sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#даўгінава #гара_цэгла #sacral_industrial
У ХІХ стагоддзі гаспадаром Даўгінава быў шляхціц Людвік Каменскі. Прадстаўнік старажытнага роду, удзельнік паўстання Касцюшкі і прыхільнік Напалеона пад час вайны 1812 года. Нягледзячы на такую недабранадзейнасць для імперскіх уладаў і часовы арышт пасля вайны, атрымаў пасаду менскага віцэ-губернатара. Што крыху ўражвае, шчыра кажучы.
Яшчэ ў 1823 годзе заснаваў у Даўгінаве суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1867 года.
Думаеце на здымках яе разваліны? Нуу... няўпэўнены. Да пачатку Першай сусветнай вайны тут месціўся крухмальны заводзік, таксама справа Людвіка Каменскага. Ці яго спадкаемцаў. Мо пасля заняпаду суконнай вытворчасці тут пачалі вырабляць белы парашок ці гэтыя ўстановы існавалі паралельна?
Дакладных адказаў у мяне няма (як і інфы, што тут дзеялася цягам насычанага ХХ ст. Зараз падобна на былы мехдвор), але калі ёсць у вас, то не саромейцеся дзяліцца ў каментарах😉
1❤34👍6👏4
sacral_BY
Photo
#даўгінава #sacral_graveyard
Вось вайсковае пахаванне на вуліцы, якая па назве і, ў пэўным сэнсе, сутнасці - Цэнтральная.
Першапачаткова тут былі пахаваныя загінулыя ў Першай сусветнай вайне жаўнеры. На капліцы напісана, што ніжэйшыя чыны 115 пяхотнага Вяземскага палка ў 1915 годзе. Вядома, што гэты полк амаль цалкам быў знішчаны пад час Мазурскай ці Аўгостоўскай аперацыі нямецкіх войскаў, частцы усходне-прускага наступу. У адрозненні ад ахвяр у Княгініне, тут наступ быў у іншы бок і іншы час.
Спачатку думалася, што і капліца ўзведзена ў гонар гэтых вайскоўцаў. Але не, месца пад некропаль абрана адмыслова побач з прыдарожнай капліцай больш старой. 1856 год, амаль аднагодка касцёла.
Праз парачку гадоў пасля сканчэння Першай сусветнай і развалаў розных імперый, сюды дадаліся загінулыя жаўнеры польскага войска ў вайне з Савецкай Расіяй. Ну і можна заўважыць крыжы з датай 1939 год. Напэўна, з’явіліся пасля добраўпарадкавання нядаўніх часоў, бо ў савецкі час з’яўленне такіх мемарыялаў уявіць цяжка.
Дарэчы, на крыжах сустракаюцца і нямецкія прозвішчы. Вось дзе ўвасабленне totentanz - смерць зраўняе ўсіх!

Стары здымак зроблены да 1918 г. Таму не зразумела, ёсць там ужо пахаванні ці ўвогуле вайна яшчэ не пачалася. Але ж праваруч можна заўважыць быццам жаночыя фігуры, падобныя на сясцёр міласэрнасці. Ці тое сялянскі жаночы строй?
121👍14🙏3❤1👏1
❤‍🔥19👍6❤4