#sacral_data
Сёння дзень народзінаў адной цікавай паляшучкі з ХІХ ст.
У 1827 годзе ў Пінскім павеце, вёсцы Калоднае (зараз Столінскі раён) нарадзілася Гелена Скірмунт - скульптарка, мастачка, пляменніца Напалеона Орды (напісаў, быццам гэта занятак нейкі😅).
Літаральна нядаўна атрымаў у падарунак кнігу пра яе. Толькі пачаў чытаць, яшчэ не дайшоў да паўстання 1863 года і саслання ў Тамбоў. Таму гэты допіс абыдзецца без біяграфічных цікавостак. Да часоў публікацыі некралогу (як гэта тут прынята) павінен паспець нешта падрыхтаваць.
Але вось вам кранальная цытатка з яе ліста да кузіны падчас знаходжання ў Вене:
Ды цытата з ліста ейнаму мужу. Наглядзеўшыся венскіх выстаў, Гелена заклікае ўзносіць родныя вобразы ў мастацкіх творах:

"Калі і вы па свеце вандраваць вырашыце, то ўжо з пэўным досведам гэтай справы прашу вас, малю, ні з якім іншым пачуццем у чужую старану не рушце, як толькі з вялікай любоўю да таго, што пакідаеце. І як у каханай ведаюць постаць, рысы твару, індывідуальныя асаблівасці, а перад усім сэрца і душу, і з яе душой яднаюцца, то няхай кожны з вас мае такую каханую.
Бо яна адзіная. Я кажу вам, любыя, тутэйшы свет хоць і шырокі, але яго можна ахапіць, спазнаць і зразумець за адно імгненне. Уцягнуцца ў тутэйшае жыццё, знайсці спружыны, зразумець працэсы можна адразу, але чым далей, тым шырэй і больш тужліва трэба крычаць: наша лепшае!"
Ды цытата з ліста ейнаму мужу. Наглядзеўшыся венскіх выстаў, Гелена заклікае ўзносіць родныя вобразы ў мастацкіх творах:
"Пасля адной толькі Вены магчыма спяшаюся вынесці прысуд, можа пазней вазьму свае словы назад, але скажу, што нашым мастакам фатальна не стае арыгінальнасці, фатальна не стае смеласці. Нязмернай пахвалы годны іх памкненні, але чаму яны так па-рабску пераапранаюцца ў замежныя формы? Не дастаткова для твараў падбіраць сармацкія тыпы. Мой даражэнькі! Дзе можаш кажы пра гэта, настойвай на смялейшым увасабленні айчыннай традыцыі, на смялейшым паказе айчынных адценняў, якія абавязкова мусяць быць. Хай вывучаюць народ, у найніжэйшых праслойках, няхай знаходзяць першапачатковыя адзнакі, няхай намацваюць маральны характар народу, не шмат яго потым прыйдзецца ідэалізаваць, і няхай, барані Божа, асцерагаюцца касмапалітычнай заразы, на якую і тут скардзяцца тыя, хто адчувае глыбей. Цудоўныя, годныя пахвалы іх памкненні. Але, каб іх ажыццявіць, няхай удасканальваюцца толькі ад чужаземцаў, няхай пераймаюць надзвычайную і гнуткую тэхніку. Скажы гэта маёй Ядвізе, яна ўжо на шляху вывучэння народу, няхай імкнецца глыбей спазнаць.
Скажы брату Канстанціну, а ён гэта здолее адчуць, няхай таксама апостальствуе, паэтызуючы ў сваёй творчай душы."
1🔥32❤14👍3👏2🙏2
21 лістапада 1790 года пайшоў з жыцця адзін з самых багатых і гарэзлівых людзей у ВКЛ і Рэчы Паспалітай – Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку. Некалі жывы сімбаль усходнееўрапейскай Калі-Югі XVIII стагоддзя, часу агоніі Рэчы Паспалітай.
Што рабіць, калі краіна трышчыць? Канешне, ладзіць валтасаравы піры пад час пошасці! А мо ўсё наадварот? Мо праз гэткіх дзеячоў краіна ў заняпадзе? Ня будзем пра гэта сёння, бо пра нябожчыкаў ці добра, ці ніяк.
Па ўспамінах, Караль Станіслаў любіў распавядаць пра сябе гісторыі ў стылі барона Мюнхгаўзэна, які быў сучаснікам Радзівіла, і верагодна, яны маглі перасячыся падчас нямецкіх бадзянняў у вымушанай эміграцыі ваяводы. Таму яшчэ пытанне, хто каго натхніў на дзіўныя байкі?
Канешне, былі ў яго жыцці і дзяржаўныя справы. Але каму гэта зараз цікава, калі мужык штурмаваў фартэцыю на палове каня, заскочыў з ім у гармату, а русалка нарадзіла ад яго 5 бочак селядцоў?
Памёр «Пане Каханку» ў 59 гадоў. Ня тое, каб і старым. «Жыві яскрава, памры (амаль) маладым».
Быў пахаваны на радзіме ў Нясвіжы, у фамільнай крыпце-пахавальні.
А спонсар сённяшняй #sacral_data добры прыяцель ды самабытны мастак Ілля, які пагадзіўся стварыць арт на тэму. Гэта можа быць не апошняе нашае супрацоўніцтва. Таму калі вам падабаецца, шчыра раю наведаць яго нядаўна створаны канал, што-небудзь напісаць наконт зробленай працы і сачыць далей за творчасцю. А мо дамовіцеся, каб ён вам сцяну якуюсь размаляваў.
Вясёлы сёння некралог атрымаўся, аднак...👻

