sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Кожная руінка па-свойму прыўкрасная, але рэдка іх можна назваць унікальнымі. Голыя муры з рэшткамі тынкоўкі. Цудоўна, калі захаваўся дах, купалы ці нават мармуровыя пліты ды недабітыя алтары. А вось каб захаваліся нейкія роспісы... У галаву прыходзіць толькі царква ў Сідаравічах. Але паглядзіце што тут у нас? Тат-так, шмат фрагментаў там-сям. На жаль, не знайшоў інфы, калі зроблены роспісы. Улічваючы пажары, перабудовы ў праваслаўную царкву і наадварот (дарэчы, вежа з'явілася толькі ў пачатку ХІХ ст.), наўрад ці малюнкі равеснікі храму. Але сеціва паведамляе, што частка выканана ў стылі грызайль – манахромны стыль, што імітуе скульптурны рэльеф. Але ж на здымках бачым адценні больш, чым аднаго колеру. Ну ладна, хай мастацтвазнаўцы рассудзяць.

Алтарныя калоны тут і на здымках папярэдняга допісу выглядаюць мармуровымі, але гэта таксама размалёўка. А яшчэ ў папярэднім допісе насупраць храма бачны будынак. Ён таксама з XVIII ст. Былы жылы корпус кляштра кангрэгацыі манахаў-місіянераў (лазарысты?). Пабудова больш утылітарная, таму зараз выглядае ня толькі дагледжана, але і ўтрымлівае ў сябе мясцовую лякарню.
1❤36👍11
❤38🔥10👍5
#waldmachtfrei
Даўно не было рыштункавай рубрыкі. А тут вось нагода з'явілася. Назьбіраў пэўных рэчаў і пайшоў у лес. Разам з краявідамі падзівіцеся, што атрымалася.
1. Канешне, пры такім надворʼі было празмернасцю, але вось узяў і ўсталяваў тэнт, 3х4м. Па зразумелых прычынах ня ведаю яго сапраўднай трываласці да дажджу, але хавацца будзе зручна. Нават з маленькай кампаніяй 3-4 асобы. Думаў, ці не заночыць без другога слою на намёце, але спужаўся, што ноччу ці раніцою будзе халадно ды вельмі волка. Нічога, яшчэ паспрабую. Сапраўды цікавае пытанне: як сушыць на балконе гэтыя 12 квадратаў? (набыў за 55р.)
2. Новая, так бы мовіць, кухня. Інтэграваная сістэма гатавання. Кацялок з радыятарам, газавы пальнік, падстаўка пад балон. FireMaple – кітайскі (і больш танны) аналаг Jetboil. Бачыў раней гэтую рэч у справе і вырашыў адмовіцца ад ультра-лёгкай тытанавай BRS у бок больш практычнай. Грэе хутка і эканомна, эрганамічна складваецца разам з балонам, выглядае прыгожа! У камплекце ёсць падстаўка на пальнік для іншага посуду акрамя роднага рондаля. (на 1 літр каштаваў каля 200 р.)
3. На здымках яшчэ можаце заўважыць плястыкавую лічынку стала. Рэч цікавая, але ня вельмі практычная. Дакладней так: вельмі зручна ператвараецца ў бязважкі аркуш і хаваецца дзе заўгодна, каштуе 20 р. Але трэба разумець, што багаты стол на гэтым не накрыеш. Так, міску паставіць і кубак. Пажадана паасобку. Пэўная зручнасць у гэтым ёсць. Дарэчы, існуюць міскі, кубкі такога ж кшталту.
У каментары напішу яшчэ пра адно набыццё. Бонусам, так бы мовіць. Бо не зфотаў у натуральным асяроддзі.

А яшчэ нагадаю пра ранейшыя допісы, прысвечаныя рыштунку, якім карыстаўся\карыстаюся ў падарожжах:
Раз, два, тры.
Не даю спасылак, бо на маркетплэйсах тавары з'яўляюцца і знікаюць з зайздроснай хуткасцю, але калі ёсць пытанні, прапановы, давайце абмяркуем.
1🤝19❤14👍9🔥4⚡2👏1
#sacral_data
18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэжка. Нарадзілася яна ў 1841 годзе на Гарадзеншчыне, вучылася ў Варшаве, шмат жыла на Берасцейшчыне, перажыла высылку ў Пермскую губерню. Пісала па-польску. Ну, давайце лічыць яе польска-беларускай.
Дарэчы, памерла ў Горадні, там жа і пахаваная на фарных могілках. Вось яе помнік. Яе і другога мужа.

Шчыра кажучы, чытаў ня шмат у яе. «Дзюрдзі» ды «Мэір Эзофавіч» калісьці. А вы чыталі штосці?
1❤47❤‍🔥12👍3⚡2🙏2💔1
#waldmachtfrei
Замалёўкі са свежага паходу. Акрамя флоры, у кадр траплялася і пэўная фаўна. Ці яе сляды. Дарэчы, хто пазнае звера па слядох на другім здымку? Быццам у ваўкоў такія. Але ж такая лапа вялізная! Мо проста сабака?
З улікам надвор'я, давялося апрабаваць тэнт з папярэдняга допісу. Тканіна дождж трымае, але шво ў сярэдзіне цячэ. Але гэта ня надта сапсавала знаходжанне пад ім.
А на апошнім здымку лясное возера Грымячае. Кажуць, гідронімы з "гучнымі" назвамі паходзяць з міфаў пра бога-грамавіка, што ўдарам маланкі вызваліў з зямлі ваду, схаваную змеем. А гэтай самай ноччу Пярун высек вельмі шмат маланак. Такая архаіка.
1❤48🔥14👍11👏1