⁉️Чаму Інтэрпал прапускае запыты з Беларусі
Што тычыцца маштабаў праблемы і рэакцыі самога Інтэрпола на маніпуляцыі з боку Мінска, то галоўны офіс усведамляе сітуацыю, аднак сістэма мае свае ўразлівасці.
Як адзначаюць эксперты (напрыклад, міграцыйны юрыст Алесь Міхалевіч), Інтэрпал разумее, што Беларусь – недэмакратычная краіна, якая злоўжывае антыэкстрэмісцкім і антытэрарыстычным заканадаўствам. Такія відавочна палітызаваныя кейсы арганізацыя адфільтроўвае. Аднак з эканамічнай злачыннасцю сітуацыя іншая: на этапе атрымання запыту распазнаць у ім палітычны матыў амаль немагчыма, таму такія справы з Беларусі і прапускаюць, кажа Святлана.
Разам з тым маштаб менавіта «эканамічных» запытаў абмежаваны. Для таго каб сфабрыкаваць пераканаўчае абвінавачванне ў нясплаце падаткаў ці растраце, чалавек, як правіла, павінен быў у мінулым мець у Беларусі ўласнае ІП або камерцыйную арганізацыю.
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі

🤬18😢10🌚1😐1
Кіраўнік СК паведаміў, што прававую ацэнку атрымалі ўсе ўдзельнікі пратэстаў 2020-га году
Пра гэта паведаміў Канстанцін Бычак.
Таксама ён паведаміў, што асобы, «якія ўцяклі за мяжу», не сышлі ад крымінальнага пераследу, а па ініцыятыве Следчага камітэта ўведзены і «эфектыўна выкарыстоўваецца» інстытут спецыяльнай вытворчасці.
Акрамя таго, паводле яго, «актыўна спыняюцца спробы вінаватых схаваць свой даход і маёмасць, якая падлягае канфіскацыі».
Пра гэта паведаміў Канстанцін Бычак.
«Прававую ацэнку атрымалі ўсе ўдзельнікі масавых беспарадкаў, іх арганізатары, асобы, якія аказвалі супраціў праваахоўнікам і - самае галоўнае — тыя, хто выношваў планы гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу».
Таксама ён паведаміў, што асобы, «якія ўцяклі за мяжу», не сышлі ад крымінальнага пераследу, а па ініцыятыве Следчага камітэта ўведзены і «эфектыўна выкарыстоўваецца» інстытут спецыяльнай вытворчасці.
Акрамя таго, паводле яго, «актыўна спыняюцца спробы вінаватых схаваць свой даход і маёмасць, якая падлягае канфіскацыі».
🤡68🤬30🖕3🤔2❤1💩1
У гомельскай жаночай калоніі з-за надзвычайнага здарэння забаранілі ласцік-дэпілятары
З 1 красавіка ў ПК №4 канфіскавалі і ўтылізавалі ўсе гігіенічныя брытвы. Забарона была ўведзена пасля інцыдэнту, калі адна са зняволеных пашкодзіла сябе лязом ад такой брытвы ў знак пратэсту супраць жорсткіх умоў утрымання.
Замест іх зняволеным дазволілі выкарыстоўваць васковыя палоскі, ласцікі і крэмы для дэпіляцыі — такія гігіенічныя сродкі з'явіліся ў краме калоніі. Аднак з мінулай пятніцы пад забарону трапіоі і ласцікі для дэпіляцыі, піша @MAYDAYMog.

😱17🤬16😢6👎1
Асацыяцыю беларусаў у Амерыцы прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 25 чэрвеня.
Паводле ведамства, дачыненне да «ABA Together (Association of Belarusians in America)» маюць Астапенка Марыя, Астапенка Таццяна, Бялянскі Антон, Баркоўская-Сцепанчук Эмілія, Бромэн Вольга, Гаўрышаў Філіп, Яфімава Марыя, Ждановіч Яўген, Зайцава Анжаліка, Івашкевіч Глеб, Маліеўская Кацярына, Самсонаў Віталь, Сянько Артур, Шалыга Вольга, Шалыга Сяргей, Шарко Ганна, Янкоўскі Аляксандр.

🤡46😡13🌭7👎4❤2🤬1
КДБ трымала прыхаджан Акалатовіча ў закладніках, каб націснуць на святара
@christianvision публікуе новыя дэталі справы ксяндза Генрыха Акалатовіча – паводле сведчанняў былых палітвязняў, якія перасякаліся з ім у СІЗА і калоніі. Сам святар пасля вызвалення маўчыць: гэта была адна з умоваў яго выхаду на волю.
Галоўнае новае сведчанне тычыцца двух прыхаджан Акалатовіча: іх затрымалі адначасова са святаром і каля дзевяці месяцаў трымалі ў СІЗА КДБ, дамагаючыся паказанняў пра нібыта сустрэчы ксяндза з замежнымі дыпламатамі. Па словах крыніц, следчы ціснуў на Акалатовіча праз гэтых людзей: калі б ён «любіў сваю паству», то падпісаў бы прызнальныя паказанні.
У артыкуле таксама ўпершыню называецца верагодны следчы па справе Акалатовіча — 38-гадовы супрацоўнік КДБ Аляксандр Казееў, якому маглі належаць словы: «Мы б на самога Ісуса Хрыста за паўгадзіны справу распачалі».