Telegram
Илюня рисует картинки
Эт моя попытка заново начать вести соц-сети по арту, в крайнем случае провальная)
🔥36❤8👍5🤪2🤔1
Forwarded from sacral_BY
#sacral_data
4 снежня 1957 года памёр Леў Дашкевіч. Чалавек, што стаіць у шэрагу тых дзеячоў, што падаравалі нам выяўленчыя крыніцы жыцця на нашых абшарах стогадовай даўніны - фатограф.
У 1923 годзе ён удзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі, вынікі якой павінны былі прэзентаваць Беларусь на Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выставе ў Маскве, а пасля сталі асновай этнаграфічнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея. Гэтай падзеі, дарэчы, прысвечана зусім свежая кніга С. Грунтова, якую пашчасціла пагартаць і якая натхніла на пэўныя "даследванні".
Пацешна, што пасля візіту ў Баку, спрабаваў знайсці беларускі след у гэтым горадзе з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Той, канешне, выдаваў літаральна дзясяткі прыдуманых прозвішчаў, а мог бы згадаць Льва Дашкевіча. Не факт, што ён правёў шмат часу непасрэдна ў сталіцы Азербайджана, але жыў і выкладаў у Гянджы (былы Елізаветпаль), ездзіў па рэгіёне з Камісіяй па апісанні мясцовасцей і плямёнаў Каўказа. Быў эксперт-фатографам раследавання наступстваў межэтнічных сутычак 1918 года ў Бакінскай губерні, пра што можна знайсці інфу на азербайджанскіх сайтах (загляніце ў каментары). Быў у Арменіі ды Грузіі. Агулам, акрамя Беларусі, ёсць што пашукаць з яго замежнай творчасці.
Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках. Хто сустракаў яго магілу? Сам вось неяк не пабачыў.

❤44👍8❤🔥1👏1🙏1
sacral_BY
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей. Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце...…
#sacral_data
Дастаю з засекаў здымак, што чакаў свайго часу з красавіцкага падарожжа. Бо менавіта сёння (ці не зусім, бо магчыма блытаніна з Грыгарыянскім\Юліянскім календарамі) у 1800 годзе ў вёсцы Крывічы нарадзіўся не абы-хто, а чалавек з памятнай шыльды каля мясцовага ДК – Язэп Ходзька. У студэнцтве Язэп быў сябрам таемнага таварыства філаматаў. Хоць і паспеў паспяхова скончыць Віленскі ўніверсітэт, каб пазбегнуць далейшага пераследу, пасля разгрому арганізацыі імперскімі ўладамі, пайшоў рабіць вайсковую кар'еру. Ну і даслужыўся да генерал-лейтэнанта, займаючыся згодна адукацыі тапаграфіяй і геадэзіяй. Спачатку ў родных мясцінах, спрычыніўся да стварэння "дугі Струвэ". А потым пакатаўся па Малдавіі, Валахіі, Балгарыі, служыў на Басфоры ды Каўказе. На апошнім і памёр, пахаваны ў Тыфлісе (зараз Тбілісі).
У Язэпа было яшчэ шмат братоў, асоб занятых рознай творчай ды навуковай дзейнасцю. Але ўшанавання іхнай памяці ў вёсцы неяк не сустрэў.

1👍29❤🔥10❤3⚡2👏1🙏1
sacral_BY
Photo
#sacral_data
Ці чулі вы раней нешта пра Аляксандра Аскерку? Я вось звярнуў увагу на гэтую асобу, калі рыхтаваў допіс пра палац у Рудакове. Тады я і даведаўся пра існаванне гэтага чалавека, бо менавіта ў гэтым маёнтку ён нарадзіўся ў 1830 годзе. Але сёння згадваю ў дзень скону – 24.01.1911.
Але навошта яго ўспамінаць?
Ну, пэўны след у нашай гісторыі ён пакінуў. Напрыклад, выдаў беларускамоўны дзіцячы буквар-катэхізіс. А яшчэ працаваў над сялянскай рэформай, а пасля адмены прыгону стварыў Літоўскае земскае крэдытнае таварыства, якое, па яго меркаванню, аб'яднала б землеўласнікаў Літвы-Беларусі і як непадкантрольная ўладам структура, спрыяла б аднаўленню незалежнасці былога ВКЛ. Так, спадар Аляксандр быў з «белага» лагеру груповак будучага паўстання, кансерватыўна-ліберальны і менш радыкальны за «чырвоных».
Тым ня менш, калі пачалося паўстанне ў 1863 годзе (днямі была чарговая гадавіна пачатку), пэўны час быў паўстанцкім начальнікам Вільні, а "чырвоны" Каліноўскі паспеў пабыць яго памочнікам.
Быў арыштаваны, прысуджаны на смерць, але прысуд замянілі на высылку ў Сібір. Гадоў праз 10 вярнуўся на радзіму. Памёр у маёнтку малодшай дачкі ў Відзах-Лаўчынскіх. Быў старажытны допіс адтуль.
Як вам персанаж? Варты ўспамінаў?
Дарэчы, успамінаючы Рудакоў: цагляны палац быў спраектаваны Тадэвушам Раствароўскім, які быў жанаты на сярэдняй дачцэ Аляксандра – Сафіі.

