Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.5K photos
640 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
У Гродне пачалі судзіць палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву

29 чэрвеня ў абласным судзе Гродна пачалі судзіць Валянціну Навумаву. Працэс вядзе суддзя Мікалай Рачынскі, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Жанчыне прад'явілі абвінавачванні паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

Нагадаем, Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых велічынь па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

🔹Палітзняволеную актывістку Валянціну Навумаву будуць судзіць па 9 крымінальных артыкулах
🤬49👎1🙏1
«Штэрмер упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся»

Былы палітвязень Антон Сотнікаў распавёў «Нашай Ніве» пра Валянціна Штэрмера, які памёр за кратамі.

«Яго выганялі на прамзону, а ён ледзь хадзіў, на яго пастаянна псіхалагічна ціснулі. Неяк нас з ім вялі ў ШІЗА — ён ішоў наперадзе, а мяне за ім выводзілі ластаўкай. Ён упаў, дык яму нагой далі ў грудзі — маўляў, уставай, што ты прыкідваешся. Бяскрыўдны чалавек, нікому не мог зрабіць нічога дрэннага».


Валянцін Штэрмер памёр, калі яму было 50 гадоў. Але Антон успамінае, што выглядаў ён на 20 гадоў старэйшым — згорблены, знясілены і з патрэбай у шпіталізацыі. Штэрмера пастаянна падстаўлялі, нагаворвалі на яго і стваралі ўмовы, каб мужчына трапіў у ШІЗА.

Паводле слоў Антона, Штэрмер быў мішэнню стукачоў. Напрыклад, вязня па прозвішчы Скавыш, які сядзіць за забойства, ці іншага крымінальніка-стукача, Палянскага.
🤬45😢18🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віталём Абадзенкам

Віталь быў асуджаны ў Мінскім гарадскім суддзе. Яго абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 13 КК ч. 2 арт. 290-5 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), а таксама ч. 1 арт. 13 КК ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Віталём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21💔7👍1
Улады прадалі канфіскаваную кватэру журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча

30 чэрвеня, з другой спробы, на аўкцыёне ўлады прадалі кватэру завочна асуджанага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча. Яшчэ раней улады прадалі ўсю бытавую тэхніку сям’і, а таксама лецішча праваабаронцы ў Мастоўскім раёне, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Нагадаем, 19 жніўня 2024 году Гродзенскі абласны суд завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф — 40 тысяч беларускіх рублёў.
🤬56👎1
🗣«У Еўропе вырасла пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання». У Парыжы адкрыўся Сусветны кангрэс, дзе абмяркуюць Беларусь

Дзявяты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання пачаўся 30 чэрвеня ў Парыжы. Сярод мерапрыемстваў — сустрэча, прысвечаная Беларусі.

На Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання выступіў генеральны сакратар Ален Берсэ. Ён назваў адмену смяротнага пакарання адным з найвялікшых дасягненняў Рады Еўропы. Выступаючы на кангрэсе ў Парыжы, ён сказаў, што «ў нашых дзяржавах-чальцах не прыводзілася ніводнага пакарання смерцю з 1997 года; у Еўропе вырасла цэлае пакаленне, якое не ведае смяротнага пакарання».

Тым часам Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая па-ранейшаму ўжывае смяротнае пакаранне.

Падрабязнасці 👉 dp.spring96.org/be/news/120615
❤24👍2👎1😐1
Як супрацоўнікі Валадаркі выкарыстоўвалі доступ да паветра як інструмент калектыўнага пакарання

Закрыццё «кармушак» у дзвярах выклікала хвалю адчаю і вымусіла вязняў пайсці на крайнія меры пратэсту, распавядае Уладзь Лабковіч:

«Нейкі час нам адчынялі "кармушкі", і тады была хоць нейкая цыркуляцыя паветра. Але аднойчы супрацоўнік вырашыў за нешта пакараць суседнюю камеру і зачыніў "кармушкі" ўсяму корпусу. Тады стала проста невыносна там знаходзіцца. Мы сталі грукаць у дзверы і казаць, што людзям кепска. Але на гэта не было ніякай рэакцыі. Тады ўвесь корпус пачаў бразгаць у дзверы і патрабаваць адчыніць "кармушкі". Калі гэтага не адбылося, то тады адзін з вязняў камеры № 68 на знак пратэсту ўскрыў сабе вены. На гэта адміністрацыя вельмі панічна пачала выпраўляць сітуацыю».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36😱14
⚡️У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі

З якіх 28 — палітвязні.

Вызвалена 20 жанчын і 12 мужчын.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/120619

✍️Калі вам вядомыя прозвішчы вызваленых — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
🙏68❤23👍6🤡1😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Ірынай Шумейка

36-гадовая Ірына была асуджаная Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару) да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

✍️Калі вы перасякаліся з Ірынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19💔5🤬2👍1
«Я крычу: "Газуй!"». Уладзімір Гарох распавёў пра свае ўцёкі, падполле і арышт у 2020-ым годзе

Калі кола вакол Уладзіміра пачало звужацца, ён быў вымушаны ісці ў падполле. Мужчына апісвае, як літаральна ўцякаў з-пад носа ў міліцыі.

