Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
🎧«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»

Падкаст «Вясна прыйдзе» пряцягвае даследаваць досвед тых, хто апынуўся ў выгнанні. І новы выпуск прысвечаны беларускім мастакам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года.

• Мастачка Кацярына Еўдакімава ўспамінае, як у Беларусі існавалі «чорныя спісы», а цяпер жа, у эміграцыі, з’явілася адсутнасць цэнзуры.
• Мастачка, хімік і фрызерка кучаравых валасоў Яўгенія Палуян у Польшчы адчувае шырокія магчымасці для самарэалізацыі і развіцця.
• Уладзіслаў Заленскі, які займаецца мастацтвам, музыкай і імправізацыяй, спачатку не лічыў сябе ў выгнанні, але праз сваю актыўнасць і пазіцыю стаў «небяспечным пасажырам» для рэжыму.
• Ірына Хвайніцкая ў Польшчы вярнулася да сваёй першай спецыяльнасці — вучыць дзяцей маляванню, перадаючы ім любоў і аптымізм.
• Малады мастак, студэнт 4-га курса Акадэміі мастацтваў Яраслаў Кірвель імкнецца інтэгравацца ў мясцовае арт-асяроддзе.
• Працы вядомай беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай непасрэдна прысвечаны трагічным і гераічным падзеям 2020 года ў Беларусі, захоўваючы памяць пра барацьбу і надзею.

Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:

Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
❤33😁1😐1
Палітзняволенага Дзяніса Івашына, верагодна, зноў кінулі ў ШІЗА

У магілёўскую калонію Дзяніса Івашына вярнулі 18 чэрвеня — дагэтуль ён 3 гады адбыў у турме № 8 у Жодзіна. Менавіта тым днём датаваны ягоны ліст да маці, потым ліст ад 21 чэрвеня атрымала жонка. З той пары больш ніводнага ліста ад Дзяніса яны не атрымалі, распавяла БАЖ Вольга Івашына:

«Адразу па прыбыцці ў калонію мужа мусілі памясціць у каранцін. Але адтуль лісты даходзілі. Зараз, калі лістоў няма ўжо 22 дні, выглядае на тое, што яго кінулі ў ШІЗА. Мы гэта ўжо «праходзілі» ў турме, калі Дзяніса трымалі ў штрафным ізалятары. Тады таксама лістоў не было па некалькі тыдняў».


Вольга зазначала, што не чакае ад ўтрымання ў ПК-15 нічога добрага. Туды Дзяніса Івашына накіравалі адбываць прысуд першапачаткова, і там яго збівалі, здзекваліся з ягонай беларускай мовы, забаранялі тэлефонныя званкі, прадуктовыя пасылкі, спатканні з бацькамі, некалькі разоў каралі штрафным ізалятарам. І гэта ўсяго за некалькі месяцаў, якія давялося правесці ў ПК-15.
🤬43👎3🙏2❤1😁1
У Расіі за «дыверсіі» і супраціў вайне судзяць беларусаў. Чаму «Вясна» пакуль не прызнае іх палітвязнямі?

За кратамі ў РФ знаходзяцца як мінімум 9 грамадзян Беларусі, якіх абвінавачваюць у антываенных акцыях. Аднак «Вясна» амаль не мае незалежнай інфармацыі па гэтых кейсах.

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка ў каментары для «Белсату» тлумачыць, што арганізацыя звычайна не прызнае палітвязнямі грамадзян, якіх судзяць у іншых краінах, пакуль у справе не з’явіцца след беларускіх уладаў. Да таго ж афіцыйным расійскім крыніцам верыць нельга — пад ціскам сілавікоў людзі маглі проста агаварыць сябе.

Паводле Сапелкі, міжнародныя крытэрыі не дазваляюць прызнаць чалавека палітвязнем, калі ягоныя дзеянні стваралі рэальную пагрозу для жыцця іншых. Калі ў Беларусі «рэйкавыя партызаны» толькі запавольвалі рух цягнікоў праз рэлейныя шафы, то ў Расіі гаворка ідзе пра выбухі (як у справе Ерамеева на БАМе). Калі пры гэтым прысуд неадэкватна суровы, «Вясна» можа патрабаваць не поўнай рэабілітацыі, а справядлівага перагляду справы.
🤬26😢5❤3😁2👎1
Вядомы беларускі брэнд адзення LSTR спыняе працу

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках крамы.

