💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова
Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.
Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус бежанца.
🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.

❤28😢2👍1
⚡️ Ішоў пешшу ва Украіну – асудзілі як "каліноўца". Экс-палітвязень пра 100 сутак ШІЗА і эміграцыю праз 6 краін
👉 https://spring96.org/be/news/121322
У ліпені 2022 года 50-гадовы гамяльчук Аляксандр Айнутдзінаў вырашыў пешшу пайсці ва Украіну, каб дапамагаць мірным жыхарам разбіраць завалы пасля расійскіх бамбаванняў. Да мяжы ён не дайшоў: мужчыну затрымалі сілавікі, пад пагрозай фізічнай расправы прымусілі запісаць "пакаяльнае відэа" пра нібыта жаданне ўступіць у полк Каліноўскага і асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы).
Аляксандр распавёў "Вясне" пра тое, як прайшоў праз гомельскае СІЗА, дзе самым яркім успамінам для яго стала сяброўства і падтрымка пажылога сукамерніка, і як вытрымаў каля 100 сутак у халодным ШІЗА калоніі, знаходзячы салідарнасць сярод іншых палітвязняў.
Распавядаем гісторыю яго жыцця, зняволення і доўгай дарогі на волю.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬35💔12❤4😐1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18👍5⚡1👎1😐1
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@ViasnaSOS | @viasnainfo | @viasna_bot

❤21👍2
🤬 Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» дадалі ў «спіс тэрарыстаў»
КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Сярод новых прозвішчаў — 57-гадовы Віктар Гурын. 3 жніўня 2026 года яго асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 600 базавых велічыняў. У 2020–2021 гадах мужчына пакідаў у Telegram-групах каментары з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАП і Лукашэнкі.
Акрамя палітвязня, у спіс дадалі яшчэ некалькі чалавек: Жанну Яскулд, Георгія Парахоньку, Таццяну Хабараву, Дзяніса Дарашэвіча, Галіну Усцюгову і Віктара Масько.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 чалавек, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 1 кастрычніка

🤬32😱3👎2🙏2😡2😢1
📌 У Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць у дачыненні да пяцярых добраахвотнікаў
У афіцыйны пералік асобаў, у дачыненні да якіх распачатая спецыяльная вытворчасць і якіх выклікаюць у орган крымінальнага пераследу, 1 кастрычніка ўнеслі Аляксандра Буцько, Арцёма Войніча, Аляксандра Грыба (Грыгор'ева), Алега Калуша і Яўгена Лістапада.
Іх абвінавачваюць паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса аб "удзеле ў злачыннай арганізацыі", "дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі", "змове з мэтай захопу ўлады", "экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў ваенных дзеяннях за мяжой".
Усе яны звязаныя з Полкам імя Кастуся Каліноўскага — беларускім добраахвотніцкім вайсковым фармаваннем, створаным ва Украіне ў сакавіку 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

🖕35🤡10🤬5❤3😡3👎2😁1😱1
🚧 «Хацеў выцягваць людзей з-пад завалаў». Былы палітвязень — пра спробу трапіць ва Украіну пасля пачатку вайны
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Аляксандр Айнутдзінаў не змог заставацца ўбаку. Кадры разбураных гарадоў і пакут мірных жыхароў падштурхнулі яго да рашэння самастойна перайсці мяжу. Аднак дайсці да ўкраінскай тэрыторыі не ўдалося — былога палітвязня ўжо чакалі сілавікі.
Памежнікі забралі тэлефон Аляксандра на праверку. Змесціва сацыяльных сетак і асабістыя відэа сталі падставай для далейшага затрымання. У тэлефоне было шмат відэа, у якіх ён звяртаўся да беларусаў, якія маўчаць пра вайну.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121322
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Не дайшоўшы кіламетраў 70–80 да самой мяжы, я ўпёрся прама ў танкі, БТРы і даішнікаў. Як аказалася пазней, мяне ўжо чакалі».
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Аляксандр Айнутдзінаў не змог заставацца ўбаку. Кадры разбураных гарадоў і пакут мірных жыхароў падштурхнулі яго да рашэння самастойна перайсці мяжу. Аднак дайсці да ўкраінскай тэрыторыі не ўдалося — былога палітвязня ўжо чакалі сілавікі.
Памежнікі забралі тэлефон Аляксандра на праверку. Змесціва сацыяльных сетак і асабістыя відэа сталі падставай для далейшага затрымання. У тэлефоне было шмат відэа, у якіх ён звяртаўся да беларусаў, якія маўчаць пра вайну.
«Яшчэ тады я казаў, што Расія можа пачаць запускаць дроны па нашых жылых дамах, а па тэлевізары скажуць, што гэта Украіна».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121322
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢33💔6❤4😱3🤡1
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Каліноўскім
Дзмітрый Каліноўскі затрыманы паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Асуджаны ў пачатку 2026 г., вынік суда невядомы.
Цяпер мужчына адбывае пакаранне — імаверна, яму прысудзілі калонію.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

