Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.5K photos
641 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
💔 «Не разбураць ні муры, ні турмы». Гісторыя кахання і змагання сям'і палітвязняў Бірулёў

Сям’ю Алеся і Таццяну Бірулёў затрымалі ў адзін дзень і разлучылі на некалькі гадоў. Яны прайшлі праз ШІЗА, цяжкія ўмовы працы, пазбаўленне сувязі і шантаж уласнай дачкой. За час зняволення ў Алеся памерлі яго бацькі і брат, а непаўналетняга сына зрабілі сіратой пры жывых бацьках.

«Мяне адразу пачалі збіваць, – згадвае Алесь першыя гадзіны пасля затрымання. – Я казаў мясцовым аперам, што нічога не ведаю. За гэта мяне збівалі дубінкамі і нагамі па галаве, па целе. Пагражалі: "Не будзеш гаварыць, мы зараз правады ад акумулятара на цябе накінем".


Экс-палітвязні Таццяна і Алесь Бірулі распавялі "Вясне", як ім удалося захаваць сям'ю пасля больш чым 5 гадоў у жорсткіх беларускіх калоніях, як яны пакідалі адно аднаму пяшчотныя пасланні ў дворыках СІЗА і чаму турэмныя муры аказаліся слабейшымі за каханне.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120788

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤49😢11😁1
Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю па справе сям'і Корсакавых

28 жніўня калегія Вярхоўнага Суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Пелагеі Корсакавай, асуджанай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).

Па гэтай справе таксама праходзяць бацькі жанчыны — Дзмітрый і Таццяна Корсакавы. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, зброі і боепрыпасаў).

Раней Мінскі гарадскі суд прызначыў Пелагеі завочна 11 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў.
🤬31❤3👎1🙏1🙈1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
❤26✍5😁3👍1🔥1
🗣 «Надаела гэтае беззаконне». Як звычайная сям'я з Салігорска пачала змагацца з сістэмай

Да падзей 2020 года Бірулі жылі звычайным жыццём у Салігорску: Таццяна працавала ў сетцы рэстаранаў хуткага харчавання, а Алесь — спачатку працаваў на будоўлі як падрадчык на аб'ектах “Беларуськалія”, але з часам звольніўся і пайшоў працаваць грузчыкам і прадаўцом на рынак.

«Мы сям'я простая. Я сама з вёскі, з Салігорскага раёна, — згадвае Таццяна. — Але ў 2020-м проста надаела гэтае беззаконне. Надаела глядзець на разруху: як фермы пазакрывалі, сады павырубалі, школы з беларускай мовай пачалі закрываць. А потым пачаліся пратэсты. І мы з першага дня пайшлі на маршы».


Мірных маршаў хутка стала недастаткова, і сужэнцы далучыліся да актыўнага супраціву: распаўсюджвалі незалежныя газеты «Сумленная газета» і «Гомельскі веснік», расклейвалі ўлёткі, падтрымлівалі палітвязняў. Калі судзілі мясцовага актывіста Руслана Акостку, яны зрабілі і вывесілі расцяжку: «Руслан Акостка — наш герой». Акрамя гэтага, сям’я малявала БЧБ-сцягі і пісала пратэсныя лозунгі па ўсім горадзе.

У траўні 2021 года сужэнцы набылі прыватны дом у вёсцы Пагост. Напярэдадні зімовых святаў Таццяна павесіла на вокнах гірлянды: белую, чырвоную і белую. Гірлянды прагарэлі толькі адну ноч — на наступны дзень Алеся і Таццяну затрымалі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120788

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤45👍5😢3😁2
🌿«Голас пакалення свабоды»: абвешчаны другі сезон прэміі для выбітных беларусаў 65+

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў:

• Беларускі ПЭН svaboda@penbelarus.org
• Беларуская асацыяцыя журналістаў padtrymka60@baj.media
• Праваабарончы цэнтр «Вясна» viasna@spring96.org
• Прэс-клуб Беларусь pressclub@solidarityby.eu
• Фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» info@fpee.eu

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120732

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤22😁1😐1
🖼️ У межах выставы ў Швецыі прадстаўлены новыя нататкі Алеся Бяляцкага пра жыццё ў зняволенні

Старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі прыняў удзел у мерапрыемстве "Bok & Vandring" (Швецыя), у межах якога быў эксклюзіўна апублікаваны раздзел яго будучай кнігі на шведскай мове пад назвай "Алесь".

Тэкст быў прадстаўлены грамадскасці ў сувязі з правядзеннем выставы "Кніга і вандроўка ў Еквіку / Егелукаце" (Bok & Vandring i Jäckvik / Jäggeluaktta).

Кніга "Алесь" была ўпершыню апублікавана яшчэ падчас знаходжання праваабаронцы ў зняволенні. Публікацыя адлюстроўвае досвед Бяляцкага ў беларускай турме, які ён апісвае як стан поўнай несвабоды і пастаяннай маральнай напругі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120792

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤25👍7🤮1😐1
Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ірыне Дундуковай 39 гадоў. Яна родам з Мсціслава, але значную частку жыцця правяла ў Маскве, дзе ў 2011 годзе скончыла Маскоўскую фінансава-юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «рэклама». Жанчына жыла ў Падмаскоўі, працавала дыстанцыйна і перыядычна прыязджала ў Беларусь да бацькоў.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Ірыну, імаверна, затрымалі падчас адной з такіх паездак дадому.