Нагадаем, за апошнія дні стала вядома пра закрыццё беларускіх брэндаў адзення Ragna і Honar.
💔40😢28🤬4👍1👎1
🪄«Магія па-за Хогвартсам». Марфа Рабкова — пра гады зняволення, Гары Потэра і свабоду

Праваабаронца і экс-палітзняволеная Марфа Рабкова дала шчырае інтэрв'ю «Вясне» пасля свайго вызвалення. Яна ўзгадала гады зняволення — ад абсурднага суда з «камуфляжнымі» жаночымі штанамі ды знішчанага нататніка «Мои коты — мое богатство» да спеваў «Купалінкі» ў ШІЗА.

«Мне падарылі вельмі прыгожы нататнік, у якім, магчыма, быў нейкі чыста тэхнічны запіс з разраду "спіс пакупак". Ён быў зялёнага колеру, і там было напісана "Мои коты — мое богатство". І згодна з судом — падлягае знішчэнню друкаваная прадукцыя з надпісам "Мои коты — мое богатство". Але нататнік у чым вінаваты? Навошта яго знішчаць?»


Марфа таксама распавяла пра адзіную слязу ў «стакане» аўтазака, пра тое, як вучыла турэмных курсантаў чалавечнасці з дапамогай «Гары Потэра», і чаму нават на волі даводзіцца зноўку вучыцца жыць і дыхаць на поўныя грудзі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120704

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔29❤13🤡3😁2👍1
⚠️Шукаем людзей, якія ведаюць падрабязнасці чарговай хвалі ціску на беларушчыну

За апошнія дні стала вядома пра закрыццё некалькіх крамаў, якія рабілі беларускамоўны ці нацыянальны мерч — гаворка пра LSTR, Ragna, Honar.

Калі вам нешта вядома пра раптоўнае закрыццё гэтых крамаў ці ціск на іх уладальнікаў — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
❤30🙏7🤬4💔2👍1😁1
Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі па «справе ЕГУ»

Пра гэта ён расказаў у эфіры «Раніцы з «Белсатам». Паводле Філіпенкі, сілавікі часам наведваюцца да яго дадому і турбуюць блізкіх.

«Апошні раз да мяне чамусьці прыходзілі ў сувязі з тым, што я таксама навучаўся ў ЕГУ. Напэўна, яны хацелі высветліць, што менавіта я рабіў у ЕГУ, хаця я адвучыўся ў ЕГУ толькі першы курс, і пасля яго закрылі».


Сілавікі таксама ўжываюць рэпрэсіі за ягоную літаратурную дзейнасць:

«Нібыта другая справа (крымінальная справа супраць Філіпенкі. – Заўв. рэд.) праз тое, што было інтэрв'ю, і я размаўляў пра "Слана", а паколькі "Слон" "экстрэмісцкі", то нібыта я не магу размаўляць пра свае кніжкі».


Літаратар дадае, што, акрамя ператрусаў, сілавікі выкарыстоўваюць і іншыя формы ціску.
🤬49👍1👎1
🗣«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі

Праваабаронцы працягваюць дакументаваць умовы ўтрымання і факты парушэння правоў чалавека ў беларускіх пенітэнцыярных установах. Былы палітзняволены на ўмовах ананімнасці падзяліўся з «Вясной» падрабязнасцямі пра знаходжанне ў магілёўскай калоніі № 15 (Вейна).

Мужчына распавёў пра псіхалагічны ціск, самаўладства асобных супрацоўнікаў, праблемы з медыцынскім забеспячэннем і ўплыў санкцый на здароўе вязняў, а таксама патлумачыў, чаму публічнасць на волі застаецца важнай зброяй супраць сістэмы.

«У розных калоніях па-рознаму, але ў ПК-15 у ШІЗА амаль заўсёды “аншлаг”: у камерах сядзяць звычайна па некалькі чалавек. Але гэта было пэўным плюсам, бо калі ў ШІЗА змяшчаюць некалькі чалавек, то хоць цяплей у камеры, ды і час ляціць хутчэй, чым ў "адзіночцы"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120706

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬27❤1😁1😐1
⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю

Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
❤20😢5👍1😁1
На Беларускім радыё раптоўна спынілі трансляцыі каталіцкай імшы

Першы нацыянальны канал беларускага дзяржаўнага радыё ўжо на працягу трох тыдняў не вядзе трансляцыю святой Імшы з мінскага архікатэдральнага касцёла. Раней такая трансляцыя адбывалася кожную нядзелю ў 8.15.

