Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
«Я крычу: "Газуй!"». Уладзімір Гарох распавёў пра свае ўцёкі, падполле і арышт у 2020-ым годзе

Калі кола вакол Уладзіміра пачало звужацца, ён быў вымушаны ісці ў падполле. Мужчына апісвае, як літаральна ўцякаў з-пад носа ў міліцыі.

«Калі мы ад’язджалі ад хаты і паварочвалі на суседнюю вуліцу, там стаяла машына гэтага мянта і маёра, які затрымліваў мяне з улёткамі. Я крычу: "Газуй!". Мы заляцелі ў іншы квартал, я выскачыў, лёг за прыпаркаванымі машынамі і назіраў, як яны мяне шукаюць».


Наступныя 12 дзён ператварыліся ў сапраўднае выпрабаванне па выжыванні. Уладзімір спаў на зямлі, хаваўся ў сваякоў і актывістаў, пазбягаючы шматлікіх міліцэйскіх хапуноў.

«Пасля мяне перавезлі ў Бярозаўку, дзе некалькімі днямі раней я пазнаёміўся з Вітольдам Ашуркам. Мы прагаварылі некалькі гадзін, я выклаў яму сваю праграму дзеянняў. Ён тады сказаў: "Мы гэтых слоў чакалі дзесяць гадоў". Мы адразу зразумелі, што браты па зброі».


🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
👍21❤8😢4🙏1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
❤23👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксандрам Максімовічам

28-гадовы Аляксандр быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Ад 17 жніўня 2024 году адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксандрам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤14😢2👍1
📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў чэрвені: агляд «Вясны»

Цягам шасці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».

Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай ды Гродзенскай абласцях.

«Вясна» падрыхтавала агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксавала асноўныя факты парушэння правоў чалавека.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120618

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
🤬16😡3👍1
🔗Жорсткія прысуды, ціск і праблемы са здароўем: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень

Ужо шэсць гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Нягледзячы на тое, што рэжым Лукашэнкі імкнецца ізаляваць палітвязняў ад знешняга свету і схаваць факты парушэнняў іх правоў, праваабаронцы штодня атрымліваюць звесткі пра ціск, жорсткія ўмовы ўтрымання і пагаршэнне здароўя людзей за кратамі.

«Вясна» сабрала галоўныя навіны пра палітвязняў за апошні месяц.

• Сям’ю з Мінска асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі»
• Журналіста і ягоную дачку пакаралі пазбаўленнем волі
• Палітвязень 
Кірыл Ашурак перанёс у зняволенні мікраінсульт
• Палітзняволеная 
Аляксандра Каско перанесла аперацыю ў зняволенні
• Ціск на палітзняволеных анархістаў у мазырскай ПК-20 


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120622

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬28❤2👍1
🎥Новая размова з Алесем Бяляцкім на YouTube

Ці ўпадзе рэжым Лукашэнкі? Як выжываюць людзі ў беларускіх турмах і што адчуваюць пасля выхаду з карцара? Чаму Алесь Бяляцкі плануе жыць адразу ў трох гарадах? І ці вырасла ў Беларусі новае пакаленне людзей?

Пра гэта і многае іншае — у новай размове Studium Europy Wschodniej з беларускім праваабаронцам, былым палітвязнем і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.

https://www.youtube.com/watch?v=pfHaFHYmxu8
❤31👍1😐1
39-гадовы жыхар Ашмянаў зняў відэа з крытыкай супрацоўнікаў ДАІ — у яго знайшлі «экстрэмізм» і адправілі ў ІЧУ

Паведамляецца, што мужчына запісаў відэа, дзе груба, паводле версіі сілавікоў, параіў, як трэба працаваць работнікам ДАІ.

Пасля гэтага жыхаром Ашмянаў зацікавіліся сілавікі: яны нібыта знайшлі ў яго знайшлі парушэнні ПДР, а таксама падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Мужчыну адправілі ў ІЧУ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬49👎1😁1🤯1😡1
🗣«Адсутнасць правасуддзя становіцца працягам катаванняў». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ ў Вене

Канферэнцыя «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання» прайшла 29-30 чэрвеня ў Вене. Яе арганізавалі Швейцарскае старшынства ў АБСЕ і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

На сесіі «Правасуддзе для ахвяр катаванняў: барацьба з беспакаранасцю і забеспячэнне кампенсацыі шкоды і рэабілітацыі» выступіла і прадстаўніца Праваабарончага цэнтра «Вясна» Наталля Сацункевіч.

