Невядомыя людзі спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам КР Мікітам Семяненкам
Актывіст атрымлівае паведамленні пра «неабходнасць паразмаўляць» ад невядомых акаўнтаў, зарэгістраваных на беларускія нумары, пасля чаго гэтыя акаўнты спрабуюць датэлефанавацца да Мікіты.
Год таму беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў год таму склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».
• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031

🤬18✍10❤1👎1😁1🤡1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі старонкі ў Facebook «Іншыя / The Others», «Nikolay Maminov (Nikolodion)», «Гражданская инициатива "Гародня"», старонка ў Instagram «v.vita26», YouTube-каналы «Маrtin Kram», «Беларуская гадзiна», старонка ў «Аднакласніках» «Виталия Вишнякова».

🤬17👍1👎1😁1🤡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Крывашэем
Андрэй быў затрыманы ў траўні 2025 году паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу па «справе Гаюна». Ён асуджаны да пазбаўлення волі, але дакладны тэрмін невядомы.
✍️ Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤15👍1😁1😡1
Жыхара Мазыра асудзілі за «замах на здраду дзяржаве»
У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд 58-гадоваму жыхару Мазыра Аляксандру Яжэўскаму. Яго абвясцілі вінаватым паводле часткі 1 артыкула 356 праз частку 1 артыкула 14 Крымінальнага кодэкса (замаху на здраду дзяржаве).
Дакладны тэрмін, які прызначылі Аляксандру — невядомы, але найхутчэй за ўсё ён звязаны з пазбаўленнем волі, піша «Гомельская Вясна».
✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬33💔2👍1👎1
⁉️Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.
Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. Нагадвае наш архіўны тэкст, у якім з юрысткай «Вясны» Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.
• Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?
• У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?
• Як і калі Беларусь іх прыняла?
• Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?
• Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118318

❤19🙈4😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Максімам Мысліўцам
Максім быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Адбывае тэрмін у ПК № 17.
✍️ Калі вы перасякаліся з Максімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤22👍1👏1😁1
Ці варта пісаць пра палітвязняў у СМІ? Меркаванне былога палітвязня ПК-15
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
«Ці варта пісаць пра палітвязняў — пытанне індывідуальнае. Але лічу, што пісаць пра палітвязняў трэба. Адміністрацыі хацелася бы, каб грамадства нічога не ведала пра тое, што насамрэч адбываецца ў такіх закрытых установах. Хоць мы не можам кантраляваць гэтую сістэму, кожная такая публікацыя становіцца нагодай для праверкі ў калоніі. І менавіта праз гэта можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі.
Мы гэта абмяркоўвалі ў калоніі з Валянцінам Стэфановічам, якога закрывалі ў ШІЗА за кожную публікацыю "Вясны". Я запытваў, можа перадаць неяк на волю, каб не пісалі нічога на "Вясне"? На што Валянцін адказаў: "Не, наадварот, чым больш публікацый пра тое, што тут адбываецца — тым лепш, я ператрываю».
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
❤33👍4👏1😁1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Рудчыкам
Аляксандра прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «стварэнне злачыннай арганізацыі» (ч. 2 арт. 285), «удзел у тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-3, ч. 2 арт. 290-4) і «ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы» (ч. 1 арт. 361-3). Дакладна прысуд невядомы, але цяпер мужчына ў калоніі.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤14😢6👍2😁1
❗️«Думаў, што завязуць у лес і расстраляюць»: украінец, які прайшоў праз беларускія турмы і апынуўся ў спісах на абмен
Гісторыя ўкраінца Іллі — гэта аповед пра тое, як звычайнае сямейнае жыццё ў Беларусі ператварылася ў кашмар пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. За каментары ў інтэрнэце і перадачу даных у «Беларускі Гаюн» аб перасоўванні расійскіх войсках ён прайшоў праз здзекі сілавікоў, адмову ў медыцынскай дапамозе ў СІЗА і пагрозы смяротным пакараннем. У снежні 2025 года Іллю пасярод ночы вывезлі ў лес, а затым прымусова выдварылі з Беларусі, перадаўшы ўкраінскаму боку.
Ілля распавёў «Вясне», як адгаворваў расійскіх вайскоўцаў ехаць ва Украіну, як яго спрабавалі вербаваць КДБ, а сілавікі тым часам пагражалі яго жонцы. А таксама пра раптоўную сустрэчу з Кірылам Буданавым.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120740
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Следчы адразу прыпужаў: “Ты ж разумееш, што за тое, што ты зрабіў – гэта смяротнае пакаранне?”».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120740
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤21🙈5👍4🤯4💔2😁1😐1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Пяткевічам
Сяргея арыштавалі прыкладна ў красавіку 2025 года — менавіта тады ён апошні раз выходзіў у сетку. Яго асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі). Цяпер палітвязень знаходзіцца за кратамі.
✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21👍1😁1😢1
20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Ангеліне Грузінскай 20 гадоў. Яна нарадзілася ў аграгарадку Макраны Маларыцкага раёна, які знаходзіцца ўсяго за тры кіламетры ад мяжы з Украінай. Там яна вучылася ў мясцовай школе, якую скончыла ў 2023 годзе. Падчас вучобы дзяўчына ўдзельнічала ў школьных спаборніцтвах і алімпіядах.
Пасля Ангеліна пераехала ў Брэст на вучобу, піша «Наша Ніва».
Нядаўна дзяўчыну асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, Грузінскай прысудзілі «хатнюю хімію».

