sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#sacral_data
2 лютага, то-бок у гэты дзень, 1892 году памёр ураджэнец Пружан Люцыян Крашэўскі. Мастак і фатограф, што за дапамогу паўстанцам у 1863 годзе быў сасланы ў Пермскі край.
Як бы жадалася паказаць вялікую колькасць яго здымкаў, «якія цяпер з'яўляюцца важным матэрыялам для вывучэння Чувашыі XIX стагодзьдзя». Жадалася б, але шчыра кажучы, хацелася б увогуле іх самому пабачыць, бо ніводнага знайсці ў сеціве не атрымалася!
Гэй, спадарства! Ніхто ў Чувашыю не збіраецца/ужо на месцы? Тут гэта, трэба пашукаць нешта.

Але ж памятаем, што сабж быў яшчэ мастаком. Вось парачка яго прац: «Вітанне нявесты» ды «На этапе». Адгадайце, дзе які? Між тым, мяркуецца, што іх значна больш. Хаваюцца недзе ў Польшчы ды Украіне. У Беларусі ніводнай няма, нават у сеціва не пракрадаюцца.

Насамрэч, некалькі здымкаў яго аўтарства знайшоў. Але гэта ўжо пасля высылкі, калі Люцыян пераехаў у Польшчу.
У каментарах👇
1❤48👍8❤‍🔥2🔥1🙏1💔1
Усе гэтыя пошукі і падрыхтоўка зацемак пра славутых землякоў падштурхнулі на думку, што Беларусь – сапраўдны падарунак чалавецтву.
Першая думка няхітрая: з нашых земляў у свет трапіла шмат выдатных дзеячаў мастацтваў і навук. І тут нічога асаблівага няма. Выбітныя людзі спаўняцца па ўсім свеце.
Але ж, па-другое, беларуская зямля робіць гэта сапраўды шчыра і бескарысліва. Нараджаюцца мастакі, пісьменнікі, навукоўцы і ўсе іх ведаюць як выбітных палякаў, расейцаў, літоўцаў, габрэяў і г.д. Узносяць на свой нацыянальны Алімп. А беларусам і не шкада. Мы дастаткова самадастатковыя, каб абысціся бяз гэтых «ачывак». Сапраўдны падарунак аддаюць без надзеі на такую ж удзячнасць.
«А тыя людзі самі сябе лічылі беларусамі?» – можа ўзнікнуць пытанне. А хіба людзей, што перажылі мадэрнае нацыяўтварэнне, павінна гэта хваляваць? Ужо прабачце, але нацыянальны міф не цікавіцца меркаваннем шаноўных нябожчыкаў. Ці не згодныя?
Зрэшты, якая розніца? Мы ж вышэй усяго гэтага😇
❤51👍115🤔2
#ваўкавыск #sacral_urban
Віншую, мы ў Ваўкавыску! Горадзе цікавай старой забудовы. Яшчэ з вакзалу ў вочы кідаюцца эклектычныя пернікавыя дамкі. Але самае цікавае, звычайна, не па-сучаснаму патынкаваныя фасады. Не, за цікавым трэба зазірнуць трошкі за гэтую шырму. Вось дзе хаваецца душа. Эклектычнасць па сутнасці і па духу.
1❤69👍10👏2💯1
#waldmachtfrei
Сёння пра актуальнае.
На вуліцы снег, сонца і мароз.
Трымаю ў курсе🫡
❤54👍6❤‍🔥3🫡3👏1
sacral_BY
Photo
#ваўкавыск #sacral_catholic
5 гадоў назад прабежка па Ваўкавыску (амаль літаральна, бо часу да цягніка бракавала) была фінальнай падзеяй пэўнага падарожжа. Тады касцёл св. Вацлава быў зачынены, а допіс быў прысвечаны экстэр'еру. Летась раніцай дзверы храма адчынілі, каб прыбрацца перад імшою. А тут я па памытай... Але ніхто не аблаяў і не прагнаў. Дзякуй той жанчыне, што аднеслася з паразуменнем!

Дарэчы, святы Вацлаў, мяркуючы з назвы, кантэксту і ўласных асацыяцый, усё ж не аказаўся палякам. Раптоўна, гэта быў чэскі князь з Х стагоддзя. Лічыцца пакутнікам, бо забіты язычнікамі. Шануецца ня толькі каталікамі, але праваслаўнымі.
Так, і што ж тут за чэскі след у гэтай гісторыі? Ну, насамрэч, касцёл асвечаны ў 1850 годзе віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім. У гонар яго і назвалі. Дакладней, у гонар заступніка і цёзкі апошняга.

Дарэчы №2: адзіную праваслаўную выяву св. Вацлава ў Беларусі знайшлі ў Полацку ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Даўно жадаю і планую наведаць.
❤56👍5🙏3👏1