«Калі дзяржава сама здзяйсняе катаванні і адмаўляецца іх расследаваць, незалежнае дакументаванне становіцца першай формай правасуддзя, а міжнародныя механізмы адказнасці — адзінай надзеяй для ахвяр».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120626

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤22👍6💯5😐1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Валерыем Раманоўскім

47-гадовы Валерый —былы начальнік службы паветранай выведкі.

Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года.

✍️Калі вы перасякаліся з Валерыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20👍5💔3🙏1
💔Праваабаронца Уладзь Лабковіч з трывогай думае пра тых, хто да гэтага часу застаецца ў турэмных сценах, СІЗА і калоніях улетку

«Я вельмі турбуюся за кожнага і кожную, хто ў такое спякотнае надвор'е ўтрымліваецца за кратамі, маршыруе на прамзону, працуе ў невыносных умовах. Палітзняволеныя, якія зараз праходзяць праз такія невыносныя ўмовы, — сапраўдныя героі. Хочацца, каб як мага хутчэй яны апынуліся на волі».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
😢33💯7❤6💔1
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Сёння стала вядома пра вызваленне 32 чалавек, сярод якіх і 28 палітычных зняволеных.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤44👍1
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.

У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».

Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.

• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.

📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі
❤31👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іванам Войнавым

30-гадовы Іван — былы міліцыянт.

Фармулёўкі абвінавачвання сведчаць пра тое, што ён хацеў далучыцца да Палка Каліноўскага, але не паспеў: яго асудзілі за «падрыхтоўку да найміцтва» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 1 арт. 361-3 КК), «падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 290-5 КК) і «замаху на здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 14 КК і ч. 1 арт. 356 КК).

✍️Калі вы перасякаліся з Іванам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21😢7🙏4👍1
Польскія спецслужбы затрымалі двух чалавек, якія здымалі акцыі беларусаў у Варшаве

Паведамляецца, што грамадзянін Беларусі і грамадзянін Польшчы за грошы выконвалі заданні замежнай разведкі, у тым ліку здымалі на фота і відэа акцыі беларусаў у польскай сталіцы.

Паводле польскіх спецслужбаў, пазней фота і відэа з гэтых акцый выкарыстоўвалі беларускія прапагандысты.

Грамадзяніна Беларусі арыштавалі на тры месяцы, грамадзяніну Польшчы выставілі забарону на выезд з краіны і паліцэйскі нагляд.
👍58🔥17👏2
Мінскага маналітчыка асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Дзмітрыю Аўчынку 39 гадоў. Мужчына жыве з жонкай у Мінску, разам гадуюць дзяцей.

Дзмітрый шмат гадоў працуе ў будаўнічай сферы: займаецца буравымі і маналітнымі працамі ў Мінску і ваколіцах. У тыктоку і інстаграме пад назвай «monolit.minsk» ён дзеліцца відэа з працоўных пляцовак і запрашае кліентаў слоганам «Ваша мара — наша выкананне».

Дзмітрый цікавіцца аўтамабілямі. Ён удзельнік суполак аматараў Citroen C4 Picasso. Сам Дзмітрый доўгі час ездзіў на такім аўто і ахвотна дзеліцца парадамі на форумах, піша «Наша Ніва».

Апошні раз мужчына выкладаў нешта ў сацсетках у снежні 2025 года. Пасля гэтага яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА. У гэтым годзе Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці).

Верагодна, Дзмітрыю прысудзілі «хатнюю хімію».
🤬47❤1👎1
🗣«Правасуддзе — гэта марафон, а не спрынт». Кіраўніца IAPB Андрэа Хубер распавяла на канферэнцыі АБСЕ аб дакументаванні катаванняў у Беларусі

На канферэнцыі АБСЕ «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання», якая прайшла 29-30 чэрвеня ў Вене, выступіла кіраўніца Міжнароднай платформы ў прыцягненні да адказнасці ў Беларусі Андрэа Хубер.

