🔎Шукаем людзей, якія за апошні год выйшлі на волю па памілаванні, а пасля з'ехалі ў бяспечныя краіны
Калі гэта вы ці вашыя родныя, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤22👍1
Алесь Бяляцкі расказаў польскаму выданню Gość Niedzielny пра ціск уладаў на рэлігійныя супольнасці ў Беларусі
«Gość Niedzielny», найбуйнейшы каталіцкі грамадска-палітычны штотыднёвік у Польшчы, апублікаваў інтэрв’ю з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, беларускім праваабаронцай Алесем Бяляцкім, паведамляе @christianvision.
Праваабаронца нагадаў, што сітуацыю ўскладняе тое, што з 2020 года частка беларускіх святароў таксама была вымушаная пакінуць краіну і не можа працягваць служэнне на радзіме. На пытанне пра ксяндза Анатоля Парахневіча, які быў затрыманы ў сакавіку гэтага года і за кратамі перажыў інсульт, Бяляцкі адказаў, што святар застаецца ў ізаляцыі ад знешняга свету.

«Ніякай сувязі з ім няма. Дакладная інфармацыя даступная толькі адвакату, але той нічога не паведамляе, бо баіцца страціць ліцэнзію і падвергнуцца рэпрэсіям. Адсутнасць блізкіх сваякоў у ксяндза яшчэ больш паглыбляе ізаляцыю. Карэспандэнцыя і доступ да інфармацыі практычна заблакаваныя».
❤28😢11👍2🙈2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Неварам
Яўген быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу.
✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19👍1
«Для іх наша салідарнасць — самы вялікі страх» — былая палітзняволеная, якую асудзілі за салідарнасць з палітвязнямі
Наталля Малец успамінае, што ёй першапачаткова хацелі паставіць у віну «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці», але не было падстаў для гэтага:
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі

«Абвінавачванне развалілася. Але вялікая радасць у следчага была, калі групу "Письма солидарности" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Тады мне перакваліфікавалі артыкул. Следчы быў шчаслівы.
Падчас азнаямлення са сваёй крымінальнай справай я звярнула ўвагу на дакладную запіску начальніка брэсцкага ГУБАЗіК, які напісаў, што сваімі дзеяннямі я ўмацоўвала перакананні [палітвязняў], што яны рабілі ўсё правільна, і пры вызваленні яны могуць паўтарыць усё нанова. Я тады пра сябе думала: наколькі яны самі дыскрэдытуюць сваю працу. Яны разумеюць, што мае лісты і 10 рублёў, наша салідарнасць мацнейшая, чым іх рэпрэсіўная машына».
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
❤44🕊6💯4
Улады ліквідавалі «Школу стылю Святланы Буцькавец», якая каля 15 гадоў рыхтавала візажыстаў і зрабіла сваё імя вядомым далёка за межамі Беларусі
Святлана Буцькавец — чэмпіёнка Беларусі, прызёрка міжнародных конкурсаў, а яе вучні годна прадстаўлялі Гомель на прафесійных спаборніцтвах.
Цяпер школа закрытая, а прычын ліквідацыі ніхто не тлумачыць, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬35😱6😢4👎2❤1
З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову
Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасць чытаць навіны на беларускай мове.
На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасць чытаць навіны на беларускай мове.
На сайце засталася толькі невялікая колькасць матэрыялаў на беларускай мове, апошні з якіх выйшаў амаль два месяцы таму, піша @shtodzien.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬71😢8😁3👍2❤1👎1🎉1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Вячаславам Сямёнавым
Вячаслаў быў асуджаны паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ён родам з вёскі Стары Лепель.
✍️Калі вы перасякаліся з Вячаславам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤33👍1😁1
Лецішча забралі, кватэру забралі, тэлевізар забралі. Размова з беларускім праваабаронцам, у якога дзяржава сканфіскавала амаль ўсё
«Радыё Свабода» расказвае гісторыю гродзенскага праваабаронцы і журналіста Уладзіміра Хільмановіча, які праз сваю грамадзянскую актыўнасць пазбавіўся ўласнага набытку.
Уладзімір за мяжой з 2021 году. Прыехаць у Беларусь праз палітычны пераслед ня можа. У 2021-м ён выехаў на некалькі месяцаў у працоўных справах у Польшчу, плянаваў вяртацца. Аднак маштабная хваля рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі ўлетку 2021 году спыніла яго.
Хільмановіч спадзяецца ў будучыні вярнуць ўсё, што ў яго незаконна забралі.

