🇺🇳Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вялікая колькасць спраў у КПЧ кажа як пра рэпрэсіі, так і пра прафесіяналізм праваабаронцаў»
Старэйшы навуковы супрацоўнік па прававых пытаннях Columbia Global Freedom of Expression Лаўтара Фурфара ўзяў інтэрв'ю ў Спецыяльнага дакладчыка ААН Нільса Муйжніекса пра задушэнне іншадумства ў краіне, якое не спыняецца.
Гэта інтэрв'ю прысвечана свабодзе выказвання меркаванняў у Беларусі ў святле апошніх дакладаў Спецыяльнага дакладчыка і працы CGFoE ў дачыненні да рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека, якія тычацца артыкула 19 МПГПП.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120698
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Да 2020 года ў Беларусі быў адносна мяккі аўтарытарны рэжым са значнай цэнзурай, але з лёгкадаступнымі незалежнымі медыя, адносна свабодным доступам да заходняй прэсы і разнастайнасцю анлайн-СМІ. Масавыя пратэсты супраць фальсіфікацый на выбарах у тым годзе прывялі да маштабных рэпрэсій супраць усіх нязгодных, якія працягваюцца і па гэты дзень».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120698
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
👍23💯6😢3😁1
💔«Я цябе вельмі люблю!»: развітальны ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў
Падчас утрымання ў былым мінскім СІЗА №1 на Валадарцы праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч атрымаў турэмную «маляву» ад выбітнага мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, які загінуў у гродзенскай турме № 1 у 2023 годзе.
Гэты невялікі ліст, напісаны мастаком у карцары напярэдадні выраку, стаў не толькі сведчаннем салідарнасці за кратамі, але і дакументам таго часу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120699

«Гэты ліст перадалі мне хлопцы з маёй камеры №53, якія ездзілі на суды. Пушкін таксама ў гэты ж перыяд ездзіў на пасяджэнні. Яны перасякаліся ў так званых "адстойніках" – памяшканнях, дзе асобы пад вартай чакаюць канвоя ў суд ці размеркавання па камерах пасля судоў. Там можна правесці пэўны час разам з людзьмі з іншых камер. Такім чынам Алесь перадаў гэты ліст праз маіх сукамернікаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120699
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔71❤20😢3🤮2
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Віталём Красновым
Віталь быў асуджаны паводле арт. ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
✍️Калі вы перасякаліся з Віталём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤26👍2🤔2💔2😁1
Асудзілі жыхарку Жлобіна, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і ратавала жывёл
Марыі Пашкоўскай 34 гады. Яна родам са Жлобіна. Жанчына заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.
Марыя заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019‑м яна казала: «Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».
У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць «выбараў без выбару», піша «Наша Ніва».
У ліпені стала вядома пра прысуд Пашкоўскай. Гомельскі абласны суд прызнаў Марыю вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці), а таксама паводле частак 1 і 2 артыкула 367 КК (паклёп на Лукашэнку).
Верагодна, ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем.

🤬70❤1👍1👎1😢1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Іллём Валвенкіным
Ілля родам з Баранавічаў, у 2005 годзе скончыў БарДу (факультэт эканомікі і права). Яго асудзілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)
✍️Калі вы перасякаліся з Іллём, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤19👍1😁1
Як гады прымусовай працы ў беларускіх калоніях могуць ператварыцца ўсяго ў некалькі дзён страхавога стажу
Страхавы стаж у Беларусі залічваюцца перыяды працы, за якія выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН. Аднак калі сярэднямесячны фактычны заробак быў ніжэйшы за ўстаноўленую мінімальную заработную плату, адпаведны перыяд працы ўлічваецца ў стажы не ў поўным аб’ёме, а з прымяненнем паправачнага каэфіцыента.
Гэты каэфіцыент вызначаецца як суадносіны сярэднямесячнага фактычнага заробку да сярэдняй велічыні мінімальнай заработнай платы за адпаведны перыяд выплаты абавязковых страхавых узносаў.
На практыцы гэта азначае, што чалавек, які працяглы час атрымлівае нізкі заробак, назапашвае страхавы стаж значна павольней за работніка, чый заробак дасягае мінімальнага ўзроўню або перавышае яго. Таму надзвычай нізкая аплата працы ў месцах пазбаўлення волі ўплывае не толькі на бягучы матэрыяльны стан зняволеных, але і на іх будучыя пенсійныя правы.
🔹Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?

