Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.5K photos
641 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
❗️Легендарнага музыку Сяргея Міхалка хутка пачнуць судзіць завочна

Ягоную справу 29 ліпеня пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд.

54-гадоваму Сяргею інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
🤬30😁24🖕11🤡8🤔2👎1
Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads.

Паводле яго, сілавікі сказалі, што на гэта трэба атрымаць дазвол. Кампанію адвезлі ў РУУС Першамайскага раёну, дзе праверылі тэлефоны, а пасля сказалі падпісаць паперу, якую не дазволілі прачытаць.
🤬56🤯19😁8
Завочна пачынаюць судзіць беларуса, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Польшчы

Гродзенскі абласны суд 6 ліпеня пачынае разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Паўла Міцкевіча. Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).

Павел — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód». Да 2020 года фонд займаўся трансмежавымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці — дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя

Павел жыве за мяжой ужо больш за 20 гадоў.
🤯22🤬19👎4💊3🖕2❤1🥴1
🥀Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётр Садоўскі

Пра гэта ў сацсетках паведаміла ягоная дачка Аліна.

Пётр Садоўскі — выбітны беларускі мовазнаўца, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, а таксама першы амбасадар Беларусі ў Германіі.

Напачатку 2020 году яго аштрафавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Садоўскаму 810 рублёў штрафу паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Пётр Садоўскі не прызнаў сваю віну. Спасылаўся на Канстытуцыю і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Па яго словах, ён на плошчы спяваў песню на словы Янкі Купалы «А ў бары, у бары тры дарожанькі». Ён адзначыў, што міліцыя сфабрыкавала пратакол супраць яго. Сведкамі па справе выступілі міліцыянты А. Кавальчук і В. Светкін. Апошні сказаў на судзе, што «Садоўскі выступаў пасродкам вымаўлення прамовы».

Падтрымаць Садоўскага на гэтым працэсе прыйшлі выбітныя беларусы, сярод якіх быў і Алесь Бяляцкі.
😢54❤10🙏2👍1
Трагічна загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч — яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Ляўкевічу было 38 гадоў. Ён родам з Радашковічаў, але жыў у Бараўлянах. Яго арыштавалі ў канцы 2024 года, а пазней асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) — і абвесцілі «тэрарыстам».

Ляўкевіч трапіў у лік 250 палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка 2026 года пасля чарговага візіту Джона Коўла. Яму дазволілі застацца ў Беларусі.

Аляксей нават паспеў згуляць у красавіку 2026 года за сваю міні-футбольную каманду, піша «Наша Ніва».

На волі Ляўкевіч пажыў толькі тры месяцы.
😢69😭25🙏1
📝Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя факты таго, як беларускія сілавікі мэтанакіравана ствараюць бачнасць масавасці «экстрэмісцкіх» злачынстваў. Былы зняволены, які з мэтаў бяспекі пажадаў застацца ананімным, распавёў пра тэндэнцыю, калі людзей з крымінальным мінулым ці здзейсніўшых дробныя правапарушэнні ўлады штучна робяць «экстрэмістамі».

Паводле яго словаў, супрацоўнікі міліцыі падчас затрыманняў наўмысна правакуюць грамадзян на негатыўныя выказванні ў бок уладаў, Лукашэнкі ці саміх сілавікоў, каб мець падставу для завядзення крымінальных справаў паводле дыфамацыйных артыкулаў.

«Вясна» распавядае, што вядома пра гэтую практыку, а эксперт Павел Сапелка каментуе гэта.

«У Беларусі няма ўжо крыміналу, таму вы, палітычныя, для міліцыянтаў — расходны матэрыял, які дапамагае ім атрымліваць зорачкі, прэміі і ўсё астатняе».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120642

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😡22🤬10❤2👍1👎1
З 2020-га году як мінімум 2044 беларускія грамадскія аб'яднанні, установы, асацыяцыі ці фонды ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі

За месяц гэта лічба павялічылася на 11 некамерцыйных арганізацый.

Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец чэрвеня як мінімум 1244 арганізацыі знаходзіліся ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 800 прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі.
🤬32😢3❤1👎1
❗️Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі «хатнія хімікі»

На мінулым тыдні стала вядома, што пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі 32 чалавекі — з іх 28 былі асуджаныя па «экстрэмісцкіх артыкулах».

Паводле інфармацыі «Вясны», як мінімум частка з памілаваных палітвязняў — людзі, якія адбываліся свае тэрміны на «хатняй хіміі». Адзначым, што ў большасці з іх прызначаны тэрмін абмежавання волі і так падыходзіў да сканчэння.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія трапілі пад апошняе памілаванне, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
😢30👎6💔3🤷‍♂2🤬2😭2❤1
🗣«Смяротнае пакаранне стала часткай сістэмы палітычнага запалохвання». Андрэй Палуда выступіў на Сусветным кангрэсе ў Парыжы

Смяротнае пакаранне ў Беларусі ператварылася ў элемент палітычнага ціску. Падчас Сусветнага кангрэса ў Парыжы каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда назваў тры ключавыя тэндэнцыі апошніх гадоў.

Гэта адбылося на публічным мерапрыемстве «Становішча ў галіне смяротнай казні ў Беларусі: абарона грамадзянскай супольнасці і моладзі ў мэтах адмены смяротнай казні ў краіне і за яе межамі», які быў арганізаваны Радай Еўропы.

«У той час як большасць краін свету працягвае свой рух да поўнай адмены смяротнага пакарання, Беларусь, наадварот, пашырыла сферу яго магчымага прымянення. Гэта рух у супрацьлеглым кірунку».


Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/120644
💯34👏3🤬2👎1😢1
🔗Шукаем людзей, якія ў апошні час вызваліліся з ваўкавыскай калоніі № 11

Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌿У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
😢17❤5👍1
🔗Паведамляйце інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна»

«Вясна» на сёння мае інфармацыю пра 209 пацверджаных асуджаных менавіта па «справе Гаюна».

Агульная ж лічба фігурантаў гэтай справы значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу — апошнія з іх прайшлі на мінулым тыдні.

Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 462 чалавекі, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».

Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.

❗️Калі вашых блізкіх затрымалі
ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай
😢19❤4👍2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Уладзімірам Алісіевічам

Уладзімір, верагодна, быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына — чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў.

Пазней мужчыну асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулах.

✍️Калі вы перасякаліся з Уладзімірам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18👍7💔1
✊«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

26-гадовы анархіст і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння» Акіхіра Гаеўскі-Ханада і 65-гадовая Наталля Малец прайшлі праз суровыя прысуды і калонію. Наталлю асудзілі за падтрымку палітвязняў, у тым ліку Акіхіра, калі той знаходзіўся ў зняволенні. З розніцай у паўгода абодвух палітвязняў вызвалілі ды выправадзілі з Беларусі.

«Вясна» паразмаўляла з Акіхіра і Наталляй пра пераслед за ўзаемадапамогу, досвед перажытага і пра тое, чаму салідарнасць немагчыма знішчыць рэпрэсіямі.

«Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120652

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤39
🇺🇳Эксперты ААН занепакоеныя ануляваннем пашпартоў выправаджаных з Беларусі былых палітвязняў

Эксперты ААН 6 ліпеня выказалі сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з адвольным прызнаннем несапраўднымі пашпартоў васьмі былых беларускіх палітычных зняволеных, якія былі прымусова выправаджаныя з Беларусі пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі. Эксперты лічаць, што гэтыя захады могуць уяўляць сабой форму транснацыянальных рэпрэсій, што працягваюцца. 

«Шэраг падзей, такіх як палітычна матываванае пазбаўленне волі, прымусовае выправаджэнне і наступнае ануляванне пашпартоў, сведчыць аб эскалацыі практыкі транснацыянальных рэпрэсій».