Пра гэта распавялі ў сацсетках вернікі напярэдадні мінулай нядзелі – паводле іх, трансляцыі не было ўжо два тыдні. @katolik_life праверылі: у нядзелю 12 ліпеня ў эфіры радыё Імша зноў не гучала, замест яе грала класічная музыка.

Вернікі паспрабавалі даведацца прычыну, па якой Імша перастала гучаць у эфіры. Але на сайце радыё не знайшлося ніякіх тэлефонных нумароў рэдакцыі. На званкі па нумарах, пазначаных у Інтэрнэт-даведніках, ніхто не адказаў. Таму некаторыя вернікі напісалі ў сацсеткі радыёстанцыі, але на паведамленні таксама адказаў пакуль не атрымалі.
🤬41😱4😭3👎1
⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Шушкевіча, цытаты Алексіевіч і песні на вершы Геніюш

Суд Заводскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг друкаваных выданняў.

Гаворка пра кнігі:

• «Сьвятлана Алексіевіч. 100 цытатаў на Свабодзе»
• «Белым белы прастор замарожаны. Зборнік песняў на вершы Ларысы Геніюш i Пётры Русава»
• «Менская вясна. - Наша Ніва, 1996»
• «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (Вінцук Вячорка)
• «Народная праграма "Вольная Беларусь". - Варшава - Нью-Ёрк - Менск»
• «Неокоммунизм в Беларуси: идеология, практика, перспективы» (Станіслаў Шушкевіч)
• «Беларуская палітычная сістэма i прэзідэнцкія выбары 2001 году. - Менск. Аналітычная група. Варшава. Цэнтар дэмакратыі ўва Усходняй Эўропе»
• «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (Уладзімір Колас)
• «Праграма канстытуцыйных пераўтварэнняў» (Міхаіл Пастухоў).

Адзначым, што супрацоўнікі Мінінфармацыі, верагодна, не ведаюць, як паставіць на працоўных кампутарах беларускую раскладку — ва ўсіх назвах кніг замест «ў» яны пішуць «у».
🤬40👎4🤡4😭3❤1👍1😁1😱1
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Алена Свірыдзенка, Ігар Свырідзенка, Павел Кучэрын, Аляксандр Пелеш, Аляксей Ігнаценка, Яўген Цімашук, Аляксей Рамасюк.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120710

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🤬29😢11❤6👍1👎1
❗️У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара — яму прызначылі 15 сутак арышту

«Гарадзенскай Праваабароне» стала вядома, што днямі ў вобласці затрымалі каталіцкага святара Юрыя Грыцко. Здарылася гэта ў мястэчку Дзярэчын (Зэльвенскі раён), у парафіі якой служыць ксёндз.

Мясцовыя ўлады патэлефанавалі святару ў чацвер, 9 ліпеня, і сказалі прыехаць у сельсавет. Калі ксёндз прыехаў туды на 17-ю гадзіну, там яго чакалі міліцыянты. Святар быў затрыманы, а рукі яму зашчапілі кайданкамі. Святара павезлі ў пастарунак, а машына яго засталася стаяць пры сельсавеце.

На наступны дзень, у пятніцу 10 ліпеня, Грыцко асудзілі да арышту на 15 сутак. Паводле якой справы затрыманы святар – пакуль невядома.
🤬54👎1
Cтаронкі NAVIBAND у сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Докшыцкага раёну 30 чэрвеня.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Скин Хеды», «Belultras.cоm/Ультрас Беларуси и мира»;
📍Instagram старонкі «natagarl», «instbelknihi», «Sciahupolscy», «daliya57», «bottchergalina»;
📍Сацсеткі «Библiятэка Kamunikat – Камунiкат», а таксама «Беларусы Дзеяньня» і «Юрась Зянковіч»;
📍Сайт «Voice of Belarus»;
📍YouTube-канал «Партизан Белорусский»;
📍YouTube-відэа «Этого нет в учебниках: Кровавая история Беларуси»;
📍Старонкі ў Threads «i.m._yan_belarus», «oscarbarsuk», «listy.warszawa», «awsienwiadka», «Artsiom», «Hanna», «Anna Krasulina»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Алесь СЛАВЬяньин»;
📍Facebook старонкі «Dan Trubkin», «Свабодныя беларусы ў Варшаве», «Byaction», «РУХ»;
📍Старонкі ў TikTok «Alena», «美羅», «Жыве Беларусь!», «GRAY_L1BERAL», «А._._._._».
🖕33🤬27😁5❤2👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Гардзеенкам

Аляксандр — адміністратар дарожных Viber-чатаў аб дарожнай абстаноўцы ў Рэчыцы і Гомелі. Яго затрымалі накпрыканцы сакавіка 2025 года. Ён працаваў на «Беларуснафта».