1❤28👍16❤🔥5🙏1💔1
#sacral_data
2 лютага, то-бок у гэты дзень, 1892 году памёр ураджэнец Пружан Люцыян Крашэўскі. Мастак і фатограф, што за дапамогу паўстанцам у 1863 годзе быў сасланы ў Пермскі край.
Як бы жадалася паказаць вялікую колькасць яго здымкаў, «якія цяпер з'яўляюцца важным матэрыялам для вывучэння Чувашыі XIX стагодзьдзя». Жадалася б, але шчыра кажучы, хацелася б увогуле іх самому пабачыць, бо ніводнага знайсці ў сеціве не атрымалася!
Гэй, спадарства! Ніхто ў Чувашыю не збіраецца/ужо на месцы? Тут гэта, трэба пашукаць нешта.
Але ж памятаем, што сабж быў яшчэ мастаком. Вось парачка яго прац: «Вітанне нявесты» ды «На этапе». Адгадайце, дзе які? Між тым, мяркуецца, што іх значна больш. Хаваюцца недзе ў Польшчы ды Украіне. У Беларусі ніводнай няма, нават у сеціва не пракрадаюцца.
Насамрэч, некалькі здымкаў яго аўтарства знайшоў. Але гэта ўжо пасля высылкі, калі Люцыян пераехаў у Польшчу.
У каментарах👇

1❤48👍8❤🔥2🔥1🙏1💔1
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard
Даўні візіт у Ваўкавыск адзначыўся разуменнем вялікай недасканаласці вандроўкі праз немагчымасць наведаць каталіцкія могілкі. Сімвалам той прагі да бясконца-вечнага прызначаю капліцу, якую добра відаць з вышыні Шведскай горкі і якая, быццам прывабліваючы ўвагу, кажа "тут будзе цікава".
Вось, праз 5 гадоў не забыў, вырашыў праверыць. Капліца не хлусіла, гэта сапраўды цікава і нават месцамі незвычайна. Але пра гэта пазней. Сённяшні допіс прысвечаны, хоць і не самому цікаваму тут аб'екту, але ж дамінанце на гэтай прасторы. Час выпрошваць для яе падабайкі💁🏻♂️

1❤52👍8👏4❤🔥1🙏1
#sacral_data
12 лютага 1798 года ў Пецярбургу памёр экс-кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Асобай ён быў спрэчнай. Тым больш, пры ім адбыліся падзелы і знішчэнне рэспублікі двух народаў. Але сёння жадаецца распавесці пра пасмертныя прыгоды нашага земляка.
Пахаваны ён быў у расейскай сталіцы ў касцёле святой Кацярыны. І так бы спачываў сабе, калі б не прыход бальшавікоў да ўлады. У 1938 годзе храм той зачынілі і разрабавалі. А каб палепшыць трошкі стасункі з Польшчай, вырашылі перадаць прах былога караля апошнім. У Польшчы да гэтай ідэі паставіліся з сумневам, бо Панятоўскі ўспрымаўся нацыянальным здраднікам. Гаворкі пра ганаровае пахаванне ў Кракаве ці Варшаве і быць не магло. Але адмаўляцца ня зручна, тым больш, што сам Сталін настойвае. Таму вырашылі прывезці труну на радзіму Панятоўскага – вёску Воўчын на Берасцейшчыне (нагадаю, па ўмовах Рыжскага міру заходняя частка Беларусі была ў складзе Польскай рэспублікі).
А пра касцёл, дзе быў пахаваны сабж, быў допіс.
На мяжы 80-90-х гадоў (ёсць розныя даты) рэшткі Панятоўскага перавезлі ў варшаўскі касцёл святога Яна. Але што гэта за рэшткі – пытанне вялікае, бо пад час вайны Троіцкі касцёл быў без нагляду, а пасля разбураўся праз адсутнасць рамонту. Труну былога караля разрабавалі, усё каштоўнае вынеслі. Ёсць верагоднасць, што ў Варшаву адвезлі выпадковыя косткі жывёлаў, а мясцовыя легенды кажуць, што сапраўдныя рэшткі зарыты побач з касцёлам.
Вось дзе няма спакою пры жыцці, няма яго і пасля.

❤29🤔8💔7🤷♂3😢1💯1 1
#sacral_data
Сёння пра герб Радашкавічаў. Бо менавіта ў гэты дзень 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месцу герб. І пацвердзіў месцічам права на самакіраванне. Справа ў тым, што Магдэбургскае права горад атрымаў яшчэ ў далёкім 1569 годзе ад Жыгімонта Аўгуста (магчыма, гэтая падзея неяк звязана з Лівонскай вайной ды будучым заключэннем Люблінскай уніі).
«А што гэта за кабета захраснула ў тэкстурах брукаванкі на выяве гербу?» – спытаеце вы.
А гэта святы Стэфан. Першы хрысціянскі пакутнік, якога за хрысціянскую пропаведзь пабілі камянямі. Як бачым, выява 1792 году быццам трошкі лепш адлюстроўвае тую падзею. Агулам, чым больш глядзіш на здымак, тым больш задумваешся над зместам.
Такі сімвал быў абраны, верагодна, праз тое, што першы касцёл у паселішчы быў асвечаны ў гонар гэтага святога і святой Тройцы. А яшчэ бачым дату 1447 – гэта год першай пісьмовай згадкі Радашкавічаў, калі віленскі кашталян Пётар Гедыгольдавіч засноўвае той самы касцёл.

