⚠️Шукаем людзей, які за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.

😢20🤬11😁1
У «Дукорскім маёнтку» нечакана адмянілі Купалле
У музейным комплексе «Дукорскі маёнтак» пад Мінскам адмянілі тэматычны выхадны «Купалле», які быў запланаваны на 28 чэрвеня. Пра гэта адміністрацыя паведаміла ў сваіх сацсетках, піша CityDog.
Прычыны адмены мерапрыемства ў паведамленні не называюцца.
«28.06.2026 “Дукорскі маёнтак” па-ранейшаму чакае ўсіх у госці на аглядныя экскурсіі, прагулкі па 200-гадовым парку і вясёлае баўленне часу на 25 га комплексу з 10:00 да 19:00», – напісала каманда комплексу.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬34😢11👎4😁2🤯2❤1🎉1
👷За кратамі знаходзяцца 18 актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху Беларусі
Пасля падзей 2020 года беларускія ўлады фактычна знішчылі незалежны прафсаюзны рух у краіне: незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваныя па рашэнні суда, а іх лідары і актывісты сталі аб'ектамі рэпрэсій.
Паводле даных Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, за шэсць гадоў праз крымінальны пераслед прайшлі больш за 50 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага і рабочага руху. На сённяшні дзень за кратамі застаюцца 18 з іх. Некаторыя з актывістаў утрымліваюцца ў няволі ўжо больш за чатыры гады, а прызначаныя ім тэрміны зняволення дасягаюць 15 гадоў.
«Вясна» сабрала гісторыі актывістаў, пазбаўленых волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120560
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬39😢10👎1
Да былых палітвязняў на «размову» прыязджаюць супрацоўнікі КДБ
Праваабаронцам стала вядома, што ў адзін з невялічкіх гарадоў Беларусі днямі прыязджалі супрацоўнікі КДБ, якія выклікалі да сябе на «размову» людзей, асуджаных па «экстрэмісцкіх» артыкулах — сярод іх былі і былыя палітвязні.
У людзей запытвалі, ці маюць яны зносіны з кімсьці за мяжой, а таксама ці збіраюцца яны з'язджаць з Беларусі. Акрамя таго, у былых вязняў сабралі тэлефоны, а пасля падключалі іх да нейкай прылады.

🤬52🖕12👎1😁1
Журналіст Алесь Любянчук — на волі. БАЖ даведаўся, за што яго судзілі другі раз
Любенчука затрымалі ў мінулым верасні і абвінавацілі ў «распальванні варожасці» (арт. 130 КК) за негатыўныя каментары на адрас уладаў і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК) па «справе Гаюна». Наступныя 7 месяцаў журналіста ўтрымлівалі пад вартай у гродзенскім СІЗА.
Судовы працэс па справе Любенчука адбыўся ў сакавіку. Бок абвінавачання прасіў для Алеся 4,5 гады зняволення. Суддзя Валерый Шпак прысудзіў 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Аднак потым праз тое, што «злачынства» па новай справе было здзейсненае прыкладна ў той жа перыяд часу, што і папярэдняе, за якое журналіст ужо адбыў тэрмін зняволення, яму залічылі тры гады ўжо адбытага пакарання па папярэднім прысудзе. Такім чынам, застаўся год пакарання.
Час, праведзены ў СІЗА, лічыўся як дзень за паўтара. У выніку ў калоніі Любянчук правёў два тыдні, з якіх частку ў каранціне і частку ў ШІЗА. У атрад ён так і не быў пераведзены.

❤44👍11
У ПАCЕ з'явіўся новы дакладчык па Беларусі
У Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прызначылі новага генеральнага спавяшчальніка ў справе Беларусі: гэта шведскі дэпутат Густаф Ётберг. Пра гэта «Белсату» расказаў Павел Латушка.
Густаф — 32-гадовы дэпутат рыксдагу ад Умеранай партыі (Moderata samlingspartiet), сябра групы Еўрапейскай народнай партыі. У ПАCЕ ён з 2022 года меў статус запаснога чальца дэлегацыі, а ў студзені 2026-га стаўся віцэ-старшынём камітэту прававых пытанняў і правоў чалавека.
Адметна, што на вокладцы Facebook-старонкі Ётберга з кастрычніка 2020 года стаіць фота мітынгу пад бел-чырвона-белымі сцягамі – перадвыбарчай акцыі Святланы Ціханоўскай і аб’яднанага выбарчага штабу ў Мінску. З Ціханоўскай ён не раз сустракаўся асабіста – і не раз падымаў пытанні Беларусі ў Швецыі і на міжнародным узроўні.
Тым часам у ПАСЕ рыхтуюць новую рэзалюцыю пра рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, а таксама абмяркоўваюць палітвязняў, бяспеку рэгіёну і ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.