🤬52😱12❤3😡3😢1
💔«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей»
Да міжнароднага Дня супраць катаванняў узгадваем апошнія тэксты «Вясны» пра жорсткае абыходжанне і здзеку з боку сілавікоў.
🔹«Галоўны здзек – не маразы ў ШІЗА, а калі на тваіх вачах забіваюць маці»: гісторыя экс-палітвязня
🔹Штрафны ізалятар ПК-4: успаміны былых палітзняволеных жанчын пра холад ды ізаляцыю
🔹«Апраналі поліэтыленавы мяшок на галаву і зацягвалі яго». Гучныя гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома за апошні год
🔹«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра «пінскую справу», год у ШІЗА і турэмную салідарнасць
🔹«Амапавец стаў ботам на машонку і пачаў ціснуць»: гісторыя былога палітвязня
🔹Экс-палітвязень назваў прозвішчы двух супрацоўнікаў ПК № 15, якія чыняць асаблівыя здзекі ў калоніі
🔹«Анальна згвалцім тваю жонку»: гісторыя экс-палітвязня, якога асудзілі на 3 гады няволі за каментары

🤬38❤2😡1
🪖Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў утрымліваюцца ў месцах няволі па палітычных прычынах
Пасля падзей 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія вайскоўцы трапілі пад хвалю палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Многія з іх падвяргаліся катаванням, жорсткаму абыходжанню і збіванням, а частку ўказамі Лукашэнкі пазбавілі вайсковых званняў.
Паводле звестак «Вясны», за гэты час не менш як 68 вайскоўцаў сталі фігурантамі крымінальных спраў, 27 з іх цяпер утрымліваюцца ў месцах зняволення. Па інфармацыі праваабаронцаў, пераслед вайскоўцаў працягваецца дагэтуль.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў актуальную інфармацыю пра рэпрэсіі супраць вайскоўцаў у Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120569
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬47❤2😢2👎1🙏1
🔗«Усё забаронена»: сведчанні былых палітзняволеных пра калонію № 15
Ціск на асуджаных паводле палітычных матываў у беларускіх пенітэнцыярных установах не супыняецца ні на дзень. Гэта тычыцца і магілёскай калоніі № 15. Чарговым трагічным пацверджаннем гэтага стала смерць 36-гадовага палітвязня Андрэя Паднябеннага, які ў верасні 2025 года павесіўся ў штрафным ізалятары ў гэтай калоніі.
«Вясна» да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў публікуе сведчанні былых палітзняволеных з калоніі № 15 — праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, які ўтрымліваўся там паўтары гады да лістапада 2024 года, і былога палітвязня, імя якога не называецца ў мэтах бяспекі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120570

«Я быў сведкам прымянення гвалту да маіх сяброў і ведаю прозвішчы тых, хто гэта рабіў. Пры дакументаванні я іх называў. Як правіла, гэта аператыўнікі і рэжымнікі. Я таксама перакананы, што ўсё рабілася з ведама былога начальніка Аляксея Лазарэнкі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120570
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬37❤1
Стала вядома пра ціск на палітзняволеных анархістаў у мазырскай ПК-20
Пра гэта піша @belarus_abc.
• Ігар Аліневіч знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, ён пазбаўлены спатканняў, званкоў, перадач. Таксама яму забаронены грашовыя пераводы, бо ён знаходзіцца ў спісе «тэрарыстаў».
• Мікіту Дранца рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА, дзе ён з красавіка правёў ужо больш за 70 сутак.
• Арцёма Салаўя таксама перыядычна змяшчаюць у ШІЗА.

