Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі адразу траіх маладзёнаў 2006 года нараджэння

Сілавікі сёння абнавілі «спіс экстрэмістаў» — там з'явіліся прозвішчы адразу траіх чалавек 2006 года нараджэння.

Гэта Арцём Астратаў з Віцебску, Матвей Сіняўскі з Оршы і Ангеліна Грузінская з Брэста. Усе яны былі асуджаныя, верагодна, да «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).
🤬42👍1👎1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі 20-гадовага аршанскага хакеіста

Імя і прозвішча Матвея Сіняўскага з’явілася сёння ў «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Паводле інфармацыі МУС, Матвей асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Матвей Сіняўскі вядомы як гулец хакейнай каманды «Лакаматыў-Орша», выступаў пад нумарам 24, пазней — 67. У 2019 годзе хлопец выступаў за зборную Віцебскай вобласці, піша @vicspring.
🤬37😱3❤1👍1👎1
Беластоцкага актывіста, які цішком вярнуўся ў Беларусь праз «камісію па вяртанні» і стаў героем прапаганды, усё роўна асудзілі

У міліцэйскім «спісе экстрэмістаў» з’явілася імя актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усера Вайцяхоўскі напісаў у «камісію па вяртанні». Проста на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрв’ю БТ, піша «Наша Ніва».

Як аказалася, Вайцяхоўскага ўсё ж асудзілі — адразу па чатырох палітычных артыкулах: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму, верагодна, далі «хатнюю хімію».

Тым не менш ён застаецца «экстрэмістам» з усімі абмежаваннямі, якія вынікаюць з гэтага статусу.
😁33🎉13🤡10😢5❤2👍2👎2🤔2
«Экстрэмістам» абвясцілі хлопца з Віцебску, які перамагаў у юрыдычных алімпіядах і марыў стаць настаўнікам

20-гадовы Арцём Астратаў быў асуджаны Віцебскім абласным судом паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенйасці). Сёння яго імя і прозвішча з’явіліся ў «спісе экстрэмістаў» ад МУС. Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».

Арцём — выпускнік віцебскай школы №4. У школьныя гады ён паглыблена вывучаў замежныя мовы, у малодшых класах быў удзельнікам алімпіяды па беларускай мове, у старэйшых — стаў пераможцам юрыдычнай алімпіяды, арганізаванай у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Тады ў Астратава неаднаразова бралі інтэрв’ю дзяржаўныя выданні, дзе ён казаў, што марыць паступіць у Віцебскі ўніверсітэт і стаць настаўнікам, піша @vicspring.
🤬53👍2👎2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Нядведскім

Аляксандр быў затрыманы ў красавіку 2025 года па «справе Гаюна». Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. 15 кастрычніка 2025 года яго асудзілі да пазбаўлення волі: дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👎1😁1
💔«Я вельмі ўдзячная яму за яго грамадзянскі подзвіг» — былыя палітвязні пра Віталя Чопіка

17 ліпеня палітзняволены праваабаронца Віталь Чопік сустракае свой Дзень Народзінаў за кратамі. Яму прызначылі 7 гадоў калоніі за тое, ён назіраў за палітычна матываванымі судамі.

@viasna_brest паразмаўляла з некалькімі экс-палітвязнямі, да якіх Віталь Чопік прыходзіў на іх суд.

«Я вельмі ўдзячна Віталю і вельмі ўражана яго грамадзянскім подзвігам. Бо, напэўна, ён разумеў, што яму пагражае - і, нягледзячы на ​​гэта, хадзіў і падтрымліваў людзей. Можа, менавіта ён быў тым сувязным звяном, праз якое можна было неяк агалошваць нашы лёсы».


https://brestspring.org/tpost/2omzl9k0o1-ya-velm-dzyachnaya-yamu-za-yago-gramadzy
💔20❤12😢4😁1🤬1
Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам

Актывіст атрымлівае паведамленні пра «неабходнасць паразмаўляць» ад невядомых акаўнтаў, зарэгістраваных на беларускія нумары, пасля чаго гэтыя акаўнты спрабуюць датэлефанавацца да Мікіты.

Год таму беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў год таму склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».

• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031
🤬18✍10❤1👎1😁1🤡1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонкі ў Facebook «Іншыя / The Others», «Nikolay Maminov (Nikolodion)», «Гражданская инициатива "Гародня"», старонка ў Instagram «v.vita26», YouTube-каналы «Маrtin Kram», «Беларуская гадзiна», старонка ў «Аднакласніках» «Виталия Вишнякова».
🤬17👍1👎1😁1🤡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Крывашэем

Андрэй быў затрыманы ў траўні 2025 году паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу па «справе Гаюна». Ён асуджаны да пазбаўлення волі, але дакладны тэрмін невядомы.

✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤15👍1😁1😡1
Жыхара Мазыра асудзілі за «замах на здраду дзяржаве»

У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд 58-гадоваму жыхару Мазыра Аляксандру Яжэўскаму. Яго абвясцілі вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 праз частку 1 артыкула 14 Крымінальнага кодэкса (замаху на здраду дзяржаве).

Дакладны тэрмін, які прызначылі Аляксандру — невядомы, але найхутчэй за ўсё ён звязаны з пазбаўленнем волі, піша «Гомельская Вясна».

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🤬33💔2👍1👎1
⁉️Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?

Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.

Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. Нагадвае наш архіўны тэкст, у якім з юрысткай «Вясны» Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.

• Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?
• У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?
• Як і калі Беларусь іх прыняла?
• Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?
• Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118318
❤19🙈4😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Мысліўцам

Максім быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Адбывае тэрмін у ПК № 17.

✍️ Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👍1👏1😁1