❗️Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага
60-гадовы палітзняволены жыхар Гальшанаў Іван Вярбіцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо шосты год — з кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па цяжкіх артыкулах і прызначылі восем гадоў калоніі. У зняволенні ён сутыкнуўся з ціскам: яго пераводзілі на турэмны рэжым, тры разы судзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Вядома, што з моманту затрымання Іван правёў у штрафных ізалятарах і памяшканні камернага тыпу болей за 1065 дзён.
«Вясна» даведалася пра актуальны стан палітзняволенага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120637
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«На ягонай бірцы напісана дата выхада з улікам новых тэрмінаў — 2032 год. Калі яго выклікалі да начальніка калоніі, то той запытваў, якая дата вызвалення. На гэта Іван адказаў, што афіцыйна — 2032 год, але ведае, што гэта можа быць ніколі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120637
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬46😢6❤1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Арэшкам
28-гадовы Васіль жыў у Польшчы, працаваў спецыялістам па кадрах. Ён перыядычна прыязджаў у Беларусь. Яго затрымалі ў 2024 годзе.
Яго асудзілі паводле «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК), а таксама за «ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўку асоб да такога ўдзелу» (ч. 2 арт. 361-3 КК).
✍️Калі вы перасякаліся з Васілём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

😢24❤6🙏2👍1🤬1
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
Учора з'явілася інфармацыя пра тое, што па памілаванні на волю павінны выйсці 32 чалавекі, сярод якіх і 28 палітычных зняволеных.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ці павінны выйсці на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤30👍1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

❤18👍3
📝«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад
«Вясна» прэзентавала выніковы даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.
У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.
Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612

«Вымушаная адаптацыя людзей да інфармацыйнага вакууму і схаванага ціску можа прывесці да глыбокага каштоўнаснага расколу паміж беларусамі ўнутры краіны і дэмакратычным светам, “нармалізацыі” рэпрэсій».
Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤21💯15😢2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Ірынай Шумейка
36-гадовая Ірына была асуджаная Мінскім гарадскім судом паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару) да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
✍️Калі вы перасякаліся з Ірынай, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤18💔3👍1
«Як рэакцыя на спёку сталі апухаць ногі» — Наста Лойка
Былая палітзняволеная і праваабаронца Наста Лойка распавядае, што ў жаночай калоніі № 4 спёка вельмі цяжка пераносілася. Апошняе лета ў калоніі Наста ўзгадвае асабліва, бо падчас спёкі яе ўтрымлівалі ў ШІЗА:
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі

