#лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Давайце паглядзім сёння на руіны храма XVIII ст. Знаходзіцца былы касцёл у вёсцы Лыскава Пружанскага раёну, недзе паміж... нават ня ведаю, да чаго тут прывязацца? Непасрэднай дарогі да нейкіх значных населеных пунктаў быццам і няма, без чыгункі побач. Магчыма таму доўгі час не атрымлівалася сюды трапіць, пры тым, што жаданне такое маецца вельмі даўно.
А што такога? Хіба мала ў нас барокавых руінаў? У тым ліку тых, што даўно свяціліся на канале.
Па-першае, мала, трэба яшчэ! Кожны занядбаны храм - асобны скарб, прыгажосць, уражанні, што атрымалася займець, пакуль яно ўсё не развалілася. Па-другое, гэты касцёл мае рэдкую для такіх будынкаў асаблівасць. Але ў лепшых традыцыях стварэння інтрыгі, пра яе распавяду і пакажу ў наступным допісе. А пакуль старажытныя муры.
Магчыма, нехта ўжо ведае ці нават бачыў уласнымі вачыма?
Дарэчы, трапіць у Лыскава атрымалася амаль выпадкова. Везлі мяне на аўта па іншых справах і вёска трапілася на шляху. Запатрабаваў прыпынак і ніхто са спадарожнікаў аб гэтым не пашкадаваў. Спадзяюся, і вы не пашкадуеце аб змарнаваным часе на прагляд здымкаў.

1❤🔥35😢9❤6👍2🙏2💔2😨1