sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#sacral_data
6 красавіка 1869 года ў родавым маёнтку ў Паланечцы пайшоў з жыцця мецэнат, фалькларыст і масон - Канстанцін Радзівіл.
Займацца службовай кар'ерай Канстанціну Мацеевічу было ня вельмі цікава, таму свае высілкі і сродкі ён накіроўваў у культурнае рэчышча. Збіраў у сядзібе бібліятэку і творы мастацтва, напісаў "Статыстычны нарыс Навагрудскага павета" і "Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета", збіраў народныя песні, апісваў абрады.
У 1863 годзе пісаў прашэнне генерал-губернатару Мураўёву аб замене смяротнага прысуду паўстанцкаму кіраўніку Зыгмунту Чаховічу (той атрымае спасылку ў Сібір). Напэўна сам памятаў, як па маладосці ўдзельнічаў у таемных гуртках і быў арыштаваны пасля паўстання дзекабрыстаў снежанцаў(?).

Некалі даўно давялося пабачыць той самы, тады закінуты, палац. У пэўны час яго пачалі аднаўляць прыватныя асобы. Падаецца, зараз, працы там спыненыя...

Дарэчы, народзіны ў яго былі ўчора. Было б пацешна спярша выкаціць допіс з гэтай нагоды, а праз дзень пахаваць. Але ўстрымаўся.
❤40👍18🙏4👏1
sacral_BY
#sacral_museum #менск Нарэшце здзейсніў даўнюю задуму - схадзіў у музей. Амаль сакрэтны, амаль закрыты. Ня ведаю, чулі вы пра музей старабеларускай культуры, але мой шлях быў доўгі і пачаўся недзе ў Гальшанах. Бо спачатку я даведаўся, пра надмагілле Паўла…
#менск #sacral_museum
Калі быць шчырым, то наўрад ці б я так актыўна імкнуўся ў музей пры акадэміі навук, калі б не тыя шыкоўныя надмагіллі. А між тым, ёсць там цікавыя рэчы і без таго. Ад каменных сякер і керамікі да артэфактаў Сярэднявечча. Ад народных строяў да абразоў ды культавых скульптураў з храмаў, частку якіх можна было сустрэць на выставах нацыянальнага мастацкага ці якой іншай галерэі.
1❤50👍13
Forwarded from Наш Минск
Валун «Дед», 1960-70-е годы. За рекой видны осветительные вышки стадиона «Динамо».
❤‍🔥46👍18🙏3❤1🤮1
☝️Пабачыў на канале "Наш Мінск" стары здымак вядомага валуна ды ўспомніў, што ўласна некалі яго бачыў і нават зрабіў фота. Зараз ён усталяваны ва Ўруччы ў музеі камянёў. Але некалі ён знаходзіўся пасярод горада, на беразе Свіслачы, побач з перасячэннем вуліц Леніна ды Ульянаўскай. І тут у галаве адбылося новае адкрыццё: і тое месца бачыць давялося некалькі гадоў назад. Памятаю, што здзівіўся месцу з пазнакай "Капішча", а на шыльдзе напісана, што дзейнічала яшчэ ажно ў пачатку ХХ ст. Цяжка ўявіць, але хто ведае...
Уласна тут камень і быў усталяваны. Існуе легенда, што гэты камень спрабавалі цягнуць Лесавік і Вадзянік, спрачаючыся за валоданне гэтай мясцінай, але нічога ў іх не атрымалася, камень паваліўся, урос у зямлю, там забіла крыніцы ды вырас вялізны дуб.
Кажуць, яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. у гэтым месцы быў лес і жыў побач нейкі патомны знахар\чараўнік\сьвятар Севасцей, прымаў ахвяры і лекаваў людзей. У 1870-х пачалі будаваць Менскую чыгунку і на гэтае месца пачалі больш звяртаць увагу ўлады. У выніку дуб спілавалі, жраца прагналі, вогнішча патушылі, паставілі крыж. Але па чутках, людзі паміж паходамі ў царкву, не-не, ды занясуць ахвярку да "Дзеда".

Пацешна, што на шыльдзе з тлумачэннямі прысутнічаюць германскія руны. Хіба вікінгі нам яго тут заснавалі? Версія, канешне, не беспадстаўная, але падаецца, зроблена, каб больш "па-паганску". Як лічыце?
#sacral_rocks #менск
1❤35👍11🔥2🙏1
❤43👍13🙏3🤮1🤝1
Прыйшоў сказаць, што жывы і не забыў пра вас.
Ішоў шмат, вунь паглядзіце, колькі натупаў.
Прыйшоў і прынёс трошкі замалёвак з кантэнтаграфічнай экспедыцыі.
Анансую любімую пахавальную рубрыку, бо ўраджай сабраў багаты.

А яшчэ нагадаю, што прэміум-магнаты могуць падтрымаць канал голасам, каб вярнуліся сторысы і фірмовая рэакцыя (якой ніхто не карыстаецца🫢):
https://t.me/belarus_sacral?boost

А яшчэ раздумваю над стартапам уласнай данацілкі кшталту "Buy Me a Coffee". Толькі ў ёй замест кавы будзе прапанавана пачаставаць творцу квітком на цягнік рэгіянальных ліній эканом-кляса.
❤54👍2115😁10❤‍🔥2