Магілёўскі абласны суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прысудзіў ёй, верагодна, абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
🤬36👎3😱2❤1👍1
💌Беларусы Масквы ўшанавалі Дзень Незалежнасці Беларусі 27 ліпеня і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Лазарчык Алена, Пучыла Дар’я, Ільяш Ігар, Мяцельская Святлана, Саламенік Вольга, Шэлест Сяргей, Пелеш Аляксандр, Івашын Дзяніс, Саўрыцкая Ірына, Лабацэвіч Наталля, Полаз Валянціна, Палынская Ціна, Паташкіна Вікторыя, Чэкіна Людміла, Вайцэховіч Вольга, Уласава Наталля, Шаронава Юлія, Царук Яна, Рэзановіч Сяргей, Рэзановіч Павел, Нікалаева Вольга, Аўрамчык Жанна, Ашурак Кірыл, Пінчук Яна, Такарчук Ірына.
❤42🤡5👍3💯2🥴1
🔎Шукаем людзей, якія ведаюць пра пераслед слонімскіх грамадскіх актывістаў

Паводле інфармацыі «Вясны», напрыканцы красавіка 2026 года ў Слоніме былі затрыманыя мясцовыя грамадскія актывісты: сябра БХД Алесь Масюк, актывісты партыі БНФ Павел Севасцьян і Віктар Марчык.

На сённяшні момант дакладнай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне і працэсуальны статус няма.

✍️Калі вам штосьці вядома пра лёс альбо месцазнаходжання актывістаў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21😢6👍1😁1🤬1
«Мой прысуд — гэта чарговы прыклад рэпрэсій». Павел Міцкевіч пракаментаваў свой завочны прысуд у Беларусі

Кіраўнік польскага фонду «Okno na Wschód» Павел Міцкевіч, якога днямі завочна асудзілі да 5 гадоў калоніі і штрафу, адрэагаваў на рашэнне беларускіх уладаў.

Нагадаем, грамадзяніна Польшчы, які ўжо больш за 20 гадоў жыве за межамі Беларусі, прызналі «вінаватым» у «дыскрэдытацыі РБ» (арт. 369-1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК).

Павел заявіў, што катэгарычна не згаджаецца з абвінавачаннямі і прысудам.

«Ніколі не вёў экстрэмісцкай дзейнасці, не падтрымліваў яе і не рабіў нічога для дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Гадамі сваё прафесійнае жыццё я прысвячаю дапамозе грамадзянам Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну і знайсці прытулак у Польшчы.

Мае дзеянні заўсёды грунтуюцца на каштоўнасцях дэмакратыі, свабоды і павагі да правоў чалавека. На жаль, у Беларусі грамадская дзейнасць і дапамога людзям могуць стаць прычынай пераследу. Многае з таго, што адбываецца, і мой прысуд — гэта чарговы таму прыклад».


Фонд «Okno na Wschód» працягвае сваю працу па падтрымцы і інтэграцыі перасяленцаў з Беларусі і іншых краін у Беластоку.
❤36💯4😢1
Беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка расказаў падрабязнасці ўцёкаў з Беларусі і ператрусаў

Дырэктар прыватнай кінашколы «КінаКалайдар» у размове з «Белсатам» згадаў, як да яго ўварваліся сілавікі раніцай 22 ліпеня.

«Ты спіш, і пачынаюць біць у дзверы. Не званіць – адразу біць і раўці. Я нічога не зразумеў спрасонку. Паглядзеў у вочка, а там мне свецяць у вочы, напісана «АМАП», крычаць: «Міліцыя»», – расказаў ён.


У кватэру ўварваліся восем амапаўцаў і двое супрацоўнікаў КДБ.

«Заляцелі, пасадзілі мяне, быў у трусах, надзелі кайданкі. Паўдня быў голы, пакуль не павезлі ў офіс. Не еў, не піў».


Сілавікі шукалі «экстрэмісцкія дакументы» ды сімволіку і распытвалі пра фінансаванне школы з-за мяжы. Пасля ператрусу ў кватэры яго павезлі ў кінашколу — агулам ператрусы доўжыліся каля 15 гадзін. У рэжысёра канфіскавалі пашпарт і тэлефон.

Пра тое, што рэжысёр вымушаны быў пакінуць краіну, напярэдадні паведаміў ягоны сябар Януш Гаўрылюк. Ён таксама папярэдзіў, што ўсе мэсэнджары і акаўнты Андрэя Кудзіненкі ў сацыяльных сетках цяпер знаходзяцца пад кантролем КДБ.