«Там я правяла 17 дзён, калі была самая спёка, але ў ШІЗА, як і заўсёды, было прахалодна. Але праз такое надвор'е прылятала вельмі шмат камароў. Гэта было вялікай складанасцю, бо там жа ты не можаш выкарыстаць нейкія сродкі супраць іх ці неяк па-іншаму абараніцца. Калі мяне выпусцілі з ШІЗА, то ў мяне як рэакцыя на спёку сталі апухаць ногі. Я не магла з гэтым нічога зрабіць, у тым ліку пайсці да лекара. А калі мяне адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), то гэта прайшло. Не ведаю, ці праз тое, што там было прахалодна, ці праз тое, што паветра на фабрыцы так на мяне ўплывала».
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем». Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
🤬36😢9
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Валерыем Раманоўскім
47-гадовы Валерый —былы начальнік службы паветранай выведкі.
Асуджаны судовай калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Справу разглядаў у закрытым фармаце суддзя Буруноў Яўген з 28 сакавіка па 15 траўня 2023 года.
✍️Калі вы перасякаліся з Валерыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21💔2👍1
«Мянты казалі, што там "мора крыві"» — былы палітвязень пра смерць Вітольда Ашурка
🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
«14 траўня мяне ўпершыню закрылі ў ШІЗА. А ўжо на другі дзень раніцай да мяне заляцеў начальнік рэжымнага аддзелу Сяргей Уладзіміравіч Карчэўскі. А з ім яшчэ некалькі мянтоў. Калі я даваў яму даклад, я троху павярнуў галаву. "Чаго галаву паварочваеш?!" – ударыў маёй галавой аб сцяну так, што набіў шышку. Расцягнуў мне ногі і пачаў малаціць дубінкай. Я паваліўся на падлогу, але яны працягвалі збіваць.
Я сядзеў у суседняй камеры з Вітольдам. Я чуў нейкія грукат і рух, здавалася, што ён там не адзін, што яму кагосьці падсадзілі. Аднойчы чуў, як Сазонаў зайшоў да яго і збіваў. 19 траўня я чуў словы: "Памый морду, недаразвіты!". А 21 траўня ў абед Вітольд перастаў адгукацца. Радыё-кропку ўрубілі на ўсю гучнасць, каб заглушыць гукі, але я чуў, як бегалі мянты і казалі, што там "мора крыві". Потым прыйшоў опер і паведаміў, што Ашурак памёр».
🔹Экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
🤬54😢11❤1🙏1
❗️Грамадскага актывіста з Калінкавічаў асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі
Быў вынесены прысуд грамадскаму актывісту з Калінкавічаў, былому чальцу Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Елісееву. Яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК) і «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, піша «Гомельская Вясна».
Пакуль прысуд не набыў моц, Елісеева працягваюць утрымліваць у следчых камерах турмы № 4 у Магілёве.
У 2020 годзе і пазней улады затрымлівалі Аляксандра і прызначалі працяглыя адміністрацыйныя арышты. Падчас аднаго з іх ён абвяшчаў галадоўку.

🤬67❤3😢2
Частка каталіцкіх ксяндзоў, якіх збіраюцца выслаць з краіны, хочуць атрымаць беларускае грамадзянства
Пра гэта паведамляе katolik.lifе.
Вясной стала вядома, што як мінімум пяць польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі. Гэтыя людзі маюць польскага грамадзянства і сёлета беларускія ўлады адмовілі ім у працягу дазволу на далейшае служэнне ў Беларусі.
Аднак вернікі даведаліся, што некалькі польскіх святароў маюць намер скарыстаць усе магчымасці, каб застацца ў Беларусі – падаць заяву на атрыманне беларускага грамадзянства.
Менавіта такую ўмову, наколькі было вядома вернікам, ставілі прадстаўнікі ўладаў польскім ксяндзам, якія служаць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Калі святары стануць грамадзянамі Беларусі, атрымліваць дазвол на служэнне больш не будзе неабходнасці. Аднак вядомыя выпадкі, калі некаторым польскім святарам, якія таксама шмат гадоў служылі ў Беларусі і рэалізавалі тут важныя сацыяльныя праекты, у атрыманні грамадзянства было адмоўлена.

❤22🤔8👍3
💔«Казаў, што цяжка без падтрымкі» — у якіх умовах сядзіць палітзняволены Іван Вярбіцкі
Мужчыну за гэтыя пяць з паловай гады ўтрымлівалі ў некалькіх турмах, калоніях і следчых ізалятарах. Іван параўноваў умовы ўтрымання ў розных ШІЗА ды ПКТ па ўсёй Беларусі:
Івана фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада — ужо другі год у яго няма сувязі са сваякамі, а яны не атрымліваюць інфармацыю пра яго. Апроч гэтага, мужчына ўвесь гэты час без дапамогі — без перадач і грашовых пераводаў, бо знаходзіцца ў так званым «спісе тэрарыстаў».
🔹Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага

