🧳Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
21 чэрвеня спаўняецца год з пачатку масавых вызваленняў беларускіх палітвязняў у межах перамоваў паміж беларускімі ўладамі і ЗША. За гэты час, паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», былі вызваленыя 440 палітвязняў, 205 з якіх прымусова выдварылі з Беларусі. Для многіх з іх вызваленне стала не вяртаннем дадому, а пачаткам жыцця ў вымушанай эміграцыі і сутыкненнем з новымі выклікамі.
«Вясна» паразмаўляла з былымі палітвязнямі пра тое, як праходзіць іх адаптацыя пасля вызвалення, з якімі цяжкасцямі і новымі выклікамі яны сутыкнуліся ў вымушанай эміграцыі, а таксама папрасіла юрыста «Вясны» Паўла Сапелку ацаніць, як гэтыя вызваленні паўплывалі на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120537
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Мая "Доўгая дарога дадому" яшчэ не скончана».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120537
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤28💔10👍1🤮1
Dissidentby: некаторых дэпартаваных з Польшчы беларусаў асудзілі па палітычных справах у Беларусі
Раней @dissidentBY ўжо пісала пра выпадкі дэпартацыі людзей, якія чакалі рашэння па міжнароднай абароне.

«Цяпер у нас ёсць і пацверджаныя выпадкі, калі пасля дэпартацыі тых, хто прасіў прытулку ў Польшчы, асуджалі па крымінальных палітычных артыкулах. Людзей, дэпартаваных у 2026 годзе, асудзілі па справах, заведзеных яшчэ ў 2022-м».
🤬59😡11😢3👍1
«Цяжка ўявіць, як складана праходзіць адаптацыя ў тых, у каго няма сям'і побач», — Акіхіра Гаеўскі-Ханада
Акіхіра быў у групе палітвязняў, якіх год таму вызвалілі і прымусова выдварылі з Беларусі. Мужчына распавёў, што за гэты год на волі атрымаў легалізацыю ў Літве і ўладкаваўся на працу. Таксама былы палітвязень аднавіўся на вучобе ў ЕГУ. Паводле яго слоў, гэта дазволіла яму адчуць большую стабільнасць і больш упэўнена планаваць будучыню.
Мужчына адзначыў, што былым палітвязням патрэбен час, каб наноў звыкнуць да сучасных лічбавых тэхналогій і анлайн-сэрвісаў. Складанасці могуць выклікаць нават дробязі: напрыклад, спроба расплаціцца ў краме электронным гаманцом праз тэлефон.
Асобна Акіхіра падкрэсліў, што вызваленне з магчымасцю застацца ў Беларусі вельмі адрозніваецца ад вызвалення з прымусовым выдварэннем, бо эміграцыя — дадатковы моцны стрэс для былога палітвязня.
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні

😢31❤18🤬2🥰1🤮1🙏1💔1
Па «справе ЧКБ» асудзілі мінімум 31 чалавека, з іх 21 да гэтага часу адбываюць тэрміны
Сярод іх — супрацоўнікі банку, былыя пракуроры, міліцыянты і следчыя, чыноўкі, адвакатка, былы падпалкоўнік юстыцыі, судмедэкспет, музыка і мастак.
Па справе асуджана чатыры айцішнікі, чатыры дзяржслужачых, пяць былых сілавікоў. Пяць кіраўнікоў праекта былі асуджаныя завочна. Толькі два палітзняволеныя выйшлі на свабоду па «справе ЧКБ» па сканчэнні тэрмінаў.
Асуджаныя па гэтай справе фактычна знаходзяцца ў ізаляцыі нават унутры турэмнай сістэмы. Амаль усе яны ўнесены ў «спіс тэрарыстаў», што азначае поўную блакаду грашовых пераводаў — палітвязні не могуць купіць сабе нават элементарныя рэчы ці ежу ў краме калоніі.
Больш за тое, фігуранты «справы ЧКБ», падобна, унесены ў «чорны спіс» на памілаванне. За ўвесь час былі памілаваныя толькі дзве палітзняволеныя, якія адбывалі свае тэрміны ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
🔹«Справа Чорнай кнігі Беларусі»: мінімум 31 асуджаных, з якіх 21 усё яшчэ за кратамі

