Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.54K subscribers
30.4K photos
639 videos
188 files
26.2K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
🌿Падтрымайце лагер «Зубровыя сцежкі» — летнік для беларускіх дзяцей у эміграцыі!

90 дзяцей, чые сем'і пацярпелі ад рэпрэсій, ужо рыхтуюцца да летняга адпачынку ў Белавежскай пушчы. Наперадзе — новыя сяброўствы, прыгоды, сустрэчы з беларускай культурай. Усё амаль гатова. Засталося толькі сабраць частку неабходных сродкаў, каб зладзіць усе 5 змен.

«Большая частка фінансавання ажыццяўляецца праз дапамогу дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця» на сродкі Міжнароднага гуманітарнага фонду. Частку выдаткаў пакрываюць і бацькі ўдзельнікаў. Аднак для правядзення ўсіх пяці змен не стае яшчэ 10 000 еўра».


Падтрымаць збор на сайце «Краіна для Жыцця»
❤23👍12👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Аляксеем Чарэшнявым

Аляксей быў асуджаны ў Мінскім абласным судзе па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Раней сілавікі сцвярджалі, што мужчына нібыта мае дачыненні да «экстрэмісцкага фармавання» «СОЛИГОРСК ЧАТ».

✍️Калі вы перасякаліся з Аляксеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19👍2
У дачыненні да былой палітзняволенай Ганны Вішняк распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна

33-гадовай Ганне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Вішняк запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайкі РУУС Мінска.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬34🖕4👎2❤1
📝«Выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі». ЕС выказаўся пра памілаваных да 3 ліпеня палітвязняў

Еўрасаюз прывітаў нядаўняе вызваленне 28 палітвязняў у Беларусі, але яго турбуе лёс як мінімум 863 чалавек, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах.

«Нас па-ранейшаму турбуе лёс як мінімум 863 палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах, ізаляваныя ад сваіх сем'яў і адвакатаў, зазнаюць жорсткае абыходжанне і катаванні, а таксама пазбаўленыя доступу да неабходнай медычнай дапамогі. Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі і паўторнымі затрыманнямі, а таксама абмежаваннямі правоў і свабод людзей, што ўжо былі вызваленыя».


Да заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120681

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤30👍8🙈3
Супраць Вячаслава Русіна распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны артыкул 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Русіна запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🤬33👎1💊1
📝Ці спыніліся рэпрэсіі ў Беларусі?

Як паведамляе «Белсат», нядаўна беларуска атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Упраўленне ў справах замежнікаў абгрунтавала рашэнне ў тым ліку тым, што ў Беларусі змяншаецца маштаб рэпрэсіяў.

«Вясна» нядаўна прэзентавала даклад «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026», які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента.

У 2020–2021 гадах улады дзейнічалі максімальна паказальна, але ў апошнія гады тактыка рэжыму змянілася. Знешні спакой у краіне — гэта ілюзія, за якой хаваецца жорсткі і глыбокі ціск.

Паводле звестак праваабаронцаў, крымінальны масіў не проста не змяншаецца, а расце: штогод у Беларусі фіксуецца каля 5 000 новых палітычных крымінальных спраў. Гэта гіганцкі «рэзерв», які дазваляе рэжыму трымаць краіну ў татальным страху.

Даклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120612
🤬37😡4
🔎Шукаем людзей, якія за апошні год выйшлі на волю па памілаванні, а пасля з'ехалі ў бяспечныя краіны

Калі гэта вы ці вашыя родныя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤22👍1
Алесь Бяляцкі расказаў польскаму выданню Gość Niedzielny пра ціск уладаў на рэлігійныя супольнасці ў Беларусі

«Gość Niedzielny», найбуйнейшы каталіцкі грамадска-палітычны штотыднёвік у Польшчы, апублікаваў інтэрв’ю з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, беларускім праваабаронцай Алесем Бяляцкім, паведамляе @christianvision.

Праваабаронца нагадаў, што сітуацыю ўскладняе тое, што з 2020 года частка беларускіх святароў таксама была вымушаная пакінуць краіну і не можа працягваць служэнне на радзіме. На пытанне пра ксяндза Анатоля Парахневіча, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года і за кратамі перажыў інсульт, Бяляцкі адказаў, што святар застаецца ў ізаляцыі ад знешняга свету.

«Ніякай сувязі з ім няма. Дакладная інфармацыя даступная толькі адвакату, але той нічога не паведамляе, бо баіцца страціць ліцэнзію і падвергнуцца рэпрэсіям. Адсутнасць блізкіх сваякоў у ксяндза яшчэ больш паглыбляе ізаляцыю. Карэспандэнцыя і доступ да інфармацыі практычна заблакаваныя».
❤28😢11👍2🙈2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Неварам

Яўген быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу.

✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤19👍1
«Для іх наша салідарнасць — самы вялікі страх» — былая палітзняволеная, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі

Наталля Малец успамінае, што ёй першапачаткова хацелі паставіць у віну «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», але не было падстаў для гэтага:

«Абвінавачванне развалілася. Але вялікая радасць у следчага была, калі групу "Письма солидарности" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады мне перакваліфікавалі артыкул. Следчы быў шчаслівы.

Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова. Я тады пра сябе думала: наколькі яны самі дыскрэдытуюць сваю працу. Яны разумеюць, што мае лісты і 10 рублёў, наша салідарнасць мацнейшая, чым іх рэпрэсіўная машына».


🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
❤44🕊6💯4
Улады ліквідавалі «Школу стылю Святланы Буцькавец», якая каля 15 гадоў рыхтавала візажыстаў і зрабіла сваё імя вядомым далёка за межамі Беларусі

Святлана Буцькавец — чэмпіёнка Беларусі, прызёрка міжнародных конкурсаў, а яе вучні годна прадстаўлялі Гомель на прафесійных спаборніцтвах.

Цяпер школа закрытая, а прычын ліквідацыі ніхто не тлумачыць, піша @shtodzien.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬35😱6😢4👎2❤1
З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову

Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасць чытаць навіны на беларускай мове.

На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬71😢8😁3👍2❤1👎1🎉1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вячаславам Сямёнавым

Вячаслаў быў асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён родам з вёскі Стары Лепель.

✍️Калі вы перасякаліся з Вячаславам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤33👍1😁1
Лецішча забралі, кватэру забралі, тэлевізар забралі. Размова з беларускім праваабаронцам, у якога дзяржава сканфіскавала амаль ўсё

«Радыё Свабода» расказвае гісторыю гродзенскага праваабаронцы і журналіста Уладзіміра Хільмановіча, які праз сваю грамадзянскую актыўнасць пазбавіўся ўласнага набытку.

Уладзімір за мяжой з 2021 году. Прыехаць у Беларусь праз палітычны пераслед ня можа. У 2021-м ён выехаў на некалькі месяцаў у працоўных справах у Польшчу, плянаваў вяртацца. Аднак маштабная хваля рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі ўлетку 2021 году спыніла яго.

«Страціўшы радзіму, плакаць па кватэры не будзеш. Прапала кароўка — прападзі і вяроўка. Мы страцілі намнога больш — сваю краіну, магілы продкаў»


Хільмановіч спадзяецца ў будучыні вярнуць ўсё, што ў яго незаконна забралі.

«Няма сэнсу перажываць. Калі ў Беларусь вернецца законнасць і мы вернемся, мы ўсю маёмасць вернем праз судовыя органы. Калі сітуацыя будзе развівацца так кепска, як зараз, таксама няма па чым шкадаваць».
💔36❤14🤡3👎1
❗️Палітзняволеную Таццяну Корсакаву ў СІЗА КДБ змяшчалі ў «мяккі пакой» і пакідалі без пітной вады

Палітзняволеныя Таццяна і Дзмітрый Корсакавы за кратамі амаль 10 месяцаў. У чэрвені 2026 года іх асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК). Дзмітрыю суд прызначыў 14 гадоў калоніі, Таццяне — 12 гадоў калоніі, а іх дачцэ Пелагіі, якая з 2021 года жыве ва Украіне, завочна прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцам стала вядома, што да суда каля пяці месяцаў мужа і жонку ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе на Таццяну аказвалі псіхалагічны ціск: яе пазбаўлялі доступу да лекаў, змяшчалі ў «мяккі пакой» і прымушалі стаяць па 12 гадзін за чырвонай лініяй. Таксама ёй не давалі вады, а пакідалі толькі міску з перасмажанай рыбай.

«Вясна» распавядае, што вядома пра ўмовы ўтрымання палітзняволенай.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120687

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬55😢8👎1🙏1😡1
spis_ekstremistau.pdf
23.1 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 6772 чалавекі

10 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх 19-гадовы хлопец Данат Дашкоўскі, а таксама 70-гадовая пенсіянерка Ніна Гнядзько.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🤬28❤1👍1👎1
За «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» асудзілі 19-гадовага хлопца

МУС дадало ў «спіс экстрэмістаў» грамадзяніна Беларусі Даната Дашкоўскага. Хлопца, якому толькі нядаўна споўнілася 19 гадоў, асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці).

У дакуменце МУС пазначана, што ягоная «судзімасць не пагашаная».

Справу Даната разглядаў Брэсцкі абласны суд.

📸На фота Данат у 2018 годзе
🤬53👍1👎1🎉1
❗️У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне

Палітзняволеную Таццяну Колас утрымліваюць у зняволенні больш за чатыры гады. У кастрычніку 2022 года былую супрацоўніцу Мінгарвыканкама асудзілі па «справе ЧКБ» да 6,5 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле чатырох крымінальных артыкулаў. У зняволенні ў жанчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе.

Па інфармацыі «Вясны», у Таццяны знайшлі анкалагічнае захворванне. Для далейшага абследавання і лекавання жанчыну мусяць перавесці ў лякарню, але зрабіць гэта плануюць толькі праз некалькі месяцаў.

Акрамя таго, Таццяна пакутуе ад моцнага болю ў спіне, звязанага з перанесеным раней кампрэсійным пераломам пазваночніка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120689

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬47💔13😢9👎1🙏1🤡1
За «абразу Лукашэнкі» асудзілі 70-гадовую пенсіянерку

У «спіс экстрэмістаў» сёння дадалі 70-гадовую жыхарку сталіцы Ніну Гнядзько. Паводле інфармацыі МУС, жачыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Верагодна, жанчыну прызначылі «хатню хімію».

📸На фота жанчына ў 2012 годзе
🤬34😢12👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым

Апанас быў асуджаны судом Гомельскага раёна па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Пазней супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

✍️Калі вы перасякаліся з Апанасам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
❤21👍2😁1