Нагадаем, вясной стала вядома, што беларускія ўлады анулявалі пашпарты некаторым палітвязням, якіх пасля вызвалення дэпартавалі з Беларусі ў верасні і снежні мінулага года.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120653

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🙈18🤬8🤡7👍5❤3👏1🤣1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Андрэем Андронавым

Андрэй быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна Магілёва па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Верагодней за ўсё, суд адбыўся ў 2025 годзе.

✍️Калі вы перасякаліся з Андрэем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤23👍1💔1
💔26 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.

Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.

📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.
💔54😢22👍1
Жыхарку Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Гомельскім абласным судзе вынеслі яшчэ адзін палітычна матываваны прысуд. 46-гадовую жыхарку Рэчыцы Таццяну Шарак абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Верагодна, ёй вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі — меркавана, жанчыне прызначылі «хатнюю хімію».

Як піша «Гомельская Вясна», Таццяна мае спецыяльнасць эканаміста і працавала па спецыяльнасці ў адным з падраздзяленняў аб’яднання «Беларусьнафта» ў Рэчыцы. Яе фота нават змяшчалі на календары, выпушчаным да юбілею прадпрыемства.

Таксама жанчына спрабавала сябе ў спевах — была салісткаю кавер-гурта «3-й регион». Акрамя гэтага яна цікавілася беларускай мовай і нацыянальнай культурай.
🤬45😢5🙏4👎1
«Калі вас пасадзяць, то вам будуць дапамагаць і пісаць?» — як былую палітзняволеную пераследвалі за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля Малец адзначае, што пра рызыкі пераследу за дапамогу палітвязням нават не задумвалася, бо гэта не было забаронена законам.

«Усе грошы, якія я адпраўляла палітвязням, былі асабістыя, мае — пенсія і зберажэнні. Супрацоўнікі — ад ІЧУ да калоніі — не верылі гэтаму факту. У іх светапоглядзе не ўкладаецца, што можна проста так аказваць дапамогу незнаёмаму чалавеку. Усе задавалі адно і тое ж пытанне: "Хто вам даваў грошы на гэта?"».


Падчас ператрусу ў Наталлі знайшлі чэкі аб адпраўцы грашовых пераводаў палітвязням:

«Яны іх не забралі, але вельмі абураліся. Казалі: "Паглядзі, што яна творыць!" Калі мяне завезлі ў ГУБАЗіК, то першае пытанне, якое мне задаў дзяжурны: "Як вы думаеце, калі вас пасадзяць, то вам будуць дапамагаць і пісаць?"».


🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
🤬39❤4👎1
📝Пенсіянеры, журналісты, замежнікі: каго дадалі ў «спіс экстрэмістаў» у чэрвені

З 2022 году Міністэрства ўнутраных справаў увяло рэгулярную практыку: абнаўленне «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» (Спіс экстрэмістаў).

Цяпер у яго ўключаны 6754 чалавек, якіх асудзілі па палітычных справах. Цягам чэрвеня ў Спіс дадалі 95 чалавек, сярод іх — 19 жанчыны. Сярод асуджаных — пяць чалавек, старэйшыя за 60 гадоў, у тым ліку дзве жанчыны 75 і 65 гадоў.

«Вясна» прааналізавала абнаўленні ў мінулым месяцы і распавядае, хто трапіў у «Спіс экстрэмістаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120655

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬29❤2😢2👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вячаславам Дземянчонкам

Вячаслаў — былы праграміст Полацкага выканкама. У ягоных сацсетках былі пазнакі, што хлопец жыў у Гродне і ў Варшаве. Апошні раз Дземянчонак быў анлайн у канцы 2023 года. Пасля гэтага, хутчэй за ўсё, і быў арыштаваны.

✍️Калі вы перасякаліся з Вячаславам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤18😢8👍1