Былы палітзняволены назваў прозвішчы супрацоўнікаў ПК-15, якія найбольш ціснуць на палітвязняў
Сярод тых, хто пераследуе палітвязняў у калоніі № 15, суразмоўца называе Аляксея Кудзелку — начальніка аддзялення, які кіруе некалькімі атрадамі:
Яшчэ адзін супрацоўнік, які паводле былога палітвязня, датычны да пераследу палітычных у ПК-15 — аператыўнік Арлоў. Асаблівай увагай да палітычных адзначыўся і аператыўнік Сувораў, ён таксама адзін з тых, з чыёй падачы хіба найбольш палітычных траплялі ў ШІЗА, распавядае былы палітзняволены.
Яшчэ адно імя ў спісе — Арцём Віктаравіч Весялоў, начальнік рэжымнага аддзелу.
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі

«Кудзелка мог ціхенька прыйсці ў любы атрад, прайсці ў спальнае памяшканне і панапісваць там розных рапартоў за тое, што нехта прысеў ці прылёг на нару, напрыклад. Ён, напэўна, быў рэкардсменам па напісаных паперах».
Яшчэ адзін супрацоўнік, які паводле былога палітвязня, датычны да пераследу палітычных у ПК-15 — аператыўнік Арлоў. Асаблівай увагай да палітычных адзначыўся і аператыўнік Сувораў, ён таксама адзін з тых, з чыёй падачы хіба найбольш палітычных траплялі ў ШІЗА, распавядае былы палітзняволены.
Яшчэ адно імя ў спісе — Арцём Віктаравіч Весялоў, начальнік рэжымнага аддзелу.
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
✍28🤬17😭5❤1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Цярэшчанкам
Аляксандра асудзілі за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2). «Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID.
Вядома, што Аляксандр асуджаны да калоніі. Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤17😢3👍1😁1
🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+
Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў/лаўрэатак адбудзецца восенню 2026 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

❤30👍3🤷♂1😁1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Неварам
Аляксандр быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд адбывае ў ПК-17.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Аляксандр быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд адбывае ў ПК-17.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤17👍1😁1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Магія па-за Хогвартсам». Марфа Рабкова — пра гады зняволення, Гары Потэра і свабоду
🔹«Можна хаця б мінімальна паўплываць на змяненне сітуацыі», — былы палітвязень магілёўскай калоніі
🔹«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»
🔹Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая
🔹«Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі»: адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты
🔹«"Вясна" засталася верная сваёй місіі». Пяць гадоў са дня арышту вясноўцаў
🔹«Думаў, што завязуць у лес і расстраляюць»: украінец, які прайшоў праз беларускія турмы і апынуўся ў спісах на абмен
🔹За кратамі ў пенсійным узросце: гісторыі беларускіх палітвязняў
🔹Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч стаў лаўрэатам Франка-нямецкай прэміі
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤15👍3🤮1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Раманам Карпавым
Раман быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1, 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Верагодней за ўсё прысуд звязаны з пазбаўленнем альбо з абмежаваннем волі («хіміяй» з накіраваннем у ПУАТ). Як мяркуецца, затрыманы па палітычных матывах, знаходзіцца ў СІЗА-1 прыкладна з красавіка 2025 года.
✍️ Калі вы перасякаліся з Раманам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤20👍2😢2😁1
Жыхара Нароўлі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
У Гомельскім абласным судзе 51-гадовага жыхара Нароўлі Сяргея Яскаўца абвясцілі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Хутчэй за ўсё яму прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Сяргей Яскавец родам з вёскі Зашыр’е Ельскага раёну. Стала жыве ў Нароўлі, працаваў выкладчыкам у мясцовым прафесійным ліцэі. Таксама ён зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў сферы надання паслугаў таксі, піша «Гомельская Вясна».

