Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
👵За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў

За гады паслявыбарчых рэпрэсій беларускія ўлады не спыняліся перад пераследам найбольш уразлівых груп. За кратамі апынуліся людзі з інваліднасцю, адзінокія бацькі, шматдзетныя маці, цяжкахворыя, а таксама людзі сталага ўзросту. Цяжкі стан здароўя і ўзрост не сталі для іх абаронай ад крымінальнага пераследу.

Па стане на 14 ліпеня ў Беларусі ў няволі ўтрымліваюцца як мінімум 57 палітвязняў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Дзевяці з іх ужо споўнілася 70 гадоў.

«Вясна» распавядае гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ў пенсійным узросце. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤19😢7😡5😁1😐1
Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій

Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх — супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву «Нацыя лідараў», якая ладзіць анлайн-курсы па розных накірунках: ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу, піша «Віцебская Вясна».

Пазней Ігар Станкевіч даведаўся, што ператрусы ў Мінску прайшлі мінімум у яшчэ трох чалавек, прычым супрацоўнікі КДБ пабывалі не толькі ў іхных кватэрах, але і ў кватэрах іх сваякоў ці блізкіх. Іх цікавіла тое самае: датычнасць да ініцыятывы «Нацыя лідараў».

У кастрычніку 2024 года КДБ унёс рэсурсы «Нацыі лідараў» і некалькі дваравых чатаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» пад агульнай назвай «Ордэн».
🤬36❤7👍1👎1😢1
🌿Дапамога шматдзетнай былой палітзняволенай у эміграцыі

Ганне 46 гадоў. У яе трое дзяцей. За данаты яе прысудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яна прайшла праз СІЗА і калонію №4 у Гомелі, а ў снежні 2025 года апынулася сярод палітвязняў, якіх пасля вызвалення вывезлі з Беларусі ў Польшчу.

Цяпер Ганна жыве ў Варшаве. Працуе ў пякарні, пячэ круасаны і робіць тарты на замову. Новае жыццё даводзіцца пачынаць амаль з нуля.

«Людзі часта пытаюцца: “Як ты без дзяцей? Сумуеш?” Я не разумею, навошта задаваць такія пытанні. Мне неверагодна цяжка быць тут без іх. Сэрца літаральна крывёю абліваецца. Калі праходжу міма школы ці дзіцячага садка, кожны раз думаю пра тое, што мае сыны таксама маглі б хадзіць у гэтую школу, кожны дзень вяртацца дадому. Але я пазбаўленая гэтага. Яны растуць без мяне.

Гэта самае страшнае – разлука з дзецьмі. Таму не пытайцеся ў мам у эміграцыі, як ім без дзяцей. Ім настолькі цяжка, што вам не трэба гэтага ведаць».


Падтрымаць жанчыну на BYSOL
❤38😢8👍1😁1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Вайцяховічам

Максім — інструктара пошукавага атрада «Анёл», якога асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму». Максім таксама захапляўся роварамі і займаўся дабрачыннасцю. У 2023 годзе ён арганізаваў велапрабег па маршруце «Еўравела 2» ад Заслаўя да Уселюба. Падчас гэтага заезду на 145 кіламетраў ён збіраў сродкі на лячэнне хворых на рак дзяцей.

✍️Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤29👍1😁1
Медыцынскія праблемы ў ПК-15: прыпадкі на прамзоне і дэфіцыт лекаў

Асобнаю праблемай у ПК-15 з’яўляецца стан здароўя зняволеных і стаўленне Дэпартамента выканання пакаранняў да хранічна хворых людзей. У калоніі было шмат вязняў з эпілепсіяй, якія часам вымушаныя жыць і працаваць на агульных падставах з іншымі здаровымі вязнямі:

«За нейралептыкамі, якія выдаюцца ў медсанчастцы, проста натоўпамі ходзяць хворыя людзі. Але яны жывуць у тых жа ўмовах і па тых жа правілах, што астатнія вязні. Быў час, калі эпілептыкаў не выводзілі на працу на прамзону, але пасля пэўных праверак Дэпартамента выканання пакаранняў з'явілася прэтэнзія да адміністрацыі, што шмат людзей застаецца ў атрадах і мала выходзіць на промзону. Тады пачалі на працу выводзіць і эпілептыкаў, і іншых, у каго розныя абмежаванні і асаблівасці па здароўі. Здараліся сітуацыі, асабліва ў спёку, калі наўпрост на промзоне пачалі здарацца выпадкі эпілептычных прыпадкаў».