❤19😢5👍1😁1🤬1
⚖️ 22-гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе
Юліяну Малачкову судзілі ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Дзяўчыну абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі выдання, Юліяне прызначылі «хатнюю хімію».
Юліяне 22 гады, яна з Бабруйска. Нядаўна дзяўчына скончыла Мінскі каледж прадпрымальніцтва.

😡26🤬24😢5❤1👍1👎1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤18🤬10🤡2👍1💔1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў.
Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

❤19👍2🤡2
🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай.
Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца?
Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў".
Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне?
На выступленні Групы прыходзяць дэлегацыі з усяго свету. Адны актыўна падтрымліваюць яе працу (сярод іх балтыйскія і паўночныя краіны), іншыя — устаюць на бок уладаў Беларусі (сярод іх Паўночная Карэя і Эрытрэя).
— Як мяняўся баланс гэтай падтрымкі цягам апошніх гадоў?
— І як трансфармавалася рыторыка саміх уладаў Беларусі?
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube

❤18😐5😢2🤮1
🗣 «Лютыя ватнікі» і стукацтва: былы палітвязень — пра жыццё ў наваполацкай ПК-1
Былы палітвязень Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) распавядае, што атмасфера ў калоніі моцна залежала ад рэжыму і саміх зняволеных.
На агульным рэжыме сярод маладых вязняў, паводле яго, было шмат прабеларускіх настрояў. На строгім жа значную частку складалі рэзка прарасійска настроеныя зняволеныя.
Асобнай праблемай заставалася стукацтва. За даносы можна было атрымаць палягчэнне ўмоваў, таму нават звычайныя размовы паміж палітвязнямі маглі скончыцца афармленнем парушэння або ШІЗА.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Любы калектыў у тысячу чалавек розны, і людзей з кепскім сумленнем хапала — яны пастаянна бегалі скардзіцца аператыўнікам».
Былы палітвязень Сяргей (імя змененае з прычынаў бяспекі) распавядае, што атмасфера ў калоніі моцна залежала ад рэжыму і саміх зняволеных.
На агульным рэжыме сярод маладых вязняў, паводле яго, было шмат прабеларускіх настрояў. На строгім жа значную частку складалі рэзка прарасійска настроеныя зняволеныя.
Асобнай праблемай заставалася стукацтва. За даносы можна было атрымаць палягчэнне ўмоваў, таму нават звычайныя размовы паміж палітвязнямі маглі скончыцца афармленнем парушэння або ШІЗА.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121226
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
😢20🤬13😁2
💔 Настаўнікі за кратамі: замест кветак і віншаванняў — калоніі і "хімія"
Штогадовы Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка — гэта час, калі святочныя залы напаўняюцца кветкамі, а педагогам выказваюць падзяку за іх працу і выхаванне новых пакаленняў. Аднак у сучаснай Беларусі таленавітыя выкладчыкі ўніверсітэтаў, школьныя настаўнікі, навукоўцы і выхавацелі дзіцячых садкоў сустракаюць гэтае свята не ў навучальных аўдыторыях, а ў следчых ізалятарах і калоніях.
Замест павагі педагогі сутыкаюцца з жорсткім ціскам, пазбаўленнем неабходных лекаў, штрафамі і шматгадовымі тэрмінамі зняволення.
Да Дня настаўніка мы публікуем матэрыял пра тых выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў, якія праходзяць праз палітычы пераслед.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121328