Рэжысёр таксама назваў прозвішчы двух супрацоўнікаў КДБ, якія, паводле яго, удзельнічалі ў ператрусах: Лапацін і Белаванаў. Кудзіненка сцвярджае, што яны мелі званні старшых лейтэнантаў.
🤬36❤11😁1😐1
Сёння завочна пачынаюць судзіць легендарнага музыку Сяргея Міхалка

Ягоную справу пачынае разглядаць Мінскі гарадскі суд.

54-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
🖕42🤬26❤3😁3👍2👎1
🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 863 чалавекі, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️ Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
❤25👍1😁1
Супрацоўніка сталічнага агенцтва нерухомасці асудзілі па палітычнай справе

Мікіту Ломскаму 28 гадоў. Хлопец жыў у Мінску, да свайго затрымання працаваў памочнікам маркетолага ў агенцтве «Авангард-нерухомасць».

Паводле звестак "Нашай Нівы" Мікіту затрымлівалі і змяшчалі ў СІЗА. Яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Хлопцу, верагодна, прысудзілі "хатнюю хімію".
🤬41👎4😭4👍1
❗️ «Вызваліць з магчымасцю застацца ў Беларусі». З якімі абмежаваннямі сутыкаюцца былыя палітвязні пасля памілавання

Пасля памілавання былыя палітвязні ў Беларусі працягваюць сутыкацца з сур'ёзнымі абмежаваннямі, якія закранаюць іх паўсядзённае жыццё. Ануляваныя пашпарты, прафілактычны ўлік, рызыка новага крымінальнага пераследу і перашкоды для працаўладкавання — пра такую практыку "Вясне" распавёў былы палітвязень.

Праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч патлумачыў, чаму значная частка гэтых практык не мае прававых падстаў і фактычна з'яўляецца працягам рэпрэсій пасля вызвалення.

«Без пашпарту ты нават не маеш магчымасці фармальна пацвердзіць сваю асобу пры адкрыцці рахунку, у лякарні, табе не могуць аказваць медыцынскую дапамогу, ты нават не можаш распараджацца сваёй нерухомасцю. Чалавек абсалютна выпадае з соцыума. Людзі, якія не маюць пашпарту, фактычна прыраўноўваюцца да асобаў, якія знаходзяцца ў краіне нелегальна».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120797

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬44❤2👍1😁1😐1
Сям'я Біруляў пра затрыманне, збіццё, здзекі і сіроцтва пры жывых бацьках

Раніцай 13 снежня 2021 года сілавікі прыехалі да Таццяны на працу, а потым накіраваліся ў дом сям'і. Вобшук быў брутальным: у хаце перавярнулі ўсё і знайшлі схаваныя пратэсныя газеты. Іх дачку Ганну пачалі выклікаць на допыты і пагражаць турмой, а Алеся і Таццяну ў той жа дзень змясцілі ў ізалятар.

«Мяне адразу пачалі збіваць, — згадвае Алесь першыя гадзіны пасля затрымання. — Мясцовыя оперы збівалі дубінкамі і нагамі па галаве, па целе. Пагражалі: "Не будзеш гаварыць, мы зараз правады ад акумулятара на цябе накінем". Мяне спецыяльна трымалі 10 дзён у ІЧУ, каб сінякі трохі сышлі, перад тым як пераводзіць у СІЗА».


Здзекі працягваліся і на этапах: калі Алеся перавозілі ў Жодзіна, канваір завёў яго, закаванага ў кайданкі, у пусты аўтазак і пачаў біць са словамі: «Чаго ты ў Польшчу не з'ехаў?». Таццяну ж на дзве гадзіны пакінулі ў камеры з кайданкамі за спінай, каб яна не магла нават легчы.

Абышоўшыся жорстка з бацькамі, сістэма ўдарыла і па іх 15-гадовым сыне, які застаўся адзін.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120788

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬32❤15😢9👍1🔥1😁1
Брэсцкая пракуратура працягвае маштабную зачыстку інтэрнэт-рэсурсаў

117 заяў за паўгода. Менавіта столькі матэрыялаў пра прызнанне інфармацыйных рэсурсаў «экстрэмісцкімі» накіравалі ў суды пракуратуры Брэсцкай вобласці за першыя шэсць месяцаў 2026 года.

Паводле гэтых заяў, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі дзясяткі старонак і акаўнтаў у Instagram, TikTok, Threads, Facebook, YouTube, Telegram, X, «УКантакце», а таксама сайты і мабільныя дадаткі.

Сярод прызнаных «экстрэмісцкімі» — Instagram-акаўнт незалежнага медыя KYKY.оrg, TikTok-акаўнты «Пояс Белавежы», «Па першае, я з Пінска», а таксама іншыя інтэрнэт-рэсурсы.

Акрамя таго, пракуратура Брэсцкай вобласці дамаглася абмежавання доступу да сайта «Зялёнага тэлефона» — экалагічнай ініцыятывы, якая кансультавала па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

Пры гэтым у пракуратуры паведамілі, што яшчэ 10 інфармацыйных рэсурсаў ужо накіраваныя на экспертызу. Пасля яе завяршэння будзе вырашана пытанне аб звароце ў суд з новымі заявамі.
💩25🤬13👍1👎1🖕1
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot
❤18✍5👍2😁1