🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Уладзімірам Магронавым
Уладзімір быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Раней сілавікі сцвярджалі, што мужчына нібыта датычны да «экстрэмісцкага фармавання» «СОЛИГОРСК ЧАТ».
✍️Калі вы перасякаліся з Уладзімірам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤20👍1
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 40 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 40 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120673
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу

❤32🤡1😐1
Супраць Андрэя Сушы распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна
48-гадоваму Андрэю інкрымінаваныя ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай), арт. 391 КК (абраза суддзі), ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы), арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
Сушу запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

🤬25🖕7😁4👎1
У гомельскім СІЗА-3 у ліпені на два тыдні закрыецца крама
Адпаведная аб'ява вывешана ў папраўчай установе.
Крама не будзе працаваць з 17 па 31 ліпеня. Прычыны закрыцця адміністрацыя каментаваць адмовілася, піша @MAYDAYMog.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬33😢4👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з Мікалаем Варапаем
17 кастрычніка 2017 года афіцэр запасу Мікалай Варапай быў затрыманы ў Мінску з дакументам пад грыфам «Зусім сакрэтна», які ён нібыта меў намер перадаць Галоўнаму ўпраўленню разведкі Мінабароны Украіны.
Варапай быў паважаным чалавекам сярод сілавікоў, а таксама адным з аўтараў першай канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі.
У 2024 годзе прапагандысты выпусцілі фільм пра яго затрыманне.
✍️Калі вы перасякаліся з Мікалаем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

😢29❤6👍1
📝«Узмацняць санкцыі да таго часу, пакуль не будуць дасягнутыя рэальныя змены». У ПА АБСЕ прынялі рэзалюцыю па Беларусі
Парламенцкая Асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе асуджае выкарыстанне тэрыторыі Беларусі як плацдарма для гібрыдных пагроз дзяржавам — удзельніцам АБСЕ. Пра гэта гаворыцца ў Гаагскай дэкларацыі арганізацыі, якую яна прыняла 8 ліпеня па выніках сваёй 33-й штогадовай сесіі.
У дакуменце парламентарыі адзначылі, што Беларусь пры Аляксандру Лукашэнку «больш не з'яўляецца фактарам стабільнасці ў рэгіёне, а, наадварот, уяўляе сабой крыніцу пагроз рэгіянальнай бяспекі ў прасторы АБСЕ».
Пры гэтым парламентарыі павіталі вызваленне палітычных зняволеных. Але падкрэслілі неабходнасць поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых без іх прымусовай дэпартацыі за мяжу і без выкарыстання гэтага працэсу як інструмента палітычнага ціску ці прадмета гандлю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120677
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

👍33🔥3❤1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Васілём Клімовічам
Васіль быў затрыманы па «справе Гаюна». Яго абвінавачвалі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У мужчыны трое непаўнагадовых дзяцей.
✍️Калі вы перасякаліся з Васілём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤25👍1
Пракуратура Магілёўскай вобласці з пачатку года абмежавала доступ да дзевяці інтэрнет-рэсурсаў
Сцвярджаецца, што там размяшчалася інфармацыя, «здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам», а таксама «не адпаведныя рэчаіснасці звесткі, накіраваныя на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю органаў улады і праваахоўнай сістэмы».

🤬27💩9👎1
🌿Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!
90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.
Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»

«Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзення ўсіх пяці змен не стае яшчэ 10 000 еўра».
Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»
❤23👍12👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксеем Чарэшнявым
Аляксей быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Раней сілавікі сцвярджалі, што мужчына нібыта мае дачыненні да «экстрэмісцкага фармавання» «СОЛИГОРСК ЧАТ».
✍️Калі вы перасякаліся з Аляксеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19👍2
У дачыненні да былой палітзняволенай Ганны Вішняк распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна
33-гадовай Ганне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Вішняк запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайкі РУУС Мінска.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
33-гадовай Ганне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Вішняк запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайкі РУУС Мінска.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬34🖕4👎2❤1
📝«Выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі». ЕС выказаўся пра памілаваных да 3 ліпеня палітвязняў
Еўрасаюз прывітаў нядаўняе вызваленне 28 палітвязняў у Беларусі, але яго турбуе лёс як мінімум 863 чалавек, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах.
Да заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120681
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Еўрасаюз прывітаў нядаўняе вызваленне 28 палітвязняў у Беларусі, але яго турбуе лёс як мінімум 863 чалавек, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах.
«Нас па-ранейшаму турбуе лёс як мінімум 863 палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах, ізаляваныя ад сваіх сем'яў і адвакатаў, зазнаюць жорсткае абыходжанне і катаванні, а таксама пазбаўленыя доступу да неабходнай медычнай дапамогі. Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі і паўторнымі затрыманнямі, а таксама абмежаваннямі правоў і свабод людзей, што ўжо былі вызваленыя».
Да заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120681
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤30👍8🙈3
Супраць Вячаслава Русіна распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна
41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Русіна запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Русіна запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬33👎1💊1
📝Ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі?
Як паведамляе «Белсат», нядаўна беларуска атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Упраўленне ў справах замежнікаў абгрунтавала рашэнне ў тым ліку тым, што ў Беларусі змяншаецца маштаб рэпрэсіяў.
«Вясна» нядаўна прэзентавала даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.
У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.
Паводле звестак праваабаронцаў, крымінальны масіў не проста не змяншаецца, а расце: штогод у Беларусі фіксуецца каля 5 000 новых палітычных крымінальных спраў. Гэта гіганцкі «рэзерв», які дазваляе рэжыму трымаць краіну ў татальным страху.
Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612

🤬37😡4
🔎Шукаем людзей, якія за апошні год выйшлі на волю па памілаванні, а пасля з'ехалі ў бяспечныя краіны
Калі гэта вы ці вашыя родныя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤22👍1
Алесь Бяляцкі расказаў польскаму выданню Gość Niedzielny пра ціск уладаў на рэлігійныя супольнасці ў Беларусі
«Gość Niedzielny», найбуйнейшы каталіцкі грамадска-палітычны штотыднёвік у Польшчы, апублікаваў інтэрв’ю з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, беларускім праваабаронцай Алесем Бяляцкім, паведамляе @christianvision.
Праваабаронца нагадаў, што сітуацыю ўскладняе тое, што з 2020 года частка беларускіх святароў таксама была вымушаная пакінуць краіну і не можа працягваць служэнне на радзіме. На пытанне пра ксяндза Анатоля Парахневіча, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года і за кратамі перажыў інсульт, Бяляцкі адказаў, што святар застаецца ў ізаляцыі ад знешняга свету.

«Ніякай сувязі з ім няма. Дакладная інфармацыя даступная толькі адвакату, але той нічога не паведамляе, бо баіцца страціць ліцэнзію і падвергнуцца рэпрэсіям. Адсутнасць блізкіх сваякоў у ксяндза яшчэ больш паглыбляе ізаляцыю. Карэспандэнцыя і доступ да інфармацыі практычна заблакаваныя».
❤28😢11👍2🙈2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Неварам
Яўген быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу.
✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19👍1
«Для іх наша салідарнасць — самы вялікі страх» — былая палітзняволеная, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі
Наталля Малец успамінае, што ёй першапачаткова хацелі паставіць у віну «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», але не было падстаў для гэтага:
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

«Абвінавачванне развалілася. Але вялікая радасць у следчага была, калі групу "Письма солидарности" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады мне перакваліфікавалі артыкул. Следчы быў шчаслівы.
Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова. Я тады пра сябе думала: наколькі яны самі дыскрэдытуюць сваю працу. Яны разумеюць, што мае лісты і 10 рублёў, наша салідарнасць мацнейшая, чым іх рэпрэсіўная машына».
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
❤44🕊6💯4
Улады ліквідавалі «Школу стылю Святланы Буцькавец», якая каля 15 гадоў рыхтавала візажыстаў і зрабіла сваё імя вядомым далёка за межамі Беларусі
Святлана Буцькавец — чэмпіёнка Беларусі, прызёрка міжнародных конкурсаў, а яе вучні годна прадстаўлялі Гомель на прафесійных спаборніцтвах.
Цяпер школа закрытая, а прычын ліквідацыі ніхто не тлумачыць, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Святлана Буцькавец — чэмпіёнка Беларусі, прызёрка міжнародных конкурсаў, а яе вучні годна прадстаўлялі Гомель на прафесійных спаборніцтвах.
Цяпер школа закрытая, а прычын ліквідацыі ніхто не тлумачыць, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬35😱6😢4👎2❤1
З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову
Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасць чытаць навіны на беларускай мове.
На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасць чытаць навіны на беларускай мове.
На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬71😢8😁3👍2❤1👎1🎉1