🤬34😡3👎2❤1👍1🙏1
«Казаць пра нейкае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека — памылка», — Павел Сапелка
Нягледзячы на сотні вызваленых палітвязняў, праваабаронцы не спяшаюцца казаць пра сістэмныя змены ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. «Вясна» папрасіла юрыста Паўла Сапелку ацаніць, як за гэты год змянілася сітуацыя ў краіне і ці можна лічыць вызваленні прыкметай яе паляпшэння.
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
Нягледзячы на сотні вызваленых палітвязняў, праваабаронцы не спяшаюцца казаць пра сістэмныя змены ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. «Вясна» папрасіла юрыста Паўла Сапелку ацаніць, як за гэты год змянілася сітуацыя ў краіне і ці можна лічыць вызваленні прыкметай яе паляпшэння.
«Ужо ў мінулым годзе было зразумела, што вызваленне палітвязняў, хутчэй за ўсё, будзе ісці асобным трэкам ад змены сітуацыі з правамі чалавека ў краіне ў цэлым: ніякіх перадумоў для зніжэння ўзроўню рэпрэсій не было, суды працягвалі канвеерна "штампаваць" новыя прысуды і новых палітвязняў.
Цяпер зразумела, што казаць пра нейкае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека як працэс ці як вынік – гэта памылка. Цынічная — калі яе дапускаюць людзі, якія маюць доступ хаця б да той інфармацыі, якую распаўсюджваем мы, праваабаронцы "Вясны" і іншых арганізацый».
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
👍22💯14❤1😁1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Спроба дыскрэдытацыі». Алесь Бяляцкі пракаментаваў абвінавачанні ў «фальсіфікацыі» ліку палітвязняў
🔹«Аддамо расіянам, яны цябе расстраляюць». Гісторыя экс-палітвязня па «справе Гаюна» пра жорсткія катаванні ў няволі
🔹«Для нас і 700, і 900 палітвязняў аднолькава непрымальныя»: адказ Паўла Сапелкі прапагандыстам
🔹Мінімум 129 асуджаных. Каго ў Беларусі пераследуюць за «здраду дзяржаве»
🔹Як даведацца, ці заведзеная супраць вас крымінальная справа ў Беларусі: пакрокавая інструкцыя
🔹«Справа ЧКБ»: мінімум 31 асуджаных, з якіх 21 усё яшчэ за кратамі
🔹Гісторыя іранскага лекара, якога дэпартавалі з Беларусі і пазбавілі права ўезду на 30 гадоў
🔹«Нібы мяне выпусцілі з клеткі, але пасадзілі на ланцуг». Былы палітвязень — пра свой пераслед
🔹У Беларусі за данаты асудзілі мінімум 159 чалавек
🔹Рэпартаж з сустрэчы Алеся Бяляцкага з беларускімі і польскімі школьнікамі ў Варшаве
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤16👍3🤮1👀1
💔«Да звычайнага жыцця я так і не вярнулася», — Наталля Малец
Для 65-гадовай Наталлі свабода пачалася не з вяртання дадому, а з дарогі ва Украіну. 13 снежня 2025 года яе вызвалілі ў рамках масавага памілавання, пасля чаго разам з дзясяткамі іншых былых палітвязняў прымусова вывезлі за межы Беларусі.
Цяпер для Наталлі самым складаным з'яўляецца немагчымасць бачыцца з роднымі і блізкімі, якія засталіся ў Беларусі.
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
Для 65-гадовай Наталлі свабода пачалася не з вяртання дадому, а з дарогі ва Украіну. 13 снежня 2025 года яе вызвалілі ў рамках масавага памілавання, пасля чаго разам з дзясяткамі іншых былых палітвязняў прымусова вывезлі за межы Беларусі.
«У мяне дагэтуль няма адчування, што мяне вызвалілі. Мяне дэпартавалі і вывезлі. Афіцыйны тэрмін у мяне, вядома, скончыўся 8 траўня 2026 года. Але ў мяне няма нічога, што кажа аб маім вызваленні. Пашпарт прызнаны несапраўдным, пенсію выплачваць спынілі. Таму гаворка не пра вызваленне, а пра дэпартацыю».
Цяпер для Наталлі самым складаным з'яўляецца немагчымасць бачыцца з роднымі і блізкімі, якія засталіся ў Беларусі.
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
🤬41❤6👎1😁1
🔗У Беларусі за данаты асудзілі мінімум 159 чалавек
Сярод іх 33 жанчыны — 9 з іх дагэтуль знаходзяцца за кратамі.
Таксама за данаты асудзілі як мінімум 26 IT-спецыялістаў. За ахвяраванні ў падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі ажно 44 чалавекі.
На тэрміны 9 гадоў калоніі асудзілі пяць чалавек. Яшчэ аднаго чалавека асудзілі на рэкордныя 9,5 гадоў калоніі.
Адзначым, што 46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120528

