#княгінін #sacral_graveyard #sacral_orthodox
Загібайце пальцы: першы ўзор могілак з падарожжа. Праваслаўныя. З цікавага - цагляная капліца мяжы ХІХ-ХХ ст.
Яшчэ ёсць вайсковы некропаль часоў Першай сусветнай вайны. Асаблівай прыгажосцю не вылучаецца, але звязаны з цікавай падзеяй тых часоў. На камяні-абяліску пішуць, што тут пахавана 2,5 тысячы рускіх жаўнераў (напэўна жаўнераў расійскай імператарскай арміі, наўрад ці ўсе яны былі рускімі), загінулых пад час Нарачанскай аперацыі.
У 1916 годзе Нарачанскі наступ меркаваў сваёй мэтай прарваць нямецкі фронт па просьбе французаў, каб адцягнуць увагу германскіх войскаў у далёкім Вердэне, дзе з пачатку года адбываліся цяжкія баі (у гісторыю ўвойдуць як "вердэнская мясарубка").
Праз хуткае планаванне, вясновую адлігу і няўдалую лагістыку, наступ праваліўся. РІА згубіла па розных крыніцах 65-78 тысяч забітымі ды параненымі (недзе пішуць і пра 110 тыс.).
Французам гэта асабліва не дапамагло, а вось нямецкія часткі, што ўзмацнялі аўстра-венгерскі фронт на поўдні прыйшлося аслабіць. Што ў сваю чаргу магло паспрыяць пэўнаму поспеху расійскіх войскаў на Палессі, Валыні ды Галіцыі (так званы Брусілаўскі прарыў).

1🔥22👍5🌚3⚡1👏1
#княгінін #sacral_orthodox
Кажуць, што гэтая царква дайшла да нас з XVIII стагоддзя і да 1839 года была уніяцкай.
Зараз вось так выглядае. Прасякніцеся. Ну як, на стыле?
Стары здымак зроблены, меркавана, у межах канца ХІХ - пачатку ХХ ст. і адносіцца да нейкага "архіву Яна Балзункевіча" - загадкавага краязнаўцы. Пакінуў пэўную колькасць здымкаў сакральнай архітэктуры, але забыўся зрабіць сэлфі для ўдзячных нашчадкаў.

❤47👍12😢3👏1
#княгінін
Сціплы кавалачак зямлі на ўскрайку вёскі, загадкавы і ў той жа час легендарны праз сваю трагічную гераічнасць. Ці гераічную трагічнасць.
Пафасу нагнаў, га?
На самай мяжы з полем стаіць чыгунны крыж. Палова памятнай шыльды адсутнічае. Кажуць, вынік дзейнасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Але пэўныя жыхары памяталі, што напісана было "Па ўсіх памерлых, што спачываюць у гэтай магіле. Франц Васільевіч Лукацэвіч".
Кажуць, тут пахавана 11 чалавек, удзельнікаў паўстання 1863 года, што трапілі ў пастку ўрадавых войскаў і былі павешаныя.
У мясцовасці дзейнічалі атрады Густава Чаховіча, які пасля паразы здолеў збегчы ў Францыю. Ці, як бы напісаў Каліноўскі, "да пранцуза".
Так і пра гэты крыж існуе легенда, што набыты ён за мяжою тымі, хто выратаваўся, а ўсталяваны толькі ў пачатку ХХ стагоддзя тым самым Францам Лукацэвічам. Ці то сам былы ўдзельнік паўстання, ледзь не адзіны выжыўшы з атраду, ці толькі тагачасны ўпраўляючы маёнтка Козел-Паклёўскіх, што спачуваў загінулым землякам. Як заўжды, ёсць пытанні, што жа і з кім тут адбылося? Зрэшты, не прывыкаць.

1🔥30🙏8👍2👏1
Ідэя для беларускіх гульняробаў: гульня ў стылістыкі "Героі 3" (ці што ў нас яшчэ ёсць алдова-клясічнае?), у якой вы гуляеце за кіраўніка паўстанцкім атрадам у 1863-64 гадах. Бегаеце па лясох Вілейскага, Ашмянскага і інышых суседніх паветаў. Збіраеце дабраахвотнікаў ды зброю ў атрад касінераў. Атакуеце імперскія патрулі ды хаваецеся ад казакоў.
Гульня - "рагалік", бо мы ведаем, што паўстанне задушана і хэпі-энду ня будзе. Таму мэта - пратрымацца, як мага больш дзён. Рызынка да канцэпцыі - варыянты пройгрышу: куля, шыбеніца, Сібір, эміграцыя ў Еўропу (а гэта дакладна пройгрыш і ці не парушае ён ідэю roguelike?).
Згулялі б у такое, а? За Густава Чаховіча, Людвіка Нарбута ці Юльяна Бакшанскага?
Таму распаўсюдзьце сярод жыхароў вашага ЖЭКа! Мо нехта падхопіць.

❤60👍15😁7☃2🔥1
sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_orthodox
Што тычыцца нелінейнасці аповеду, то вось нядаўна мы скончылі агляд апошняй кропкі падарожжа, каб перамясціцца ў самы пачатак - вёска Даўгінава, ужо (ці яшчэ) Вілейскі раён. Трапіць сюды можна зручна на маршрутцы, што стартуе а палове сёмай раніцы са станцыі метро “Усход”. Хоць у Менску ёсць вуліца Даўгінаўскі тракт, названая ў гонар былога мястэчка, праязджаць маршрутка яе ня будзе. Гэтым жа транспартам, дарэчы, можна даехаць да Будслава, але не гэтым разам.
Каля 2 гадзін дарогі, 13 рублёў з носу і на месцы.
А першае, што пакажу - царква-мураў’ёўка, асвячоная ў гонар Святой Троіцы. 1870 год, рэтра-рускі стыль. Як заўжды (амаль) была зачынена, таму дадам здымак інтэр'еру з адносна далёкага 41-га году.
Прышпільна, што на браме крыжы, якія, хутчэй, чакаеш пабачыць у рыма-каталіцкіх угоддзях.

1❤42👍13🙏3👏1😇1