1❤45👍11👏3🙏2
#sacral_data
– успамінаў нейкі мемуарыст хаўтуры Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі», што адбыліся 28 лютага 1616 году ў Нясвіжы. Былы віленскі ваявода наказаў, каб яго простую труну неслі да магілы жабракі, называныя ім «братамі».
Шляхта ў тыя часы мелі схільнасць да крайнасцяў у абодва бакі: ад непамерна дарагіх і пафасных пахаванняў, да вось такіх сціплых рытуалаў. Тым ня менш, Сіротка загадзя падрыхтаваў прыгожыя саркафагі для сябе і нашчадкаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела. І зараз там можна знайсці памятную пліту з яго выявай у вопратцы пілігрыма.
«У падарожным адзенні пахаваць яго казаў, а без гэтых катафалкаў, без тлумных працэсій, без коней прыбраных, без ламання коп'яў. Словам, ані найменшай цырымоніі не патрабаваў, з чаго ўсяго было відаць досыць волі яго, каб чалавек, такі высокі з нараджэння і такі высакародны, і прызнаны ў айчыне, толькі некалькі локцяў жалобы меў на труне»
– успамінаў нейкі мемуарыст хаўтуры Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі», што адбыліся 28 лютага 1616 году ў Нясвіжы. Былы віленскі ваявода наказаў, каб яго простую труну неслі да магілы жабракі, называныя ім «братамі».
Шляхта ў тыя часы мелі схільнасць да крайнасцяў у абодва бакі: ад непамерна дарагіх і пафасных пахаванняў, да вось такіх сціплых рытуалаў. Тым ня менш, Сіротка загадзя падрыхтаваў прыгожыя саркафагі для сябе і нашчадкаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела. І зараз там можна знайсці памятную пліту з яго выявай у вопратцы пілігрыма.
1❤40👍10🙏4
#sacral_data
У гэты дзень 1875 году памёр, народжаны ў Горадні мастак-баталіст, Януар Сухадольскі.
А гэта значыць, нагода згадаць стары допіс пра яго, згадаць музей у гомельскім палацы і згадаць нагоду, каб яго наведаць: менавіта там можна пабачыць пэўныя яго творы.
Напрыклад:
▫️Ахалціхская бітва 1828 году;
▫️Здача фартэцыі Абас-Абады;
▫️Здача фартэцыі Эрзурум.