🔹"Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі", — былы палітвязень ПК-15
🤬34😁1😡1
🎉Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі

Узнагароджанне правабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча Франка-нямецкай прэміяй за правы чалавека і вярхоўнасці права адбылося яшчэ 10 снежня 2025 года, аднак у мэтах бяспекі імя праваабаронцы тады не было афіцыйна апублікавана сярод 15 уганараваных праваабаронцаў з усяго свету.

Варта адзначыць, што раней гэтай прэстыжнай узнагародай ужо былі адзначаныя беларусы: старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі (2019 год) і былы старшыня Беларускага хельсінскага камітэту, нябожчык Алег Гулак (2016 год).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120725

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍38❤17🔥5🤮1
🫶🏻 1200 галасоў за свабоду: у Амстэрдаме рыхтуюць маштабную акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

19 верасня 2026 года на знакамітай верфі NDSM у Амстэрдаме адбудзецца маштабны перформанс саўдзелу пад назвай «A Percussion Piece» («Удар па цішыні»). Арганізатары плануюць сабраць каля 1200 чалавек, каб супольна выступіць у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах.

Аўтар праекта, медыямастак і куратар Максім Тымінька, прапануе ўдзельнікам апрануць кардонныя маскі з тварамі рэальных беларускіх палітвязняў. Выкарыстоўваючы простыя бытавыя прадметы — каструлі, вядры, бляшанкі ці вечкі — як імправізаваныя ўдарныя інструменты, людзі створаць супольны гукавы ландшафт.

Гэта стане сімвалічным «голасам» для тых, каго спрабуюць змусіць маўчаць у турмах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120727

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤52👍1😁1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Марынай Мазоўка

Марына была арыштаваная 16 верасня 2024 году і асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый). Верагодней за ўсё была асуджаная ў сярэдзіне 2025 года да пазбаўлення волі.

✍️Калі вы перасякаліся з Марынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤24👍1😁1
👨‍🦳Старасць у Беларусі — гэта не заўсёды спакойны адпачынак у коле сям'і, а часта ператрусы, суды і турэмныя камеры

Рэжым не шкадуе нават цяжкахворых пенсіянераў, ператвараючы іх апошнія гады жыцця ў невыносныя пакуты.

Гартайце карткі, каб паглядзець, як выглядае гэтая трагедыя ў лічбах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬34💯3😁1
Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю па чарговай завочнай справе

25 жніўня калегія Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Міхаілу Куцко паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Нагадаем, 12 чэрвеня Гродзенскі абласны суд ў межах спецыяльнай вытворчасці агучыў прысуд па справе былога міліцыянта з Гродна. Суд прызначыў Міхаілу Куцко 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў).

Летам 2020 года Міхаіл запісаў зварот да сваіх былых калегаў, у якім заклікаў іх быць «на баку народа». Пазней ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
😁16❤2🗿2👎1
⚡️Instagram-старонку выдання Blizko.bу, офіс якога ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 13 ліпеня.

На старонку выдання падпісаныя больш за 23 тысячы чалавек.

Адзначым, што старонка Blizko.bу ў Instagram не абнаўляецца ўжо 5 дзён, там закрылі магчымасць пакідаць каментары.
🤬20😡18😁3👍1👎1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Лига Свободных Наций», NORD Karjalan Heimoryhmӓ», Василина Орлова: Записки антрополога»;
📍Instagram старонкі «paru.bok», «Зухвалий Парубок»;
📍Старонкі ў Facebook «Вольны Беларус», «Міхаiл Бойка»;
📍Сайт «jam-news.nеt»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках арганізацыі «Fundacja OKNO NA WSCHÓD»;
📍YouTube-канал «В'ячеслав Сікора» і відэа на ім «Как нас предали. Беларусь 2020 (режиссер Вячеслав Сикора, сценарий В.Кондратенко и В.Сикора)»;
📍Старонка ў Dzen «ANTECC TYPLY»;
📍Старонка ў Threads «i.m._yan_belarus»;
📍Старонкі ў TikTok «Disident», «Рада БНР», aquaheadhoe», «Lilith Smith».
🤬24😱2❤1👍1👎1🤡1😭1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Святланай Ангелейка (Хлышчанковай)

Святлана — жыхарка Мінску, якую асудзілі адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), а таксама па ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

✍️Калі вы перасякаліся са Святланай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤24😁2