👍41❤4😐2
Выстаўлены на продаж яшчэ некалькі ікон, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча
Сярод новых лотаў: ікона «Вялікапакутніца Параскева Пятніца» і ікона «Маці Божая Трох Радасцей», піша @christianvision.
Акрамя таго, на таргі паўторна выстаўлена ікона «Паўстанне Хрыста ад труны». Раней яе пачатковая цана складала 4000 BYN, цяпер лот выстаўлены ўжо за 3200 BYN.
Раней у ксяндза Акалатовіча ўжо арыштавалі і выстаўлялі на продаж аўтамабіль, зямельны ўчастак і старажытныя іконы.

🤬37👎8🤯2👌1
Dissidentby паведамляе пра масавыя спробы вярбоўкі беларусаў замежжа праз бацькоў
За мінулыя тыдні @dissidentBY стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі да бацькоў беларуса:к замежжа прыходзяць з пагрозамі і патрабуюць кантакты дзяцей, спасылаючыся на тое, што дзеці звязаныя з «Цэнтрам новых ідэй» (аналітычна-асветніцкі цэнтр, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» у 2025 годзе).
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🖕18😱12🤬8🤮4
Чатыры грэка-каталіцкія (уніяцкія) парафіі не прайшлі перарэгістрацыю
У Беларусі ў 2024 годзе былі зарэгістраваныя 16 грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) парафіяў.
Як стала вядома Свабодзе ад абазнаных крыніц, абавязковую перарэгістрацыю ў апошнія гады не прайшлі чатыры з іх: у Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах (то бок, усе ў Брэсцкай вобласці) і адна ў Оршы.
Маштабную перарэгістрацыю рэлігійных суполак улады Беларусі распачалі пасля падпісання ў канцы 2023 году закону «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый». Падаць дакументы на перарэгістрацыю ўсе рэлігійныя суполкі Беларусі мусілі да 1 ліпеня 2025 году.
Сярод новых патрабаванняў да вернікаў — поўная забарона на любую палітычную дзейнасьць, абавязковае беларускае грамадзянства кіраўніка аб’яднання. Суполкі таксама мусілі падаць абноўленыя звесткі пра вернікаў — не менш за 20 асобаў для парафіі ці іншага аб’яднання. Зрабіць гэта з розных прычынаў змаглі не ўсе.

🤬31❤2👎1😢1
🌍Небяспечныя краіны для падарожжаў беларусаў
На сайце Святланы Ціханоўскай ёсць падрабязны разбор, якія краіны бяспечныя для падарожжаў, а ў якія месцы не варта ехаць.
🟢Бяспечныя: Краіны ЕС, ЗША, Канада, Аўстралія, Нарвегія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Харватыя, Албанія, Грэцыя.
🔴Дакладна не варта ехаць: Расія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Пакістан, Індыя, Кітай, Венесуэла, КНДР, В’етнам, Шры-Ланка, Куба, Лаос, Сірыя, Камбоджа, Сербія, ААЭ, Таіланд, М’янма, Замбія, Зімбабвэ, Афганістан, Іран, Ірак.
Непрызнаныя тэрыторыі: Прыднястроўе, Абхазія, Паўднёвая Асетыя, ДНР, ЛНР, Крым.
🟡«Шэрая зона»: Грузія, Малдова, Турцыя, Егіпет, Манголія, Марока, Саўдаўская Аравія, Мексіка, Катар, ПАР, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Філіпіны, Дамініканская Рэспубліка, Чылі, Сенегал, Кіпр.
Прававая ініцыятыва распрацавала зручную мапу гэтых краінаў з падзяленнем на катэгорыі
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

👍31😢11❤6🙈3
Прадалі канфіскаванае лецішча журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча
Ва аўкцыёне удзельнічалі два чалавекі — у выніку лецішча прадалі за 3242 рублі, піша «Гарадзенская Праваабарона».
Яшчэ раней чыноўнікі канфіскавалі і ўжо прадалі ўсю бытавую тэхніку сям’і Уладзіміра (лядоўню, тэлевізар, пральную машыну).
Нагадаем, 19 жніўня 2024 году Гродзенскі абласны суд завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф — 40 тысяч беларускіх рублёў.