🤬60💔5😭5🙏1
🗣«Галоўнае, што трэба ведаць пра сітуацыю з катаваннямі ў Беларусі, — яны працягваюцца»: Павел Сапелка
26 чэрвеня свет адзначае Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў — дату, закліканую нагадаць пра непахіснасць чалавечай годнасці. Менавіта ў гэты дзень у 1987 годзе набыла моц Канвенцыя ААН супраць катаванняў.
Аднак у Беларусі, насуперак усім міжнародным абавязальніцтвам, жорсткае абыходжанне і гвалт з боку сілавых структур застаюцца сістэмнай дзяржаўнай практыкай ды інструментам палітычнага кантролю, маштабы якога да гэтага часу застаюцца крытычнымі.
У спецыяльным інтэрв'ю «Вясны» праваабаронца і эксперт Павел Сапелка аналізуе, як змяніўся характар рэпрэсій у беларускіх месцах несвабоды за апошнія гады, чаму пацярпелыя ад катаванняў часта маўчаць пра перажытае і чаму нядаўняе адкрыццё расследавання ў Міжнародным крымінальным судзе дае рэальны шанец на правасуддзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120575

❤28😢6💯1
Супраць Арцёма Літвінка распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна
41-гадоваму Арцёму інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Літвіненку запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

🤬30😱4🖕3❤1👎1🫡1
💔Да Міжнароднага дня супраць катаванняў: гісторыі палітвязняў, супраць якіх ужылі зброю
26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень ААН у падтрымку пацярпелых ад катаванняў. За шэсць гадоў жорсткіх рэпрэсій у Беларусі праваабаронцы зафіксавалі тысячы выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі. У асобных выпадках беларускія сілавікі ўжывалі супраць грамадзян агнястрэльную зброю і іншыя спецсродкі.
Падчас разгону паслявыбарчых пратэстаў былі смяротна параненыя Аляксандр Тарайкоўскі і Генадзь Шутаў, а Андрэй Зельцар загінуў падчас спробы сілавікоў трапіць у яго кватэру. Як мінімум чатыры чалавекі, трое з якіх цяпер знаходзяцца за кратамі, атрымалі цяжкія раненні і пасля былі асуджаныя да працяглых тэрмінаў зняволення.
«Вясна» ўзгадвае гісторый палітвязняў, якія атрымалі раненні падчас затрыманняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120576

🤬34😢21❤1
🛂Ці ратуе Жэнеўскі пашпарт і статус уцекача
Многія эмігранты спадзяюцца, што наяўнасць Жэнеўскага пашпарта або статусу ўцекача (напрыклад, у Польшчы ці Літве) з'яўляецца абсалютнай абаронай ад затрыманняў. Гэта сапраўды дае найвышэйшую ступень міжнароднай абароны, але стаадсоткавай гарантыі не існуе ніколі.
З аднаго боку, у Інтэрпола дзейнічае адмысловая палітыка абароны ўцекачоў ад злоўжыванняў. Калі краіна, дзе беларус атрымаў абарону, пацвярджае ягоны статус (гэта ў першую чаргу тычыцца асоб з Жэнеўскім пашпартам), Інтэрпол блакуе або выдаляе запыты ад дзяржавы, якая ажыццяўляе пераслед.
Аднак пагроза не абмяжоўваецца Інтэрполам. Заўсёды застаюцца прамыя запыты аб экстрадыцыі паміж асобнымі дзяржавамі і лакальныя базы даных спецслужбаў адных краінаў на тэрыторыі іншых. Таму нават са статусам уцекача пры планаванні паездкі неабходна ўлічваць палітычны кантэкст дзяржавы ўезду і яе адносіны з Беларуссю.

😢19🤬5❤2😐1🙈1
spis_ekstremistau.pdf
22.4 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 прозвішчаў — цяпер у ім 6745 чалавек
26 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх завочна асуджаны экс-дырэктар алімпійскага цэнтра па фрыстайле Вадзім Крывашэеў.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🤬26🖕5👎1😡1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
КДБ трымала прыхаджан Акалатовіча ў закладніках, каб націснуць на святара @christianvision публікуе новыя дэталі справы ксяндза Генрыха Акалатовіча – паводле сведчанняў былых палітвязняў, якія перасякаліся з ім у СІЗА і калоніі. Сам святар пасля вызвалення…
Ігар Лосік распавёў пра тое, як перасякаўся з Генрыхам Акалатовічам за кратамі
Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале @igorlosik.

