sacral_BY
#гомель #sacral_urban Кожнаму гораду свой "чырвоны дворык" (чаму двукоссе? Ён жа літаральна чырвоны🤔)! Згодныя? У працяг тэмы цаглянага стылю.
#магілёў #sacral_urban
Калі такая справа, то вось працяг тэмы чырвоных двароў. Гэты магілёўскі куток год праляжаў у лічбавай шуфлядзе. І вось нагода!
Калі сёння пятніца, успамінайце, ці былі, бачылі такія месцы ў іншых гарадох? Мо самі ў такіх жывяце ці ходзіце міма на працу? А мо сёння пойдзеце ў такое каву\піва піць?

❤48👍5🔥1👏1
Спадарства. Я завёў "бусці".
Шмат разоў думаў пра гэта, але адкідаў думку, бо неяк недарэчна, няўчасна ды складана-незразумела...
Але нарэшце зрабіў. Калі вам падабаецца варушняк на канале, можаце кінуць капейчыну ці нават аформіць падпіску. На агульную даступнасць кантэнту гэта не паўплывае. Усё па-ранейшаму будзе тут для ўсіх у ТГ. Магчыма ў будучыні для падпісантаў змагу нешта прыдумаць дадатковае, каб ім было прыемна.
Нават, калі не збіраецеся марнаваць грошы, то хоць паглядзіце, як там усё абставіў. Ужо дзеля гэтага варта было завесці, бо самому было прышпільна афармляць🤭
Такая навіна. Дзякуй за ўвагу!
https://boosty.to/sacral_by

1❤38👍11👏4💩2😍1
sacral_BY
#гомель #sacral_urban Кожнаму гораду свой "чырвоны дворык" (чаму двукоссе? Ён жа літаральна чырвоны🤔)! Згодныя? У працяг тэмы цаглянага стылю.
Хопіць сядзець у душным Гомеле. Час шураваць у душную Хойнікаўшчыну (лета ж і спёка былі).
Усяго 1,5 гадзіны на маршрутцы і вось яны - паўднёвыя абшары. Ужо хутка падрыхтую пачастункі з некалькіх прыгожых мясцін.

1❤45👍18👏2
sacral_BY
Хопіць сядзець у душным Гомеле. Час шураваць у душную Хойнікаўшчыну (лета ж і спёка былі). Усяго 1,5 гадзіны на маршрутцы і вось яны - паўднёвыя абшары. Ужо хутка падрыхтую пачастункі з некалькіх прыгожых мясцін.
#барысаўшчына #гара_цэгла #sacral_dominium #sacral_brovar
Вёска Барысаўшчына - адна з тых мясцінаў, куды жадалася трапіць ужо даволі даўно. Лагістыка тут ня самая зручная, таму вось толькі-толькі. А ўсё дзеля чаго? Канешне ж дзеля руін былога маёнтка, які належаў з пачатку ХІХ ст. роду Ястржэмбскіх (ці больш усходне-славянскі варыянт - Эстрэмскія). А ў канцы ХІХ ст. тут з'явіўся прыгожы цагляны комплекс гаспадарчага двара ў эклектычных формах. І тут адразу кідаецца ў вочы будынак былога бровара - галоўная разынка маёнтка, што так нагадвае вежу старажытнага замка. Данжон - ні дадаць, ні адабраць!Сёння з яго і пачнем агляд. Ім бы можна было б і скончыць, бо на што тут пасля такога яшчэ глядзець? Але працяг будзе.
Цікава, чым пабелена цэгла, і наколькі даўно, што атрымаўся такі па-свойму экзатычны і шляхетны колер?
Стан будынку аварыйны, таму на тэрыторыі варта быць вельмі асцярожным.

1💔42👍14👏11❤🔥4❤2🤷♂1