Кіраўніца IAPB распавяла далей пра незаменную ролю гэтых прынцыпаў у практыцы, а таксама пра тое, як з дапамогай шматбаковых дзеянняў яны могуць наблізіць прыцягненне да адказнасці за катаванні ды жорсткае абыходжанне. У якасці прыкладу яна ўзяла Беларусь і працу Міжнароднай платформы па прыцягненню да адказнасці ў Беларусі.

«Мы можам убачыць перспектыву прыцягнення да адказнасці на прыкладзе Сірыі, дзе грамадзянская супольнасць гадамі старанна фіксавала доказы, якія цяпер спрыяюць намаганням па прыцягненню да адказнасці ў многіх юрысдыкцыях, якія калісьці здаваліся недасяжнымі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120629
👍25❤10😐2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Наталляй Раманенка

44-гадовая Наталля была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 6 арт. 16 ст. 361-2 КК (інансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤20💔6👍2
«Перыядычна страчваюць прытомнасць» — Кірыл Казей пра ўмовы летам за кратамі

Былы палітзняволены, які правёў у зняволенні пяць з паловай гадоў, распавёў, што спёка ў калоніі пераносіцца з вялікай складанасцю:

«Па сутнасці, ад яе немагчыма нідзе схавацца. У адным памяшканні знаходзіцца велізарная колькасць людзей, што павялічвае і так ужо высокую тэмпературу паветра. Але самым вялікім выпрабаваннем у спякоту з'яўляецца правіла, па якім ты павінен насіць толькі чорную вопратку з доўгім рукавом: штаны і, як яны называюць, "летнюю куртку". Прычым яны цалкам сінтэтычныя. Таксама трэба было насіць чорныя шчыльныя боты, у якіх у -5 асабліва не холадна.

Нягледзячы на спякоту, у калоніях забаронена хадзіць на спорт у шортах і майках без рукавоў. Маленькім, але прыемным выключэннем з'яўлялася прамзона, дзе дазвалялі хадзіць проста ў майцы».


🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36💔8
🗣«Падтрымка ахвяр катаванняў і рэпрэсій — гэта інвестыцыя ў стабільнасць». Прадстаўніца «Вясны» — на канферэнцыі АБСЕ

Сайд-івэнт «Прыцягненне да адказнасці і падтрымка людзей, якія перажылі катаванні ў Беларусі» прайшоў у межах канферэнцыі АБСЕ «Прадухіленне катаванняў і жорсткага абыходжання». Сесія была прысвечана даследаванню шляхоў да правасуддзя для людзей, якія перажылі катаванні ў Беларусі, на аснове даных аб тым, як самі пацярпелыя разумеюць справядлівасць і прыцягненне да адказнасці.

У цэнтры ўвагі — ключавыя патрабаванні тых, хто выжыў, у тым ліку стварэнне эфектыўных механізмаў прыцягнення вінаватых да адказнасці і доступ да падтрымкі. На сайд-івэнце выступіла і прадстаўніца «Вясны» Паліна.

«Ахвяры, з якімі мы працуем, маюць патрэбу ў медычнай дапамозе: ад наступстваў катаванняў і сексуалізаванага гвалту да хранічных захворванняў, якія развіліся ў месцах пазбаўлення волі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120633

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤36👍2
🎥«Праблемы Беларусі - гэта праблемы ўсёй Еўропы» — Алесь Бяляцкі

Нобелеўскі лаўрэат і былы палітзняволены Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю DW расказаў пра стаўленне ЕЗ да Беларусі, беларускую моладзь і пра тое, што надае яму надзею.

«Тое, што мы бачылі ў 2020-ым годзе, калі мільёны беларусаў выходзілі з патрабаваннямі еўрапейскага курса Беларусі, выступаючы за справядлівыя выбары, за правы чалавека, за змену ўлады, паказвае, што грамадства змянілася. На жаль, улады не змяніліся і наадварот, яны сталі больш кансерватыўнымі, зараз трымаюцца ля ўлады толькі дзякуючы рэпрэсіям, фактычна рэпрэсіўнаму апарату. Грамадства не давярае гэтым уладам. Так доўга гэтая сітуацыя не пратрымаецца. Я перакананы, што змены адбудуцца. Калі? Будзем спадзявацца, што хутка».


https://www.youtube.com/watch?v=wb0qeIHrjvk
❤34👍2