СКАРБОНКА
💰 Фінансы, гісторыя, факты — усе таямніцы!
Цікавіцеся, як працуюць грошы? Чаму адна манета каштуе мільён, а другая — нічога? Як сусветныя навіны ўплываюць на ваш кашалёк?
✅ На нашым канале:
- Што хавае гісторыя грашовай сістэмы
- Аналіз фінансавых навін без складанай тэрміналогіі
- Практычныя парады па абароне і прымнажэнню
Падпісвайцеся зараз! Толькі факты, толькі карысныя веды

❤14🤔4👍1🤪1
sacral_BY
#крывічы #sacral_graveyard #sacral_catholic З Даўгінавым разабраліся, час рухацца далей. Да вёскі Крывічы каля 15 км і гэта ўжо Мядзельскі раён. Вееельмі спадзяюся, што не прыйдзецца ўсю адлегласць шураваць пешшу. Часу хоць і хапае, але ж самі разумееце...…
#sacral_data
Дастаю з засекаў здымак, што чакаў свайго часу з красавіцкага падарожжа. Бо менавіта сёння (ці не зусім, бо магчыма блытаніна з Грыгарыянскім\Юліянскім календарамі) у 1800 годзе ў вёсцы Крывічы нарадзіўся не абы-хто, а чалавек з памятнай шыльды каля мясцовага ДК – Язэп Ходзька. У студэнцтве Язэп быў сябрам таемнага таварыства філаматаў. Хоць і паспеў паспяхова скончыць Віленскі ўніверсітэт, каб пазбегнуць далейшага пераследу, пасля разгрому арганізацыі імперскімі ўладамі, пайшоў рабіць вайсковую кар'еру. Ну і даслужыўся да генерал-лейтэнанта, займаючыся згодна адукацыі тапаграфіяй і геадэзіяй. Спачатку ў родных мясцінах, спрычыніўся да стварэння "дугі Струвэ". А потым пакатаўся па Малдавіі, Валахіі, Балгарыі, служыў на Басфоры ды Каўказе. На апошнім і памёр, пахаваны ў Тыфлісе (зараз Тбілісі).
У Язэпа было яшчэ шмат братоў, асоб занятых рознай творчай ды навуковай дзейнасцю. Але ўшанавання іхнай памяці ў вёсцы неяк не сустрэў.

1👍29❤🔥10❤3⚡2👏1🙏1
sacral_BY
Photo
#мазыр #sacral_orthodox
Арыгінальнага кантэнту з сабору арханёла Міхаіла гэтым разам не прывёз. Амаль не здымаў, усё больш дабрашчасна сузіраў. А ўсё таму, што 5 гадоў назад паўсюль улез, паздымаў і вось зноў вынес нагадаць старым чытачам ды паказаць новым свае дасягненні ў камунікацыі з храмавымі бабулькамі. Што тады, што зараз атрымалася дамовіцца, каб пусцілі ў крыпту храма. Там мяркуецца папярэдні запіс для гэтай працэдуры, але вось трошкі ветлівай нахабнасці і двойчы поспех.
Першы допіс з крыпты. З трагедыяй і чэрапамі.
Другі допіс з крыпты. З цэглай і надмагіллямі.

1👍39❤6😁2
sacral_BY
Photo
#мазыр #sacral_catholic
Сёння працягну паказваць здымкі знаёмых мазырскіх мясцін палепшанай якасці. Самі разумееце, знаёміцца даводзілася пару смартфонаў назад. Часам аднаўляць трэба ня толькі тэхніку, але і кантэнт.
Дык вось, касцёл жаночага кляштару гасцінна адчыняе браму, ня гледзячы на рамонт.

1❤47👍11⚡3