😡26🤬22❤1👍1👎1
«Вас працягваюць баяцца да дрыжыкаў» — Эдуард Пальчыс пра працяг рэпрэсій у Беларусі
Актывіст і колішні палітвязень падзяліўся ўражаннямі ад чатырох месяцаў пасля вызвалення. На сваёй старонцы ў Facebook ён адрэагаваў на закрыццё нацыянальна-арыентаваных крамаў і прызнанне «экстрэмісцкімі» ЕГУ ды чатаў родных палітвязняў.
🔹 "Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі": адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты

Гэта можа для кагосьці смешна і дзівосна, але так - вас працягваюць баяцца. У турме ў мяне была магчымасць чытаць толькі папяровую прапаганду, і ўжо восенню 2021-га я стаміўся ад іх наратыва: "А ВОТ 20-ЫЙ ГОД", "ОНИ ХОТЯТ ПОВТОРЕНИЯ 20-ГО!", "ХОТИТЕ КАК В 20-М?". А гэтае выццё працягвалася і найдалей - і ў 2022, і ў 2023, і нават у 2025-ым.
Таму ведайце, што вас усіх: і стомленых, і выгарэўшых, і задэпрэсаваных, і збегшых ад жорсткай рэчаіснасці ва ўласны сусвет - працягваюць баяцца да дрыжыкаў.
🔹 "Гэта чарговы крок па русіфікацыі Беларусі": адзін за адным зачыняюцца культавыя беларускія праекты
💯40❤17🤡4😁1🥱1😐1
❗️ Стаў вядомы прысуд экс-вайскоўцу Антону Чарамных, якога абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве"
Палітвязня Антона Чарамных утрымліваюць у зняволенні амаль тры з паловай гады. Увесну 2024 года былога вайскоўца асудзілі паводле ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд прызначыў Антону 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Антон Чарамных — падпалкоўнік, былы намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі. У палітвязня двое дзяцей.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120743
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬55😢14❤3👍1👎1👌1😡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Гаруном
Сяргей быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Справу пачалі разглядаць 17 лютага 2025 г. у судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Прысуд хутчэй за ўсё быў вынесены 3 сакавіка 2025 года.
✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤25👍1😁1
38‑гадовую жанчыну з Кобрына асудзілі па палітычнай справе
Брэсцкі абласны суд вынес прысуд па палітычнай справе супраць Алены Варонінай. Справу разглядалі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Згодна з інфармацыяй «Нашай Нівы», суд, верагодна, прысудзіў жанчыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
Вядома, што Алене Варонінай 38 гадоў, яна з Кобрына і выхоўвае 13-гадовае дзіця.

🤬47🥰2👍1👎1
🖼 Максім Знак зняў свой партрэт з "Варты Святла" ў Вільні
У панядзелак, 20 ліпеня, у Вільні прайшла акцыя з удзелам былога палітвязня Максіма Знака.
Ен наведаў "Варту Святла" насупраць Амбасады Беларусі, каб зняць плакат са сваім партрэтам. Гэты плакат на працягу некалькіх гадоў знаходзіўся на сцяне як сімвал салідарнасці і заклік да вызвалення юрыста. На мерапрыемстве прысутнічалі сябры Максіма з Літоўскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і актывісты, якія падтрымлівалі беларускіх палітвязняў. Падчас акцыі Максім Знак падкрэсліў неабходнасць працягу барацьбы за свабоду іншых зняволеных.
Сёння ўвечары, а 18.30, запланаваны працяг сустрэчы. У Доме нацыянальных супольнасцяў у Вільні (Raugyklos g. 25) адбудзецца нефармальны канцэрт, дзе Максім Знак падзеліцца сваімі гісторыямі, выканае песні і адкажа на пытанні прысутных.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120746

❤58🤣2🤯1
🗣 «Скардзіцца на ацёкі, пагоршыўся зрок, моцна схуднеў». Кацярына Андрэева — пра стан здароўя Ігара Ільяша ў калоніі
Журналіст Ігар Ільяш адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2 з канца 2025 года. У ягонай жонкі Кацярыны Андрэевай няма з ім сувязі, але праз свае крыніцы яна даведалася, што пасля 60 дзён у ШІЗА стан здароўя Ігара значна пагоршыўся. Пра гэта яна распавяла "Радыё Свабода".
Поўныя і вогкія камеры ШІЗА ды цяжкая праца па перапрацоўцы гумы адбіліся на фізічным стане журналіста. Паводле слоў Кацярыны, у Ігара з'явіліся ацёкі рук і ног, пагоршыўся зрок, узніклі праблемы з каардынацыяй рухаў і ён пачаў кульгаць. Акрамя гэтага, праз мізэрнае харчаванне і забарону на перадачы ён моцна схуднеў.