❤16😡6💔3😱2😁1🤬1😐1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍4👎1🤡1😐1
🎨 У Уроцлаве пройдзе выстава беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча
З 10 па 24 кастрычніка ў Уроцлаве адбудзецца мастацкая выстава «Сны палітвязня» беларускага мастака і былога палітвязня Алеся Папковіча.
У экспазіцыі будуць прадстаўленыя працы, створаныя падчас зняволення і пасля яго, а таксама новыя творы, якія працягваюць гэты цыкл.
Адкрыццё выставы:
🗓 17 кастрычніка, субота
🕕 18:00
📍 Domek Miedziorytnika
ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław

«Самым складаным для мяне ў зняволенні была не адсутнасць свабоды, а немагчымасць тварыць. Нібыта я страціў частку самога сябе. І мне было важна нават у такіх умовах знайсці спосабы займацца творчасцю. Я пісаў вершы, маляваў на кавалачках паперы, марыў пра новыя праекты», — распавядаў былы палітвязень.
Адкрыццё выставы:
🗓 17 кастрычніка, субота
🕕 18:00
📍 Domek Miedziorytnika
ul. Świętego Mikołaja 1, Wrocław
❤27⚡4👍4🤡1
📄 Lawtrend: у Беларусі працягваюцца ціск на грамадзянскую супольнасць і ліквідацыя НКА
У верасні 2026 года ўлады працягвалі пераслед прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, прызнанне іх рэсурсаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" і прымусовую ліквідацыю НКА. Пра гэта гаворыцца ў штомесячным маніторынгу сітуацыі са свабодай аб'яднанняў і становішчам арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, падрыхтаваным Lawtrend.
Паводле маніторынгу, з 2021 года не менш за 1267 НКА былі прымусова ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, яшчэ не менш за 811 прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121330

🤬22😡7👎1😁1
❗️У Беларусі яшчэ +12 новых палітвязняў
Гэта Дзмітрый Рудакоў, Арцём Меркель, Анатоль Міндзіяраў, Максім Сяменчанка, Жанна Яскулд, Віталь Дзямідчык, Павел Бажко, Андрэй Аўсяннікаў, Ілля Галыгін, Віталь Галавач, Яўген Дзеруноў і Андрэй Ціўкоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121332
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬35❤4😡4🔥2👍1👎1😢1
📌 YouTube-канал з вершамі Ціханоўскага, старонку сацыёлага Генадзя Коршунава і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Facebook-старонкі: сацыёлага Генадзя Коршунава («Генадзь Коршунаў»), журналісткі Марыі Грыц («Мария Гриц»), а таксама старонка «Глеб Блэкович»;
📍 YouTube-канал: «Tihanovski_stihi»;
📍 Instagram-акаўнты: «OfficeBLRinCZE» (Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі) і «Sufliadka»;
📍 TikTok-акаўнты: «SweetLanaBy» і «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!».

🖕16🤬11👍1👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎞 Экс-палітзняволены Аляксандр Айнутдзінаў распавёў пра свой шлях да мяжы з Украінай
У ліпені 2022 года 50-гадовы беларус Аляксандр Айнутдзінаў вырашыў пешшу ісці ва Украіну, каб дапамагаць мірным жыхарам, якія пацярпелі ад вайны. Аляксандра затрымалі на мяжы і абвінавацілі ў тым, што ён нібы хацеў далучыцца да палка Каліноўскага. У выніку мужчыну асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі.
За час няволі ў калоніі палітзняволены Аляксандр правёў амаль 100 сутак у ШІЗА ў нечалавечых умовах холаду і голаду.
Цалкам адбыўшы тэрмін Аляксандр вызваліўся восенню 2024 года і ў мэтах бяспекі з'ехаў з Беларусі.

❤23🔥11💔7🤡1😐1