sacral_BY
3K subscribers
8.26K photos
31 videos
546 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#дзяржынск #sacral_fortificatio?
Гледзячы на назву і напаўненне горада Дзяржынск, зараз цяжка ўявіць, што гэта старажытны цэнтр былога графства. Але ж у былыя часы і назву меў іншую – Койданаў. І як нармальная рэзідэнцыя граф'ёў, меў замак.
Драўлянае ўмацаванне паявілася тут яшчэ да зʼяўлення ВКЛ. Мураваны жа быў пабудаваны каля першай паловы XVI ст. Тады Койданаў належаў роду Гаштольдаў. Трошкі пазней Мікалай Радзівіл Руды, маючы тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, ператварыў староства ў графства. Ён жа зʼяўляўся амбасадорам кальвінізму на нашых землях, пабудаваў пасярод замку адмысловы драўляны збор у 1564 годзе.
Яго сын Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун у пачатку XVII ст. праспансуе будоўлю мураванага збору.
Як бачыце, сённяшні допіс утвораны ў асноўным са старых здымкаў і выяваў, бо ад замку і храму літаральна нічога не засталося (невялікі фрагмент муроў можна не лічыць), нават узгорак замчышча выглядае мініяцюрна. Цяжка ўявіць, што менш за 100 гадоў назад тут яшчэ знаходзіўся цікавейшы ўзор абарончай ды культавай архітэктуры.
😢55❤14👍14
#дзяржынск #sacral_catholic
У 1439 годзе ў маладой каталіцкай парафіі ў паселішчы Койданаў з'явіўся першы касцёл. Драўляны, вядома. Фундатарам быў Міхал Жыгімонтавіч - сын вялікага князя.
Як гэта звычайна бывае, драўляныя будынкі часта згараюць у пажарах. Незразумела праз колькі касцёлаў , але ў 1785 годзе пабудавалі той, што як бы захаваўся да нашых часоў. Бо аўтэнтычны выгляд захаваць храму не атрымалася. У савецкія часы быў перароблены пад музычную школу і толькі ў 90-х вернуты вернікам. Але ж і зараз яго выгляд далёкі ад першапачатковага драўлянага барока.
❤55👍13🤯1
#дзяржынск #sacral_orthodox
Пакроўская царква, 1851 год. Ні дадаць, ня зменшыць 😌
❤51👍18⚡2😇1