sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#sacral_track
Памятаеце, я называў трып у Жылічы лагістычным пеклам хаця і не зусім. Насамрэч, сёння пра сапраўднае лагістычнае пекла (але і не зусім).
Ёсць месцы, у якія жадаецца трапіць, бо нешта падобнае бачыў у іншым месцы і яно прыгожае. А ёсць месцы, куды жадаецца трапіць, бо яно прыгожае і такога больш нідзе не пабачыш. Сар’я сярод апошніх.
Як туды трапіць? Верхнядзьвінскі раён! Сядаем у начны цягнік да Полацку. А 5й у горадзе. Далей трэба даехаць да чыгуначнай станцыі Сар’янка на дызелі. Ён у 9:46. Часу дахалеры. Ёсць магчымасць пагуляць (таму полацкія допісы яшчэ будуць).
А яшчэ тая станцыя ў памежнай зоне. На касе патрабуюць пашпарт (а ў тэрмінале самаабслугоўвання – не).
У 11:11 у Сар’янцы. Памежнікі не сустракалі. Але да вёсцы амаль 10 км, транспарту няма. Тут амаль нічога няма. А вось жа, бусік крадзецца.
- Прабачце, што да вас звяртаемся, самі мы не мясцовыя…
- Вітаем вас на нашым борце!

Ужух, на месцы. Агледзець цікавосткі, зфоткацца. Можна вяртацца.
У планах было стопіць машыны да Верхнядзьвінску. Гэта ўжо каля 20 км. Але вось людзі вязуць праводзіць сваяка на дызель на 13:17. Што? Я так хутка справіўся і таксама магу на яго сесці? Гэта лепш, чым разлічваў. 5 хвілін, адзін перагон, скочым на перон станцыі Верхнядзьвінск. Але гэта вёска Бароўка. Да горада яшчэ на аўтобусе трэба пракаціцца. Да 20-й ёсць час на агляд горада. Больш, чым дастаткова.
Зноў аўтобус (не памятаю час, але пад цягнік падладжана), трошкі бадзянняў вакол вакзалу. Імчым у Полацк.
Ну нарэшце! Амаль фінішная, начны цягнік да Менску і раніцай прыгоды сканчаюцца згодна графіку. Выдыхаю. Допісы абяцаю.
1👍22❤6🔥63
❤‍🔥31👍5❤2🙏1
#сар’я #sacral_orthodox
Як жа доўга я сюды збіраўся (ня пра першае і, спадзяюся, не апошняе месца так кажу, але тут быццам выпадак асаблівы). Царква ўсьпеньня прасьвятой Багародзіцы – храм сярэдзіны ХІХ ст. у стылі, якому дадаюць эпітэт «палымяная», неаготыка. І ў дадзеным выпадку ён як нідзе падаецца трапным. Адзін са старэйшых прыкладаў стылю на нашых абшарах і ці не самы арыгінальны (ну, гэтая адзнака эмацыйна афарбаваная амаль свежымі пачуццямі ад сузірання, можаце аспрэчыць у каментарах).
Гісторыя стварэння рамантычная і сумная: уладар Сар’і Ігнаці Лапацінскі вырашыў ушанаваць памяць пра сваю жонку Марыю Шумскую, што памерла ў 30 год. Ёсць тут і менш рамантычны складнік. Юрыдычны. Дазвол на такую будоўлю Ігнаці не атрымліваў ад уладаў імперыі і ў пэўны момант пачаліся праблемы. Спачатку прыезджых чыноўнікаў давялося пераконваць, што гэта не храм, а ня сціплы помнік ля магілы жонкі ды сына. Пераканаў, разам з аўтарам праекту, архітэктарам Густавам Шахтам. Але каб будынак быў асвечаны, сюды перавезлі прах сваякоў, каб будынак аформіўся і быў асвечаны ў якасці родавай капліцы.
Тым ня менш, у 1865 годзе храм канфіскавалі і перадалі праваслаўнай царкве. Напэўна, гэта неяк звязана з падзеямі 1863-64 гг.
Як сказала мясцовая жанчына «унутры ён не такі прыгожы, як вонкі». Але ж шкада, што было зачынена. Заўсёды цікава паглядзець на старыя скляпенні. Мо калі вярнуся, ёсць для гэтых ваколіц яшчэ ідэі.
Ну як вам? Варта было марнаваць 2 дні?

У хэштэгаў праблемы з апострафам. Мо вырашыць іх такім элегантным спосабам - #сарапострафя? Ці Ъ? Халера ведае...🥲
1❤32👍6❤‍🔥32🔥1
❤29👏2👍1
#сар’я #sacral_urban
Ах, якім цікавым сьвеце мы б жылі, калі б кожная эпоха пакідала нам архітэктурныя помнікі! Але мы жывем у рэгіёне, дзе амаль усю гісторыю галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Матэрыял прыемны, толькі надта далікатны ў пытаннях захавання. Вось вёска Сарʼя, напрыклад, першую згадку мае ў 1506 г. Як бы, 5 стагоддзяў гісторыі мае за метафарычнымі плячыма. Але што там можна ўбачыць? Цудоўны, але адзіны, помнік неаготыкі, якому каля 170 год. А недзе няма і таго. Што казаць, калі да нас не дайшоў нават палацавы комплекс сядзібы Лапацінскіх. Брама захавалася. Праз яе трапляем у тое, што раней было сядзібным паркам.
Калі ехаў на спадарожным бусіку, кіроўца сказаў, што акрамя царквы, трэба паглядзець на падвясны мост.
«Канешне, і гэта таксама» – адказваю.
Ужо ня ведаю, ці то ён так пажартаваў, ці даўно не цікавіўся станам мясцовай інфраструктурнай славутасці, але выглядае ён зараз як два тросікі, нацягнутыя між берагоў Сарʼянкі. Нечым ніцшэянскім павеяла.
Карацей, спачатку допіс з захапленнямі. Сёння трошкі сумней. Так, для балансу. Едзем далей.
1❤35👍2👏1😢11