«Гэта было трохі з гумарам. Іван казаў, што адзін з лепшых рамонтаў у ШІЗА быў у мазырскай калоніі № 20. Там жа нармалёвыя побытавыя ўмовы. А самыя кепскія ўмовы былі ў ШІЗА ў калоніі № 14 у Навасадах».
Івана фактычна ўтрымліваюць у рэжыме інкамунікада — ужо другі год у яго няма сувязі са сваякамі, а яны не атрымліваюць інфармацыю пра яго. Апроч гэтага, мужчына ўвесь гэты час без дапамогі — без перадач і грашовых пераводаў, бо знаходзіцца ў так званым «спісе тэрарыстаў».
«Яму цяжка без падтрымкі. Калі раней была салідарнасць паміж вязнямі, то цяпер яе амаль няма, бо ўсе баяцца, а таксама праз збядненне людзей у Беларусі».
🔹Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага
🤬48💔11❤2😢1🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іванам Войнавым
30-гадовы Іван — былы міліцыянт.
Фармулёўкі абвінавачвання сведчаць пра тое, што ён хацеў далучыцца да Палка Каліноўскага, але не паспеў: яго асудзілі за «падрыхтоўку да найміцтва» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 1 арт. 361-3 КК), «падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 290-5 КК) і «замаху на здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 14 КК і ч. 1 арт. 356 КК).
✍️Калі вы перасякаліся з Іванам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

💔31❤8👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Наталляй Раманенка
44-гадовая Наталля была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 6 арт. 16 ст. 361-2 КК (інансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
✍️Калі вы перасякаліся з Наталляй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21🙏8👍1💔1
Аўтазаводца з Міханавічаў асудзілі за «распальванне варожасці»
Вадзіму Жыдзісу 39 гадоў. Доўгі час мужчына працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе. Раней гуляў у аматарскі футбол. У яго ёсць жонка і двое дзяцей.
У вольны час Жыдзіс цікавіўся аўтамабілямі і быў заўзятым аматарам пошуку з металашукальнікам. У тэлеграм-чатах Міханавічаў, дзе ён жыў, Вадзім быў вельмі актыўным карыстальнікам: шмат абмяркоўваў бытавыя праблемы ЖКГ, рамонт дарог і асартымент у мясцовых крамах, а таксама дзяліўся фотаздымкамі сваіх гістарычных знаходак з ваколіц і расказваў пра ўраджайныя грыбныя месцы.
Вадзіма арыштавалі ў канцы сакавіка 2026 года і змясцілі ў СІЗА. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Жыдзіса судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Дакладны прысуд невядомы, але, падобна, гэта калонія — анлайн ён так і не з'явіўся, піша «Наша Ніва».

🤬36😢7👎1🙏1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026»: «Вясна» прэзентавала новы даклад
🔹Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў чэрвені: агляд «Вясны»
🔹Жорсткія прысуды, ціск і праблемы са здароўем: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень
🔹Больш за 1065 дзён у ШІЗА і ПКТ: што вядома пра палітвязня Івана Вярбіцкага
🔹Трансгранічны пераслед: спіс небяспечных краінаў, гучныя затрыманні і парады юрысткі
🔹«У спёку этап ператвараецца ў жах». Былыя палітзняволеныя распавялі пра этапаванне ўлетку
🔹Грамадзяніна Украіны амаль два месяцы ўтрымліваюць у гродзенскім ІЧУ. Родныя не ведаюць, у чым яго абвінавачваюць
🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
🔹«Спякота ў калоніях з'яўляецца сапраўдным выпрабаваннем» Пяць былых палітвязняў распавялі пра лета ў месцах няволі
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤18👍1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Сяргеевым
60-гадовы Андрэй быў затрыманы ў жніўні 2025 года, калі ўжо выязджаў з Беларусі ў Польшчу (па словах крыніцы, у гэтай краіне мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам). Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ён разам з сям’ёй выехаў з Беларусі.
Яго затрымалі на памежным пункце ў Брэсце. У дачыненні да яго была распачата крымінальная справа, самога Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах.
Прыкладна ў лютым 2026 года следства было завершанае і справу перадалі ў суд. У віну Сяргееву паставілі «ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы», а таксама «справу Гаюна».
✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