«Страціўшы радзіму, плакаць па кватэры не будзеш. Прапала кароўка — прападзі і вяроўка. Мы страцілі намнога больш — сваю краіну, магілы продкаў»
Хільмановіч спадзяецца ў будучыні вярнуць ўсё, што ў яго незаконна забралі.
«Няма сэнсу перажываць. Калі ў Беларусь вернецца законнасць і мы вернемся, мы ўсю маёмасць вернем праз судовыя органы. Калі сітуацыя будзе развівацца так кепска, як зараз, таксама няма па чым шкадаваць».
💔36❤14🤡3👎1
❗️Палітзняволеную Таццяну Корсакаву ў СІЗА КДБ змяшчалі ў «мяккі пакой» і пакідалі без пітной вады
Палітзняволеныя Таццяна і Дзмітрый Корсакавы за кратамі амаль 10 месяцаў. У чэрвені 2026 года іх асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК). Дзмітрыю суд прызначыў 14 гадоў калоніі, Таццяне — 12 гадоў калоніі, а іх дачцэ Пелагіі, якая з 2021 года жыве ва Украіне, завочна прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі.
Праваабаронцам стала вядома, што да суда каля пяці месяцаў мужа і жонку ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе на Таццяну аказвалі псіхалагічны ціск: яе пазбаўлялі доступу да лекаў, змяшчалі ў «мяккі пакой» і прымушалі стаяць па 12 гадзін за чырвонай лініяй. Таксама ёй не давалі вады, а пакідалі толькі міску з перасмажанай рыбай.
«Вясна» распавядае, што вядома пра ўмовы ўтрымання палітзняволенай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120687
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬55😢8👎1🙏1😡1
spis_ekstremistau.pdf
23.1 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 6772 чалавекі
10 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іх 19-гадовы хлопец Данат Дашкоўскі, а таксама 70-гадовая пенсіянерка Ніна Гнядзько.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🤬28❤1👍1👎1
За «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» асудзілі 19-гадовага хлопца
МУС дадало ў «спіс экстрэмістаў» грамадзяніна Беларусі Даната Дашкоўскага. Хлопца, якому толькі нядаўна споўнілася 19 гадоў, асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці).
У дакуменце МУС пазначана, што ягоная «судзімасць не пагашаная».
Справу Даната разглядаў Брэсцкі абласны суд.
📸На фота Данат у 2018 годзе

🤬53👍1👎1🎉1
❗️У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне
Палітзняволеную Таццяну Колас утрымліваюць у зняволенні больш за чатыры гады. У кастрычніку 2022 года былую супрацоўніцу Мінгарвыканкама асудзілі па «справе ЧКБ» да 6,5 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле чатырох крымінальных артыкулаў. У зняволенні ў жанчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе.
Па інфармацыі «Вясны», у Таццяны знайшлі анкалагічнае захворванне. Для далейшага абследавання і лекавання жанчыну мусяць перавесці ў лякарню, але зрабіць гэта плануюць толькі праз некалькі месяцаў.
Акрамя таго, Таццяна пакутуе ад моцнага болю ў спіне, звязанага з перанесеным раней кампрэсійным пераломам пазваночніка.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120689

🤬47💔13😢9👎1🙏1🤡1
За «абразу Лукашэнкі» асудзілі 70-гадовую пенсіянерку
У «спіс экстрэмістаў» сёння дадалі 70-гадовую жыхарку сталіцы Ніну Гнядзько. Паводле інфармацыі МУС, жачыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Верагодна, жанчыну прызначылі «хатню хімію».
📸На фота жанчына ў 2012 годзе