«Калі мы ад’язджалі ад хаты і паварочвалі на суседнюю вуліцу, там стаяла машына гэтага мянта і маёра, які затрымліваў мяне з улёткамі. Я крычу: "Газуй!". Мы заляцелі ў іншы квартал, я выскачыў, лёг за прыпаркаванымі машынамі і назіраў, як яны мяне шукаюць».


Наступныя 12 дзён ператварыліся ў сапраўднае выпрабаванне па выжыванні. Уладзімір спаў на зямлі, хаваўся ў сваякоў і актывістаў, пазбягаючы шматлікіх міліцэйскіх хапуноў.

«Пасля мяне перавезлі ў Бярозаўку, дзе некалькімі днямі раней я пазнаёміўся з Вітольдам Ашуркам. Мы прагаварылі некалькі гадзін, я выклаў яму сваю праграму дзеянняў. Ён тады сказаў: "Мы гэтых слоў чакалі дзесяць гадоў". Мы адразу зразумелі, што браты па зброі».


🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
👍21❤8😢4🙏1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❤23👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Максімовічам

28-гадовы Аляксандр быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Ад 17 жніўня 2024 году адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤14😢2👍1
📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў чэрвені: агляд «Вясны»

Цягам шасці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».

Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай ды Гродзенскай абласцях.

«Вясна» падрыхтавала агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксавала асноўныя факты парушэння правоў чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120618

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
🤬16😡3👍1
🔗Жорсткія прысуды, ціск і праблемы са здароўем: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень

Ужо шэсць гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі імкнецца ізаляваць палітвязняў ад знешняга свету і схаваць факты парушэнняў іх правоў, праваабаронцы штодня атрымліваюць звесткі пра ціск, жорсткія ўмовы ўтрымання і пагаршэнне здароўя людзей за кратамі.

«Вясна» сабрала галоўныя навіны пра палітвязняў за апошні месяц.

• Сям’ю з Мінска асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі»
• Журналіста і ягоную дачку пакаралі пазбаўленнем волі
• Палітвязень 
Кірыл Ашурак перанёс у зняволенні мікраінсульт
• Палітзняволеная 
Аляксандра Каско перанесла аперацыю ў зняволенні
• Ціск на палітзняволеных анархістаў у мазырскай ПК-20 


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120622

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬28❤2👍1
🎥Новая размова з Алесем Бяляцкім на YouTube

Ці ўпадзе рэжым Лукашэнкі? Як выжываюць людзі ў беларускіх турмах і што адчуваюць пасля выхаду з карцара? Чаму Алесь Бяляцкі плануе жыць адразу ў трох гарадах? І ці вырасла ў Беларусі новае пакаленне людзей?

Пра гэта і многае іншае — у новай размове Studium Europy Wschodniej з беларускім праваабаронцам, былым палітвязнем і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.

https://www.youtube.com/watch?v=pfHaFHYmxu8
❤31👍1😐1
39-гадовы жыхар Ашмянаў зняў відэа з крытыкай супрацоўнікаў ДАІ — у яго знайшлі «экстрэмізм» і адправілі ў ІЧУ

Паведамляецца, што мужчына запісаў відэа, дзе груба, паводле версіі сілавікоў, параіў, як трэба працаваць работнікам ДАІ.

Пасля гэтага жыхаром Ашмянаў зацікавіліся сілавікі: яны нібыта знайшлі ў яго знайшлі парушэнні ПДР, а таксама падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Мужчыну адправілі ў ІЧУ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬49👎1😁1🤯1😡1
🗣«Адсутнасць правасуддзя становіцца працягам катаванняў». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Вене

Канферэнцыя «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання» прайшла 29-30 чэрвеня ў Вене. Яе арганізавалі Швейцарскае старшынства ў АБСЕ і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

На сесіі «Правасуддзе для ахвяр катаванняў: барацьба з беспакаранасцю і забеспячэнне кампенсацыі шкоды і рэабілітацыі» выступіла і прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Наталля Сацункевіч.

«Калі дзяржава сама здзяйсняе катаванні і адмаўляецца іх расследаваць, незалежнае дакументаванне становіцца першай формай правасуддзя, а міжнародныя механізмы адказнасці — адзінай надзеяй для ахвяр».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120626

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤22👍6💯5😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Валерыем Раманоўскім

47-гадовы Валерый —былы начальнік службы паветранай выведкі.

Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года.

✍️Калі вы перасякаліся з Валерыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20👍5💔3🙏1
💔Праваабаронца Уладзь Лабковіч з трывогай думае пра тых, хто да гэтага часу застаецца ў турэмных сценах, СІЗА і калоніях улетку

«Я вельмі турбуюся за кожнага і кожную, хто ў такое спякотнае надвор'е ўтрымліваецца за кратамі, маршыруе на прамзону, працуе ў невыносных умовах. Палітзняволеныя, якія зараз праходзяць праз такія невыносныя ўмовы, — сапраўдныя героі. Хочацца, каб як мага хутчэй яны апынуліся на волі».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
😢33💯7❤6💔1
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Сёння стала вядома пра вызваленне 32 чалавек, сярод якіх і 28 палітычных зняволеных.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤44👍1
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.

У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.

• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.

📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі
❤31👍1