🙏29👍7💔5❤1
sacral_BY
Photo
#sacral_data
4 красавіка 1683 года пайшоў з жыцця Багуслаў Казімір Маскевіч. Нарадзіўся ён у маёнтку Сэрвач, што на Наваградчыне. А вось дзе і як памёр - невядома. Шкада, не было каму пра гэта напісаць (ці не дайшоў[да мяне] дакумант). Але самога сабжа сёння згадваю праз тое, што пісаць ён любіў і пакінуў нам цікавыя ўспаміны пра ўласнае жыццё і падзеі ў Рэчы Паспалітай XVII ст.
Ён ужо згадваўся ў допісе пра аблогу Бабруйску падчас казацкага паўстання Хмяльніцкага. Уласна, першы дыярыюш (то-бок, дзённік), які дайшоў да нас, прысвечаны тым падзеям і ягонаму ў іх удзелу ў 1643—1649 гг.
Другі дыярыюш прысвечаны захопу Іванам Хаванскім тэрыторыі Беларусі ў часы 13-гадовай вайны і сканчаецца на перамозе польска-літоўскага войска ў бітве пад Палонкай ў 1660 годзе.
Вось вам некалькі цытатак без кантэксту, дзеля ўзбуджэння жадання азнаёміцца (а ў каментарах будзе само чытво😉):
Думаў, прачытаўшы дыярыюш, што складу нешта прыгожа-паслядоўнае з успамінаў, але сьмерць, як заўжды, заспела знянацку, сіл і часу разбіраць свае старыя нататкі не было, таму вось так. Але чытво займальнае. Раю.
4 красавіка 1683 года пайшоў з жыцця Багуслаў Казімір Маскевіч. Нарадзіўся ён у маёнтку Сэрвач, што на Наваградчыне. А вось дзе і як памёр - невядома. Шкада, не было каму пра гэта напісаць (ці не дайшоў
Ён ужо згадваўся ў допісе пра аблогу Бабруйску падчас казацкага паўстання Хмяльніцкага. Уласна, першы дыярыюш (то-бок, дзённік), які дайшоў да нас, прысвечаны тым падзеям і ягонаму ў іх удзелу ў 1643—1649 гг.
Другі дыярыюш прысвечаны захопу Іванам Хаванскім тэрыторыі Беларусі ў часы 13-гадовай вайны і сканчаецца на перамозе польска-літоўскага войска ў бітве пад Палонкай ў 1660 годзе.
Вось вам некалькі цытатак без кантэксту, дзеля ўзбуджэння жадання азнаёміцца (а ў каментарах будзе само чытво😉):
Я, Маскевіч, ашмянскі маршалак, страціўшы коні (бо ўжо ўвосень паздыхалі) i хлеб праз неўраджай, быў вымушаны застацца ў той грамадзе з панам падсудкам, на што не магу скардзіцца, бо ўсе мы штодня былі ў небяспецы. I калі б нашыя войскі прамарудзілі яшчэ тыдзень, усіх нас аддалі б пад меч. То хай будзе Богу хвала, што прыспешыў нашае войска i даў яму хуткую перамогу над непрыяцелем.
Сапраўды, пра яго сказана даўней: князь золатам напісаў, a ваявода лайном запячатаў
прапаршчык Васіль Падрэзаў прапанаваў быў, зрабіўшы ўначы вылазку з замка, усіх выразаць. Але капітан строга яму тое забараніў, i ўначы яны пабіліся між сабою. Капітан усё ж перамог i не дазволіў, з ласкі Божай, учыніць разні i вылазкі з замку.
Падчас таго штурму забілі некалькі вусатых баб, якіх нашыя бачылі пазней, прагульваючыся.
Спачатку я не хацеў піць, а калі той змусіў просьбай, то добра - хаця i навобмацак падпіў. Аж пад вечар ад таго мёду зрок мой паправіўся, i тая [немач] больш не вярталася.
Думаў, прачытаўшы дыярыюш, што складу нешта прыгожа-паслядоўнае з успамінаў, але сьмерць, як заўжды, заспела знянацку, сіл і часу разбіраць свае старыя нататкі не было, таму вось так. Але чытво займальнае. Раю.
1❤31👍15⚡3👏2
#sacral_data
Сёння ўспамінаем славутага навукоўца з ХІХ ст. народжанага 18 красавіка 1838 г. у маёнтку Адамарын (суч. вёска Дубрава) – Уладзіслава Дыбоўскага. На канале ўжо былі прысвечаныя яму павярхоўныя допісы: шляхціц, даследчык, трошкі паўстанец, брат выбітнага навукоўца!
Звычайна Уладзіслаў трошкі схаваны ў цені брата Бенедыкта, які шмат падарожнічаў, шмат дзе працаваў і выкладаў. Пра Бенедыкта інфармацыі можна знайсці быццам значна больш.
Уладзіслаў быў чалавекам хваравітым і яму не «пашчасціла» быць сасланым у далёкія Сібіры-Байкалы, яго дзейнасць была больш кабінетнай (хаця ён шмат працаваў з раслінамі Наваградчыны), але гэта ня значыць, што ягоны ўклад у навуку быў менш вартым.
Зноў жа, ня будзем сёння засяроджвацца на пераліку дасягненняў і рэгаліяў, а пашукаем цікавыя факты з жыцця чалавека. Асобы. Пачнем з далечыні. Вось трошкі складанасцяў з хворага дзіцячага жыцця, якія выглядаюць жахліва, але і трошкі іранічна з вышыні сучаснага чалавека:
Інфа паводле кнігі «Рыцар навукі з Нянькава». Вось такое сёння. Калісьці працягнем цікавыя ўспаміны з жыцця славутага земляка.

У Менску быў скліканы кансіліум, які вырашыў, што дзіцяці трэба лячыць электрычнасцю. У Ваньковічаў у Сляпянцы, паблізу горада, была электрафорная машына з вялікім шкляным кругам[😮...] Дзіця клалі на ізаляваны столік, круцілі кола і пускалі ток праз апухлую хворую нагу. Калі гэткае лячэнне не дапамагло, сказалі, што трэба звазіць малога пацыента ў Вільню...
Наступным лекарам стаў нейкі Іцэк з Івянца. Сродак, які ён рэкамендаваў, было абкладанне хворай нагі тоўчанымі рачнымі ракамі. Калі не дапамагло, Іцэк сказаў, што ён ведае яшчэ больш дзейсны сродак, менавіта – вараныя мазгі зайцаў.
Калі лячэнне спынілі, дзіця паволі, вельмі паволі пачало вяртацца да нармальнага стану🫤
Інфа паводле кнігі «Рыцар навукі з Нянькава». Вось такое сёння. Калісьці працягнем цікавыя ўспаміны з жыцця славутага земляка.
1👍21❤17😱5🌚1
#sacral_data
18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэжка. Нарадзілася яна ў 1841 годзе на Гарадзеншчыне, вучылася ў Варшаве, шмат жыла на Берасцейшчыне, перажыла высылку ў Пермскую губерню. Пісала па-польску. Ну, давайце лічыць яе польска-беларускай.
Дарэчы, памерла ў Горадні, там жа і пахаваная на фарных могілках. Вось яе помнік. Яе і другога мужа.
Шчыра кажучы, чытаў ня шмат у яе. «Дзюрдзі» ды «Мэір Эзофавіч» калісьці. А вы чыталі штосці?

1❤47❤🔥12👍3⚡2🙏2💔1
#sacral_data
31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Беларусі". Раптоўна падкраўся 30-гадовы юбілей.
А вось здымак 8-мі гадовай даўніны, дзе адмэн адпачывае ў гэтым самым цэнтры пасля доўгага кручэння понажаў і напаўняецца. Больш прыстойнага фота не знайшлося.
А вы ведалі, бачылі такое?