🤬41❤3👎2😡2👍1
💔«Мая "Доўгая дарога дадому" яшчэ не скончана», — Марфа Рабкова
Марфа прызнаецца, што навіна аб вывазе з Беларусі стала для яе цяжкім выпрабаваннем.
Праваабаронца не пакідае надзеі вярнуцца ў Беларусь. Паводле яе слоў, яна разлічвае, што расстанне з радзімай не зацягнецца на доўгія гады, і мае намер зрабіць усё магчымае, каб аднойчы вярнуцца дадому.
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
Марфа прызнаецца, што навіна аб вывазе з Беларусі стала для яе цяжкім выпрабаваннем.
«У момант усведамлення таго, што мяне выдвараць за межы Беларусі, я была вельмі злая і не спрабавала гэтага схаваць. Я рэдка магла паплакаць наўзрыд, але пасля паведамлення аб выдварэнні эмоцыі ўзялі верх над розумам. Стаяла, глядзела ў выйму акна ў камеры, а слёзы буйнымі кроплямі падалі на падлогу. Я як быццам хавала блізкага чалавека».
Праваабаронца не пакідае надзеі вярнуцца ў Беларусь. Паводле яе слоў, яна разлічвае, што расстанне з радзімай не зацягнецца на доўгія гады, і мае намер зрабіць усё магчымае, каб аднойчы вярнуцца дадому.
«Мая "Доўгая дарога дадому" яшчэ не скончана. І фінал адбудзецца толькі тады, калі пад маімі нагамі будзе беларуская зямля».
🔹Год з пачатку масавых вызваленняў і выдварэнняў: як адаптуюцца вывезеныя з Беларусі палітвязні
❤59🔥5🤡4👍1💔1😐1
📝Як даведацца, ці заведзеная супраць вас крымінальная справа ў Беларусі: пакрокавая інструкцыя
Беларускія ўлады працягваюць аказваць ціск на тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Ператрусы па месцы рэгістрацыі, допыты і запалохванне сваякоў, арышты маёмасці і абвяшчэнне ў міжнародны вышук — з гэтым трансгранічным пераследам сутыкнуліся ўжо сотні палітэмігрантаў. Пры гэтым сілавікі наўмысна ўтрымліваюць людзей у інфармацыйным вакууме і не пакідаюць ніякіх працэсуальных дакументаў.
Што рабіць, калі вы падазраяце, што сталі фігурантам крымінальнай справы, але не маеце дакладнай інфармацыі?
Юрыдычная служба «Вясны» сабрала ўсе спосабы самастойнай праверкі свайго статусу: ад афіцыйных запытаў у Следчы камітэт і праверкі экстрэмісцкіх спісаў да пошуку ў базах вышуку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120508

❤34👎1😁1🙈1
У Беластоку прайшла сустрэча з Алесем Бяляцкім
Двухгадзінная сустрэча сабрала больш 60 чалавек, як карэнных беларусаў, так і прадстаўнікоў беларусаў дыяспары. Было шмат пытанняў і цікавых размоваў. У цэнтры сустрэчы была прэзентацыя кнігі «Алесь. За беларускае жыццё».
Сустрэчы з Алесем Бяляцкім у Беластоку працягнуцца ў панядзелак і аўторак.
Крыніца: Гарадзенская Праваабарона

👍30❤13🤮1
Айцішніцу з Мар'інай Горкі асудзілі па «справе Гаюна»
Яне Гурыновіч 39 гадоў. З дзяцінства дзяўчына жыла ў Мар'інай Горцы. Вядома, што ў яе ёсць муж і малое дзіця.
У 2009 годзе Яна скончыла геаграфічны факультэт БДУ і спачатку працавала намесніцай дырэктара ў Цэнтры турызму ў адным з гарадоў Мінскай вобласці. Але пасля знайшла вакансію ў IT-сферы і больш за восем гадоў адпрацавала HR-менеджаркай у спартыўнай аналітычнай кампаніі InStat Sports Co.
У 2023 годзе Яна вырашыла змяніць прафесію і перайшла ў тэсціроўшчыцы (QA). Апошнія два гады дзяўчына працавала QA-інжынеркай у стартапе Sequoia, які займаецца мужчынскім сэксуальным здароўем. Там яна праводзіла ўсе віды тэставання мабільнага дадатку.
Яню нядаўна асудзілі ў Мінскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пераслед звязаны са справай Гаюна, піша «Наша Ніва». Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію».

