрын, Аляксандр Пелеш, Аляксей Ігнаценка, Яўген Цімашук, Аляксей Рамасюк.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120710

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬29😢11❤6👍1👎1
❗️У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара — яму прызначылі 15 сутак арышту

«Гарадзенскай Праваабароне» стала вядома, што днямі ў вобласці затрымалі каталіцкага святара Юрыя Грыцко. Здарылася гэта ў мястэчку Дзярэчын (Зэльвенскі раён), у парафіі якой служыць ксёндз.

Мясцовыя ўлады патэлефанавалі святару ў чацвер, 9 ліпеня, і сказалі прыехаць у сельсавет. Калі ксёндз прыехаў туды на 17-ю гадзіну, там яго чакалі міліцыянты. Святар быў затрыманы, а рукі яму зашчапілі кайданкамі. Святара павезлі ў пастарунак, а машына яго засталася стаяць пры сельсавеце.

На наступны дзень, у пятніцу 10 ліпеня, Грыцко асудзілі да арышту на 15 сутак. Паводле якой справы затрыманы святар – пакуль невядома.
🤬54👎1
Cтаронкі NAVIBAND у сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Докшыцкага раёну 30 чэрвеня.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Скин Хеды», «Belultras.cоm/Ультрас Беларуси и мира»;
📍Instagram старонкі «natagarl», «instbelknihi», «Sciahupolscy», «daliya57», «bottchergalina»;
📍Сацсеткі «Библiятэка Kamunikat – Камунiкат», а таксама «Беларусы Дзеяньня» і «Юрась Зянковіч»;
📍Сайт «Voice of Belarus»;
📍YouTube-канал «Партизан Белорусский»;
📍YouTube-відэа «Этого нет в учебниках: Кровавая история Беларуси»;
📍Старонкі ў Threads «i.m._yan_belarus», «oscarbarsuk», «listy.warszawa», «awsienwiadka», «Artsiom», «Hanna», «Anna Krasulina»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Алесь СЛАВЬяньин»;
📍Facebook старонкі «Dan Trubkin», «Свабодныя беларусы ў Варшаве», «Byaction», «РУХ»;
📍Старонкі ў TikTok «Alena», «美羅», «Жыве Беларусь!», «GRAY_L1BERAL», «А._._._._».
🖕33🤬27😁5❤2👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Гардзеенкам

Аляксандр — адміністратар дарожных Viber-чатаў аб дарожнай абстаноўцы ў Рэчыцы і Гомелі. Яго затрымалі накпрыканцы сакавіка 2025 года. Ён працаваў на «Беларуснафта».

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15😁1