sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data
Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу.
Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія габрэі прывезлі ягоную рызу на радзіму. Адзін з іх, Эліёз, падараваў рызу сястры, тая памерла, трымаючы рэліквію ў руках. Так яе і пахавалі. На гэтым месцы вырасла дрэва. У IV ст. цар Мірыян загадаў пабудаваць там царкву, зрубіць тое дрэва, каб атрымаўся слуп. Але пакуль сьвятая Ніно (лічыцца, што яна хрысціла Іверыю\Грузію) не памалілася, нічога не атрымалася.
Вось прыкладна гэтыя падзеі 14 кастрычніка адзначаюць картвелі.
А храм, што пабудавалі, завецца Свеціцхавелі ў горадзе Мцхета. Тая царква да нас не дайшла, бо была драўлянай, а вось гэтая, на здымках, датуецца ХІ ст. Не навабуд таксама, ведаеце.
1❤34👍5🙏21
#бабруйск #sacral_urban
Пакуль хопіць Грузіі. Вяртаемся да родных краявідаў праз цагляныя фактуры бабруйскай эклектыкі.
2❤‍🔥38❤166👍4😁1🙏1
Сёння, спадарства, размова на важную тэму.
Вам падабаюцца паштоўкі? Адміну - вельмі. Асабліва, калі яны старыя і паказваюць, як выглядалі розныя мясціны гадоў, скажам, сто назад. Таму даўно чытаю канал "Палявая пошта". Яго аўтар ужо шмат гадоў збірае вінтажныя паштоўкі часоў чорна-белай фотаплёнкі і параўноўвае іх з сучаснымі краявідамі.
Далучайцеся, каб таксама дакрануцца да гэтай захапляльнай гісторыі:
https://t.me/poshtabel
https://t.me/poshtabel
https://t.me/poshtabel
1❤39❤‍🔥8👍3👏2