💔22❤5👍1
«Я дыхаю свабодай, я бачу магчымасці і не збіраюся здавацца» — Уладзімір Гарох
Вызваленне прынесла новыя выпрабаванні: эміграцыя ў Польшчу, страта маёмасці і неабходнасць будаваць жыццё з нуля ў 53 гады. Нягледзячы на складаны працэс адаптацыі, Уладзімір з аптымізмам глядзіць у будучыню і адчувае моцную падтрымку.
🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
Вызваленне прынесла новыя выпрабаванні: эміграцыя ў Польшчу, страта маёмасці і неабходнасць будаваць жыццё з нуля ў 53 гады. Нягледзячы на складаны працэс адаптацыі, Уладзімір з аптымізмам глядзіць у будучыню і адчувае моцную падтрымку.
«Я вельмі ўдзячны польскаму народу і дзяржаве за салідарнасць. Я сустракаўся тут з прадстаўнікамі ўлады, і яны запэўнілі: "Польшча ніколі не пакіне Беларусь". Таксама я бязмерна ўдзячны нашым беларускім ініцыятывам і валанцёрам, якія дапамаглі з кватэрай і дакументамі. Нам тут ніхто нічога не павінен, таму кожнай дапамозе трэба радавацца і дзякаваць. Я дыхаю свабодай, я бачу магчымасці і не збіраюся здавацца. Я жыву ў цяперашнім часе. І дакладна ведаю: я знайду магчымасць ісці да сваёй мэты далей. Галоўнае – жывы. А без усмешкі – нікуды».
🔹«Смерць Вітольда паказала, што адтуль можна не выйсці»: экс-палітвязень пра шклоўскую калонію, падполле і «карэліцкую справу»
❤45🙏6😐2
📝Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені
• Стыстыка прызнання арганізацый і груп грамадзян «экстрэмісцкімі фармаваннямі» кажа аб нарастальным патэнцыяле крымінальных рэпрэсій у параўнанні з мінулым годам: 46 суб'ектаў супраць 41 за той жа перыяд 2025 года;
• Пасля памілаванняў груп палітвязняў, калі агульная колькасць палітвязняў рэзка ўпала, гэты паказчык працягвае паступова расці за кошт новых выпадкаў крымінальнага пераследу;
• Фіксуюцца масавыя спробы вярбоўкі беларусаў у эміграцыі, у тым ліку праз пакінутых у Беларусі бацькоў, нібыта ад асобы праваабаронцаў і ад асобы журналістаў;
• Статыстыка ўнясення ў «пералік асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмізму», дазваляе меркаваць аб тым, што ўзровень крымінальнага пераследу застаецца вышэй за ўзровень 2024 года і трохі саступае ўзроўню 2025 года.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/120640

🤬29❤2👍1
Беларусаў у разы часцей судзяць за «здраду дзяржаве», чым расіян у ваюючай Расіі
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 151 асуджанага паводле абвінавачванняў у «здрадзе дзяржаве» (уключаючы падбухторванне да дзяржаўнай здрады). Гэта экстрэмальна высокі паказчык.
Агулам па абвінавачванні ў «дзяржаўнай здрадзе», «шпіянажы» і «агентурнай дзейнасці» з 2020 года асуджана не менш за 185 чалавек. Для параўнання, у ваюючай Расіі за той жа перыяд судамі (уключаючы ваенныя суды і суды на акупаваных тэрыторыях чатырох абласцей) вынесена па розных ацэнках ад 1 035 да 1 100 прысудаў па адпаведных складах.
З улікам розніцы ў колькасці насельніцтва (16-кратная, амаль такая ж — у колькасці паўналетніх), шасціразовая розніца ў колькасці асуджаных сведчыць пра амаль утрая высокі ўзровень рэпрэсій у гэтым кірунку ў Беларусі.
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені

🤬42🤯8❤1