sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar
Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож!
Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць далей па допісным рэчышчы. Але не, усё паглядзіце.
Быў тут раней бровар. А зараз у цагляным будынку месціцца аграсядзіба.
А яшчэ быў вадзяны млын. Зараз у ім музей. Некалі было ў мяне пытанне, а ці ёсць у нас дзе млын з дзеючым механізмам. Чытачы тады падказалі, што так, менавіта ў Жодзішках і ёсць. Працуе ад ручая, што ўпадае ў Вяллю. Пабачыў я яго? Не, было зачынена. Шукаць наглядчыкаў неяк часу не было, а абысці з усіх бакоў не дазвалялі страшныя забараняльныя шыльды, а ў нас там човены з рыштункам пад мостам без догляду...
Ай, усё! Сёння так. Гэтым допісам не ганаруся, пакрысе шуруем адсюль.
2❤41👍8🤷‍♂11
sacral_BY
#жодзішкі #sacral_mill #sacral_brovar Калі ў нас тут быў маёнтак важных шляхціцаў, то напэўна і гаспадарчы двор меўся? Анягож! Буду шчырым, кантэнтавы патэнцыял раскрыты будзе слаба. Гледзячы на нешматлікія здымкі, нават думаў скіпнуць гэтую частку і плыць…
#sacral_rocks
Ну, напэўна, такога кшталту аб'ектаў яшчэ тут не было. Спадарства, вашай увазе – скаладром! Вось так раптоўна, на высокім беразе, пасярод ракі і Смаргонскага раёну. Абʼект зразумелы, але пэўна і загадкавы. Калі яго пабудавалі? У розных закутках сеціва пішуць па-рознаму, але агульна зразумела, што недзе ў познім «саюзе». А вось у аўтара гэтага спартыўна-манументальнага твору ёсць канкрэтнае імя – У.І. Ганапольскі, тагачасны старшыня федэрацыі спартыўнага турызму Беларусі родам з Гомля. Пішуць, што першы турнір па турысцка-прыкладным шматборʼі ў краіне арганізаваў ён у 1995 годзе. Ня ведаю, дзе той турнір праходзіў, але раптам тое было як раз тут, каля Жодзішак?
Як бы яно не было, каб скарыць тую вяршыню, ня трэба быць вялікім альпіністам. Нават невялікім ня трэба быць. Я вось зусім не альпініст, але наверх па камянях ускарэпкаўся. Але асцярожным трэба быць заўсёды, пра гэта не забываемся☝️
Бліжэйшыя адсюль вёскі #асінішкі #мель, а горка, на якой зладзілі спартыўны снарад, мела назву "Белая".
1🔥25❤14👍4👏2😍2👌11