🤬38❤1
🥀Тры гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК) і ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК).
Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.
У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

💔56🤬6❤4😁1😢1🙏1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Пяргаевым
Яўген — будаўнік з Брэста. Ён быў затрыманы ў лютым 2025 году. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 361 (заклік да санкцый) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤26👍1😁1💔1
У «спіс экстрэмістаў» дадалі жыхара Віцебска Дзмітрыя Літвіна, які раней падтрымліваў апазіцыю, а пасля здымаў абразлівыя відэа пра яе
Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».
Пасля службы ў войску і працы канваірам у калоніі «Віцьба-3» ён далучыўся да прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч: збіраў подпісы ў рамках кампаніі «Гавары праўду», быў назіральнікам на выбарах, публічна падтрымліваў апазіцыйны рух.
Праз некаторы час Літвін стаў адкрытым крытыкам апазіцыі. Ён публікаваў відэа і тэксты з абразамі на адрас віцебскіх актывістаў БХД, а таксама распаўсюджваў рэзкія выказванні супраць каталіцкай царквы. Тады прадстаўнікі БХД звярталіся ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку ягоным публікацыям, аднак гэта не прывяло да крымінальнага пераследу.
Пазней Літвін пачаў публічна выступаць за праваслаўную манархію, публікаваць матэрыялы пра тэорыі змовы і хуткі апакаліпсіс, а таксама крытыкаваць дзяржаўны лад, піша @vicspring.

😁35🤬7👏4👎2🎉1
За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі — Наша Ніва
Беларусаў, якія трапілі на ўлік за ўдзел у акцыях пратэсту ці іншую палітычную актыўнасць, а таксама ўсіх, хто доўгі час быў за мяжою, педантычна правяраюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Але цяпер за «экстрэмісцкія» падпіскі звычайна не адпраўляюць на суткі — прынамсі, калі чалавек на такім трапіўся ўпершыню.
Падыход змяніўся каля двух месяцаў таму. «Нашай Ніве» вядома пра некалькі выпадкаў, калі ў людзей знаходзілі ў мабільніках выпадкова пакінутыя падпіскі на незалежныя медыярэсурсы ці акаўнты палітычных актывістаў, прызнаныя «экстрэмісцкімі», адвозілі ў РУУС — і там выпісвалі папярэджанне, дый гэтым абмяжоўваліся.
«Калі б вы раней ехалі, адправілі б на суткі, а цяпер такое распараджэнне», — казалі спецслужбісты на мяжы.
Пры гэтым невядома, ці абмяжоўваюцца папярэджаннем, калі ў чалавека знайшлі забароненыя падпіскі паўторна.

👍22🤔14🦄3🥴1🤝1
У вёсцы Лятохі пад Віцебскам вывесілі аб'яву пра забарону Купалля
Людзям пагражаюць штрафамі і суткамі, піша @vicspring.

🤬52🤯11😁5💊4❤1
🌿Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі
13 ліпеня Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.
У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу».
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».
Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.
• Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
• Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
• Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1, Warszawa)
✍️Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі

❤28👍3😁1😐1
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Як улады штучна павялічваюць колькасць «экстрэмістаў»
🔹«Наша салідарнасць мацней за іх рэпрэсіўную машыну». Былыя палітвязні — пра падтрымку за кратамі
🔹«Мы ў турме былі больш свабоднымі, чым людзі ў Беларусі цяпер». Былы медык, які прайшоў праз пекла беларускіх калоній
🔹Рэйв, пікнік, дрыфт: чаму ў Беларусі пераследуюць нават апалітычныя сустрэчы людзей
🔹«Для дзяржавы яна стала злачынцай. Для мяне — чалавекам, які не адвярнуўся». Ліст Вікторыі Кульшы пра Наталлю Малец
🔹Пенсіі для беларускіх зняволеных – рэальнасць або міф?
🔹Палітзняволеную Таццяну Корсакаву змяшчалі ў «мяккі пакой» і пакідалі без пітной вады
🔹Развітальны ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў
🔹«Гледзячы на фота, разумею тых, хто ставіцца да нас, як да ахвяр». Былыя палітвязні — пра фотаздымкі для «жоўтых бірак»
🔹У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі анкалагічнае захворванне
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

❤14👍3
📸«Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі — страшныя»
Журналіст Павел Мажэйка, асуджаны да шасці гадоў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», распавёў пра свае стаўленне да «жоўтай біркі» цяпер:
11 верасня 2025 года Паўла вызвалілі з бабруйскай калоніі № 2 і выдварылі з краіны:
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693
🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

«За 15 месяцаў гарадзенскага СІЗА ў мяне атрымалася не стрыгчыся пад ноль. А ў калоніі ты ўжо не выбіраеш: тваю не надта кароткую стрыжку, канваір выкарыстае, каб кінуць цябе ў ШІЗА. Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі — страшныя. А ўнутрана ты нічога такога не адчуваеш — поўны сілы, веры, надзеі, адказнасці. Гледзячы на сваё і іншыя падобныя фота, больш разумею тых людзей на волі, хто ставіцца да нас, як да ахвяр».
11 верасня 2025 года Паўла вызвалілі з бабруйскай калоніі № 2 і выдварылі з краіны:
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120693
🌿Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
❤26💔10💩1
Як беларуса збілі падчас затрымання, а пасля распачалі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»
Былы зняволены, які з мэтаў бяспекі пажадаў застацца ананімным, распавёў пра тэндэнцыю, калі людзей з крымінальным мінулым ці здзейсніўшых дробныя правапарушэнні ўлады штучна робяць «экстрэмістамі».
У гродзенскай турме ён сустрэў вязня, які меў ужо каля дзесяці мінулых зняволенняў. Падчас чарговага затрымання мужчыну збівалі. У парыве эмоцый і з-за болю ён крыкнуў у тым ліку, што яны «згараць у пекле разам з Лукашэнкам, які даў ім гэтую ўладу».
Ягоныя словы сталі падставай для крымінальнай справы паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Са словаў самога асуджанага, сілавікі некалькі разоў перамантоўвалі відэазапіс затрымання, а суды неаднаразова пераносіліся. Скаргі зняволенага на збіццё былі праігнараваныя, і яго накіравалі ў калонію.