🔥45👍14❤6👀1
sacral_BY
#дудзічы #sacral_graveyard #sacral_catholic І вось мы падышлі да фінальнага босу вясновага падарожжа па Пухаўшчыне – урочышча Кобань! Гэты ўзгорак мае салідную гісторыю. Бо перш за ўсё, гэта археалагічны помнік, гарадзішча ранняга жалезнага веку. То-бок, людзі…
#sacral_data
Як сваечасова з’явіўся допіс пра могілкі Ельскіх у Дудзічах! Бо сёння прыйшоў час успомніць прадстаўніка гэтага роду – Аляксандра, які ня толькі пахаваны менавіта тут, але і нарадзіўся ў гэтым маёнтку 16 чэрвеня 1834 г.
Важная асоба для Беларусі. Яго можна лічыць адным з пачынальнікаў навуковага беларусазнаўства. Але давайце па парадку.
У 1857 годзе, па смерці бацькі, Аляксандр атрымлівае ў спадчыну маёнтак Замосце (зусім побач з Дудзічамі), кідае вайсковую службу, каб засяродзіцца на гаспадарчай дзейнасці. Акрамя таго ён пачынае збіраць матэрыялы для ўласнага музею, што прысвечаны пераважна Беларусі: мастацкія, археалагічныя, нумізматычныя, а галоўнае, літаратурныя экспанаты. Ад часоў Францыска Скарыны да блізкіх яму па часе твораў.
- з ліста да этнографа і фалькларыста Яна Карловіча.
А. Ельскі ня толькі збіраў літаратурныя творы, але і сам шмат пісаў у перыядычных выданнях ды асобнымі тамамі падпісваючыся псеўданімамі Бацян з-над Пцічы ці Літвін-грамадзянін. Пералічваць працы ня буду, бо там шмат. Ня толькі твораў але і кірункаў.
У 2004 годзе выйшаў зборнік «Выбранае» з тэкстамі А.Е. Бачыў гэты томік у анлайн-барахолцы, але прамарудзіў і не паспеў набыць. Зараз шкадую.
Частку сваёй калекцыі Ельскі падараваў Кракаўскаму універсітэту, частку адправіў у Вільню, але шмат чаго наўпрост згарэла ў часы Першай сусветнай вайны, якую сам сабж не перажыў.
Спадзяюся, А.Е. ганарыўся б нашчадкамі. Ганарыўся б??!🤨
Паводле главы з кнігі «Зорка філаматаў» Кастуся Цвіркі.