🤬52👎2👍1🙏1
📝Тыдзень супраць катаванняў 2026: афіша мерапрыемстваў
26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень ААН у падтрымку пацярпелых ад катаванняў. Нягледзячы на шматлікія сведчанні пацярпелых, расследаванні праваабарончых арганізацый ды ўвагу міжнароднай супольнасці, тысячы беларусаў працягваюць сутыкацца з гвалтам, бесчалавечным абыходжаннем і прыніжэннем чалавечай годнасці з боку рэжыму.
З гэтай нагоды «Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі праводзіць штогадовую кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», у межах якой праваабаронцы будуць казаць пра наступствы палітычнага пераследу праз культуру, памяць і сведчанні людзей, што прайшлі праз гэта.
Публікуем поўную афішу мерапрыемстваў 👉 https://spring96.org/be/news/120540
🌿Глядзець з Беларусі праз сайт-люстэрка

👍23❤8😁1
Двух жыхароў Гомельшчыны асудзілі па палітычных справах
У Гомельскім абласным судзе быў вынесены прысуд 33-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Глебу Ганчарову. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), а таксама ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
Верагодна, Ганчарову прызначылі пазбаўленне волі альбо «хімію».
Таксама Гомельскі абласны суд вынес прысуд 51-гадоваму жыхару вёскі Краснае Гомельскага раёна Канстанціну Котаву. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Верагодна, Котаву прызначылі пазбаўленне волі альбо «хімію».
Вядома, што Канстанцін працаваў індывідуальным прадпрымальнікам. Ён займаўся рамонтам побытавай тэхнікі. З 2025 года ягонае прадпрымальніцтва знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
Крыніца: Гомельская Вясна

🤬41👎3❤1👍1
✍️Блог Валянціна Стэфановіча: Ліст без адказу да Алега Гулака
Праваабаронца Алег Гулак адышоў у іншы свет у 2022 годзе, пакуль Валянцін быў за кратамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/blogs/stefanovicz/120541
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Праваабаронца Алег Гулак адышоў у іншы свет у 2022 годзе, пакуль Валянцін быў за кратамі.
«Толькі зараз прачытаў твае словы на мае 50 гадоў. Тады я іх не мог прачытаць і пачуць — тоўстыя муры Пішчалаўскага змрочнага замку не прапускалі іх да мяне. Дзякуй, дружа! Зараз гэта гучыць асабліва каштоўна для мяне і так трагічна. Сумна тут без цябе, без тваіх дасціпных жартаў, лёгкасці і непунктуальнасці, разважлівасці і мудрасці. Усім нам цяпер так не хапае тваіх досведу і ведаў.
Часам лаўлю сябе на думцы, што так шмат хацеў бы распавесці табе і так шмат нагодаў пасмяяцца ў нас было б. Ты ведаеш, там я таксама шмат чаго смешнага і абсурднага бачыў. Ды, ты, мабыць, здзівішся, але я зусім не ўжываю алкаголь. Але не ўсё так трагічна, не хвалюйся, рок-н-рол я, як і раней, паважаю і слухаю. Шмат чаго тут цікавенькага з’явілася за гэтыя пяць гадоў»
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/blogs/stefanovicz/120541
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤33💔15🔥1😁1😐1
Жыхара Мінска будуць судзіць за каментар пра Лукашэнку, напісаны яшчэ ў 2021 годзе
На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 42-гадовага мінчаніна. Яму інкрымінаваныя ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Пракуратура паведамляе, што мужчыну абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі і «прадстаўнікоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу».
Гэтыя каментары ён пакінуў у жніўні-снежні 2021 года.

😡32🤬23👎2👍1
Супрацоўніка мінскага ўніверсітэта адправілі на суткі і канфіскавалі дарагі тэлефон за скрыншот з «Нашай Нівы»
Пра гэта распавяла старшыня суда Капыльскага раёна Алена Кісель.
Паводле яе, пастановай суда Капыльскага раёна асістэнт кафедры адной са сталічных ВНУ С. быў арыштаваны на 15 сутак за захоўванне ў тэлефоне, з мэтай распаўсюджвання, інфармацыйнай прадукцыі ў выглядзе скрыншота з артыкулам, размешчаным у Telegram-канале «Наша Нiва».
Акрамя таго, паведамляецца, што ў яго быў канфіскаваны дарагі мабільны тэлефон, у якім і знайшлі скрыншот.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬49👎3🤯3😁2👍1😱1