«Я сядзеў з ксяндзом Акалатовічам у адной камеры. "Справа" проста фантастычная, вядома. Шпіянаж на разведку Ватыкана і Польшчы вайсковай часткі ў Валожыне 😂
Неяк следчы пакінуў яго ў кабінеце аднаго, "забыўшыся" на стале табельны пісталет. Хацелі напэўна рэакцыю праверыць. Спаў больш за год на падлозе на дошках, на нары пераклалі толькі перад судом. Абсалютна непрабіўны і прынцыповы чалавек, крэмень. Арыштавалі, выклікаўшы на фэйкавае пахаванне на могілках. Арыштавалі ў даход дзяржавы старое аўто, падоранае яшчэ Папам Рымскім прыходу. Ён вельмі абураўся, што па факце атрымліваецца, Лукашэнка забраў падарунак Папы Рымскага. Іконы таксама вось з аўкцыёну прадаюць зараз.
Прапаноўвалі за вызваленне зрабіць нейкую гадасць супраць папскага апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча. Ён, вядома, адмовіўся. Арыштавалі прыхаджан і шантажавалі імі».
😢19❤13🤬8💔4👍3🙏1
👮♀️«Сістэме прасцей ламаць чалавека»: праваабаронца Уладзь Лабковіч — пра катаванні і псіхалагічны ціск у СІЗА КДБ
СІЗА КДБ, вядомае як «Амерыканка», застаецца самым закрытым і жорсткім месцам, дзе чалавека гатовыя ламаць любымі сродкамі. У сведчаннях былых палітзняволеных — падвешванне ў кайданках, змяшчэнне ў «мяккую» камеру ў выглядзе «труны», удушэнне пакетамі і вадой, збіванне электрашокерамі, пазбаўленне сну і пастаянны псіхалагічны ціск.
Сёння стала вядома, што КДБ трымала ў закладніках прыхаджан палітзняволенага святара Генрыха Акалатовіча, каб націснуць на яго. Зімой праваабаронцы апублікавалі жахлівую гісторыю пераследу і катаванняў кдбшнікамі сям'і з Украіны ў Беларусі. Пра збіццё і змяшчэнне ў «мяккі пакой» у КДБ перад вызваленнем распавядаў Мікола Дзядок.
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў «Вясна» паразмаўляла з Уладзем Лабковічам, які прайшоў праз СІЗА КДБ, і сабрала гісторыі катаванняў і здзекаў у цэнтры Мінска.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120578

🤬27😢15❤1
Журналіста Кірыла Пазняка і ягоную дачку Яніну пакаралі пазбаўленнем волі
26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд вынес прысуды палітзняволеным Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ Яніне. Журналіста пазбавілі волі на тры з паловай гады. Пакуль невядома, колькі давядзецца правесці за кратамі ягонай дачцэ. Абвінавачанне прасіла пакараць бацьку і дачку пазбаўленнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.
Апроч таго, Кірыл Пазняк мусіць заплаціць штраф у 550 базавых велічыняў (24750 рублёў). Аб гэтым стала вядома з крыніцаў @belsat.
Бацьку і дачку абвінавацілі паводле двух артыкулаў: 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) і 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120583

🤬46🤯11👎5❤1😢1🎉1😡1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Антонам Чарамных
Антон Чарамных — падпалкоўнік, намеснік камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі. Яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» (ч. 2 арт. 356 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК).
Яго справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Сяргей Кацэр у лютым 2024 года. Які менавіта тэрмін ён вынес Чарамных — пакуль невядома.
✍️Калі вы перасякаліся з Антонам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

😢30❤3🙏2
Спёка пад +40 накрывае Беларусь — гэта сапраўднае выпрабаванне для вязняў у калоніях і СІЗА
У бліжэйшыя дні Беларусь накрые анамальная спякота, і горш за ўсё - людзям у зняволенні, адзначыў у сваім пасце ў Facebook экс-палітвязень Ігар Лосік, піша «Люстэрка».
Сваімі ўспамінамі ў каментарах пад пастом падзялілася і экс-палітзняволеная Ірына Шчасная:
Аб перажытым падзялілася і былая палітзняволеная з Брэстчыны Людміла Рамановіч:

«Умовы ў камерах „амерыканкі“ ў спякоту – вам проста не перадаць. Душагубка — гэта яшчэ мякка сказана. У чатырохмясцовай камеры нас было сямёра. На вуліцу адкрыта толькі невялікая фортачка. У калідор адтуліна для вентыляцыі закрыта. У камеры, па адчуваннях, градусаў 40. Туалета няма, стаіць вядро, якое ў такую спякоту проста фаніць як графітавы стрыжань на ЧАЭС».
Сваімі ўспамінамі ў каментарах пад пастом падзялілася і экс-палітзняволеная Ірына Шчасная:
«Я была сведкай, калі ў калоніі Гомеля жанчыны проста гублялі прытомнасць падчас праверак. Гэта немагчыма: стаяць 20−50 хвілін на самым санцапёку. І адміністрацыі няма справы: маладая ці старая, хворая ці нармальная. Стаяць усе».
Аб перажытым падзялілася і былая палітзняволеная з Брэстчыны Людміла Рамановіч:
У Брэсце ў СІЗА адчынялі кармушкі і праз камеры насупраць цыркулявала трохі паветра. Не лепш будзе і ў калоніях. Стаяць пад пякучым сонцам на праверках па 30−40 хвілін таксама выпрабаванне. Шукалі цень ад сцен і там стараліся строіцца. Страчванне прытомнасці на праверцы — то нармальная сітуацыя. Гарачыня будзе ў цахах на швейцы».
😱19🤬18😢12