sacral_BY
#ваўкавыск #sacral_catholic #sacral_graveyard Манументальнае захаванне памяці аб памерлых – такое ж мастацтва, як жывапіс, архітэктура, скульптура (а агулам і не асабліва адрознае). Колькі існуе спосабаў зрабіць гэта прыгожа? Прыкладаў ва ўсім сьвеце вельмі…
#ваўкавыск #гара_цэгла #sacral_urban
З труною на ільвіных лапах мала што можа параўнацца па нечаканасці сустрэчы. Але гэтая цагляная камяніца таксама аказалася сюрпрызам. Пры чым, не тое, каб надта прыйшлося бадзяцца па горадзе раніцай. Усяго толькі пайсці на захад ад вакзалу на пошукі цікавай забудовы.
І што, шукаў забудову? Атрымай. Кашара канца ХІХ ст. у цагляным стылі.
Тады іх было больш (глядзі стары здымак). Збудаваны комплекс быў для кватаравання 16-й артылерыйскай брыгады расейскага войска, якая размяшчалася ў горадзе з 1888 г.
Цягам усяго ХХ ст. пабудовы выконвалі сваю функцыю для розных войскаў. У Другую сусветную тут быў лагер ваеннапалонных і перасылка габрэйскіх вязняў. Зараз кашара закінутая.
Побач будынак, падобны на кашару і быццам пазнейшага часу. Заняты офісамі і крамай.

1👍28❤15🤔2🤯1
sacral_BY
#ваўкавыск #sacral_urban Віншую, мы ў Ваўкавыску! Горадзе цікавай старой забудовы. Яшчэ з вакзалу ў вочы кідаюцца эклектычныя пернікавыя дамкі. Але самае цікавае, звычайна, не па-сучаснаму патынкаваныя фасады. Не, за цікавым трэба зазірнуць трошкі за гэтую…
#ваўкавыск #sacral_urban
Аднаго допісу з цудамі ваўкавыскай забудовы, лічу, замала. Вось яшчэ👐
Кажуць, яшчэ сёння міжнародны дзень роднай мовы. А тут ён штодзень. Чаго ўсім і пажадаю🍻

2👍44❤🔥15🤷♂1⚡1😁1🤔1
#sacral_data
Сёння пра герб Радашкавічаў. Бо менавіта ў гэты дзень 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месцу герб. І пацвердзіў месцічам права на самакіраванне. Справа ў тым, што Магдэбургскае права горад атрымаў яшчэ ў далёкім 1569 годзе ад Жыгімонта Аўгуста (магчыма, гэтая падзея неяк звязана з Лівонскай вайной ды будучым заключэннем Люблінскай уніі).
«А што гэта за кабета захраснула ў тэкстурах брукаванкі на выяве гербу?» – спытаеце вы.
А гэта святы Стэфан. Першы хрысціянскі пакутнік, якога за хрысціянскую пропаведзь пабілі камянямі. Як бачым, выява 1792 году быццам трошкі лепш адлюстроўвае тую падзею. Агулам, чым больш глядзіш на здымак, тым больш задумваешся над зместам.
Такі сімвал быў абраны, верагодна, праз тое, што першы касцёл у паселішчы быў асвечаны ў гонар гэтага святога і святой Тройцы. А яшчэ бачым дату 1447 – гэта год першай пісьмовай згадкі Радашкавічаў, калі віленскі кашталян Пётар Гедыгольдавіч засноўвае той самы касцёл.

1❤45👍11👏3🙏2
#sacral_data
– успамінаў нейкі мемуарыст хаўтуры Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі», што адбыліся 28 лютага 1616 году ў Нясвіжы. Былы віленскі ваявода наказаў, каб яго простую труну неслі да магілы жабракі, называныя ім «братамі».
Шляхта ў тыя часы мелі схільнасць да крайнасцяў у абодва бакі: ад непамерна дарагіх і пафасных пахаванняў, да вось такіх сціплых рытуалаў. Тым ня менш, Сіротка загадзя падрыхтаваў прыгожыя саркафагі для сябе і нашчадкаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела. І зараз там можна знайсці памятную пліту з яго выявай у вопратцы пілігрыма.
«У падарожным адзенні пахаваць яго казаў, а без гэтых катафалкаў, без тлумных працэсій, без коней прыбраных, без ламання коп'яў. Словам, ані найменшай цырымоніі не патрабаваў, з чаго ўсяго было відаць досыць волі яго, каб чалавек, такі высокі з нараджэння і такі высакародны, і прызнаны ў айчыне, толькі некалькі локцяў жалобы меў на труне»

1❤40👍10🙏4