🤬49❤4😢2👎1😁1🤮1
🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Русланам Рабкаўцом
Руслан быў затрыманы паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак (відэа расейскай вайсковай тэхнікі) пратэснаму тэлеграм-каналу.
✍️Калі вы перасякаліся з Русланам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

❤16😢5👍1😁1
Улады прадалі тры іконы, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча
Набыць іх пажадаў толькі адзін чалавек, таму аўкцыён не адбыўся. Адзіны ўдзельнік пагадзіўся забраць іконы па прапанаваным кошце, піша @viasna_brest.
Гаворка пра іконы «Паўстанне Хрыста ад труны», «Вялікапакутніца Параскева Пятніца» і «Маці Божая Трох Радасцей». У апісанні да лотаў напісана, што гэта арыштаваная маёмасць, гэта значыць грошы ад яе продажу пойдуць дзяржаве.
На 2 ліпеня таксама быў прызначаны чарговы аўкцыён, дзе прадавалася зямля ксяндза ў вёсцы Новая Мыш (Баранавіцкі раён) — гэты аўкцыён не адбыўся, паколькі ізноў (у 4-ы раз) не знайшлося ахвочых.
Раней у ксяндза Акалатовіча ўжо арыштавалі і выстаўлялі на продаж аўтамабіль, зямельны ўчастак і іншыя старажытныя іконы.

🤬47😢5👍1👎1
У дачыненні да былога палітвязня Паўла Мажэйкі распачалі новую крымінальную справу
Улады распачалі справу яшчэ 11 траўня 2026 года, праўдападобна, па адным з палітычных артыкулаў — 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Гарадзенская Праваабарона».
«Я не ведаю чаго дакладна тычыцца заведзеная справа. Ведаю пра дзесяткі, так званых, працэсуальных дзеянняў у дачыненні да маіх родных, сваякоў і знаёмых: ператрусы, допыты, у тым ліку нефармальныя размовы» – кажа Павел.
Што цікава, па словах Мажэйкі, групы сілавікоў падчас ператруса шукаюць у Беларусі менавіта яго і «здзіўляюцца», што ніяк ня могуць знайсці.
Адначасна з допытамі ў межах заведзенай крымінальнай справы, на нефармальных «абавязковых» размовах супрацоўнікі КГБ абавязваюць родных Мажэйкі перадаць яму, што ён можа беспраблемна і бяспечна вярнуцца ў Беларусь.
Паводле Мажэйкі, ён ведае, што падобныя «запрашэнні» даходзяць таксама іншым палітвязням, прымусова вывезеным з Беларусі.

🤬34🖕6👍1👎1
🎧«Мы ўсе жывём надзеяй». Беларускія мастакі ў выгнанні — падкаст «Вясна прыйдзе»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пряцягвае даследаваць досвед тых, хто апынуўся ў выгнанні. І новы выпуск прысвечаны беларускім мастакам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года.
• Мастачка Кацярына Еўдакімава ўспамінае, як у Беларусі існавалі «чорныя спісы», а цяпер жа, у эміграцыі, з’явілася адсутнасць цэнзуры.
• Мастачка, хімік і фрызерка кучаравых валасоў Яўгенія Палуян у Польшчы адчувае шырокія магчымасці для самарэалізацыі і развіцця.
• Уладзіслаў Заленскі, які займаецца мастацтвам, музыкай і імправізацыяй, спачатку не лічыў сябе ў выгнанні, але праз сваю актыўнасць і пазіцыю стаў «небяспечным пасажырам» для рэжыму.
• Ірына Хвайніцкая ў Польшчы вярнулася да сваёй першай спецыяльнасці — вучыць дзяцей маляванню, перадаючы ім любоў і аптымізм.
• Малады мастак, студэнт 4-га курса Акадэміі мастацтваў Яраслаў Кірвель імкнецца інтэгравацца ў мясцовае арт-асяроддзе.
• Працы вядомай беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай непасрэдна прысвечаны трагічным і гераічным падзеям 2020 года ў Беларусі, захоўваючы памяць пра барацьбу і надзею.
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

❤33😁1😐1