🤬39👎8
Апячаталі вясковы дом выдаўца Ігара Логвінава
Пра гэта Reform.news паведамілі чытачы.
Па словах крыніцаў, дом трапіў пад увагу органаў і быў апячатаны на пачатку чэрвеня.
Нагадаем, што ў сакавіку гэтага КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.оrg», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». Паводле ведамства, дачыненне да Фонду мелі Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч, Аляксандр Яўдаха.
Як паведаміў у інтэрв’ю Андрэй Янушкевіч, такой кааліцыі не існуе, гэта абсалютна сфабрыкаваная органамі арганізацыя.

🤬49❤2👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся на Акрэсціна з украінкай Наталляй Баташовай
62-гадовую грамадзянку Украіны ўжо амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без прад'яўлення абвінавачвання.
Жанчыну затрымалі ў Віцебску разам з мужам (імя якога, верагодна, Віктар), лёс якога невядомы да гэтага часу. Ужо год Наталлю ўтрымліваюць у невыносных умовах без прад'яўлення абвінавачвання. За кратамі ў жанчыны пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем.
✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй ці з яе мужам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔹62-гадовую грамадзянку Украіны ўжо амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без прад'яўлення абвінавачвання

🤬33😢10🙏8❤3😱3
📸Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 50 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі.
«Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для многіх з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за два-тры гады жыцця, які ў іх ёсць цяпер. Уявіць гэта складана, калі ў нашых галерыях тэлефонаў захоўваюцца сотні фотаздымкаў», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org
🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

❤27👍1🤡1🙈1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

❤14👍1
🌿Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!
90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.
Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»

«Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзення ўсіх пяці змен не стае яшчэ 10 000 еўра».
Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»
❤35🔥5👍1
❗️Палітвязень Васіль Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт у зняволенні
Жонка былога добраахвотніка палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка паведаміла пра сур'ёзныя праблемы мужа з сэрцам.
Як адзначае @nashaniva, паводле ацэнкі незалежнага лекара, прызначанае палітвязню лячэнне звычайна прызначаюць людзям, якія перанеслі інфаркт або маюць вельмі высокую рызыку яго развіцця. Аднак замест запланаванай аперацыі Верамейчыка змясцілі ў ШІЗА, а пасля перавялі ў ПКТ, дзе магчымасці атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу яшчэ больш абмежаваныя.
Паводле сваякоў, палітвязня ўжо ўключылі ў гуманітарны спіс асобаў, якія маюць патрэбу ў тэрміновым вызваленні з-за стану здароўя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120567

😢54😡18😨5🤬3🙈2
⚠️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода прайшлі праз допыты і затрыманні па палітычных матывах на мяжы з Беларуссю
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
Калі гэта вы ці вашыя блізкія, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У мэтах бяспекі раім звязвацца з намі праз людзей, што знаходзяцца за мяжой.
❤19🤬11⚡1
⁉️Чаму Інтэрпал прапускае запыты з Беларусі
Што тычыцца маштабаў праблемы і рэакцыі самога Інтэрпола на маніпуляцыі з боку Мінска, то галоўны офіс усведамляе сітуацыю, аднак сістэма мае свае ўразлівасці.
Як адзначаюць эксперты (напрыклад, міграцыйны юрыст Алесь Міхалевіч), Інтэрпал разумее, што Беларусь – недэмакратычная краіна, якая злоўжывае антыэкстрэмісцкім і антытэрарыстычным заканадаўствам. Такія відавочна палітызаваныя кейсы арганізацыя адфільтроўвае. Аднак з эканамічнай злачыннасцю сітуацыя іншая: на этапе атрымання запыту распазнаць у ім палітычны матыў амаль немагчыма, таму такія справы з Беларусі і прапускаюць, кажа Святлана.
Разам з тым маштаб менавіта «эканамічных» запытаў абмежаваны. Для таго каб сфабрыкаваць пераканаўчае абвінавачванне ў нясплаце падаткаў ці растраце, чалавек, як правіла, павінен быў у мінулым мець у Беларусі ўласнае ІП або камерцыйную арганізацыю.

🤬18😢10🌚1😐1