«Шаноўны мой зямляча! Пасылаю Вам прывітанне, прашу ласкава прыслаць мне кнігу пана Ул. Вярыгі з Вашай прадмовай «Беларускія паданні», якая толькі што выйшла ў Львове. Я рупліва збіраю ўсё, што датычыць беларускай літаратуры, і хацеў бы мець названую кніжку, якую цяжка дастаць у краі...»
- з ліста да этнографа і фалькларыста Яна Карловіча.
А. Ельскі ня толькі збіраў літаратурныя творы, але і сам шмат пісаў у перыядычных выданнях ды асобнымі тамамі падпісваючыся псеўданімамі Бацян з-над Пцічы ці Літвін-грамадзянін. Пералічваць працы ня буду, бо там шмат. Ня толькі твораў але і кірункаў.
У 2004 годзе выйшаў зборнік «Выбранае» з тэкстамі А.Е. Бачыў гэты томік у анлайн-барахолцы, але прамарудзіў і не паспеў набыць. Зараз шкадую.
Частку сваёй калекцыі Ельскі падараваў Кракаўскаму універсітэту, частку адправіў у Вільню, але шмат чаго наўпрост згарэла ў часы Першай сусветнай вайны, якую сам сабж не перажыў.
«Нельга сумнявацца, што яшчэ і Беларусь будзе жыць сваім духоўным жыццём і выпрацуе сваю «гаворку» да ступені «мовы». Мова штодзень перайначваецца, калі мае для гэтага прастор, і гіне ці камянее, калі зменіцца лёс і яна адыграе сваю ролю ў грамадстве. Але Беларусь, амаль некранутая, мае будучыню не народаў, што аджылі, а тых, якія цягнуцца да жыцця, як кветка пад праменнямі сонца. О! He згінем і мы, і маладыя нашы браты! Я веру ў гэта...»
Спадзяюся, А.Е. ганарыўся б нашчадкамі. Ганарыўся б??!🤨
Паводле главы з кнігі «Зорка філаматаў» Кастуся Цвіркі.
1❤🔥28👍6👀3⚡2🤷♂1🙏1
#sacral_data
25 чэрвеня 1892 года пайшоў з жыцця ўраджэнец Віцебшчыны – Іван Чэрскі. Не ў сябе дома на ложку, а недзе на берагох ракі Калымы, ужо недалёка ад Паўночнага Ледавітага акіяну. Проста паглядзіце на мапу. Вось гэта падарожжа! Ды ў ХІХ ст. Там, канешне, ужо жылі людзі, падданыя імперыі, але ўяўленні пра наваколлі былі, мякка кажучы, недасканалымі. Вось менавіта спадар Чэрскі быў адным з тых, хто гэтыя веды ўдасканальваў. Давайце хуценька прасочым яго шлях да дамавіны ў далёкай вёсцы Калымскае.
У 1863 годзе 17-гадовы студэнт Янка далучыўся да паўстанцаў Каліноўскага (кажуць, нават непасрэдна да атраду Кастуся), трапіў у палон, быў асуджаны на бестэрміновую рэкруцкую службу ў Сібіры. Там-сям неяк выжываў, але галоўнае, што сустрэў калегу-паўстанца Аляксандра Чаканоўскага, які даў маладзейшаму Чэрскаму базу ведаў па геалогіі. Далей іншыя цудоўныя сустрэчы, самаадукацыя і ў пачатку 70-х маем сур'ёзнага навукоўца, які хоць і ня вольны чалавек, не зусім здаровы, але гатовы да доўгіх экспедыцый.
З галоўных дасягненняў, што паспеў зрабіць Чэрскі за свае ня поўныя паўстагоддзя жыцця:
- геалагічна-геамарфалагічнае даследванне берагоў Байкалу, мапай якога карысталіся ажно да 1940-х гг;
- геалагічнае даследаванне Сібірскага паштовага тракту, што пазней стане Транссібірскай чыгуначнай магістраллю, у тым ліку, дзякуючы намаганням высланага беларуса;
- даследаванне берагоў рэк паўночна-ўсходняй Сібіры (экспедыцыя, якую ён так і не скончыў).
Спадар Іван адчуваў, што гэта☝️ягоная апошняе падарожжа, таму ў 1890 годзе паспявае, першы раз за шмат гадоў, наведаць радзіму, сваякоў на Віцебшчыне.
25 чэрвеня ў навукоўца пачаўся моцны прыступ задышкі, з горла пайшла кроў, вечарам І. Чэрскі сканаў ад сухотаў. Тры дні, праз буру, удзельнікі экспедыцыі (яго жонка Маўра ды праваднік казак Растаргуеў) не маглі адплыць да заімкі Калымскае, а пасля некалькі дзён дзяўблі замёрзлую зямлю, каб выкапаць магілу. Пахаванне адбылося толькі 1 ліпеня (вось такое лета!). Паставілі драўляны крыж з агароджай. У 1943 годзе тут паставілі каменны помнік.
Што цікава, жонка Чэрскага павяла экспедыцыю далей, да Ніжне-Калымску.
У гонар нашага земляка было названа шмат геаграфічных абʼектаў: горы, хрыбты, вулкан, ледавік, пасёлак, вуліцы.
На радзіме яго імя носіць вуліца ў Верхнядзвінску, музей у вёсцы Валынцы. У 95 годзе выпусцілі паштовую марку з ім. А яшчэ ў Іркуцку існуе таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
На здымках старонікі “За даляглядам айкумены” В.А. Ярмоленкі.

