Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Валянцін Бярэзін, Марына Далматава, Сяргей Жукоўскі, Сяргей Заруба, Алексей Кахановіч, Міхаіл Кароль, Вікторыя Паташкіна, Анатоль Рыбак, Аляксандр Сасноўскі, Антон Целеш.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/120736

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
😡28😢6🤬5❤2👍2
Spis_ekstremistau.pdf
23.3 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 6794 чалавекі

17 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх грамадзянін Расіі Дзмітрый Карчэўны, асуджаны па шэрагу палітычных артыкулах.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬22😱9👍1👎1
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі адразу траіх маладзёнаў 2006 года нараджэння

Сілавікі сёння абнавілі «спіс экстрэмістаў» — там з'явіліся прозвішчы адразу траіх чалавек 2006 года нараджэння.

Гэта Арцём Астратаў з Віцебску, Матвей Сіняўскі з Оршы і Ангеліна Грузінская з Брэста. Усе яны былі асуджаныя, верагодна, да «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).
🤬42👍1👎1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі 20-гадовага аршанскага хакеіста

Імя і прозвішча Матвея Сіняўскага з’явілася сёння ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Паводле інфармацыі МУС, Матвей асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Матвей Сіняўскі вядомы як гулец хакейнай каманды «Лакаматыў-Орша», выступаў пад нумарам 24, пазней — 67. У 2019 годзе хлопец выступаў за зборную Віцебскай вобласці, піша @vicspring.
🤬37😱3❤1👍1👎1
Беластоцкага актывіста, які цішком вярнуўся ў Беларусь праз «камісію па вяртанні» і стаў героем прапаганды, усё роўна асудзілі

У міліцэйскім «спісе экстрэмістаў» з’явілася імя актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усера Вайцяхоўскі напісаў у «камісію па вяртанні». Проста на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрв’ю БТ, піша «Наша Ніва».

Як аказалася, Вайцяхоўскага ўсё ж асудзілі — адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму, верагодна, далі «хатнюю хімію».

Тым не менш ён застаецца «экстрэмістам» з усімі абмежаваннямі, якія вынікаюць з гэтага статусу.
😁33🎉13🤡10😢5❤2👍2👎2🤔2
«Экстрэмістам» абвясцілі хлопца з Віцебску, які перамагаў у юрыдычных алімпіядах і марыў стаць настаўнікам

20-гадовы Арцём Астратаў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенйасці). Сёння яго імя і прозвішча з’явіліся ў «спісе экстрэмістаў» ад МУС. Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Арцём — выпускнік віцебскай школы №4. У школьныя гады ён паглыблена вывучаў замежныя мовы, у малодшых класах быў удзельнікам алімпіяды па беларускай мове, у старэйшых — стаў пераможцам юрыдычнай алімпіяды, арганізаванай у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Тады ў Астратава неаднаразова бралі інтэрв’ю дзяржаўныя выданні, дзе ён казаў, што марыць паступіць у Віцебскі ўніверсітэт і стаць настаўнікам, піша @vicspring.
🤬53👍2👎2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Нядведскім

Аляксандр быў затрыманы ў красавіку 2025 года па «справе Гаюна». Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. 15 кастрычніка 2025 года яго асудзілі да пазбаўлення волі: дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👎1😁1
💔«Я вельмі ўдзячная яму за яго грамадзянскі подзвіг» — былыя палітвязні пра Віталя Чопіка

17 ліпеня палітзняволены праваабаронца Віталь Чопік сустракае свой Дзень Народзінаў за кратамі. Яму прызначылі 7 гадоў калоніі за тое, ён назіраў за палітычна матываванымі судамі.

@viasna_brest паразмаўляла з некалькімі экс-палітвязнямі, да якіх Віталь Чопік прыходзіў на іх суд.

«Я вельмі ўдзячна Віталю і вельмі ўражана яго грамадзянскім подзвігам. Бо, напэўна, ён разумеў, што яму пагражае - і, нягледзячы на ​​гэта, хадзіў і падтрымліваў людзей. Можа, менавіта ён быў тым сувязным звяном, праз якое можна было неяк агалошваць нашы лёсы».


https://brestspring.org/tpost/2omzl9k0o1-ya-velm-dzyachnaya-yamu-za-yago-gramadzy
💔20❤12😢4😁1🤬1
Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам

Актывіст атрымлівае паведамленні пра «неабходнасць паразмаўляць» ад невядомых акаўнтаў, зарэгістраваных на беларускія нумары, пасля чаго гэтыя акаўнты спрабуюць датэлефанавацца да Мікіты.

Год таму беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў год таму склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».

• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031
🤬18✍10❤1👎1😁1🤡1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонкі ў Facebook «Іншыя / The Others», «Nikolay Maminov (Nikolodion)», «Гражданская инициатива "Гародня"», старонка ў Instagram «v.vita26», YouTube-каналы «Маrtin Kram», «Беларуская гадзiна», старонка ў «Аднакласніках» «Виталия Вишнякова».
🤬17👍1👎1😁1🤡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Крывашэем

Андрэй быў затрыманы ў траўні 2025 году паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу па «справе Гаюна». Ён асуджаны да пазбаўлення волі, але дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15👍1😁1😡1
Жыхара Мазыра асудзілі за «замах на здраду дзяржаве»

У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд 58-гадоваму жыхару Мазыра Аляксандру Яжэўскаму. Яго абвясцілі вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 праз частку 1 артыкула 14 Крымінальнага кодэкса (замаху на здраду дзяржаве).

Дакладны тэрмін, які прызначылі Аляксандру — невядомы, але найхутчэй за ўсё ён звязаны з пазбаўленнем волі, піша «Гомельская Вясна».

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🤬33💔2👍1👎1