🤬67❤2👎2👍1
Былы палітзняволены назваў прозвішчы супрацоўнікаў ПК-15, якія найбольш ціснуць на палітвязняў
Сярод тых, хто пераследуе палітвязняў у калоніі № 15, суразмоўца называе Аляксея Кудзелку — начальніка аддзялення, які кіруе некалькімі атрадамі:
Яшчэ адзін супрацоўнік, які паводле былога палітвязня, датычны да пераследу палітычных у ПК-15 — аператыўнік Арлоў. Асаблівай увагай да палітычных адзначыўся і аператыўнік Сувораў, ён таксама адзін з тых, з чыёй падачы хіба найбольш палітычных траплялі ў ШІЗА, распавядае былы палітзняволены.
Яшчэ адно імя ў спісе — Арцём Віктаравіч Весялоў, начальнік рэжымнага аддзелу.
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
Сярод тых, хто пераследуе палітвязняў у калоніі № 15, суразмоўца называе Аляксея Кудзелку — начальніка аддзялення, які кіруе некалькімі атрадамі:
«Кудзелка мог ціхенька прыйсці ў любы атрад, прайсці ў спальнае памяшканне і панапісваць там розных рапартоў за тое, што нехта прысеў ці прылёг на нару, напрыклад. Ён, напэўна, быў рэкардсменам па напісаных паперах».
Яшчэ адзін супрацоўнік, які паводле былога палітвязня, датычны да пераследу палітычных у ПК-15 — аператыўнік Арлоў. Асаблівай увагай да палітычных адзначыўся і аператыўнік Сувораў, ён таксама адзін з тых, з чыёй падачы хіба найбольш палітычных траплялі ў ШІЗА, распавядае былы палітзняволены.
Яшчэ адно імя ў спісе — Арцём Віктаравіч Весялоў, начальнік рэжымнага аддзелу.
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
✍28🤬17😭5❤1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Цярэшчанкам
Аляксандра асудзілі за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2). «Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID.
Вядома, што Аляксандр асуджаны да калоніі. Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Аляксандра асудзілі за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2). «Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID.
Вядома, што Аляксандр асуджаны да калоніі. Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤17😢3👍1😁1
🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+
Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў/лаўрэатак адбудзецца восенню 2026 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732

❤30👍3🤷♂1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Неварам
Аляксандр быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд адбывае ў ПК-17.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Аляксандр быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд адбывае ў ПК-17.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤17👍1😁1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Магія па-за Хогвартсам». Марфа Рабкова — пра гады зняволення, Гары Потэра і свабоду
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
🔹«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»
🔹Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая
🔹«Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі»: адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты
🔹«"Вясна" засталася верная сваёй місіі». Пяць гадоў са дня арышту вясноўцаў
🔹«Думаў, што завязуць у лес і расстраляюць»: украінец, які прайшоў праз беларускія турмы і апынуўся ў спісах на абмен
🔹За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў
🔹Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤15👍3🤮1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Раманам Карпавым
Раман быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Верагодней за ўсё прысуд звязаны з пазбаўленнем альбо з абмежаваннем волі («хіміяй» з накіраваннем у ПУАТ). Як мяркуецца, затрыманы па палітычных матывах, знаходзіцца ў СІЗА-1 прыкладна з красавіка 2025 года.
✍️ Калі вы перасякаліся з Раманам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤20👍2😢2😁1
Жыхара Нароўлі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
У Гомельскім абласным судзе 51-гадовага жыхара Нароўлі Сяргея Яскаўца абвясцілі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Хутчэй за ўсё яму прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Сяргей Яскавец родам з вёскі Зашыр’е Ельскага раёну. Стала жыве ў Нароўлі, працаваў выкладчыкам у мясцовым прафесійным ліцэі. Таксама ён зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў сферы надання паслугаў таксі, піша «Гомельская Вясна».

😡26🤬22❤1👍1👎1
«Вас працягваюць баяцца да дрыжыкаў» — Эдуард Пальчыс пра працяг рэпрэсій у Беларусі
Актывіст і колішні палітвязень падзяліўся ўражаннямі ад чатырох месяцаў пасля вызвалення. На сваёй старонцы ў Facebook ён адрэагаваў на закрыццё нацыянальна-арыентаваных крамаў і прызнанне «экстрэмісцкімі» ЕГУ ды чатаў родных палітвязняў.
🔹 "Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі": адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты

Гэта можа для кагосьці смешна і дзівосна, але так - вас працягваюць баяцца. У турме ў мяне была магчымасць чытаць толькі папяровую прапаганду, і ўжо восенню 2021-га я стаміўся ад іх наратыва: "А ВОТ 20-ЫЙ ГОД", "ОНИ ХОТЯТ ПОВТОРЕНИЯ 20-ГО!", "ХОТИТЕ КАК В 20-М?". А гэтае выццё працягвалася і найдалей - і ў 2022, і ў 2023, і нават у 2025-ым.
Таму ведайце, што вас усіх: і стомленых, і выгарэўшых, і задэпрэсаваных, і збегшых ад жорсткай рэчаіснасці ва ўласны сусвет - працягваюць баяцца да дрыжыкаў.

💯40❤17🤡4😁1🥱1😐1