🤬34😢12👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым
Апанас быў асуджаны судом Гомельскага раёна па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Пазней супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
✍️Калі вы перасякаліся з Апанасам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤21👍2😁1
Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала
Тым, у каго ў біяграфіі быў палітычны пратакол, пры праходжанні мяжы, апроч праверкі тэлефона, загадваюць раздзявацца. Як распавялі «Нашай Ніве» некалькі чалавек, упершыню на практыку распранання на мяжы, яны натрапілі вясной.
«Праверкі такія пачаліся як мінімум з красавіка. Хаця распранаюць не заўсёды — могуць абмежавацца праглядам тэлефона.
Але калі ўсё ж раздзяваюць, просяць застацца ў адных трусах. Адбываецца гэта пры двух панятых — сваіх (напрыклад, прыбіральшчыцы) ці рандомных людзей з аўтобуса. Пасля на подпіс працягваюць пратакол пра тое, што правялі надгляд. Пры гэтым ніхто не тлумачыць, у чым справа — «такое распараджэнне зверху».
Яшчэ аднаму беларусу, які перажыў такі досвед, патлумачылі, што такія дзеянні могуць праводзіцца па рашэнні начальніка мытні ў дачыненні да асобы, «калі да яе няма даверу».
Жанчыну, якая прыляцела з Турцыі, забралі на індывідуальны надгляд, бо пасля выбараў 2020‑га яе затрымлівалі на маршы.

😡36🤬12🤯5😢3❤1👍1
Стартапера з Гомеля асудзілі па «справе Гаюна»
Праваабаронцам «Гомельскай Вясны» стала вядома, што затрыманага ў снежні 2025 года 29-гадовага гомельскага стартапера Міхаіла Вагу асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і прызначылі чатыры гады «хатняй хіміі».
Міхаіл Вага пасля сканчэння гомельскай гімназіі № 71 паехаў ў Мінск, дзе вучыўся на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі ў БНТУ. Пазней ён стварыў свой стартап у вытворчасці прыдуманага ім яшчэ ў юнацтве HandEnergy — зараднага прыстасавання для смартфонаў, якое выпрацоўвае электрычную энергію праз хістанне яго ў руцэ і дазваляе, напрыклад, такім чынам зараджаць смартфоны.
У 2017 годзе пра ягонае вынаходніцтва і запуск у вытворчасць напісалі многія СМІ ў Беларусі. Сярод іншых і праўладная газета «СБ», якая паведамляла, што пакупнікамі прыстасавання сталі шматлікія замоўнікі з Кітая, Нямеччыны і Беларусі.

🤬37😢7👎6
У Беларусі адмянілі найстарэйшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд»
Мерапрыемства, якое мелася адбыцца ў канцы ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі», не адбудзецца, піша @zerkalo_io.
«Наш Грунвальд» — найстарэйшы і найбуйнейшы фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Беларусі, які праводзіцца з 2008 года. Ён прысвечаны Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года, у якой аб'яднаныя войскі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага атрымалі перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Штогод у яго рамках праходзілі маштабныя рэканструкцыі сярэдневяковых бітваў, рыцарскія турніры і гістарычныя майстар-класы.
Нагадаем, раней у Беларусі адмянілі адразу некалькі фестываляў, якія мусілі адбыцца ў 2026 годзе.

🤬48😭12😢2❤1👍1👎1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Арцёмам Сямёнавым
Арцём — малады супрацоўнік «Пеленга», якога асудзілі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га.
✍️Калі вы перасякаліся з Арцёмам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

😢18❤8👍1😁1
📸«Гледзячы на фота, разумею тых, хто ставіцца да нас, як да ахвяр». Былыя палітвязні — пра фотаздымкі для «жоўтых бірак»
Фотаздымкі, якія ў беларускіх калоніях робяць для так званых «жоўтых бірак», сёння становяцца не проста турэмнымі дакументамі, а сведчаннямі палітычных рэпрэсій. У межах праекта «Магшоты палітвязняў» былыя палітвязні распавядаюць, што адчувалі перад камерай, чаму гэтыя кадры не саромеюцца захоўваць і як з часам яны ператварыліся ў сімвалы перажытага і нязломнасці.
«Вясна» публікуе новыя сведчанні і паказвае дакументы памяці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693
🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

«Я не саромеюся гэтага фота. Якім бы нягеглым і недарэчным яно не выглядала. Гэта жывы напамін аб трох гадах за кратамі ў цэлым. Гэта частка майго жыцця, і я яе не хаваю. Я ганаруся, што перанёс гэта з гонарам, не здрадзіў сваім прынцыпам і прыстойнасці ды не зламаўся. Як пасміхаўся, так і пасміхаюся цяпер».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693
🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
❤32😐2👍1😢1🤡1
Спыняе працу крама сучаснага беларускага адзення «Honar»
Пра гэта стала вядома ў сацсетках брэнду.

😢34🤬10👍2😱2