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15😁1
🔗Сёння спаўняецца роўна 5 гадоў з дня арышту праваабаронцаў «Вясны»

Роўна пяць гадоў таму — 14 ліпеня 2021 года — у Беларусі адбылася хваля жорсткіх ператрусаў, у выніку якой за кратамі апынуліся Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і іншыя «вясноўцы». Пазней Алеся, Валянціна і Уладзя абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ні па адным з артыкулаў «вясноўцы» сваёй віны не прызналі.

У сакавіку 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла праваабаронцам суровыя тэрміны: Уладзіміру — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі.

Алесь Бяляцкі і Уладзімір Лабковіч выйшлі на волю 13 снежня 2025 года ў межах вызвалення 123 палітвязняў і былі прымусова вывезеныя з краіны. Валянцін Стэфановіч атрымаў доўгачаканую волю 19 сакавіка 2026 года падчас чарговага маштабнага вызвалення і таксама быў неадкладна дэпартаваны ў Літву. Сёння ўсе яны ў бяспецы і працягваюць сваю справу.
❤34🕊7🤮2
Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі па палітычнай справе

На 33‑гадовую Эльвіру Ільіну, маці трох дачок і ўладальніцу івэнт-агенцтва, завялі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».

Эльвіра Ільіна нарадзілася ў 1992 годзе, жыве ў аграгарадку Самахвалавічы Мінскага раёна. Як мінімум з 2018 года жанчына працавала як індывідуальная прадпрымальніца і вяла ўласны бізнэс. Эльвіра кіравала Event Agency Imbir: займалася арганізацыяй і дэкорам святаў любой складанасці, стварэннем фотазон і кэндзі-бараў, а таксама вітрыністыкай. Паводле адкрытых даных, яе асноўным відам дзейнасці быў інтэрнэт-гандаль, таксама яна здавала ў арэнду памяшканні пад мерапрыемствы.
🤬49👍1
🧩 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая

«Вясна» працягвае цыкл матэрыялаў аб тым, як палітвязням ды іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды. Гэты шлях заўсёды пачынаецца з выкліку. Чалавеку трэба перажыць наступствы турэмнага кантролю і справіцца з сацыяльным шокам ад сустрэчы з рэальнасцю, якая за гады стала зусім іншай.

Гэты матэрыял нашага цыклу прысвечаны самаму далікатнаму — адносінам з дзецьмі. За гады расстання яны могуць ператварыцца ў людзей, з якімі трэба знаёміцца нанова. Мы разбяром, як знайсці да іх падыход, улічваючы іх узрост, і чаму сумленнасць заўсёды лепш выдуманых легенд. Таксама мы абмяркуем, як навакольным і дзецям, якія ўжо выраслі, мець зносіны з бацькамі, што вярнуліся. Каб аднавіць блізкасць і не парушыць межы адно аднаго.

Для гэтага мы пагаварылі з дзвюма псіхалагінямі, у якіх ёсць досвед працы з дзецьмі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120716

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤28👍1😁1😐1
❗️«Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі»: адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты

У ліпені тры вядомыя брэнды адзення і этна-тавараў — «Honar», LSTR Adzenne і «Ragna» — амаль адначасова абвясцілі пра спыненне працы. Афіцыйна прычыны не каментаваліся, аднак незалежныя СМІ звязваюць гэта з ціскам на бізнес, звязаны з нацыянальнай ідэнтычнасцю.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ўладальнік адной з крамаў быў затрыманы сілавікамі для допыту наконт ягоных сацсетак і кантактаў. Пасля патрабавання закрыць бізнес яго адпусцілі.

Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі назваў знішчэнне праектаў «чарговым крокам па русіфікацыі Беларусі»:

«Гэта сумныя і трывожныя звесткі, якія паказваюць, што наступ на беларускую культуру працягваецца ва ўсіх праяўленнях».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120715

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬58😁1
Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча

Пра ператрус ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 гадоў. З яе тэлефона да Станкевіча патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык «вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты».

Як адзначае сам Ігар Станкевіч, ягоныя сваякі ўвесь час адчуваюць ціск з боку сілавікоў: у кагосьці з родных бралі аналіз ДНК, у кагосьці перыядычна праводзяць ператрусы і распытваюць, чым і дзе займаецца іх сваяк, піша @vicspring.

Ігар Станкевіч мусіў выехаць з Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
🤬46👍3👎2😢2