Прыйшоў сказаць, што жывы і не забыў пра вас.
Ішоў шмат, вунь паглядзіце, колькі натупаў.
Прыйшоў і прынёс трошкі замалёвак з кантэнтаграфічнай экспедыцыі.
Анансую любімую пахавальную рубрыку, бо ўраджай сабраў багаты.
А яшчэ нагадаю, што прэміум-магнаты могуць падтрымаць канал голасам, каб вярнуліся сторысы і фірмовая рэакцыя (якой ніхто не карыстаецца🫢):
https://t.me/belarus_sacral?boost
А яшчэ раздумваю над стартапам уласнай данацілкі кшталту "Buy Me a Coffee". Толькі ў ёй замест кавы будзе прапанавана пачаставаць творцу квітком на цягнік рэгіянальных ліній эканом-кляса.

❤54👍21 15😁10❤🔥2
#sacral_data
Калі вы шукалі нагоду ў гонар пятніцы, то яна для вас у мяне ёсць!
18 красавіка 1838 года у маёнтку Адамарын (зараз Дубрава) нарадзіўся хлопчык Уладзіслаў Дыбоўскі. Канешне, пра ягонага старэйшага брата Бенедыкта і ягоныя ўнёскі ў навуку вядома больш. Але і гэты шляхцюк-паўстанец-катаржанін за 70 гадоў жыцця паспеў папрацаваць у сферы біялогіі і нават палеанталогіі. Выдаў пару зборнікаў беларускага фальклору.
Сеціва кажа, што пра сабжа існуе кніга “Рыцар навукі з Нянькава*”. Трэба адшукаць ды пачытаць. Ці мо хтосці ўжо ведае, дзе лічбавую версію ўзяць?
А вось быў допіс з сямейнага пахавання каля Любчы, дзе знайшоў апошні прытулак Уладзіслаў.
*- вёска на Наваградчыне. Але ж ён у апошнія гады жыў у зараз неіснуючым Войнаве ў сястры. Ці то назва маёнтка, куды ўваходзіла і Нянькава? Карацей, трэба кнігу шукаць…

👍34❤9🙏3👏1
#княгінін #sacral_urban
Пачнем агляд апошняй вандроўкі. Сустракайце: Мядзельскі раён, вёска Княгінін і яе вакзал - месца, што сустракае і выпраўляе ў шлях. Першае ці апошняе, што бачыць падарожнік. У дадзеным выпадку апошняе, бо аповед будзе не лінейны, пачну з канца. Прыгажэй за вакзал у вёсцы нічога не сустрэць (гэта жарт(ці не)), фасад, візітоўка ды рызынка Княгініна. Прыемны бонус на шляху дамоў з нязручнымі лавамі для дрымоты стомленага валацугі, непрацуючай касай, але з начальнікам станцыі.
Будынак стары - 1905 год. Прыгожы, але тыповы для свайго часу і рэгіёну. У падобным стылі вакзал у Маладзечна. Месца як раз на чыгуначкай галіне паміж горадам сонца ды Полацкам. Шкада, што цягнік тут рэдка праязджае, але пра гэта пазней.
Працяг будзе.

1❤45👍15❤🔥4🔥2👏2