1❤🔥32🙏4👍3🔥3❤1💔1😇1
sacral_BY
Photo
#sacral_data
У красавіку ўспаміналі аўтара аднаго з ранніх дыярыюшаў (дзённікаў) у Беларусі з цікавымі ўспамінамі пра гістарычныя падзеі – Багуслава Казіміра Маскевіча. А сёння народзіны яшчэ больш ранейшага прадстаўніка гэтага жанру, бацькі вышэй згаданага – шляхціца Самуіла Маскевіча, што нарадзіўся 17 ліпеня 1580 года.
Успаміны яго пачынаюцца са шляхецкага рокашу, дзе сам сабж быў на каралеўскім баку. Але найбольш цікавыя падзеі, што ў расейскай гістарыяграфіі называюць «Смутай», у якіх пан Маскевіч прымаў непасрэдны ўдзел. Давайце трошкі прасякнемся тымі прыгодамі праз выдзертыя з кантэксту цытаты:
“У пытанні веры сярод простага люду [пануе] вялікае невуцтва. Калі кароль падышоў да Смаленска, навакольны люд начаў уцякаць з быдлам у лясы, беручы з сабой з дому i абразы, на якія ўскладае празмерныя спадзяванні. Таму калі нашыя, шукаючы ў лесе спажывы, натрапілі на ix i адабралі быдла, яны, гневаючыся на абразы, на знак ганьбы паразвешвалі ix на дрэвах дагары, кажучы: «Мы молімся вам, a вы нас ад Літвы не ўбераглі»
“нам там аказалі мілы прыём, папы паводле тамтэйшага звычаю сустрэлі нас з абразамі, з хлебам-соллю. Тут прабылі мы тыдзень; штодня прыбывалі са Сталіцы маскоўцы са свежымі навінамі, што ўжо, ужо з адчыненымі брамамі чакаюць нашага прыходу.
Самазванец, [які перабываў] у Калузе, калі даведаўся пра выграную намі бітву i пра тое, што маскоўцы ўжо адправілі Шуйскага ў манастыр, таксама паспяшаў з Калугі да Сталіцы i спыніўся з другога боку, за мілю ад Масквы, разам з Янам Сапегам, усвяцкім старостам. Гэта спарадзіла сярод маскоўцаў разлад, бо народ аддаваў перавагу яму, a баяры каралевічу”
“нашыя, не стрымліваючы сябе, не здаволіўшыся замірэннем, паводзіліся настолысі пыхліва, што бралі любую ўпадабаную рэч, нават у самых знатных баяраў гвалтам адымаючы жонак i дачок. Тое надзвычай абурыла маскоўцаў, i сапраўды было за што. Па нашай парадзе, каб запабегчы тым злоўжыванням, яны пагадзіліся на грашовую аплату нашага пастою (па 30 злотых на каня), самастойна збіраючы яе з городов праз сваіх пасланцоў”
“Некалькі тыдняў пражылі ва ўзаемным недаверы. Нібы й сябруем з імі, a за пазухай камень, як у ix кажуць; бываем адзін у аднаго на банкетах, a ўсё ж яны нам не давяраюць. Мы таксама мусілі захоўваць вялікую асцярожнасць”
“Той, напіўшыся, стрэліў некалькі разоў у абраз Найсвятой Багародзіцы, намаляваны на муры тае брамы, на што баяры прыслалі пану Гасеўскаму скаргу. У коле яго асудзілі на смерць i, адцяўшы рукі, кінулі ў вогнішча i спалілі на стосе перад той самай брамай”
“Паўсюль вельмі шмат як мураваных, так i драўляных цэркваў, i калі ва ўсіх цэрквах пачыналі званіць на абедню, здавалася, што чуеш штосьці неверагоднае. Мы ж усё гэта за тры дні ператварылі ў попел, такая вялікая краса гэтага места згінула за даволі кароткі час; уцалелі толькі два замкі Крым i Кітайгарад, у якіх мы самі ратаваліся ад агню. Пазней яны спалілі i Кітайгарад, a Крым мы пакінулі цэлым”
“Пан Сапега, нядоўга пахварэўшы, памёр у Сталіцы 8 iulii. Войска, што было пад яго камандаваннем, 18 iulii, праз паўтара тыдня па яго смерці, разышлося са Сталіцы па валасцях: не хацела падначальвацца ні нашаму рэгіментару, ні каму іншаму, трымалася свайго інтарэсу, рабіла набегі, прыпякала маскоўскія азадкі i таму добра пачувалася. Каралю не служыла, за выключэннем некалькіх тыдняў, адбытых пад Сталіцай, але ўсё ж узяло плату за 10 чвэрцяў. Цела п. Сапегі вазілі за сабой, пазней адправілі ў Літву”
“Кароль, даведаўшыся пра выхад нашых войскаў са Сталіцы (ён ніяк не мог зразумець прычыны i не даў веры дэкларацыі нашых паслоў), загадаў адправіць ва ўсе гродскія суды ўніверсалы, што ідзе з Масковіі свавольнік, якога трэба паўсюль біць i не пускаць”
І ў канцы трошкі больш жыццясцвярджальнага:
“25 februarii 1615 ездзіў з п. Міхалам Храптовічам у Падароск, у сваты да маёй дваюраднай сястры, паненкі Разаліі Аўсянай.
1 сакавіка у Падароску, на мясапуст п. Храптовіч даваў паненцы марцыпаны”
А ў каментарах можна пачытаць дыярыюш цалкам.

3❤22👍5 4🤔2👏1
#sacral_data
Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркманаў – шведы, што аселі ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў назад.
Як гэта заведзена, юны шляхцюк праводзіў час атрымліваючы адукацыю. Прыродазнаўчую, але і цікавіўся мастацтвам.
А ў 1863 годзе ўзяў удзел у паўстанні. Паранены ўзяты ў палон і асуджаны на 4 гады катаргі.
І вось галоўная нагода ўспамінаў Юзафа Беркмана: ён пакінуў нам пэўныя мастацкія творы. Прысвечаныя пераважна падзеям і побыту сасланых паўстанцаў. Маляваць ён пачаў яшчэ падчас этапу, але самы прадуктыўны перыяд пачаўся пасля 1866 году, калі катаргу замянілі на пасяленне і спадар Юзаф разам з мастаком Станіславам Уронскім адкрылі ў Іркуцку мастацкую майстэрню.
Падчас высылкі Ю.Б. перасякаўся з Бенедыктам Дыбоўскім і нават рабіў ці то здымкі, ці то малюнкі для апошняга.
А вось тут альбом з малюнкамі Юзафа Беркмана, што атрымалася знайсці на абшарах👇
https://teletype.in/@sacral_by/3H4eUgoT8Xm

3❤38👍7❤🔥4👏2 2🙏1😍1
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data
Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу.
Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія габрэі прывезлі ягоную рызу на радзіму. Адзін з іх, Эліёз, падараваў рызу сястры, тая памерла, трымаючы рэліквію ў руках. Так яе і пахавалі. На гэтым месцы вырасла дрэва. У IV ст. цар Мірыян загадаў пабудаваць там царкву, зрубіць тое дрэва, каб атрымаўся слуп. Але пакуль сьвятая Ніно (лічыцца, што яна хрысціла Іверыю\Грузію) не памалілася, нічога не атрымалася.
Вось прыкладна гэтыя падзеі 14 кастрычніка адзначаюць картвелі.
А храм, што пабудавалі, завецца Свеціцхавелі ў горадзе Мцхета. Тая царква да нас не дайшла, бо была драўлянай, а вось гэтая, на здымках, датуецца ХІ ст. Не навабуд таксама, ведаеце.

1❤34👍5🙏2 1