«Ягонае здароўе — гэта тое, што мне баліць увесь час, а з астатнім, ведаю, ён дасць рады. Маральны стан у яго добры. Ён шмат чытае кніг, і паход у бібліятэку для яго важнейшы за паход у турэмную краму», — расказала Кацярына Андрэева.
😢36🤬20💔12❤4😁1🙏1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вадзімам Карпавым
Вадзім быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Справу пачалі разглядаць 17 лютага 2025 г. у судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Прысуд хутчэй за ўсё быў вынесены 3 сакавіка 2025 года.
✍️ Калі вы перасякаліся з Вадзімам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19👍1😁1
Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму
Як стала вядома «Нашай Ніве», палітвязню змянілі рэжым зняволення.
Паводле інфармацыі, якую атрымалі блізкія Васіля Верамейчыка, былога каліноўца перавезлі 9 ліпеня са шклоўскай калоніі №17 у турму №4, што ў Магілёве. Такім чынам, далей ён будзе знаходзіцца на турэмным рэжыме. На які перыяд — невядома. Пра гэта паведаміла Яўгенія Верамейчык, жонка палітвязня.
У чэрвені стала вядома, што Верамейчык мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і ўжо быў дададзены праваабаронцамі ў гуманітарныя спісы. Мяркуючы па леках, якія прапісалі мужчыне ў калоніі, ён мог перанесці інфаркт міякарда або меў вялікую рызыку развіцця такога інфаркту.

🤬54😢8👍1👎1
На БелАЭС працягваюцца палітычныя чысткі
На Беларускай АЭС працягваецца хваля звальненняў праз «нелаяльнасць». Як стала вядома «Люстэрку», са станцыі звольнілі начальніка лабараторыі дэфектаскапіі Уладзіміра Вашчылу — ключавога спецыяліста, які калісьці настаяў на праверцы корпуса рэактара пасля таго, як ён зваліўся пры разгрузцы. Мужчыну адправілі на 7 сутак пасля праверкі тэлефона КДБ, а потым звольнілі «за прагулы».
Па словах крыніц, фармальнай прычынай стала актыўнасць у сацсетках да 2020 года, а таксама «абуральныя паводзіны»: адмова гнаць падначаленых на праўладныя мітынгі ў 2020-м і ўхіленне ад прымусовай падпіскі на дзяржаўныя газеты.
Пасля звальнення начальніка лабараторыі, супрацоўнікам разаслалі папераджальныя лісты з патрабаваннем пачысціць сацсеткі з пагрозай: «Хто недагледзеў, той будзе мець праблемы».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
🗣 Паведаміць пра пераслед
⚖️️ Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝 Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️️ Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤬42🖕6🤷♂1❤1👍1😁1
🕯Памерла вядомая беларуская пісьменніца Святлана Курс
Яна доўгі час змагалася з анкалагічным захворваннем.
Святлана Курс была пісьменніцай, перакладчыцай, рэдактаркай і журналісткай. Яна працавала ў «Нашай Ніве», «Еўрарадыё», узначальвала часопіс Беларускага Хельсінкскага камітэта «Чалавек» і была сяброўкай Беларускага ПЭНа.
Пасля падзей 2020 года Святлана не магла вярнуцца ў Беларусь праз пагрозу палітычнага пераследу. У эміграцыі яна свядома пайшла працаваць сацыяльнай работніцай, даглядаючы пажылых і цяжкахворых людзей. Як сама казала, гэта быў спосаб пераадолець уласны страх старасці і смерці.
✍️Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Святланы

💔112😢52🕊6😨3🔥1🙏1
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы «Werewolfcorps», «Suur-Suomen Sotilaat», «The Cult of the North», «Цёмны лес», «Адраджэнне», «Беларускі летнік у ЗША»;
📍Instagram старонка «the_last_silent_place»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Belultras.cоm/Ультрас Беларуси и мира», «Координационный совет», «ИВАНОВО БЕЛАРУСЬ»;

🤬20🖕7🤡4❤1👍1👎1